Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 10 апреля 1996 г. №251 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Нацыянальным гiсторыка-культурным запаведнiку "Нясвiж"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



                         Кабiнет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                     10 красавiка 1996 г. N 251

                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ
 ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ ЗАПАВЕДНIКУ
 "НЯСВIЖ"

===

     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Зацвердзiць прыкладзенае     Палажэнне      аб     Нацыянальным
гiсторыка-культурным запаведнiку "Нясвiж".

 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                         М.Чыгiр


                                   ЗАЦВЕРДЖАНА

                                   пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                   Рэспублiкi Беларусь

                                   ад 10 красавiка 1996 г. N 251

 ПАЛАЖЭННЕ

 аб Нацыянальным гiсторыка-культурным
 запаведнiку "Нясвiж"

     1. Нацыянальны гiсторыка-культурны запаведнiк "Нясвiж" (далей -
запаведнiк "Нясвiж")  прадстаўляе  сабой комплекс помнiкаў гiсторыi,
археалогii, архiтэктуры,   якiя   маюць   навуковую,    гiстарычную,
мастацкую i культурную каштоўнасць:
     палацава-паркавы ансамбль ХVI - ХVIII стагоддзяў;
     комплекс манастыра езуiтаў ХVI - ХVII стагоддзяў;
     плябанiя ХVII стагоддзя;
     фарны касцёл ХVI стагоддзя;
     парк "Альба" ХVII стагоддзя;
     ансамбль ратушы з гандлёвымi радамi ХVI - ХVII стагоддзяў;
     комплекс манастыра бенедыкцiнак ХVI стагоддзя;
     дом на рынку (дом рамеснiка) ХVIII стагоддзя;
     гарадская (Слуцкая) брама другой паловы ХVI стагоддзя;
     дом N 19 па вулiцы iмя Ленiна.

     2. Запаведнiк  "Нясвiж" падпарадкоўваецца Мiнiстэрству культуры
i ў сваёй дзейнасцi кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь  "Аб  ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны",    iншымi    актамi   заканадаўства,
дададзеным Палажэннем.

     3. Галоўнымi задачамi запаведнiка "Нясвiж" з'яўляюцца:
     выяўленне, вывучэнне,  ахова  i  захаванне гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
     папулярызацыя гiсторыка-культурных       каштоўнасцей      праз
музеефiкацыю помнiкаў архiтэктуры;
     удасканальванне навукова-даследчай  працы па вывучэнню музейных
калекцый i iх каталагiзацыi;

     4. Запаведнiк "Нясвiж" у адпаведнасцi  з  ускладзенымi  на  яго
галоўнымi задачамi:
     ажыццяўляе супрацоўнiцтва     з     адпаведнымi     навуковымi,
навукова-даследчымi ўстановамi,      арганiзацыямi,      грамадскiмi
аб'яднаннямi, а таксама з замежнымi i мiжнароднымi арганiзацыямi;
     арганiзуе i праводзiць работу па вывучэнню гiсторыка-культурнай
спадчыны г.Нясвiжа,  а  таксама  прымае  меры  па  захаванню   гэтай
спадчыны;
     распаўсюджвае новыя веды аб гiсторыi,  архiтэктуры,  мастацтве,
лiтаратуры i   культуры  г.Нясвiжа,  яго  наваколля,  Беларусi  праз
стварэнне экспазiцый i выставак з выкарастаннем сабранай i  навукова
апрацаванай музейнай  калекцыi i правядзенне музейных мерапрыемстваў
з аглядам помнiкаў архiтэктуры i прыроды;
     арганiзуе  правядзенне   выставак,   у  тым   лiку  з прыватных
калекцый;
     забяспечвае ахову гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     забяспечвае знаёмства    грамадзян    з    гiсторыка-культурным
комплексам, умовы i рэжым наведвання якога вызначаюцца запаведнiкам.

     5. Запаведнiк "Нясвiж" мае права:
     займацца ў  парадку,  устаноўленым  заканадаўствам,  выдавецкай
дзейнасцю;
     ствараць спецыялiзаваныя  майстэрнi  i  лабараторыi,  дзейнасць
якiх накiравана на захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     здаваць у   парадку,   устаноўленым  заканадаўствам,  у  арэнду
юрырычным цi фiзiчным асобам маёмасць,  у тым  лiку  тую,  якая  мае
гiсторыка-культурную каштоўнасць;
     набываць творы мастацтва;
     займацца iншай у адпаведнасцi з заканадаўствам дзейнасцю,  якая
не супярэчыць задачам запаведнiка.

     6. Запаведнiк "Нясвiж" прадстаўляе навуковую  канцэпцыю  свайго
развiцця i дзейнасцi,  якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры,  i
на яе падставе самастойна распрацоўвае гадавыя планы эканамiчнага  i
сацыяльнага развiцця.

     7. Землi,  якiя  знаходзяцца на тэрыторыi запаведнiка "Нясвiж",
перадаюцца яму i выводзяцца  з  сельскага  або  iншага  гаспадарчага
карыстання ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.

     8. У    мэтах   забеспячэння   аховы   навакольнага   асяроддзя
матэрыяльных нерухомых   каштоўнасцей   на   тэрыторыi   запаведнiка
"Нясвiж" устанаўлiваюцца  ахоўная  зона,  зоны  рэгулюемай забудовы,
аховы прыроднага наваколля,  аховы культурнага  слоя,  праекты  якiх
распрацоўваюцца запаведнiкам  i  зацвярджаюцца Дзяржаўнай iнспекцыяй
Рэспублiкi Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
     Рэжым утрымання  зон  аховы,  зацверджаных  у складзе праектаў,
абавязковы для выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi.

     9. Запаведнiк "Нясвiж"  фiнансуецца за кошт сродкаў, атрыманых:
     з рэспублiканскага бюджэту;
     ад навуковай, выдавецкай, культурнай i iншай дзейнасцi, якая не
супярэчыць задачам запаведнiка;
     у парадку добраахвотных узносаў;
     у iншым парадку, якi не супярэчыць заканадаўству.

     10. Пры   запаведнiку   "Нясвiж"   ствараюцца   i   дзейнiчаюць
фондава-закупачная камiсiя,  навуковая   i   навукова-рэстаўрацыйная
рады, якiя    працуюць    на   падставе   палажэнняў,   зацверджаных
запаведнiкам.

     11. Запаведнiк "Нясвiж" узначальвае дырэктар,  якi  назначаецца
на пасаду i вызваляецца ад пасады Мiнiстэрствам культуры.

     12. Дырэктар запаведнiка "Нясвiж":
     ажыццяўляе кiраўнiцтва    дзейнасцю    запаведнiка    i    насе
персанальную  адказнасць   за   выкананне  ўскладзеных на запаведнiк
задач;
     назначае на пасады i вызваляе ад пасад работнiкаў запаведнiка;
     размяркоўвае абавязкi  памiж  сваiмi  намеснiкамi,  кiраўнiкамi
структурных падраздзяленняў;
     выдае загады  i  дае ўказаннi,  абавязковыя для выканання ўсiмi
работнiкамi запаведнiка;
     прадстаўляе запаведнiк    у    адносiнах   з   прадпрыемствамi,
установамi i арганiзацыямi;
     у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам распараджаецца маёмасцю
i сродкамi  запаведнiка,  заключае  пагадненнi,  выдае  даверанасцi,
адкрывае ў банку разлiковыя i iншыя рахункi;
     зацвярджае   палажэннi   аб    структурных      падраздзяленнях
запаведнiка;
     ва ўстаноўленыя  тэрмiны  прадстаўляе  ў  Мiнiстэрства культуры
неабходную планавую i справаздачную дакументацыю;
     зацвярджае структуру  запаведнiка  i  штатны  расклад  у  межах
выдзеленых фiнансавых сродкаў.

     13. Асобы, якiя парушылi рэжым утрымання запаведнiка "Нясвiж" i
прычынiлi  шкоду  яго  нерухомым  або  рухомым  гiсторыка-культурным
каштоўнасцям,  прыцягваюцца да  адказнасцi ў  адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.

     14. Рэарганiзацыя   або   лiквiдацыя    запаведнiка    "Нясвiж"
праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     15. Запаведнiк   "Нясвiж"   з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае
пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь  i  са  сваiм
найменнем.


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations