| 
 
  
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      26 лютага 2002 г. № 257
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     Берташ Марыю   Мiхайлаўну,   настаўнiка   беларускай   мовы   i
лiтаратуры  педагагiчнай  гiмназii  №  3  г.Мiнска,  -  за   высокiя
дасягненнi ў навучаннi i выхаваннi падрастаючага пакалення;
     Гапановiча  Барыса  Адамавiча,  намеснiка  начальнiка галоўнага
ўпраўлення  агульнай  сярэдняй  адукацыi Мiнiстэрства адукацыi, - за
актыўную  i  творчую  працу  па  станаўленню i развiццю нацыянальнай
сiстэмы адукацыi;
     Лica    Мiкалая  Iванавiча,  начальнiка  галоўнага   ўпраўлення
аналiтычнай i прававой работы Мiнiстэрства адукацыi, - за актыўную i
творчую  працу  па  станаўленню  i  развiццю  нацыянальнай   сiстэмы
адукацыi;
     Рэута    Алега   Паўлавiча,  начальнiка  ўпраўлення  навукi   i
падрыхтоўкi навуковых кадраў Мiнiстэрства адукацыi, - за шматгадовую
плённую працу ў сiстэме адукацыi, асабiсты ўклад у развiццё навукi i
ўдасканаленне сiстэмы падрыхтоўкi навуковых кадраў рэспублiкi.
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                        А.КАБЯКОЎ
 |