ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 сакавiка 2000 г. N 318
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па друку, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам сувязi, аб правядзеннi перагавораў па
праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi.
2. Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне
друку i iнфармацыi (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для вядзення
перагавораў.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
3. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па друку
Падгайнага М.В. на правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i
iнфармацыi, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў ходзе перагавораў
у названы праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|