УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2006 г. № 770
АБ ПРЫСУДЖЭННІ ПРЭМІІ «ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ»
2006 ГОДА
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва,
узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы,
пастанаўляю:
1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне,
накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый,
што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і
братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў,
прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2006 года (далей -
прэмія):
Бліну Уладзіславу Уладзіслававічу - намесніку старшыні
рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання «Канферэнцыя каталіцкіх
біскупаў на Беларусі», ардынарнаму епіскапу мясцовага рэлігійнага
аб’яднання «Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў
Рэспубліцы Беларусь»;
Ганагу Барысу Аляксандравічу - выкладчыку школы катэхізатараў
пры мясцовым рэлігійным аб’яднанні «Мінская епархія Беларускай
праваслаўнай царквы»;
Каранеўскаму Паўлу Сямёнавічу - намесніку генеральнага
дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне»;
Шалуху Ігару Міхайлавічу - благачыннаму прыходаў Мядзельскай
акругі мясцовага рэлігійнага аб’яднання «Мінская епархія Беларускай
праваслаўнай царквы», настаяцелю рэлігійнай абшчыны «Прыход храма
Святой Жываначальнай Троіцы ў г. Мядзеле Мінскай епархіі Беларускай
праваслаўнай царквы»;
аўтарскаму калектыву цыкла публікацый «В поисках утраченного»
ў складзе Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча - дырэктара рэдакцыйна-
выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва», Ліхадзедава Уладзіміра
Аляксеевіча - намесніка начальніка аддзела продажаў адкрытага
акцыянернага таварыства «Ай Сі Імпекс», Якубовіча Паўла Ізотавіча -
галоўнага рэдактара ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия».
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са сродкаў
фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і
мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|