УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 студзеня 2004 г. № 1
АБ ПРЫСУДЖЭННI ПРЭМII "ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ" 2003 ГОДА
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i Беларускай
Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне,
накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый,
што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i
братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў,
прысудзiць прэмiю "За духоўнае адраджэнне" 2003 года:
Бандарэнку Андрэю Васiльевiчу - iерэю Свята-Барысаглебскай
(Каложскай) царквы ў г.Гродна, кампазiтару;
Паўлянок Галiне Iванаўне - вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай
установы "Гомельская абласная фiлармонiя", заслужанай артыстцы
Рэспублiкi Беларусь;
Чароце Iвану Аляксеевiчу - загадчыку кафедры славянскiх
лiтаратур фiлалагiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага
унiверсiтэта, доктару фiлалагiчных навук, прафесару;
Янкоўскаму Расцiславу Iванавiчу - вядучаму майстру сцэны
дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя
М.Горкага", народнаму артысту СССР.
2. Устанавiць памер прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2003 года -
100 базавых велiчынь.
3. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй "За духоўнае
адраджэнне" 2003 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
4. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.
5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
|