Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
9 лютага 1996 г. N 88
г.Мiнск
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI БЕЛАРУСКАГА КРЫТЫКА I
ЛIТАРАТУРАЗНАЎЦЫ, ПРАЗАIКА I ПУБЛIЦЫСТА КАЛЕСНIКА У.А.
===
У мэтах увекавечання памяцi выдатнага беларускага крытыка i
лiтаратуразнаўцы, празаiка i публiцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii
iмя Якуба Коласа Калеснiка Уладзiмiра Андрэевiча Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Брэсцкаму аблвыканкому, Мiнiстэрству адукацыi i навукi,
Мiнiстэрству культуры сумесна с Саюзам беларускiх пiсьменнiкаў i
Беларускiм фондам культуры ўстанавiць:
мемарыяльную дошку на доме N 10 па вул.Чапаева ў г.Брэсце, у
якiм жыў У.А.Калеснiк;
надмагiльны помнiк У.А.Калеснiку.
Фiнансаванне праектных i iншых работ, звязаных са стварэннем i
ўстаноўкай мемарыяльнай дошкi i надмагiльнага помнiка, ажыццяўляецца
ў роўных долях за кошт сродкаў Брэсцкага аблвыканкома, Мiнiстэрства
адукацыi i навукi.
2. Прысвоiць iмя Калеснiка Уладзiмiра Андрэевiча Ярэмiцкай
сярэдняй школе Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi i надалей
называць яе: Ярэмiцкая сярэдняя школа iмя У.А.Калеснiка.
3. Рэкамендаваць Саюзу беларускiх пiсьменнiкаў устанавiць
лiтаратурную прэмiю iмя У.А.Калеснiка ў галiне крытыкi i
лiтаратуразнаўства.
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
|