| 
 
  
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 снежня 1999 г. N 2024
 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКЦЕ ЗВОДНАГА ПЛАНА 
 ДЗЕЯННЯЎ УРАДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ДЗIЦЯЧАГА ФОНДУ ААН 
 (ЮНIСЕФ) НА 2000-2001 ГАДЫ I ЯГО ПАДПIСАННI
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Мiнiстэрства  замежных  спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам    юстыцыi,    Мiнiстэрствам    фiнансаў    i   iншымi
мiнiстэрствамi,  якiя з'яўляюцца нацыянальнымi сувыканаўцамi асобных
праектаў,  аб  правядзеннi  перагавораў  па  праекце  Зводнага плана
дзеянняў Урада Рэспублiкi Беларусь i Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) на
2000-2001 гады i яго падпiсаннi.
     Адобрыць   праект  Зводнага  плана  дзеянняў  Урада  Рэспублiкi
Беларусь i  Дзiцячага  фонду ААН (ЮНIСЕФ) на 2000-2001 гады ў якасцi
асновы для правядзення перагавораў.
     Упаўнаважыць   першага   намеснiка   Мiнiстра   замежных  спраў
Мартынава Сяргея Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў i падпiсанне
названага  Зводнага плана, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўносiць
у  праект  Зводнага  плана  дзеянняў  Урада  Рэспублiкi  Беларусь  i
Дзiцячага фонду   ААН   (ЮНIСЕФ)   на   2000-2001  гады  змяненнi  i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ
 |