ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 мая 2003 г. № 731
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Буру Biктаpa Паўлавiча, кiраўнiка адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага
раёна г.Мiнска, за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у
сацыяльна-эканамiчнае i культурнае развiццё горада;
Вараву Аляксандру Мiкалаеўну, дырэктара Установы адукацыi
"Ладзенiцкая базавая школа" Навагрудскага раёна Гродзенскай
вобласцi, за высокае педагагiчнае майстэрства i асабiсты ўклад ва
ўдасканаленне арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу;
Ляшчынскага Аляксея Сцяпанавiча, дырэктара Установы адукацыi
"Бабруйскi дзяржаўны аўтатранспартны каледж", за шматгадовую плённую
працу ў сiстэме адукацыi i асабiсты ўклад у падрыхтоўку
квалiфiкаваных спецыялiстаў;
Пастаялку Людмiлу Андрэеўну, Мiнiстра аховы здароўя, за
своечасовы ўвод у эксплуатацыю першай чаргi Рэспублiканскага
навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека
i правядзенне Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi "17 гадоў
пасля Чарнобыля: праблемы i рашэннi" 25 красавiка 2003 г. у
г.Гомелi;
Прахарэнку Канстанцiна Iванавiча, намеснiка старшынi праўлення
Беларускага рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне",
за актыўную работу па практычнай рэалiзацыi дамоўленасцей,
дасягнутых у 1993 годзе памiж урадамi Рэспублiкi Беларусь, Расiйскай
Федэрацыi, Украiны i Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя па пытанню
выплаты кампенсацыi ахвярам нацыянал-сацыялiсцкага ўцiску ў гады
другой сусветнай вайны i сацыяльнай падтрымкi былых вязняў фашызму;
Садоўскага Рамуальда Станiслававiча, начальнiка фiнансавага
ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкома, за шматгадовую плённую працу i
значны acaбicты ўклад ва ўдасканаленне работы фiнансавых органаў
вобласцi;
Семчанку Аркадзя Васiльевiча, намеснiка старшынi праўлення
Беларускага рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне",
за актыўную работу па практычнай рэалiзацыi дамоўленасцей,
дасягнутых у 1993 годзе памiж урадамi Рэспублiкi Беларусь, Расiйскай
Федэрацыi, Украiны i Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя па пытанню
выплаты кампенсацыi ахвярам нацыянал-сацыялiсцкага ўцiску ў гады
другой сусветнай вайны i сацыяльнай падтрымкi былых вязняў фашызму;
Скурата Уладзiмiра Уладзiмiравiча, намеснiка генеральнага
дырэктара дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны iнстытут
энергетычных i ядзерных даследаванняў "Сосны" Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi - дырэктара аддзялення "Iнстытут радыеэкалагiчных
праблем", кандыдата тэхнiчных навук, за значны acaбiсты ўклад у
развiццё метадаў аналiзу радыяцыйнага стану навакольнага асяроддзя
пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС, паспяховае правядзенне
Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi "17 гадоў пасля
Чарнобыля: праблемы i рашэннi" 25 красавiка 2003 г. у г.Гомелi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г. НАВIЦКI
|