Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Исполнительного комитета Минского городского Совета народных депутатов от 3 июня 1993 г. №303 "Аб зацвярджэннi Правiл прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя на тэрыторыi г.Мiнска"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


                        ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
           МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
                      3 чэрвеня 1993 г. № 303

                             РАШЭННЕ

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ I АХОВЫ
НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ НА ТЭРЫТОРЫI г.МIНСКА

     У адпаведнасцi  з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  унясеннi
змяненняў  i   дапаўненняў   у   Кодэкс   Рэспублiкi   Беларусь   аб
адмiнiстрацыйных правапарушэннях" ад 25 лiстапада 1992 г. i рашэннем
сесii Мiнскага гарадскога Савета  ад  12  мая  1993  г.  №  309  "Аб
унясеннi  змяненняў  у  Кодэкс  аб  адмiнiстрацыйных правапарушэннях
Рэспублiкi Беларусь i аб устанаўленнi новых  вiдаў  адмiнiстрацыйнай
адказнасцi  ў  г.Мiнску",  на  падставе  раздзела  2 п.1 сапраўднага
рашэння  выканкам  Мiнскага  гарадскога  Савета  народных  дэпутатаў
вырашыў:
     1. Зацвердзiць Правiлы прыродакарыстання i  аховы  навакольнага
асяроддзя на тэрыторыi г.Мiнска.
     2. Гарадскому   камiтэту   экалогii   (Вастракнутаў   А.I.)   у
лiстападзе  1993  года далажыць выканкаму аб эфектыўнасцi прымянення
дадзеных Правiл.
     3. Рашэнне  выканкама  гарсавета апублiкаваць у сродках масавай
iнфармацыi i ўвесцi ў дзеянне з 10 чэрвеня 1993 г.
     4. Кантроль  за  выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на гарадскi
камiтэт экалогii.

Старшыня гарсавета                                     А.ГЕРАСIМЕНКА

Кiраўнiк спраў                                         Л.ВАЛОДЗЬКIНА

                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           Рашэнне выканкама
                                           Мiнскага гарадскога
                                           Савета народных дэпутатаў
                                           03.06.1993 № 303

      Правiлы прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя

     Сапраўдныя Правiлы ўводзяцца ў мэтах урэгулявання адносiн памiж
фiзiчнымi асобамi   i   органамi  экалагiчнага  нагляду  ў  пытаннях
прытрымлiвання ўстанаўлiваемых  нормаў  прыродакарыстання  i   аховы
навакольнага асяроддзя.
     Адмiнiстрацыйныя меры  ўздзеяння  да службовых асоб i грамадзян
прымяняюцца ў выпадках:
     1. выдачы заказчыкам недакладных зыходных даных,  што вядуць да
скажэння праектнай дакументацыi;
     2. прадастаўлення  праектнымi  арганiзацыямi  пры   правядзеннi
экалагiчнай экспертызы   недакладных   або   няпоўных  звестак,  што
ўплываюць на яе вынiкi;
     3. адступленняў  ад  праектнай  дакументацыi  пры  будаўнiцтве,
мантажы,  наладцы  i рамонце ачышчальных збудаванняў,  што вядуць да
пагаршэння праектных паказчыкаў ачысткi;
     4. парушэння  службовымi   асобамi   нормаў   i   патрабаванняў
экалагiчнай бяспекi пры ўзгадненнi праектнай дакументацыi;
     5. выдачы дазволаў на выкiды рэчываў,  якiя забруджваюць, вышэй
праектных;
     6. уводу ў  эксплуатацыю  аб'ектаў  з  выкiдамi  рэчываў,  якiя
забруджваюць, вышэй праектных;
     7. прыёмкi ў эксплуатацыю членамi дзяржаўнай камiсii  аб'ектаў,
што не адпавядаюць нормам i патрабаванням экалагiчнай бяспекi;
     8. змянення тэхналогii або  абсталявання,  якiя  прыводзяць  да
павелiчэння выкiдаў  рэчываў,  што  забруджваюць,  без  узгаднення з
Мiнскiм гарадскiм камiтэтам экалогii;
     9. эксплуатацыi    гальванiчнага   абсталявання   (лiнiй)   без
ачышчальных збудаванняў;
     10. невыканання  будаўнiчымi  арганiзацыямi праекта арганiзацыi
будаўнiцтва (ПАБ),  што  прыводзiць   да   забруджвання   тэрыторыi.
Адсутнасцi ў ПАБах экалагiчнага раздзела;
     11. адсутнасцi  экалагiчных  пашпартаў  на  прадпрыемствах   цi
недакладнае iх запаўненне;
     12. парушэння  правiл  вядзення   дзяржаўнага   ўлiку   шкодных
уздзеянняў на    навакольнае    асяроддзе,   скажэння   ўстаноўленай
дзяржаўнай статыстычнай справаздачы па пытаннях прыродакарыстання  i
аховы навакольнага  асяроддзя,  а  таксама  адмовы ад прадастаўлення
iнфармацыi цi  прадастаўлення  недакладнай,  няпоўнай  iнфармацыi аб
выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i ахове навакольнага асяроддзя;
     13. невыканання   прадпiсанняў   органаў,   якiя   ажыццяўляюць
дзяржаўны экалагiчны  кантроль,  аб устараненнi парушэнняў правiл па
ахове навакольнага асяроддзя,  абмежаванню,  прыпыненню цi  спыненню
шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе;
     14. перашкоды службовым  асобам,  якiя  ажыццяўляюць  дзяржаўны
экалагiчны кантроль, у выкананнi iх абавязкаў;
     15. зрыву пломбы (пячаткi), устаноўленай службовай асобай, якая
ажыццяўляе дзяржаўны   кантроль   за  аховай  прыроды,  у  сувязi  з
прыпыненнем вытворчай  дзейнасцi  аб'екта,  а  таксама  самавольнага
аднаўлення яго работы;
     16. невыканання патрабаванняў камiтэта  экалогii  аб  пераводзе
прадпрыемстваў i транспартных сродкаў на спецыяльны рэжым работы, аб
часовым прыпыненнi iх дзейнасцi цi  абмежаваннi  выкiдаў  у  выпадку
неспрыяльных метэаралагiчных абставiн;
     17. рэалiзацыi  транспартных  сродкаў,  якiя   не   адпавядаюць
устаноўленым дзяржаўным стандартам па выкiдах шкодных рэчываў;
     18. парушэння  ўстаноўленых  нормаў  i  правiл пры вытворчасцi,
захаваннi, транспарцiроўцы,     прымяненнi,     абясшкоджваннi     i
складзiраваннi  таксiчных i iншых шкодных для здароўя насельнiцтва i
навакольнага асяроддзя рэчываў i абсталявання;
     19. устройвання звалак без выдадзенага ва ўстаноўленым  парадку
дазволу, а  таксама парушэння правiл устройвання i ўтрымання звалак,
адвалаў, палiгонаў, накапляльнiкаў прамысловых адходаў;
     20. невыканання правiл абуладкавання будаўнiчых пляцовак,  якое
прыводзiць да   забруджвання   гарадскiх   тэрыторый   i  пагаршэння
санiтарна-гiгiенiчных абставiн;
     21. перавозкi смецця,  лятучых,  вадкiх,  газападобных, пылячых
матэрыялаў i  будаўнiчых канструкцый на неабсталяваным транспарце цi
спецыяльным транспарце з парушэннем правiл перавозкi;
     22. рэалiзацыi  для  транспартных  сродкаў  i цеплаэнергетычных
установак палiва,  якое  не  адпавядае  ўстаноўленым  дзяржаўным   i
прыродаахоўным стандартам i нормам;
     23. перавышэння   нарматыўных   тэрмiнаў   устаранення   аварый
камунальнымi службамi города, вывазу смецця i прыбiрання тэрыторыi;
     24. скiдання   ў   сiстэму   гарадской   каналiзацыi    смецця,
прамысловых i бытавых адходаў;
     25. самавольнага  змянення   цi   парушэння   зацверджаных   ва
ўстаноўленым парадку  гранiц  водаахоўных зон,  зон санiтарнай аховы
крынiц водазабеспячэння,    санiтарна-ахоўных    зон     прамысловых
прадпрыемстваў, а  таксама  выкарыстання  гэтых  зон для гаспадарчай
дзейнасцi.
     Невыканання Палажэння  аб  водаахоўных  палосах  (зонах) водных
аб'ектаў, звязанага  з  неправядзеннем прыродаахоўных мерапрыемстваў
па вынасу цi рэканструкцыi збудаванняў, незаконным размяшчэннем у iх
межах   прамысловых   прадпрыемстваў   i  арганiзацый,  невыкананнем
ўстаноўленых  рэжымаў  выкарыстання  водаахоўных  палос  (зон),   iх
узворваннем;
     26. правядзення будаўнiчых,  лесанарыхтоўчых i iншых  работ  на
тэрыторыi лесапаркавай i зялёнай зон без належнага дазволу;
     27. невыканання   праектных   патрабаванняў   па  азеляненню  i
добраўпарадкаванню тэрыторыi прадпрыемства i санiтарна-ахоўных зон;
     28. незаконнага  пашкоджання i знiшчэння ахоўных насаджэнняў на
палосах адводу  чыгунак  i  аўтамабiльных  дарог,  уздоўж   каналаў;
зялёных насаджэнняў  (дрэў,  кустоў,  травянога  покрыва) у парках i
скверах;
     29. засмечвання   лясоў,  паркаў,  сквераў,  водаахоўных  палос
будаўнiчымi, бытавымi, прамысловымi адходамi i выкiдамi;
     30. самавольнага   выпальвання   сухой  раслiннасцi  (выжарын),
спальвання смецця i адходаў на будаўнiчых i прамысловых пляцоўках, у
дварах, непрыняцця   мер   па   прадухiленню   i   лiквiдацыi  гэтых
запальванняў;
     31. выпасу  сельскагаспадарчых  жывёл  на  тэрыторыi  гарадскiх
паркаў, сквераў i зон  адпачынку;
     32. невыканання мерапрыемстваў гарадской праграмы "Экалогiя";
     33. утойвання ад насельнiцтва  службовымi  асобамi  звестак  аб
стане навакольнага  асяроддзя,  а  таксама  адмовы  ў прадастаўленнi
грамадзянам i  iх  грамадскiм  аб'яднанням   iнфармацыi   аб   стане
навакольнага асяроддзя i выкарыстаннi прыродных рэсурсаў;
     34. невыканання  рашэнняў  гарадскiх   i   раённых   выканаўчых
камiтэтаў па   адсяленню   грамадзян  з  дамоў,  што  знаходзяцца  ў
санiтарна-ахоўнай зоне будуемых i дзеючых прадпрыемстваў.


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations