ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 студзеня 2003 г. № 17
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Л.Л.ВАСIЛЬЕВА, П.С.КУЦА, С.I.МОЛЧАНА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Васiльева Леанарда Леанiдавiча, загадчыка лабараторыi
дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут цепла- i масаабмену iмя
А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", доктара тэхнiчных
навук, прафесара, за значны ўклад у развiццё фундаментальных i
прыкладных даследаванняў у галiне цепла- i масапераносу, стварэнне i
ўкараненне ў народнай гаспадарцы рэспублiкi высокаэфектыўных
энергазберагаючых тэхналагiчных працэсаў i апаратаў, актыўную
навуковую дзейнасць;
Куца Паўла Сцяпанавiча, загадчыка лабараторыi дзяржаўнай
навуковай установы "Iнстытут цепла- i масаабмену iмя А.В.Лыкава
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", доктара тэхнiчных навук,
прафесара, за значны ўклад у развiццё фундаментальных i прыкладных
даследаванняў у галiне цепла- i масапераносу, стварэнне i ўкараненне
ў народнай гаспадарцы рэспублiкi высокаэфектыўных сушыльна-тэрмiчных
тэхналагiчных працэсаў i абсталявання, актыўную навуковую дзейнасць;
Молчана Сяргея Iванавiча, генеральнага дырэктара камунальнага
унiтарнага прадпрыемства "Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва"
г.Жодзiна, за шматгадовую плённую працу i вялiкi acaбicты ўклад у
будаўнiцтва жылля i iнжынерных камунiкацый, забеспячэнне стабiльнай
работы прадпрыемства.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|