ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 кастрычнiка 1999 г. N 1544
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII,
АКРЭДЫТАЦЫI I СЕРТЫФIКАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Арменiя аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii,
акрэдытацыi i сертыфiкацыi.
Упаўнаважыць першага намеснiка Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па
стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь Савiча
Вiктара Вiктаравiча на правядзенне ўказаных перагавораў. Дазволiць
уносiць пры неабходнасцi ў ходзе перагавораў у праект дадзенага
Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў галiне
стандартызацыi, метралогii, акрэдытацыi i сертыфiкацыi ў якасцi
асновы для правядзення перагавораў (прыкладаецца) *).
__________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|