ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 чэрвеня 2005 г. № 711
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ ЙЕМЕНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛЁВЫМ I ЭКАНАМIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб падпiсаннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Йеменскай
Рэспублiкi аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
Мартынава Сяргея Мiкалаевiча на падпiсанне названага Пагаднення.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 жнiўня
2000 г. № 1276 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Йеменскай Рэспублiкi аб гандлёвым i эканамiчным
супрацоўнiцтве" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2000 г., № 79, 5/3859);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня
2003 г. № 974 "Аб упаўнаважаннi В.П.Пугачова на падпiсанне
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Йеменскай
Рэспублiкi аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 85, 5/12816).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|