ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 чэрвеня 2000 г. N 902
АБ ВЫДЗЯЛЕННI КРЭДЫТУ НА ЗАКУПКУ МАЛАДНЯКУ БУЙНОЙ
РАГАТАЙ ЖЫВЁЛЫ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
26 июля 2000 г. N 1137 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., N 72, 5/3689)]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прасiць Нацыянальны банк i адкрытае акцыянернае таварыства
"Белаграпрамбанк" выдаць у 2000 годзе плацежаздольным калгасам,
саўгасам, сялянскiм (фермерскiм) гаспадаркам i iншым
сельскагаспадарчым арганiзацыям на закупку маладняку буйной рагатай
жывёлы крэдыт у памеры 5 млрд.рублёў, у тым лiку ў чэрвенi - 2,5
млрд.рублёў, са зваротам гэтага крэдыту да 1 студзеня 2003 г. i
выплатай 25 працэнтаў гадавых.
_______________________________________________ _______ ___ _
Часть первая пункта 1 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров от 26 июля 2000 г. N 1137
1. Прасiць Нацыянальны банк i адкрытае акцыянернае
таварыства "Белаграпрамбанк" выдаць у 2000 годзе
плацежаздольным калгасам, саўгасам, сялянскiм (фермерскiм)
гаспадаркам i iншым сельскагаспадарчым арганiзацыям на
закупку маладняку буйной рагатай жывёлы крэдыт у памеры 5
млрд.рублёў, у тым лiку ў чэрвенi - 2,5 млрд.рублёў, са
зваротам гэтага крэдыту да 1 студзеня 2003 г. i выплатай
працэнтаў у памеры паловы базавай стаўкi рэфiнансавання
Нацыянальнага банка.
_______________________________________________ _______ ___ _
Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання забяспечыць кампенсацыю банкам страт у сувязi з выдачай у
адпаведнасцi з дадзенай пастановай сельскагаспадарчым арганiзацыям
крэдыту за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на кампенсаванне страт банкам па льготнаму
крэдытаванню вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання.
2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай
пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|