ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 жнiўня 2000 г. № 1197
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
ПАРАДКУ ВЫКАРЫСТАННЯ ТЭХНIЧНЫХ, ФАРМАЦЭЎТЫЧНЫХ,
САНIТАРНЫХ, ВЕТЭРЫНАРНЫХ I ФIТАСАНIТАРНЫХ СТАНДАРТАЎ,
НОРМ, ПРАВIЛ I ПАТРАБАВАННЯЎ У АДНОСIНАХ ДА ТАВАРАЎ, ЯКIЯ
ЎВОЗЯЦЦА Ў ДЗЯРЖАВЫ - УДЗЕЛЬНIЦЫ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ
ДЗЯРЖАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення аб парадку выкарыстання тэхнiчных, фармацэўтычных,
санiтарных, ветэрынарных i фiтасанiтарных стандартаў, норм, правiл i
патрабаванняў у адносiнах да тавараў, якiя ўвозяцца ў дзяржавы -
удзельнiцы Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Карашкова Валерыя Мiкалаевiча на
правядзенне ўказаных перагавораў.
Адобрыць праект Пагаднення аб парадку выкарыстання тэхнiчных,
фармацэўтычных, санiтарных, ветэрынарных i фiтасанiтарных
стандартаў, норм, правiл i патрабаванняў у адносiнах да тавараў,
якiя ўвозяцца ў дзяржавы - удзельнiцы Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
(прыкладаецца) *), у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Дазволiць уносiць пры неабходнасцi ў праект Пагаднення змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|