ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 красавiка 2000 г. N 449
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI ТАДЖЫКIСТАН АБ
УРЭГУЛЯВАННI ДАЎГАВЫХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ ПА МIЖДЗЯРЖАЎНЫХ
РАЗЛIКАХ ЗА 1992-1993 ГАДЫ, ПЕРААФАРМЛЯЕМЫХ У ДЗЯРЖАЎНЫ
КРЭДЫТ, ЯКI ДАЕЦЦА РЭСПУБЛIЦЫ ТАДЖЫКIСТАН РЭСПУБЛIКАЙ
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Нацыянальным
банкам, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Урадам i
Нацыянальным банкам Рэспублiкi Таджыкiстан аб урэгуляваннi даўгавых
абавязацельстваў па мiждзяржаўных разлiках за 1992-1993 гады,
пераафармляемых у дзяржаўны крэдыт, якi даецца Рэспублiцы
Таджыкiстан Рэспублiкай Беларусь.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам i Нацыянальным банкам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам i Нацыянальным банкам Рэспублiкi
Таджыкiстан аб урэгуляваннi даўгавых абавязацельстваў па
мiждзяржаўных разлiках за 1992-1993 гады, пераафармляемых у
дзяржаўны крэдыт, якi даецца Рэспублiцы Таджыкiстан Рэспублiкай
Беларусь (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра фiнансаў Корбута Мiкалая Пятровiча на
правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
_______________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|