Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 ноября 2001 г. №1667 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    16 лiстапада 2001 г. № 1667

АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ
ДЗЕЦI"

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Правесцi  з  20  снежня  2001  г.  па  10  студзеня  2002 г.
дабрачынную  акцыю  "Нашы  дзецi"  з  удзелам  мiнiстэрстваў,  iншых
органаў    дзяржаўнага    кiравання,    аблвыканкомаў   i   Мiнскага
гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
     2. Мiнiстэрству  адукацыi  да  1  снежня  2001  г.  зацвердзiць
пералiк  мiнiстэрстваў,  iншых  рэспублiканскiх  органаў дзяржаўнага
кiравання,  грамадскiх  арганiзацый  (з  iх згоды), прапанаваных для
ўдзелу  ў  дабрачыннай  акцыi  "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама
гэтых арганiзацый.
     Па ўзгадненню з зацiкаўленымi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
     3. Кiраўнiкам  мiнiстэрстваў,  iншых  рэспублiканскiх   органаў
дзяржаўнага  кiравання,  мясцовых  выканаўчых  i распарадчых органаў
прыняць  удзел  у  дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя
дамы,  у  тым  лiку  сямейнага  тыпу,  школы-iнтэрнаты,  апякунскiя,
прыёмныя сем'i, дзiцячыя бальнiцы, павiншаваць дзяцей з Новым годам,
Калядамi,  уручыць  iм падарункi, паклапацiцца аб вырашэннi iснуючых
праблем.
     Рэкамендаваць  грамадскiм  аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыi.
     4. Фiнансаванне расходаў па правядзенню дабрачыннай акцыi "Нашы
дзецi"  ажыццявiць  за  кошт цэнтралiзаваных i пазабюджэтных сродкаў
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых  выканаўчых  i  распарадчых  органаў,  а  таксама  эканомii
каштарыса расходаў.
     5. Правесцi ў рамках дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ў  г.Мiнску
28  снежня  2001 г. на базе Палаца Рэспублiкi дабрачыннае навагодняе
свята для дзяцей з удзелам кiраўнiцтва рэспублiкi.
     Рэкамендаваць аблвыканкомам  i  Мiнскаму  гарвыканкому правесцi
28-30 снежня 2001 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкома   аналагiчныя   мерапрыемствы   ў  абласных  гарадах  i
г.Мiнску,  а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх
гарадах  i  раёнах  рэспублiкi  ў  час  школьных канiкулаў з удзелам
кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
     Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для  дзяцей  у  абласцях,  гарадах  i  раёнах  ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
     6. Стварыць  арганiзацыйны  камiтэт па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.
     7. Арганiзацыйнаму    камiтэту   па  правядзенню   дабрачыннага
навагодняга  свята  для  дзяцей  вызначыць  расходы на арганiзацыю i
правядзенне свята.
     Мiнiстэрству  фiнансаў  забяспечыць  фiнансаванне   навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
     8. Аблвыканкомам забяспечыць дастаўку на дабрачыннае навагодняе
свята дзiцячых дэлегацый у г.Мiнск i назад.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI

                                       Дадатак
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       16.11.2001 № 1667

                 Склад арганiзацыйнага камiтэта па
       правядзенню дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей

Дражын                   - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
Уладзiмiр Несцеравiч       Беларусь (старшыня аргкамiтэта)

Брыгадзiн                - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi
Пётр Iванавiч              аргкамiтэта)

Гуляка                   - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч            аргкамiтэта)

Ананiч                   - начальнiк iнфармацыйна-аналiтычнага
Лiлiя Станiславаўна        ўпраўлення Дзяржаўнага камiтэта па друку

Барадзiна                - намеснiк генеральнага дырэктара
Людмiла Афанасьеўна        Дырэкцыi вяшчання першага нацыянальнага
                           тэлеканала - дырэктар Дырэкцыi мастацкага
                           вяшчання Беларускага тэлебачання (з яе
                           згоды)

Бутрым                   - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Георгiй Аляксеевiч         сацыяльнай i выхаваўчай работы
                           Мiнiстэрства адукацыi

Гурын                    - намеснiк старшынi Мiнскага  гарвыканкома
Васiлiй Васiльевiч

Волкаў                   - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы
Пётр Андрэевiч             "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi
                           Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (з яго
                           згоды)

Дубiк                    - начальнiк упраўлення прафiлактыкi мiлiцыi
Iван Iванавiч              грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi
                           Мiнiстэрства ўнутраных спраў

Малашэвiч                - галоўны iнспектар галоўнага ўпраўлення
Уладзiмiр Уладзiмiравiч    сацыяльнай i выхаваўчай работы
                           Мiнiстэрства адукацыi

Матуш                    - начальнiк аддзела мацярынства i
Лiдзiя Iванаўна            дзяцiнства Мiнiстэрства аховы здароўя

Новiкава                 - загадчык сектара па справах моладзi,
Валянцiна Анатольеўна      сям'i i спорту ўпраўлення
                           сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату
                           Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Пацко                    - першы намеснiк начальнiка ўпраўлення
Алег Мiхайлавiч            дзяржаўнага пажарнага нагляду
                           Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях

Рылатка                  - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч

Сверж                    - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч

Свянцiцкi                - першы намеснiк Мiнiстра гандлю
Мiхаiл Iванавiч

Сiвалобава               - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна        сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
                           Беларусь

Харавец                  - намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення
Валерый   Маркавiч         грамадска-палiтычнай iнфармацыi
                           Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
                           Беларусь (з яго згоды)

Юшкевiч                  - першы намеснiк Мiнiстра лясной гаспадаркi
Мiкалай Тарасавiч



Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations