ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 красавiка 1999 г. N 517
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI ПРАГРАМЫ
СУПРАЦОЎНIЦТВА Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫI, НАВУКI,
МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI, СПОРТУ I СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ
РЭСПУБЛIКI НА 1999-2000 ГАДЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
адукацыi, Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях, Дзяржаўным
камiтэтам па справах моладзi, Мiнiстэрствам спорту i турызму,
Дзяржаўным камiтэтам па друку, Дзяржаўным камiтэтам па архiвах i
справаводству, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй, аб
правядзеннi перагавораў i падпiсаннi Праграмы супрацоўнiцтва ў
галiне культуры, адукацыi, навукi, маладзёжнай палiтыкi, спорту i
сродкаў масавай iнфармацыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Турэцкай Рэспублiкi на 1999-2000 гады.
Адобрыць праект Праграмы супрацоўнiцтва ў галiне культуры,
адукацыi, навукi, маладзёжнай палiтыкi, спорту i сродкаў масавай
iнфармацыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай
Рэспублiкi на 1999-2000 гады ў якасцi асновы для вядзення
перагавораў (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь Сасноўскага
Аляксандра Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па заключэнню i
ў выпадку дасягнення дамоўленасцi - падпiсанне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь названай Праграмы.
Дазволiць уносiць у ходзе перагавораў у праект Праграмы
неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|