ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 кастрычнiка 2004 г. № 1365
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ
СПРАВАХ I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi
аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах i падпiсаннi
гэтага Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах
(прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Пугачова
Васiля Паўлавiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у ходзе перагавораў
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i пры
дасягненнi дамоўленасцi ў межах праекта Пагаднення, зацверджанага ў
адпаведнасцi з часткай другой дадзенай пастановы, - на падпiсанне
гэтага Пагаднення.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|