ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 верасня 2004 г. № 1121
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ РАШЭННЯ САВЕТА
КIРАЎНIКОЎ УРАДАЎ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ АБ УНЯСЕННI
ЗМЯНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ВЫЗНАЧЭННЯ КРАIНЫ ПАХОДЖАННЯ ТАВАРАЎ,
ЗАЦВЕРДЖАНЫЯ РАШЭННЕМ САВЕТА КIРАЎНIКОЎ УРАДАЎ СНД
АД 30 ЛIСТАПАДА 2000 г., I ПАДПIСАННI ГЭТАГА РАШЭННЯ
_______________________________________________ _______ ___ _
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 1520
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2004 г., № 190, 5/15224)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Рашэння Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў аб унясеннi змяненняў у Правiлы вызначэння краiны
паходжання тавараў, зацверджаныя Рашэннем Савета кiраўнiкоў урадаў
СНД ад 30 лiстапада 2000 г., i падпiсаннi гэтага Рашэння.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Рашэння Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў аб
унясеннi змяненняў у Правiлы вызначэння краiны паходжання тавараў,
зацверджаныя Рашэннем Савета кiраўнiкоў урадаў СНД ад 30 лiстапада
2000 г. (прыкладаецца)*.
Дазволiць пры неабходнасцi ўносiць у ходзе перагавораў у праект
дадзенага Рашэння змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах праекта Рашэння,
зацверджанага ў адпаведнасцi з часткай другой пункта 1 дадзенай
пастановы, падпiсаць Рашэнне Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў аб унясеннi змяненняў у Правiлы вызначэння краiны
паходжання тавараў, зацверджаныя Рашэннем Савета кiраўнiкоў урадаў
СНД ад 30 лiстапада 2000 г.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
_______________________________________________ _______ ___ _
|