ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 кастрычнiка 1999 г. N 1579
АБ ВЫДАЧЫ КРЭДЫТАЎ IЛЬНОНАСЕНСТАНЦЫЯМ ДЛЯ РАЗЛIКАЎ ЗА
ЛЬНОНАСЕННЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прасiць банкi, якiя абслугоўваюць дзяржаўныя праграмы ў
адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 2 кастрычнiка 1996 г. N
647/9, выдаць крэдыты на агульную суму 400 млрд.рублёў
iльнонасенстанцыям на правядзенне разлiкаў з калгасамi, саўгасамi i
iншымi сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi за льнонасенне, што
закупляецца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб, са зваротам гэтых
крэдытаў да 1 кастрычнiка 2000 г. i выплатай працэнтаў у памеры
паловы стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка пачынаючы з 1
снежня 1999 г.
2. Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання забяспечыць кампенсацыю страт банкаў у сувязi з iльготным
крэдытаваннем iльнонасенстанцый згодна з дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|