УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 студзеня 2003 г. № 3
АБ ПРЫСУДЖЭННI ПРЭМII "ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ" 2002 ГОДА
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i Беларускай
Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне,
накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый,
што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i
брацтва памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў,
прысудзiць прэмiю "За духоўнае адраджэнне" 2002 года:
Бадзiчу Аляксею Пятровiчу (архiмандрыту Кiрылу) - настаяцелю
Свята-Троiцкага храма ў г.п.Хоцiмску Магiлёўскай вобласцi;
Кулагiну Анатолю Мiкалаевiчу - старшаму навуковаму супрацоўнiку
дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут мастацтвазнаўства,
этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi", кандыдату мастацтвазнаўства;
Поўнаму Фёдару Пятровiчу - протаiерэю, настаяцелю праваслаўнага
прыхода ў гонар Усiх Святых г.Мiнска, кiраўнiку праекта
"Рэабiлiтацыйны цэнтр "Дом мiласэрнасцi";
калектыву ўстановы культуры "Магiлёўскi абласны мастацкi музей
iмя П.В.Масленiкава";
аўтарскаму калектыву духоўнай тэлепраграмы "Iснасць"
Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii ў складзе Дзядзiчкiнай
Галiны Фядосаўны - загадчыка аддзела генеральнай дырэкцыi вяшчання
Першага Нацыянальнага тэлеканала, Панкратавай Людмiлы Пятроўны -
рэжысёра першай катэгорыi генеральнай дырэкцыi вяшчання Першага
Нацыянальнага тэлеканала, iерэя Якуцiка Аляксандра Iванавiча -
рэжысёра-кансультанта.
2. Устанавiць памер прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2002 года -
100 базавых велiчынь.
3. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй "За духоўнае
адраджэнне" 2002 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
4. Вызвалiць асоб, прэмiраваных у адпаведнасцi з дадзеным
Указам, ад спагнання падаходнага падатку па сумах атрыманых прэмiй.
5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|