ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 мая 2000 г. N 699
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННЮ ПРАВОЎ АСОБ, ЯКIЯ
НАЛЕЖАЦЬ ДА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам культуры, Мiнiстэрствам
адукацыi, Дзяржаўным камiтэтам па друку, Дзяржаўным камiтэтам
пагранiчных войскаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве па забеспячэнню правоў асоб, якiя
належаць да нацыянальных меншасцей.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве па забеспячэнню правоў асоб, якiя
належаць да нацыянальных меншасцей (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей Бiлыка Аляксандра Мiкалаевiча, дазволiўшы ўносiць у
праект змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|