Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 17 июля 1990 г. №92 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб школе мастацтваў сiстэмы Мiнiстэрства культуры БССР"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


             ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСКАЙ ССР
                        17 лiпеня 1990 г. № 92

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ШКОЛЕ МАСТАЦТВАЎ СIСТЭМЫ 
 МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ БССР

     У мэтах  удасканалення  дзейнасцi  школ  усiх   тыпаў   сiстэмы
Мiнiстэрства культуры БССР загадваю:

     1. Зацвердзiць  узгодненае  з  Мiнiстэрствам  народнай адукацыi
БССР i Мiнiстэрствам фiнансаў БССР  Палажэнне  аб  школе  мастацтваў
сiстэмы Мiнiстэрства культуры БССР.

     2. Увесцi дадзенае Палажэнне ў дзеянне з 1 жнiўня 1990 г.

 Мiнiстр                                                Я.К.ВАЙТОВIЧ

                             ПАЛАЖЭННЕ
       аб школе мастацтваў сiстэмы Мiнiстэрства культуры БССР
                             (часовае)

                       I. Агульныя палажэннi

     1. Школа  мастацтваў  -   вучэбна-выхаваўчая   ўстанова,   якая
ствараецца ў  адпаведнасцi з Асновамi заканадаўства Саюза ССР i БССР
аб народнай  адукацыi  ў  сiстэме  Мiнiстэрства  культуры  БССР  для
мэтанакiраванага навучання   дзяцей   i   падлеткаў   розным   вiдам
мастацтваў. Школа мастацтваў з'яўляецца асноўнай  формай  пачатковай
мастацкай адукацыi ў БССР.

     2. Галоўная  задача  школы  мастацтваў  -  стварэнне  сумесна з
агульнаадукацыйнай школай   максiмальна    спрыяльных    умоў    для
ўсебаковага развiцця асобы, усямернага раскрыцця яе здольнасцяў.
     У школе  мастацтваў  закладваецца  фундамент   падрыхтоўкi   да
заняткаў мастацкай  творчасцю,  а  для найбольш адораных вучняў - да
выбару будучай прафесii ў галiне мастацтваў i культуры.
     Навучанне ў школе мастацтваў з'яўляецца адным з вiдаў працоўнай
дзейнасцi i працоўнага выхавання вучняў.
     Кiраўнiкi школ па прадстаўленню аддзелаў (упраўленняў) культуры
вызваляюць ад заняткаў па прадмету "Працоўнае навучанне" вучняў школ
мастацтваў, залiчаных у прафарыентацыйныя групы.

     3. Школа нясе  адказнасць  перад  грамадствам  i  дзяржавай  за
адпаведнасць  выбарных  форм арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу
ўзроставым псiхафiзiялагiчным асаблiвасцям вучняў, якаснае засваенне
iмi  зместу пачатковай мастацкай адукацыi з улiкам iх iндывiдуальных
магчымасцяў.

     4. Школа  мастацтваў  з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  можа мець
разлiковы рахунак,  самастойны  баланс,  гербавую  пячатку,  вуглавы
штамп.

     5. Школа      валодае      самастойнасцю      ў     арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага працэсу.  Ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  з  улiкам
мясцовых сацыяльна-эканамiчных  умоў,  нацыянальных  i  рэгiянальных
асаблiвасцяў у   адпаведнасцi   з    Канстытуцыямi    СССР,    БССР,
заканадаўствамi аб   народнай   адукацыi   i   на  аснове  прынцыпаў
галоснасцi i дэмакратыi.

     6. Школе   даецца   права  прыняцця  рашэнняў,  накiраваных  на
выкананне пастаўленых перад ёй задач,  прымянення прагрэсiўных  форм
арганiзацыi i стымулявання педагагiчнай працы.

     7. Адкрыццё,  рэарганiзацыя   i   закрыццё   школы   мастацтваў
праводзiцца ў   парадку,  устаноўленым  заканадаўствам  БССР.  Школа
мастацтваў адкрываецца з  улiкам  патрэбнасцi  ў  ёй  i  толькi  пры
наяўнасцi адпаведнай   матэрыяльна-тэхнiчнай   i   фiнансавай  базы,
забяспечанасцi кадрамi.

                  II. Структура i асновы дзейнасцi
 
     8. Тэрмiн i змест навучання ў школе зацвярджаецца педсаветам  у
адпаведнасцi з   вучэбнымi   планамi,   праграмамi,    узростам    i
iндывiдуальнымi здольнасцямi вучня.

     9. Правам  паступлення  ў  школу  мастацтваў  карыстаюцца   ўсе
грамадзяне СССР.  Грамадзяне  замежных  дзяржаў,  якiя пражываюць на
тэрыторыi СССР, прымаюцца ў школу на агульнай аснове.

     10. План прыёму ў  школу  вызначаецца  педагагiчным  саветам  у
адпаведнасцi з    даведзеным    органам    культуры   сярэднегадавым
кантынгентам вучняў i неабходнасцю шырокага развiцця  спецыяльнасцяў
i iнструментаў.
     Пры паступленнi ў школу  праводзiцца  праверка  здольнасцяў  да
таго цi iншага вiду мастацтва. Парадак i тэрмiн правядзення прыёмных
экзаменаў, праслухоўванняў,   праглядаў,   змест   патрабаванняў  да
паступаючых вызначаюцца педагагiчным саветам школы.

     11. Школа  мастацтваў можа мець фiлiялы.  Фiлiялы адкрываюцца з
дазволу органаў культуры па падначаленасцi пры наяўнасцi неабходнага
памяшкання, абсталявання    i    знаходзяцца   на   балансе   школы.
Педагагiчны, вучэбна-дапаможны   i   тэхнiчны    персанал    фiлiяла
ўваходзiць у штат школы.

     12. Памер i парадак аплаты за навучанне ў школе ўстанаўлiваецца
Саветам Мiнiстраў БССР.

            III. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу

     13. Вучэбна-выхаваўчы працэс арганiзуецца на аснове педагагiчна
абгрунтаванага выбару школай вучэбных планаў, праграм, форм, метадаў
i сродкаў навучання i выхавання.
     Дата пачатку   i   заканчэння  навучальнага  года,  працягласць
вучэбных чвэрцяў   i   школьных   канiкулаў   вызначаецца   органамi
дзяржаўнай улады.
     Накiроўванне вучняў    i   настаўнiкаў   у   вучэбны   час   на
сельскагаспадарчыя,  iншыя вiды работ  i  розныя  мерапрыемствы,  не
звязаныя в вучэбным працэсам, забараняецца.

     14. Штодзённая колькасць i паслядоўнасць  заняткаў  вызначаецца
школьным раскладам, зацверджаным дырэктарам школы.

     15. Адзiнкай   вымярэння   вучэбнага  часу  i  асноўнай  формай
арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай  работы  ў  школе  з'яўляецца    ўрок
працягласцю 45 мiнут.

     16. Для  ацэнкi бягучай паспяховасцi  вучняў  ужываецца сiстэма
ў балах  альбо  якаснае  ацэньванне.  Школа можа устанаўлiваць iншую
сiстэму ацэнкi паспяховасцi.

     17. Кантрольныя   мерапрыемствы   ў   школе    праводзяцца    ў
адпаведнасцi з вучэбнымi планамi i праграмамi.

     18. Вучнi, якiя пераходзяць з адной школы ў другую, залiчваюцца
пры наяўнасцi свабодных месцаў без экзаменаў у той жа клас,  у  якiм
яны  лiчылiся да пераходу ў дадзеную школу,  на падставе акадэмiчнай
даведкi.  Кожнае дзiця можа паступiць у любую школу,  пераходзiць  у
другую  школу (пры наяўнасцi ў ёй свабодных месцаў) на працягу ўсяго
навучальнага года i на любым годзе навучання.  Пры  гэтым  перавагай
карыстаюцца  дзецi,  якiя  жывуць  паблiзу ад гэтай школы.  Пераводы
ўнутры школы на працягу навучальнага года ажыццяўляюцца  па  рашэнню
педагагiчнага савета.

     19. Асобы,  скончыўшыя школу  мастацтваў  i  здаўшыя  выпускныя
экзамены, атрымлiваюць пасведчанне аб заканчэннi школы ўстаноўленага
ўзору.

     20. Вучням, захварэўшым у перыяд выпускных экзаменаў, пры ўмове
выдатнай i  добрай  паспяховасцi  можа быць выдадзена пасведчанне аб
заканчэнi школы на аснове абагульняючых адзнак.

     21. Выключэнне са  школы  разглядаецца  як  надзвычайная  мера.
Рашэнне аб выключэннi вучня прымаецца педагагiчным саветам.

                       IV. Кiраўнiцтва школай

     22. Кiраўнiцтва   школай  ажыццяўляецца  на  аснове  спалучэння
прынцыпаў адзiнаначалля,  калегiяльнасцi,  планавасцi  i кантролю ва
ўмовах галоснасцi i дэмакратыi.
     Вышэйшым органам самакiравання школы з'яўляецца сход працоўнага
калектыву, якi   ажыццяўляе  свае  паўнамоцтвы  на  аснове  дзеючага
заканадаўства.

     23. Назначэнне  дырэктара  школы   ажыццяўляецца   вышэйстаячым
органам культуры.

     24. Кiраўнiцтва вучэбна-выхаваўчым працэсам i бягучай дзейнасцю
школы здзяйсняе  дырэктар  на прынцыпах адзiнаначалля ў адпаведнасцi
са службовымi iнструкцыямi.
     Дырэктар арганiзуе работу школы i нясе асабiстую адказнасць  за
яе  дзейнасць  перад  дзяржаўнымi  органамi  i  працоўным калектывам
школы.
     Дырэктар дзейнiчае ад iмя школы без даверанасцi, прадстаўляе яе
ва ўсiх установах,  прадпрыемствах, арганiзацыях як у СССР, так i за
яго межамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам СССР i  БССР  i  дадзеным
Палажэннем,   распараджаецца   маёмасцю  школы,  выдае  даверанасцi,
адкрывае  ў  банку  разлiковы  i  iншыя   рахункi,   прымяняе   меры
заахвочвання i спагнання,  у межах сваёй кампетэнцыi выдае загады па
школе, з'яўляецца распарадчыкам крэдытаў.
     Дырэктар абавязаны прыпынiць рашэнне працоўнага калектыву ў тым
выпадку, калi яно супярэчыць заканадаўству СССР  i  БССР,  дадзенаму
Палажэнню.

     25. Дырэктар  ажыццяўляе  падбор  i расстаноўку кадраў згодна з
дзеючым заканадаўствам.

     26. Намеснiк дырэктара  назначаецца  i  звальняецца  дырэктарам
школы i выконвае свае абавязкi згодна са службовымi iнструкцыямi.  У
адсутнасць дырэктара выконвае яго абавязкi.

     27. З  мэтай  развiцця  i   ўдасканалення   вучэбна-выхаваўчага
працэсу, павышэння   прафесiйнага   майстэрства   i  творчага  росту
педагагiчных работнiкаў  ствараецца  педагагiчны   савет   школы   -
калектыўны орган,  якi  аб'ядноўвае  педагогаў  i  вучэбна-дапаможны
персанал. Старшынёй савета з'яўляецца дырэктар школы.
     Для вядзення пасяджэнняў педсавета выбiраецца сакратар.
     Рашэннi педагагiчнага   савета   уваходзяць   у   сiлу    пасля
зацвярджэння iх дырэктарам школы.

     28. Пры   наяўнасцi   не  менш  трох  выкладчыкаў  аднаго  вiду
мастацтва альбо адной спецыяльнасцi ў школе,  як правiла, ствараюцца
аддзелы, аддзяленнi,  кiраўнiкi  якiх могуць выбiрацца педагагiчнымi
работнiкамi дадзенага  падраздзялення  i  зацвярджаюцца  загадам  па
школе.

     29. Педагагiчныя    работнiкi,    тэхнiчны    персанал    школы
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з устаноўленымi згодна  з
дзеючым заканадаўствам    службовымi    абавязкамi   (iнструкцыямi),
галiновымi правiламi ўнутранага працоўнага распарадку.

     30. Прыём  на  работу,    звальненне  i   працоўная   дзейнасць
педагагiчных работнiкаў   рэгламентуюцца   патрабаваннямi   дзеючага
заканадаўства.

             V. Фiнансавая i матэрыяльна-тэхнiчная база

     31. Школа мастацтваў у  сваёй  гаспадарчай  дзейнасцi  кiруецца
асноўнымi палажэннямi   новага  гаспадарчага  механiзма  ў  народнай
адукацыi, адобранымi Дзяржаўнай камiсiяй Савета  Мiнiстраў  СССР  па
эканамiчнай рэформе 19 снежня 1989 г. (пратакол № 8, р.IV).

     32. Фiнансавыя    сродкi    школы    складаюцца   з   бюджэтных
асiгнаванняў, сродкаў,   паступаючых   ад   бацькоўскай   платы   за
навучанне, i ўласных сродкаў школы, якiя фармiруюцца з iншых крынiц.

     33. Сродкi   дзяржаўнага   бюджэту  выдзяляюцца  па  стабiльных
нарматывах i  забяспечваюць  выкананне  дзеючых  вучэбных  планаў  у
поўным аб'ёме.
     Умацаванне i развiццё матэрыяльнай базы школы ажыццяўляюцца  за
кошт цэнтралiзаваных сродкаў, а таксама за кошт сродкаў школы.

     34. Уласныя сродкi школы фармiруюцца з наступных крынiц:
     - даходаў  ад  гаспадарчай  дзейнасцi  школы,  платных  паслуг,
здачы ў арэнду школьных памяшканняў, iнвентару i г.д.;
     - дабраахвотных узносаў дзяржаўных, грамадскiх, кааператыўных i
iншых арганiзацый,  вучнёўскiх кааператываў,  цэхаў, бацькоў i iншых
грамадзян;
     - мэтавых укладанняў мiнiстэрстваў, ведамстваў, базавых i iншых
прадпрыемстваў, грамадскiх i кааператыўных арганiзацый;
     - банкаўскага крэдыту i iншых паступленняў.

     35. Пад аказаннем школай платных паслуг разумеецца:
     - арганiзацыя рознага  роду  платных  факультатыўных  курсаў  i
курсаў па  паглыбленаму  вывучэнню  асобных  прадметаў,  спецыяльных
лекцый i    кансультацый    з    запрашэннем    высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў з   другiх   арганiзацый   (ВНУ,   устаноў  культуры  i
мастацтва, творчых саюзаў);
     - рэалiзацыя  паслуг  i вырабаў,  атрыманых у працэсе працоўнай
дзейнасцi вучняў i настаўнiкаў,  а таксама пры выкананнi iмi заказаў
прадпрыемстваў i арганiзацый;
     - здача ў арэнду школьных памяшканняў, iнвентару i iнш.
     Аказанне дадатковых  паслуг  (выкананне  дадатковых  работ)  па
дагаворах i заказах  робiцца  па  тарыфах  i  цэнах,  прадугледжаных
зацверджанымi   ва   ўстаноўленым   парадку  прэйскурантамi,  а  пры
адсутнасцi iх -  па  дагаворных  тарыфах  i  цэнах,  устанаўлiваемых
школай  з  дазволу  выканкама мясцовага Савета народных дэпутатаў цi
вышэйстаячага органа культуры.
     Выканкамы мясцовых Саветаў народных дэпутатаў могуць уключаць у
справаздачы аб выкананнi дзяржаўных заказаў  па  рэалiзацыi  платных
паслуг аб'ёмы паслуг, якiя аказваюцца школай.
     Устанаўленне вышэйстаячымi органамi планавых заданняў школам па
развiццю платных паслуг у якой бы нi было форме не дапускаецца.
     Аказанне платных  паслуг   не   павiнна   ажыццяўляцца   ўзамен
дзейнасцi, фiнансуемай з бюджэту.

     36. Школа можа карыстацца банкаўскiм крэдытам. Кароткатэрмiновы
крэдыт школе  выдзяляецца  банкамi  на   ажыццяўленне   яе   бягучай
дзейнасцi. Доўгатэрмiновы  крэдыт  даецца  на  развiццё матэрыяльнай
базы i сацыяльнае развiццё з далейшым  пагашэннем  крэдыту  сродкамi
школы з фонду вытворчага i сацыяльнага развiцця.

     37. Фiнансавыя   сродкi   школы   знаходзяцца   ў   поўным   яе
распараджэннi i канфiскацыi не падлягаюць. Права размеркавання гэтых
сродкаў належыць  дырэктару  па  ўзгадненню  з  працоўным калектывам
школы.

     38. Фiнансавыя сродкi школ пералiчваюцца i  захоўваюцца  на  яе
рахунках у аддзяленнях банкаў СССР.

     39. Парадак  вядзення  бухгалтарскага  i  статыстычнага ўлiку ў
школе вызначаецца  дзеючым  заканадаўствам.   Улiк   па   меркаванню
працоўнага калектыву  можа  праводзiцца  як  самастойна,  так i праз
цэнтралiзаваныя раённыя (гарадскiя) бухгалтэрыi. Разлiковыя аперацыi
могуць выконвацца па плацёжных даручэннях i чэкавых кнiжках.

     40. Школа   самастойна   распрацоўвае   план   эканамiчнага   i
сацыяльнага развiцця.
     У якасцi  асновы  для  фармiравання  плана  школа выкарыстоўвае
атрыманыя ад  вышэйстаячага  органа  ўпраўлення  наступныя  зыходныя
даныя планавання:
     кантрольныя лiчбы;
     дзяржаўныя заказы;
     доўгачасовыя нарматывы i лiмiты.
     Кантрольныя лiчбы  не  маюць дырэктыўнага характару i ўключаюць
колькасць  вучняў  школы,  дзяржаўны  заказ,  паказчыкi   тэхнiчнага
аснашчэння,   развiцця   матэрыяльнай   базы,  сацыяльнага  развiцця
калектыву школы.
     Дзяржаўны заказ  на ўвод у дзеянне аб'ектаў праводзiцца за кошт
агульнадзяржаўных i  рэспублiканскiх   цэнтралiзаваных   капiтальных
укладанняў.
     Доўгачасовыя эканамiчныя  нарматывы  з'яўляюцца  стабiльнымi  i
зацвярджаюцца вышэйстаячымi органамi кiравання:
     нарматыў бюджэтнага фiнансавання;
     нарматыў стварэння адзiнага фонду аплаты працы;
     нарматыў утварэння фонду вытворчага i сацыяльнага развiцця;
     нарматыў утварэння   фонду   валютных   адлiчэнняў  i  валютнай
выручкi.
     Лiмiты ўстанаўлiваюць    гранiчную    велiчыню   цэнтралiзавана
размеркаваных матэрыяльных   рэсурсаў   для   забеспячэння   бягучай
дзейнасцi школы.

     41. Аплата   працы   работнiкаў   школы   i   iх   матэрыяльнае
стымуляванне ажыццяўляецца ў межах адзiнага фонду аплаты працы.
     Школа самастойна  зацвярджае  штатны  расклад  i   ўстанаўлiвае
службовыя   аклады   ў   адпаведнасцi   з   дзеючымi   схемамi   без
прытрымлiвання сярэднiх акладаў.
     Школе даюцца  шырокiя  правы  ў вызначэннi форм i сiстэм аплаты
працы,  у размеркаваннi  адзiнага  фонду  аплаты  ў  адпаведнасцi  з
працоўным  укладам  кожнага  работнiка.  Пры гэтым памеры заработнай
платы супрацоўнiкаў (уключаючы кiраўнiкоў) не абмяжоўваюцца.
     Умовы i парадак устанаўлення даплат,  надбавак  i  прэмiравання
педагагiчнага персаналу   i   iншых   работнiкаў  школы  вызначаецца
дырэктарам па ўзгадненню з працоўным  калектывам школы,  дырэктара -
вышэйстаячым органам    кiравання    па   прадстаўленню   працоўнага
калектыву.

     42. Дакументацыя школы вядзецца згодна з узорамi, зацверджанымi
Мiнiстэрствам культуры БССР.
     Справаздачнасць школы   прадстаўляецца   ў    адпаведнасцi    з
патрабаваннямi дзяржаўнай статыстыкi СССР i БССР.

     43. Школьныя   работнiкi,   вучнi   i   iх  бацькi  (асобы,  iх
замяняючыя) ў  адпаведнасцi  з   заканадаўствам   нясуць   маёмасную
адказнасць за  псаванне  школьных будынкаў,  вучэбнага абсталявання,
iнвентару i iншай школьнай маёмасцi.
     Адказнасць службовых  асоб  за  выкананне  патрабаванняў  аховы
працы, здароўя вучняў i работнiкаў школы вызначаецца ў  адпаведнасцi
з заканадаўствам.

              VI. Мiжнародныя сувязi школы мастацтваў

     44. Школа  мастацтваў  мае  права  ўдзельнiчаць  у  мiжнароднай
дзейнасцi па лiнii Дзяржаўнага камiтэта СССР па  народнай  адукацыi,
Мiнiстэрства народнай  адукацыi БССР,  мiнiстэрстваў культуры СССР i
БССР, iншых ведамстваў i арганiзацый.  Школа здзяйсняе падбор i нясе
адказнасць за  падрыхтоўку  i  афармленне  педагогаў  i  вучняў  для
накiравання iх за мяжу  (з  мэтай  работы,  павышэння  квалiфiкацыi,
вучобы, абмену   педагагiчным   вопытам,   удзелу   ў  канферэнцыях,
алiмпiядах i iншых мерапрыемствах).
     Выкарыстоўваючы iснуючыя мiжнародныя сувязi,  школа  мае  права
заключаць  пагадненнi  з замежнымi навучальнымi ўстановамi аб абмене
настаўнiкамi  i  вучнямi,  аб  стварэннi   сумесных   мерапрыемстваў
(канферэнцый, фестываляў i г.д.), а таксама ўваходзiць у мiжнародныя
арганiзацыi ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

     45. Школа ажыццяўляе прыём замежных выкладчыкаў i навучэнцаў як
па лiнii Дзяржаўнага камiтэта СССР па народнай адукацыi, так i iншых
арганiзацый пры наяўнасцi ў ёй адпаведных умоў.

     46. Школа   можа   ва   ўстаноўленым   парадку  атрымаць  права
знешнеэканамiчнай  дзейнасцi,  заключаць ад свайго iмя пагадненнi  i
iншыя юрыдычныя  акты з замежнымi кантынгентамi як у СССР,  так i за
мяжой. Для  разлiку  з  замежнымi  кантынгентамi  такiм  школам   ва
ўстаноўленым парадку можа быць адкрыты валютны рахунак.

             VII. Арганiзацыя работы падрыхтоўчых груп

     47. Пры   арганiзацыi   работы   падрыхтоўчых   груп  неабходна
кiравацца Iнструктыўнымi    ўказаннямi,    зацверджанымi     загадам
Мiнiстэрства культуры  СССР  ад 17 лiпеня 1978 г.  № 515,  а таксама
тлумачальнай запiскай да вучэбных планаў дзiцячых школ, зацверджаных
Мiнiстэрствам культуры БССР у 1989 годзе.

     48. Пры  пераходзе на новыя ўмовы гаспадарання работнiкам школы
ў адпаведнасцi з п.41 дадзенага Палажэння  могуць  быць  устаноўлены
даплаты i  надбаўкi  за  арганiзацыю  работы падрыхтоўчых груп як за
кошт бюджэтных асiгнаванняў,  так i за кошт даходаў ад работы  гэтых
груп.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations