ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 студзеня 2003 г. № 65
АБ КАМАНДЗIРАВАННI Г.П.КУРАЧКIНА Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 21 па 24 студзеня 2003 г. у г.Маскву
(Расiйская Федэрацыя) Мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Курачкiна
Генадзiя Пiлiпавiча для правядзення перагавораў з кiраўнiцтвам
Дзяржбуда Расii аб супрацоўнiцтве ў галiне распрацоўкi адзiнай
нарматыўнай прававой базы, iнфармацыйнага абмену, абмеркавання
пытанняў, звязаных з правядзеннем 18-га Мiжурадавага савета па
супрацоўнiцтву ў будаўнiчай дзейнасцi краiн СНД, а таксама з Урадам
г.Масквы - аб пашырэннi экспарту будаўнiчых матэрыялаў i паслуг.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню Г.П.Курачкiна
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
Г.П.Курачкiну ў дзесяцiдзённы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|