Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 19 сентября 1994 г. №77 "О национальном историко-культурном заповеднике "Несвиж"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


               АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ
                     ЗАПАВЕДНIКУ "НЯСВIЖ"

                       П А С Т А Н О В А
              Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                  ад 19 верасня 1994 г., № 77

===

     У  адпаведнасцi   з  пастановай  Савета   Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад  2  лiпеня  1993  г.  №  431  "Аб  мерах  па адраджэнню
гiсторыка-культурнай   спадчыны   i   развiццю   г.Нясвiжа"  Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.   Мiнiстэрству   культуры   i   друку,  Мiнiстэрству  лясной
гаспадаркi,   Мiнскаму   аблвыканкому,   Нясвiжскаму   райвыканкому,
Беларускаму   рэспублiканскаму   аб'яднанню   мiжкалгасных  здраўнiц
сумесна   з  Мiнiстэрствам   па  кiраванню   дзяржаўнай  маемасцю  i
прыватызацыi ў  2-месячны тэрмiн разгледзець пытаннi  аб перадачы ва
ўстаноўленым  парадку на  баланс нацыянальнага гiсторыка-культурнага
запаведнiка  "Нясвiж" наступных  нерухомых культурных  i гiстарычных
каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь:

     палацава-паркавы ансамбль XVI-XVIII стагоддзяў;
     ансамбль ратушы з гандлевымi радамi XVI-XVII стагоддзяў;
     дом на рынку (дом рамеснiка) XVIII стагоддзя;
     комплекс манастыра бенедыкцiнак XVI стагоддзя;
     комплекс манастыра езуiтаў XVI-XVII стагоддзяў;
     гарадская (Слуцкая) брама другой паловы XVI стагоддзя;
     плябанiя XVII стагоддзя;
     фарны касцел XVI стагоддзя;
     парк "Альба" XVII стагоддзя.

     2. Устанавiць,  што пералiчаныя ў  пункце 1 дадзенай  пастановы
нерухомыя  культурныя  i  гiстарычныя  каштоўнасцi  па  ўзгадненню з
дырэкцыяй  нацыянальнага гiсторыка-культурнага  запаведнiка "Нясвiж"
могуць  часова  знаходзiцца  на  балансе  адпаведных  арганiзацый  з
выкананнем   устаноўленага  запаведнiкам   рэжыму  iх   ўтрымання  i
выкарыстання.

     3.  Дырэкцыi  нацыянальнага  гiсторыка-культурнага  запаведнiка
"Нясвiж"  распрацаваць  праекты  зон  аховы  матэрыяльных  нерухомых
культурных  i гiстарычных  каштоўнасцей запаведнiка  з улiкам зямлi,
гiстарычна  звязанай  з  забудовай  комплексу  помнiкаў  цi асобнага
помнiка, i  ва ўстаноўленным парадку  ўнесцi iх у  Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations