ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 кастрычнiка 2001 г. № 1559
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
ПАГАШЭННI ЗАПАЗЫЧАНАСЦI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПЕРАД СЛАВАЦКАЙ
РЭСПУБЛIКАЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
эканомiкi, Дзяржаўным камiтэтам па авiяцыi i адкрытым акцыянерным
таварыствам "Белзнешэканамбанк", аб правядзеннi перагавораў па
праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Славацкай Рэспублiкi аб пагашэннi запазычанасцi Рэспублiкi Беларусь
перад Славацкай Рэспублiкай.
Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай
Рэспублiкi аб пагашэннi запазычанасцi Рэспублiкi Беларусь перад
Славацкай Рэспублiкай (прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра фiнансаў Корбута Мiкалая Пятровiча на
правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|