Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Правительство Республики Беларусь от 15 ноября 2000 г. "Праграма супрацоўнiцтва ў галiне культуры, адукацыi, навукi, маладзёжнай палiтыкi, спорту i сродкаў масавай iнфармацыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi на 2000 - 2002 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


ПРАГРАМА
СУПРАЦОЎНIЦТВА Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫI, НАВУКI,
МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI, СПОРТУ I СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ
РЭСПУБЛIКI НА 2000-2002 ГАДЫ *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 15 лiстапада 2000 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Турэцкай  Рэспублiкi, якiя
далей называюцца Бакамi,
     кiруючыся    ўзаемным    iмкненнем   умацоўваць  i   паглыбляць
дружалюбныя адносiны памiж дзвюма краiнамi,
     упэўненыя,  што  супрацоўнiцтва  ў  галiне  культуры, адукацыi,
навукi,  маладзёжнай  палiтыкi,  спорту,  сродкаў масавай iнфармацыi
вядзе  да  лепшага  разумення  культуры  i  жыцця  абодвух народаў i
ўзаемаўзбагачэння iх культурных каштоўнасцей,
     засноўваючыся   на  Пагадненнi  аб  супрацоўнiцтве  ў   галiнах
адукацыi, навукi, культуры i спорту памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i  Урадам  Турэцкай  Рэспублiкi,  падпiсанага  8  жнiўня 1995 года ў
г.Мiнску,
     пагадзiлiся  аб заключэннi наступнай Праграмы супрацоўнiцтва на
2000-2002 гады.

                      1. КУЛЬТУРА I МАСТАЦТВА

                     1.1. ОПЕРА, БАЛЕТ, МУЗЫКА

                             АРТЫКУЛ 1

     Бакi на   ўзаемнай   аснове  будуць  запрашаць     калектывы  i
выканаўцаў  для  ўдзелу  ў  мiжнародных  музычных,  танцавальных   i
фальклорных фестывалях, якiя праводзяцца ў кожнай з краiн.

                             АРТЫКУЛ 2

     Бакi  будуць  супрацоўнiчаць  у  галiне  опернага  i  балетнага
мастацтва,  запрашаць  на  аснове ўзаемнасцi харэографаў, дырыжораў,
салiстаў i iншых спецыялiстаў у гэтай галiне, а таксама садзейнiчаць
арганiзацыi гастроляў артыстаў оперы i балета.

                             АРТЫКУЛ 3

     Бакi  будуць  супрацоўнiчаць у галiне заходняй класiчнай музыкi
праз абмен дырыжорамi i салiстамi сiмфанiчных аркестраў.
     Бакi  на ўзаемнай аснове будуць садзейнiчаць удзелу аркестраў у
мiжнародных фестывалях, арганiзацыi гастроляў выканаўцаў.

                           1.2. ВЫСТАЎКI

                             АРТЫКУЛ 4

     Бакi  на  ўзаемнай аснове будуць садзейнiчаць абмену мастацкiмi
выстаўкамi,  уключаючы  выстаўкi народнай творчасцi, у суправаджэннi
аднаго  або  двух  спецыялiстаў.  Умовы  арганiзацыi выставак будуць
агаворвацца дадаткова ў кожным асобным выпадку.

                           1.3. МАСТАЦТВА

                             АРТЫКУЛ 5

     Бакi    на    аснове  ўзаемнасцi  будуць  садзейнiчаць   абмену
спецыялiстамi    (мастацтвазнаўцамi,    крытыкамi,     скульптарамi,
мастакамi-графiкамi)  у галiне выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва.

                             1.4. ТЭАТР

                             АРТЫКУЛ 6

     Бакi  будуць   садзейнiчаць кантактам i супрацоўнiцтву ў галiне
тэатральнага  мастацтва  з  мэтай  пастановак  перакладзеных  версiй
выбраных  п'ес  драматургаў  дзвюх  краiн,  а  таксама   абменьвацца
работнiкамi  тэатральнай  адмiнiстрацыi,  рэжысёрамi,  артыстамi   i
прадзюсэрамi.

                             АРТЫКУЛ 7

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  памiж  тэатральнымi
ўстановамi   з  мэтай  падтрымкi  ўзаемнага  ўдзелу  ў   тэатральных
фестывалях i абменаў спецыялiстамi з мэтай правядзення тэарэтычных i
практычных семiнараў у галiне тэатральнага мастацтва.

                      1.5. НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

                             АРТЫКУЛ 8

     Бакi  на  ўзаемнай   аснове  будуць  абменьвацца iнфармацыяй аб
мiжнародных  навуковых  канферэнцыях  i  семiнарах у галiне народнай
творчасцi,  якiя  праводзяцца ў дзвюх краiнах, i будуць садзейнiчаць
узаемнаму ўдзелу вучоных i спецыялiстаў у гэтых мерапрыемствах.

                              1.6. КIНО

                             АРТЫКУЛ 9

     Бакi    будуць    падтрымлiваць    супрацоўнiцтва    ў   галiне
кiнамастацтва,  уключаючы  ўдзел  у мiжнародных кiнафестывалях, якiя
праводзяцца ў кожнай з краiн.

                             АРТЫКУЛ 10

     Бакi  будуць  спрыяць  арганiзацыi Дзён кiно ў кожнай з краiн i
абмену дэлегацыямi ў гэтай сувязi колькасцю да 3 чалавек.

                          1.7. ЛIТАРАТУРА

                             АРТЫКУЛ 11

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  умацаванню  i пашырэнню кантактаў у
галiне  кнiгавыдавецтва,  уключаючы  пераклады  твораў  беларускiх i
турэцкiх  аўтараў,  а  таксама  на ўзаемнай аснове будуць дапамагаць
абмену  iнфармацыяй па арганiзацыi дзейнасцi па публiкацыi i продажу
кнiг.

                             АРТЫКУЛ 12

     Бакi  на  аснове  ўзаемнасцi  будуць  запрашаць спецыялiстаў на
мiжнародныя  кнiжныя выстаўкi i кiрмашы, якiя праводзяцца ў кожнай з
краiн.

                             АРТЫКУЛ 13

     Бакi    будуць    iнфармаваць   адзiн  аднаго  аб   мiжнародных
канферэнцыях,    сiмпозiумах    у  галiне  абароны   iнтэлектуальнай
уласнасцi,  абменьвацца  iнфармацыяй,  дакументацыяй  i публiкацыямi
адносна   заканадаўства  па  абароне  iнтэлектуальнай  уласнасцi   i
ўрэгулявання спрэчак, якiя ўзнiкаюць у гэтай сувязi.

                   1.8. АХОВА КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

                             АРТЫКУЛ 14

     Бакi  будуць  супрацоўнiчаць у прадухiленнi незаконнага ўвозу i
вывазу i перамяшчэннi прадметаў мастацтва i культурных каштоўнасцей,
а  таксама  рабiць  неабходныя  прэвентыўныя  захады па прадухiленню
незаконнага гандлю культурнай уласнасцю.

                             АРТЫКУЛ 15

     Бакi  будуць абменьвацца навуковай iнфармацыяй, спецыялiстамi i
выкладчыкамi  ў  галiне  археалогii,  гiсторыi  мастацтва,  музейнай
справы, рэстаўрацыi i аховы гiстарычных помнiкаў.
     Бакi  будуць  абменьвацца навуковымi публiкацыямi, каталогамi i
слайдамi  па  гiсторыi мастацтва, музейнай справе, ахове гiстарычных
помнiкаў.
     Бакi  на  ўзаемнай  аснове  абмяняюцца  спецыялiстамi  ў галiне
рэстаўрацыi i захавання рукапiсаў тэрмiнам да 10 дзён.

                             АРТЫКУЛ 16

     Бакi  будуць  супрацоўнiчаць  у  галiне  аховы  i   кансервацыi
гiсторыка-культурнай  спадчыны  згодна  з  адпаведнымi   канвенцыямi
ЮНЕСКА  i  iншымi  мiжнароднымi  пагадненнямi, удзельнiкамi якiх яны
з'яўляюцца.

                             АРТЫКУЛ 17

     Бакi  будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне даследавання i
аховы  культурнай  спадчыны  i гiстарычных дакументаў у кантэксце iх
значнасцi на сучасным этапе.

                             АРТЫКУЛ 18

     Бакi  будуць  падтрымлiваць  даследаваннi  ў  галiне  аховы   i
рэстаўрацыi  помнiкаў  архiтэктуры Беларусi i Турцыi i ўзаемны абмен
спецыялiстамi ў гэтай галiне.

                      1.9. АРХIВЫ I БIБЛIЯТЭКI

                             АРТЫКУЛ 19

     Бакi будуць садзейнiчаць заключэнню Пратакола аб супрацоўнiцтве
памiж  Дзяржаўным  камiтэтам  па  архiвах i справаводству Рэспублiкi
Беларусь  i  Генеральным  дырэктаратам дзяржаўных архiваў пры Савеце
Мiнiстраў    Турэцкай    Рзспублiкi   ў  адпаведнасцi  з   унутраным
заканадаўствам абедзвюх краiн i мiжнароднымi нормамi.

                             АРТЫКУЛ 20

     Бакi  будуць абменьвацца каталогамi i друкаванымi матэрыяламi ў
галiне  культуры,  мовазнаўства,  лiтаратуры  i  гiсторыi, а таксама
запрашаць  бiблiятэчных работнiкаў i работнiкаў архiваў на тэрмiн да
10  дзён  з  мэтай  развiцця  супрацоўнiцтва  памiж  бiблiятэкамi  i
архiвамi.

                        2. АДУКАЦЫЯ I НАВУКА

                           2.1. АДУКАЦЫЯ

                             АРТЫКУЛ 21

     Бакi    будуць  абменьвацца  iнфармацыяй  i  дакументацыяй   аб
структуры  i зместу адпаведных сiстэм адукацыi з мэтай iх развiцця i
мадэрнiзацыi.
     Бакi  на  ўзаемнай  аснове  будуць запрашаць спецыялiстаў i 2-3
работнiкаў    мiнiстэрстваў  адукацыi  з  мэтай  абмену  вопытам   у
структурных,  адмiнiстрацыйных  i  юрыдычных  пытаннях  адукацыi   i
ажыццяўлення даследаванняў у гэтай галiне.

                             АРТЫКУЛ 22

     Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i абмен вопытам у галiне
дашкольнай,  пачатковай,  сярэдняй, спецыяльнай i агульнай адукацыi,
тэарэтычнага i практычнага навучання, курсаў, вышэйшай адукацыi.

                             АРТЫКУЛ 23

     Бакi    будуць    абменьвацца  iнфармацыяй  з  мэтай   развiцця
супрацоўнiцтва   ў  галiне  вытворчасцi  розных  вiдаў  навучальнага
абсталявання,  адукацыйных  праграм,  падручнiкаў  для  пачатковай i
сярэдняй  школ,  якiя могуць быць выкарыстаны як у дзяржаўных, так i
прыватных навучальных установах.

                             АРТЫКУЛ 24

     Бакi будуць абменьвацца адпаведнай iнфармацыяй i дакументацыяй,
уключаючы  падручнiкi  i  атласы  па  гiсторыi  i  геаграфii,   якiя
выкарыстоўваюцца  ў  пачатковай i сярэдняй школе,  а таксама спрыяць
больш шырокаму распаўсюджванню  аб'ектыўных  i  дакладных  ведаў  па
гiсторыi, геаграфii, мове, культуры i традыцыях дзвюх краiн.

                             АРТЫКУЛ 25

     На    ўзаемнай  аснове  Бакi  будуць  выдзяляць  стыпендыi   на
правядзенне  навуковых  даследаваннях, вучобу ў вышэйшых навучальных
установах i аспiрантуры.
     Колькасць  стыпендыятаў,  а  таксама размеркаванне стыпендый па
напрамках адукацыi будуць агаворвацца Бакамi дадаткова.

                             АРТЫКУЛ 26

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  набыццю  навучальнага абсталявання,
вырабленага ў адпаведнасцi з сучаснымi тэхналогiямi.

                             АРТЫКУЛ 27

     Бакi  ў  адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам будуць спрыяць
выданню  друкаванай  прадукцыi,  разглядаць навуковыя работы i iншыя
друкаваныя матэрыялы, падручнiкi i даведнiкi.

                             АРТЫКУЛ 28

     Бакi  будуць  абменьвацца  iнфармацыяй,  дакументацыяй i iншымi
матэрыяламi  ў  галiне  пачатковай,  сярэдняй  i вышэйшай адукацыi з
мэтай  вырашэння  пытанняў  прызнання  i эквiвалентнасцi акадэмiчных
званняў, ступеняў, дыпломаў i сертыфiкатаў, выдадзеных кампетэнтнымi
органамi згодна з унутраным заканадаўствам кожнага з Бакоў.
     Пры неабходнасцi Бакi абмяняюцца спецыялiстамi (дэлегацыямi) на
ўзаемнай аснове тэрмiнам да 7 дзён з мэтай азнаямлення з адукацыйнай
сiстэмай кожнага з Бакоў.

                             АРТЫКУЛ 29

     3  мэтай  заахвочвання  далейшага  развiцця дружалюбных адносiн
памiж  настаўнiкамi,  вучнямi i iх сем'ямi, Бакi будуць садзейнiчаць
устанаўленню  непасрэдных  сувязей  памiж  пачатковымi  i  сярэднiмi
школамi.

                             АРТЫКУЛ 30

     Бакi  будуць  падтрымлiваць  цеснае  супрацоўнiцтва  ў   галiне
агульнай  i спецыяльнай адукацыi. Умовы такога супрацоўнiцтва будуць
агаворвацца Бакамi дадаткова па дыпламатычных каналах.

                             АРТЫКУЛ 31

     Бакi  будуць абменьвацца iнфармацыяй аб навуковых, культурных i
адукацыйных  канферэнцыях, сiмпозiумах, семiнарах, якiя арганiзуюцца
iмi адпаведна ў сваiх краiнах.
     Бакi  на  ўзаемнай  аснове  будуць  дасылаць  па  дыпламатычных
каналах друкаваныя матэрыялы па вынiках такiх мерапрыемстваў.

                             АРТЫКУЛ 32

     Бакi  дамовiлiся,  што беларускi Бок будзе разглядаць наяўнасць
сертыфiката  ўступных  экзаменаў  Турэцкага  Унiверсiтэта   (OSS) як
неабходную    папярэднюю    ўмову для   паступлення   ў   беларускiя
унiверсiтэты.

                             АРТЫКУЛ 33

     Бакi    на  ўзаемнай  аснове  будуць  падтрымлiваць   стварэнне
аддзяленняў  беларускай  i  турэцкай  мовы  i  лiтаратуры  ў   сваiх
навучальных    установах  i  аказваць  неабходнае  садзейнiчанне   ў
забеспячэннi iх матэрыяламi i выкладчыкамi.

                            2.2. НАВУКА

                             АРТЫКУЛ 34

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  навукова-тэхнiчнаму  супрацоўнiцтву
праз  прамыя  кантакты  памiж  навуковымi  i  вышэйшымi навучальнымi
ўстановамi,  уключаючы  абмен  акадэмiкамi  i  вучонымi,  а  таксама
iнфармацыяй   у  рамках  рэалiзацыi  сумесных  даследчых   праектаў,
арганiзацыi семiнараў i кангрэсаў.

                             АРТЫКУЛ 35

     Бакi будуць падтрымлiваць узаемны абмен акадэмiкамi, вучонымi i
даследчыкамi  на  кароткi тэрмiн з мэтай абмену вопытам, правядзення
канферэнцый,  лекцый  i  ажыццяўлення  даследаванняў у галiнах, якiя
прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

                  3. МАЛАДЗЁЖНАЯ ПАЛIТЫКА I СПОРТ

                             АРТЫКУЛ 36

     Бакi  будуць  заахвочваць  прамыя  кантакты,  абмены i сумесныя
праекты памiж маладзёжнымi i спартыўнымi арганiзацыямi, таварыствамi
i асацыяцыямi.
     Гэта дзейнасць будзе рэгулявацца пратаколамi, заключанымi памiж
адпаведнымi ўстановамi кожнага з Бакоў.

                             АРТЫКУЛ 37

     Бакi будуць садзейнiчаць абменам спартыўнымi камандамi па вiдах
спорту,    правядзенню    сумесных   вучэбна-трэнiровачных   збораў,
таварыскiх    i    матчавых  сустрэч,  а  таксама  ўдзелу  Бакоў   у
спаборнiцтвах  i  мiжнародных спартыўных мерапрыемствах, якiя будуць
праводзiцца ў дзвюх краiнах.

                             АРТЫКУЛ 38

     Бакi  будуць  садзейнiчаць узаемнаму ўдзелу моладзi ў дзейнасцi
маладзёжных  лагераў, якiя арганiзуюцца на тэрыторыi абедзвюх краiн.
Умовы  абмену  (колькасць  удзельнiкаў,  арганiзацыйныя i фiнансавыя
пытаннi) будуць агаворвацца дадаткова па дыпламатычных каналах.

                    4. СРОДКI МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI

                             АРТЫКУЛ 39

     Бакi    будуць   спрыяць  абмену  iнфармацыяй  аб   палiтычным,
эканамiчным,  грамадскiм i культурным жыццi дзвюх краiн, а таксама ў
мэтах    умацавання  ўзаемаразумення  памiж  народамi   садзейнiчаць
узаемаабмену спецыялiстамi ў гэтай галiне.

                             АРТЫКУЛ 40

     Бакi будуць прыкладваць намаганнi па свабоднаму распаўсюджванню
рознага  роду  iнфармацыi,  а  таксама  падтрымлiваць  i   развiваць
супрацоўнiцтва  ў  галiне  сродкаў  масавай  iнфармацыi i вяшчання з
дапамогай  сучасных  камунiкацыйных  сетак  (кабельныя   тэхналогii,
спадарожнiкавая сувязь).

                             АРТЫКУЛ 41

     Бакi  будуць  падтрымлiваць  супрацоўнiцтва  памiж   рэдакцыямi
газет,  агенцтвамi  навiн  i  ўстановамi  тэле- i  радыёвяшчання,  а
таксама  садзейнiчаць заключэнню пагадненняў аб супрацоўнiцтве памiж
гэтымi ўстановамi.

                       5. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                             АРТЫКУЛ 42

     Абмены,  выдача  стыпендый,  афармленне  заявак, прадугледжаныя
гэтай Праграмай, будуць ажыццяўляцца наступным чынам:
     заяўкi будуць  падавацца  па дыпламатычных каналах не пазней за
тры месяцы;
     накiроўваючы Бок паведамiць прымаючаму Боку наступнае:
     склад дэлегацый,  калектываў,  iмёны ўдзельнiкаў, iх бiяграфii,
валоданне замежнымi мовамi;
     прапанаваную праграму вiзiту з указаннем назваў  лекцый,   iмён
лектараў i факультэта унiверсiтэта;
     дату i працягласць вiзiту;
     падрабязную  iнфармацыю  аб  галiне даследавання.
     Дата прыбыцця павiнна  быць  узгоднена  з  прымаючым  Бокам  не
пазней чым за 20 дзён.
     Прымаючы  Бок  пацвердзiць  гатоўнасць  прыняць   прадстаўнiкоў
накiроўваючага  Боку  не  пазней  чым  за 15 дзён да запланавай даты
прыбыцця.

                             АРТЫКУЛ 43

     Бакi  будуць  разглядаць  прапановы    аб  абменах  i  сумесных
праектах,  выходзячых  за  рамкi  гэтай  праграмы,  у адпаведнасцi з
унутраным заканадаўствам кожнага з Бакоў.

                             АРТЫКУЛ 44

     Адбор  стыпендыятаў будзе праводзiцца штогод у краiне кожнага з
Бакоў  членамi  Змешанай  камiсii,  у склад якой увойдзе не менш чым
адзiн прадстаўнiк пасольства Боку, якi выдае стыпендыю.
     Спiс  кандыдатаў  будзе  таксама ўключаць рэзерв. Кандыдаты, не
ўключаныя  ў  вышэйназваны  спiс,  прынятыя  не  будуць. Падрабязная
iнфармацыя  па  кандыдатурах  са звесткамi аб даце нараджэння, копii
дакументаў  аб  адукацыi,  пашпарта,  валоданнi мовамi, павiнна быць
прыкладзена да спiса.
     Бакi  паведамяць  адзiн аднаму, па магчымасцi не пазней  чым на
працягу  двух  месяцаў  пасля пачатку акадэмiчнага года, аб прыняццi
кандыдатаў,   праграме  навучання  i  назвах  навучальных   устаноў.
Стыпендыятам  не  рэкамендуецца  выязджаць  у  прымаючую  краiну  да
атрымання з яе пасольства афiцыйнага паведамлення аб даце ад'езду.

                        6. ФIНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ

                             АРТЫКУЛ 45

     Накiроўваючы  Бок нясе выдаткi па мiжнароднаму праезду ў абодва
бакi.  Прымаючы  Бок  аплачвае  выдаткi  па пражыванню, харчаванню i
забяспечвае транспарт на сваёй тэрыторыi.

                             АРТЫКУЛ 46

     Прымаючы  Бок аказвае бесплатную медыцынскую дапамогу ў выпадку
раптоўнай  хваробы,  за  выключэннем  планавых хiрургiчных аперацый,
даўгатэрмiновага    лячэння    хранiчных   захворванняў  i   зубнога
пратэзавання.

                             АРТЫКУЛ 47

     Размеркаванне стыпендый будзе прадугледжваць наступнае:
     штомесячная  выплата стыпендый з улiкам штогадовай iндэксацыi ў
адпаведнасцi з коштам жыцця;
     вызваленне  ад  аплаты  рэгiстрацыйных  узносаў  i  навучанне ў
дзяржаўных унiверсiтэтах;
     медыцынскiя   паслугi,  за  выключэннем  планавых   хiрургiчных
аперацый,   доўгатэрмiновага  лячэння  хiрургiчных  захворванняў   i
зубнога пратэзавання;
     аплата    дазволу    на  жыхарства,  падручнiкаў,   навучальных
дапаможнiкаў;
     пражыванне  ў  студэнцкiх  iнтэрнатах  пры  наяўнасцi свабодных
месцаў. Выдаткi па пражыванню нясуць стыпендыяты.

                             АРТЫКУЛ 48

     Накiроўваючы    Бок   нясе  выдаткi  па  мiжнароднаму   праезду
прадстаўнiкоў, дэлегацый i калектываў.  Умовы арганiзацыi канцэртных
выступленняў  будуць  агаворвацца  ў  кожным  канкрэтным  выпадку па
дыпламатычных каналах.

                             АРТЫКУЛ 49

     Абмен  выстаўкамi  у  рамках  гэтай  Праграмы, акрамя тых, якiя
прадстаўляюць  археалагiчную  або  гiсторыка-культурную каштоўнасць,
будуць  рэгулявацца ў адпаведнасцi з наступнымi фiнансавымi ўмовамi,
за  выключэннем  магчымых  змяненняў,  узгодненых  па  дыпламатычных
каналах:
     накiроўваючы Бок забяспечвае:
     страхоўку  падчас  транспарцiроўкi  да  месца  прызначэння ("ад
дзвярэй да дзвярэй", "ад цвiка да цвiка");
     транспарцiроўку  да  першага  месца  экспанавання i ад апошняга
месца экспанавання;
     выдаткi  па  праезду  суправаджаючага выстаўку да першага месца
экспанавання i ад апошняга месца экспанавання;
     прымаючы Бок нясе наступныя выдаткi:
     выдаткi па транспарцiроўцы экспанатаў на сваёй тэрыторыi;
     выдаткi  па  рэкламе  i  падрыхтоўцы выстаўкi, уключаючы арэнду
памяшкання;
     выдаткi па публiкацыi каталога, калi не будзе агаворана iншае;
     унутраны  транспарт  i  выдаткi  па  пражыванню суправаджаючага
выстаўку  (у  выпадку,  калi  суправаджаючых  асоб патрабуецца больш
аднаго,  iх  колькасць  i працягласць знаходжання будзе ўзгоднена па
дыпламатычных каналах);
     прымаючы  Бок  будзе  прыкладваць  намаганнi  па   забеспячэнню
ачысткi ад мытных пошлiн з боку адпаведных органаў улады;
     пры    пашкоджаннi    экспанатаў   прымаючы  Бок   абавязваецца
забяспечыць  накiроўваючы  Бок усiмi неабходнымi дакументамi,   якiя
датычацца  iх  пашкоджання. Выдаткi па экспертызе нясе прымаючы Бок.
Рамонт цi аднаўленне пашкоджаных экспанатаў без згоды накiроўваючага
Боку не дапускаецца.

                       7. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                             АРТЫКУЛ 50

     Практычная  дзейнасць,  прадугледжаная  гэтай  Праграмай, будзе
ажыццяўляцца  па  дыпламатычных  каналах  у адпаведнасцi з унутраным
заканадаўствам кожнага з Бакоў.

                             АРТЫКУЛ 51

     Гэта  Праграма  не  выключае  магчымасцi арганiзацыi ў яе межах
iншай дзейнасцi, узгодненай памiж Бакамi па дыпламатычных каналах.

                             АРТЫКУЛ 52

     Гэта Праграма  набывае  моц  з  дня  падпiсання  i дзейнiчае да
заключэння новай Праграмы.
     Палажэннi  новай  Праграмы будуць абмеркаваны падчас сустрэчы ў
г.Мiнску,   дата  якой  будзе  ўзгоднена  Бакамi  па   дыпламатычных
каналах.
     Здзейснена   ў  г.Анкары   15  лiстапада  2000  года   у   двух
экземплярах  на  беларускай,  турэцкай i англiйскай мовах. У выпадку
разыходжання  ў  тлумачэннi  палажэнняў  гэтай  Праграмы Бакi будуць
кiравацца тэкстам на англiйскай мове.

За Урад Рэспублiкi Беларусь              За Урад Турэцкай Рэспублiкi
А.У.САСНОЎСКI                            М.Iстэмiхан ТАЛАЙ
Мiнiстр культуры                         Мiнiстр культуры


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations