ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 красавiка 2004 г. № 464
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КУБА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ДРУКУ
I IНФАРМАЦЫI
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства iнфармацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам "Беларускае
тэлеграфнае агенцтва", аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба аб супрацоўнiцтве ў
галiне друку i iнфармацыi (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра iнфармацыi Русакевiча Уладзiмiра
Васiльевiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь указанага
Пагаднення.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу частку другую пастановы Савета
Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 1999 г. № 541 "Аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба аб супрацоўнiцтве ў
галiне друку i iнфармацыi" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., № 33, 5/646) у частцы прадастаўлення
Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па друку Падгайнаму Мiхаiлу
Васiльевiчу паўнамоцтваў на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь адпаведнага Пагаднення.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|