ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 кастрычнiка 2002 г. № 1438
АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ ДЗЕЦI"
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Правесцi з 20 снежня 2002 г. па 10 студзеня 2003 г.
навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў,
iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў i
Мiнскага гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
2. Мiнiстэрству адукацыi:
да 1 снежня 2002 г. зацвердзiць пералiк мiнiстэрстваў, iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх
арганiзацый (па ўзгадненню), прапанаваных для ўдзелу ў навагодняй
дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама гэтых
арганiзацый;
па ўзгадненню з зацiкаўленымi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
3. Кiраўнiкам мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў
прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць
дзiцячыя дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты,
апякунскiя, прыёмныя ceм'i, дзiцячыя бальнiцы, павiншаваць дзяцей з
Новым годам, Калядамi, уручыць iм падарункi, паклапацiцца аб
вырашэннi iснуючых праблем.
Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыi.
4. Фiнансаванне расходаў па правядзенню навагодняй дабрачыннай
акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм бюджэце мiнiстэрствам i iншым рэспублiканскiм
органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а
таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.
Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам
фiнансаваць указанае мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых
бюджэтаў, пазабюджэтных сродкаў i iншых.
5. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"
ў г.Мiнску 27 снежня 2002 г. на базе дзяржаўнай установы "Палац
Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей з удзелам кiраўнiцтва
рэспублiкi.
Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому правесцi
27-30 снежня 2002 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкома аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных гарадах i
г.Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўcix
гарадах i раёнах рэспублiкi ў час школьных канiкулаў з удзелам
кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для дзяцей у абласцях, гарадах i раёнах ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
6. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.
Указанаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на
арганiзацыю i правядзенне свята.
Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
7. Аблвыканкомам забяспечыць дастаўку на дабрачыннае навагодняе
свята дзiцячых дэлегацый у г.Мiнск i назад.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
Дадатак
да пастановы Савета Miнiстpaў
Рэспублiкi Беларусь
16.10.2002 № 1438
Склад арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей
Дражын - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Уладзiмiр Несцеравiч Рэспублiкi Беларусь (старшыня
аргкамiтэта)
Брыгадзiн - Miнicтp адукацыi (намеснiк старшынi
Пётр Iванавiч аргкамiтэта)
Гуляка - Miнicтp культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч аргкамiтэта)
Ананiч - намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна
Бутрым - начальнiк галоўнага ўпраўлення сацыяльнай
Георгiй Аляксеевiч i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi
Волкаў - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы
Пётр Андрэевiч "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (па
ўзгадненню)
Манюк - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай
Васiлiй Мiхайлавiч дзяржаўнай тэлерадыёкампанii (па
ўзгадненню)
Матуш - начальнiк аддзела мацярынства i
Лiдзiя Iванаўна дзяцiнства Мiнiстэрства аховы здароўя
Нахаенка - першы сакратар грамадскага аб'яднання
Аляксандр Уладзiмiравiч "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"
Новiкава - галоўны саветнiк упраўлення
Валянцiна Анатольеўна сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Пятрушын - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Аляксеевiч
Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч
Сверж - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч
Свянцiцкi - намеснiк Miнiстрa гандлю
Мiхаiл Iванавiч
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна сферы Апарату Савета Miнiстpaў
Рэспублiкi Беларусь
Сцепанчук - намеснiк начальнiка галоўнага
Юрый Аляксандравiч iдэалагiчнага ўпраўлення - начальнiк
упраўлення iнфармацыi i
сацыяльна-культурнай палiтыкi
Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь (па ўзгадненню)
Xiнко - начальнiк галоўнага ўпраўлення аховы
Мiкалай Паўлавiч грамадскага парадку i прафiлактыкi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Юшкевiч - намеснiк Старшынi Камiтэта лясной
Мiкалай Тарасавiч гаспадаркi пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
Якаўчук - начальнiк упраўлення дзяржаўнага
Вiктар Iванавiч пажарнага нагляду Мiнiстэрства па
надзвычайных сiтуацыях
|