ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 красавiка 2001 г. № 446
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання,
бесперабойнай падачы цеплавой i электрычнай энергii спажыўцам i ў
сувязi з 50-годдзем з дня ўтварэння Мiнскiх цеплавых сетак
Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства электраэнергетыкi
"Мiнскэнерга" працоўны калектыў дадзенага прадпрыемства;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад ва
ўстойлiвае цеплазабеспячэнне спажыўцоў г.Мiнска i ў сувязi з
50-годдзем з дня ўтварэння Мiнскiх цеплавых сетак Рэспублiканскага
унiтарнага прадпрыемства электраэнергетыкi "Мiнскэнерга" -
Бацяноўскага Вiкенцiя Сцяфанавiча, слесара па рамонту абсталявання
цеплавых сетак, Запарожца Аляксея Дзмiтрыевiча, электраманцёра па
рамонту i абслугоўванню электраабсталявання, Леонава Юрыя
Фёдаравiча, дырэктара Мiнскiх цеплавых сетак.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|