ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 кастрычнiка 2003 г. № 1383
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Аношку Валерыя Станiслававiча, загадчыка кафедры глебазнаўства
i геалогii Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, за шматгадовую
плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, вялiкi асабiсты ўклад у
падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў;
Герасiмава Мiкалая Пятровiча, цесляра-бетоншчыка закрытага
акцыянернага таварыства "Будаўнiчае ўпраўленне № 161", г.Жодзiна, за
шматгадовую добрасумленную працу ў галiне будаўнiцтва, вялiкi
асабiсты ўклад ва ўзвядзенне аб'ектаў прамысловага i
сацыяльна-культурнага прызначэння;
Загарульскага Эдуарда Мiхайлавiча, прафесара кафедры археалогii
i спецыяльных гiстарычных дысцыплiн Беларускага дзяржаўнага
унiверсiтэта, за шматгадовую плённую навукова-педагагiчную
дзейнасць, вялiкi acaбicты ўклад у падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў;
Яскевiча Яўгенiя Паўлавiча, дырэктара мнагапрофiльнай
будаўнiчай вытворчасцi "БелАЗбудкомплекс", г.Жодзiна, за шматгадовую
добрасумленную працу ў галiне будаўнiцтва, вялiкi асабiсты ўклад ва
ўзвядзенне аб'ектаў прамысловага i сацыяльна-культурнага
прызначэння.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|