ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 лютага 2004 г. № 134
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Алейнiкаву Наталлю Паўлаўну, загадчыка сектара аддзела
абслугоўвання дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка
Беларусi", за значны ўклад у развiццё нацыянальнай культуры,
адраджэнне i захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi;
Антонаву Галiну Iванаўну, галоўнага бiблiёграфа
навукова-бiблiяграфiчнага аддзела дзяржаўнай установы "Нацыянальная
бiблiятэка Беларусi", за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты
ўклад у развiццё бiблiятэчнай справы;
Барэйшу Уладзiмiра Бранiслававiча, дырэктара Мышкавiцкай
дзiцячай школы мастацтваў Кiраўскага раёна Магiлёўскай вобласцi, за
значны ўклад у развiццё нацыянальнай культуры, адраджэнне i
захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi;
Варановiча Iосiфа Рабертавiча, галоўнага навуковага
супрацоўнiка лабараторыi паталогii пазваночнiка i спiнальных хворых
дзяржаўнай установы "Беларускi навукова-даследчы iнстытут
траўматалогii i артапедыi", за значны ўклад у развiццё айчыннай
медыцынскай навукi, распрацоўку i ўкараненне сучасных медыцынскiх
тэхналогiй у практычную ахову здароўя Рэспублiкi Беларусь i
падрыхтоўку ўрачэбных кадраў;
Куляшова Льва Мiхайлавiча, загадчыка цыклавай кaмicii
струнна-смычковых iнструментаў дзяржаўнай установы "Рэспублiканскi
вучэбны комплекс гiмназiя-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэмii
музыкi", за значны ўклад у развiццё нацыянальнай культуры,
адраджэнне i захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi;
Леснiчэнку Алега Васiльевiча, генеральнага дырэктара арэнднага
прадпрыемства "Мiнскi камбiнат сiлiкатных вырабаў", за шматгадовую
добрасумленную працу, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў i
acaбicты ўклад у развiццё прадпрыемства;
Чэпелева Вiктара Iосiфавiча, артыста дзяржаўнай установы
"Гомельскi абласны драматычны тэатр", за шматгадовую добрасумленную
працу, высокае выканальнiцкае майстэрства, асабiсты ўклад у
прапаганду тэатральнага мастацтва.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|