ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 красавiка 1993 г. № 134
АБ ПАДРЫХТОЎЧЫМ АДДЗЯЛЕННI ПРЫ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ
УСТАНОВЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратил силу постановлением Министерства образования от 14
июня 2004 г. № 40
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь" (артыкул 26) i пратакольным запiсам пасяджэння
Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 верасня 1992 г.
(пратакол № 17) аб неабходнасцi пераводу падрыхтоўчых аддзяленняў
пры вышэйшых навучальных установах на платную аснову, распрацаваным
Палажэннем аб падрыхтоўчым аддзяленнi пры вышэйшай навучальнай
установе i ўзгодненным з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi,
загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб падрыхтоўчым аддзяленнi пры
вышэйшай навучальнай установе Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).
2. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў прыняць Палажэнне аб
падрыхтоўчым аддзяленнi пры вышэйшай навучальнай установе Рэспублiкi
Беларусь для кiраўнiцтва i выканання.
3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на ўпраўленне
вышэйшых навучальных устаноў i педадукацыi (Галко Т.Я.).
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Дадатак 1
да загада
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.04.1993 № 134
ПАЛАЖЭННЕ
аб падрыхтоўчым аддзяленнi пры вышэйшай навучальнай
установе Рэспублiкi Беларусь
1. Агульныя палажэннi
1. Падрыхтоўчыя аддзяленнi ствараюцца вышэйшымi навучальнымi
ўстановамi па ўзгодненасцi з мiнiстэрствамi цi ведамствамi, у
падпарадкаваннi якiх яны знаходзяцца, пры наяўнасцi адпаведнай
вучэбна-матэрыяльнай базы i педагагiчных кадраў у мэтах павышэння
ўзроўня агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi моладзi, неабходнага для
паступлення ў ВНУ.
2. Кантрольныя лiчбы прыёму на падрыхтоўчыя аддзяленнi па
дзённай, вячэрняй i завочнай формах навучання вызначаюцца
вышэйстаячым мiнiстэрствам цi ведамствам на падставе прапаноў
вышэйшых навучальных устаноў i складаюць да 20% ад агульнага плану
прыёму на спецыяльнасць кожнай ВНУ.
3. На падрыхтоўчае аддзяленне па вынiках субяседавання
прымаюцца жыхары рэспублiкi (уключаючы замежных грамадзян i асоб без
грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi),
маючыя сярэднюю адукацыю.
Паступаючыя прадстаўляюць накiраваннi* прадпрыемстваў, устаноў,
калгасаў, саўгасаў, кааператываў, фiрм, вайсковых часцей i iнш.
(дадаткi 1 i 2).
______________________________
*Пры адсутнасцi накiравання пытанне аб прыёме дакументаў
вырашае ВНУ.
4. Асобы, паступаючыя на падрыхтоўчыя аддзяленнi, прадстаўляюць
заяву на iмя рэктара, накiраванне на падрыхтоўчае аддзяленне
вызначанай формы, дакумент аб сярэдняй адукацыi (арыгiнал), пры
наяўнасцi копiю працоўнай кнiжкi, 6 фотакартак памерам 3х4,
медыцынскую даведку. Пашпарт i iншыя дакументы прад'яўляюцца
асабiста.
5. Залiчэнне на падрыхтоўчыя аддзяленнi ажыццяўляецца загадам
рэктара ВНУ.
2. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
1. Кiраўнiцтва падрыхтоўчым аддзяленнем ажыццяўляецца
загадчыкам падрыхтоўчага аддзялення, якi вызначаецца рэктарам з лiку
прафесараў i дацэнтаў, маючых вопыт педагагiчнай працы. Пасада
загадчыка падрыхтоўчым аддзяленнем уводзiцца пры наяўнасцi не менш
100 слухачоў дзённай формы навучання. У iншых выпадках абавязкi
загадчыка выконваюцца на ўмовах унутрыiнстытуцкага сумяшчальнiцтва.
2. Навучальныя планы ўключаюць дысцыплiны, па якiх у
адпаведнасцi з Правiламi прыёму ў ВНУ праводзяцца ўступныя экзамены.
3. Да педагагiчнай працы на падрыхтоўчых аддзяленнях
прыцягваюцца выкладчыкi ВНУ, а таксама пры неабходнасцi па
запрашэнню асобы, якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю, на ўмовах
пагадзiннай аплаты працы.
Аплата працы выкладчыкаў падрыхтоўчых аддзяленняў ажыццяўляецца
ў парадку i памерах, якiя прадугледжаны для выкладчыкаў ВНУ.
Колькасць выкладчыкаў, вучэбна-дапаможнага i абслугоўваючага
персаналу для падрыхтоўчых аддзяленняў вызначаецца рэктарам па
нормах i ў парадку, вызначаным для ВНУ, пры якой створаны гэтыя
аддзяленнi.
4. Падрыхтоўка слухачоў на падрыхтоўчых аддзяленнях можа
весцiся па дзённай, вячэрняй i завочнай формах навучання.
Тэрмiн навучання на падрыхтоўчым аддзяленнi з адрывам ад
вытворчасцi - 8 мес., без адрыву ад вытворчасцi - 10 мес. Пачатак
заняткаў i iх заканчэнне ВНУ ўстанаўлiваюць самастойна.
5. Па заканчэннi курса навучання слухачы падрыхтоўчых
аддзяленняў здаюць выпускныя экзамены. Пералiк выпускных экзаменаў
павiнен адпавядаць пералiку ўступных экзаменаў у гэтую ВНУ.
Дапускаецца iх сумяшчэнне. Выпускныя экзамены прымае прыёмная
камiсiя.
6. Слухачы, здаўшыя выпускныя экзамены на адзнакi "5", на "4",
альбо на "4" i "5", могуць залiчвацца на першы курс без здачы
ўступных экзаменаў у гэтую ВНУ.
Выпускнiкам падрыхтоўчых аддзяленняў, якiя скончылi навучанне з
адрывам ад вытворчасцi i залiчаны на 1 курс ВНУ, прадастаўляецца
вакацыя тэрмiнам да аднаго месяца.
7. Слухачы, атрымаўшыя на выпускных экзаменах адзнакi "3",
залiчваюцца ў ВНУ па агульным конкурсе ў адпаведнасцi з правiламi
прыёму ў ВНУ.
8. Слухачы падрыхтоўчых аддзяленняў абавязаны выконваць правiлы
ўнутранага распарадку, якiя ўстаноўлены ў ВНУ.
9. Слухачы, выключаныя з падрыхтоўчых аддзяленняў па прычыне
хваробы, з прызывам на вайсковую службу, альбо па другiх уважлiвых
прычынах маюць права аднаўляцца на вучобе.
10. Слухачы, якiя сiстэматычна парушалi вучэбную дысцыплiну,
правiлы ўнутранага распарадку i не выконвалi вучэбны план,
выключаюцца з падрыхтоўчага аддзялення загадам рэктара ВНУ.
На паўторнае навучанне слухачы не аднаўляюцца.
3. Прававое палажэнне, фiнансавае i матэрыяльнае забеспячэнне
1. Падрыхтоўчыя аддзяленнi з'яўляюцца структурнымi
падраздзяленнямi ВНУ i карыстаюцца вучэбнымi памяшканнямi,
iнтэрнатамi i iншымi вiдамi цэнтралiзаваных паслуг.
2. Падрыхтоўчыя аддзяленнi працуюць на аснове самафiнансавання
з частковым вылучэннем сродкаў з дзяржаўнага бюджэту. Навучанне
платнае, узровень аплаты за навучанне вызначаецца вышэйшай
навучальнай установай у адпаведнасцi з Асноўнымi палажэннямi па
саставу затрат, уключаемых у сабекошт прадукцыi (работ, паслуг), i
Палажэннем аб парадку фармiравання i прымянення свабодных цэн i
тарыфаў.
3. Поўнасцю ад аплаты за навучанне на падрыхтоўчым аддзяленнi
вызваляюцца i па вынiках субяседавання ў першачарговым парадку
залiчваюцца: ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас, якiя карыстаюцца
ўстаноўленымi льготамi; дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без
апекi бацькоў; iнвалiды I i II груп, якiм у адпаведнасцi з
заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не
супрацьпаказана навучанне ў ВНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
асобы, маючыя льготы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС"; асобы, у якiх бацька i мацi iнвалiды II групы,
альбо адзiн з бацькоў iнвалiд I групы; дзецi ваеннаслужачых,
загiнуўшых пры выкананнi iнтэрнацыянальнага доўгу. Пры гэтым
слухачам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без апекi
бацькоў, дзяцей ваеннаслужачых, загiнуўшых пры выкананнi
iнтэрнацыянальнага доўгу, якiя знаходзяцца на поўным дзяржаўным
забеспячэннi, выплачваецца стыпендыя.
4. Грашовы ўзнос уносiцца на рахунак ВНУ асабiста слухачамi,
альбо прадпрыемствамi, установамi, калгасамi, саўгасамi,
кааператывамi i iнш.
5. У выпадку выбыцця слухача падрыхтоўчага аддзялення без
уважлiвых прычын пасля пачатку заняткаў плата, унесеная за
навучанне, не вяртаецца.
6. На падставе гэтага Палажэння i уласнага статута навучальныя
ўстановы распрацоўваюць правiлы прыёму, пералiк правоў i абавязкаў
слухачоў падрыхтоўчых аддзяленняў.
Намеснiк Мiнiстра В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра Намеснiк старшынi
фiнансаў Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.СВЕРЖ А.Р.КОЗЕЛ
Форма 1
Бланк (вуглавы штамп)
прадпрыемства,
установы
НАКIРАВАННЕ
Рэктару _______________________________________________________
(назва вышэйшай навучальнай установы)
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку паступаючага, поўнасцю)
адпаведна рашэнню сходу працоўнага калектыва _______________________
(назва прадпрыемства,
____________________________________________________________________
установы, № пратакола i дата)
накiроўваецца на навучанне на падрыхтоўчым аддзяленнi пры __________
(назва
____________________________________________________________________
вышэйшай навучальнай установы)
Кiраўнiк прадпрыемства (установы) _________ _______________________
(подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
Гербавая альбо круглая пячатка
прадпрыемства (установы)
Форма 2
Бланк (вуглавы штамп)
вайсковай часцi
НАКIРАВАННЕ
Рэктару _______________________________________________________
(назва вышэйшай навучальнай установы)
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку паступаючага, поўнасцю)
адпаведна рашэнню сходу асабовага саставу падраздзялення ___________
____________________________________________________________________
(№ пратакола i дата)
накiроўваецца на навучанне на падрыхтоўчым аддзяленнi пры __________
(назва
____________________________________________________________________
вышэйшай навучальнай установы)
Камандзiр _________ _______________________
(подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
|