ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня 2000 г. № 990
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ I ПАДПIСАННI
ПРАТАКОЛА ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
ЎРАДАВАЙ СУВЯЗI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам
Мiнiстраў Украiны ў галiне ўрадавай сувязi, заключанага ў г.Мiнску 6
лютага 1998 г., i яго падпiсаннi.
Адобрыць праект Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне
ўрадавай сувязi ў якасцi асновы для правядзення перагавораў
(прыкладаецца) *).
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Мацкевiча
Уладзiмiра Аляксандравiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пратакола i падпiсанне яго ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь, дазволiўшы ўносiць у выпадку неабходнасцi ў дадзены праект
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|