ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 кастрычнiка 1999 г. N 1692
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII,
СЕРТЫФIКАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii,
сертыфiкацыi i акрэдытацыi.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь Карашкова Валерыя
Мiкалаевiча на правядзенне ўказаных перагавораў. Дазволiць уносiць
пры неабходнасцi ў ходзе перагавораў у праект дадзенага Пагаднення
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне
стандартызацыi, метралогii, сертыфiкацыi i акрэдытацыi
(прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|