ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 сакавiка 2002 г. № 303
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ УРАДАМ
САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства абароны, узгодненай з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай
Рэспублiкi Югаславiя аб ваенна-тэхнiчным супрацоўнiцтве
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць намеснiка Miнiстpa абароны па ўзбраенню -
начальнiка ўзбраення Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь Рагажэўскага
Пятра Iванавiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|