Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28 июня 1993 г. №203 "Прыкладнае палажэнне аб дзiцячай дашкольнай установе"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                                           Зацверджана
                                           Мiнiстэрствам адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           28 чэрвеня 1993 г., N 203


 Узгоднена
 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 Мiнiстр    С.П.Янчук


 Дзяржкампрацы
 Рэспублiкi Беларусь

 Старшыня   Г.П.Бадзей


                      ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                АБ ДЗIЦЯЧАЙ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЕ

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу  постановлением Министерства образования от 9
         ноября  2004  г.  №  66  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/11845 от 15.12.2004 г.)   

                      I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Дашкольная  ўстанова  з'яўляецца  асноўным звяном дашкольнай
адукацыi,  якая  ажыццяўляе  сваю   дзейнасць   у   адпаведнасцi   з
заканадаўствам i гэтым Палажэннем.
     Вядучымi прынцыпамi яе  дзейнасцi  з'яўляюцца  даступнасць  для
насельнiцтва, дэмакратычнасць, гуманнасць, адзiнства нацыянальнага i
агульначалавечага,  варыянтнасць тыпаў i вiдаў дашкольных устаноў  з
улiкам    мясцовых   сацыяльна-эканамiчных   умоў   i   рэгiянальных
асаблiвасцей.

     2. Галоўная задача дашкольнай установы - забеспячэнне фiзiчнага
i  псiхiчнага  здароўя,  фармiраванне  асобы  дзiцяцi,  развiццё яго
iндывiдуальнасцi.

     3. Дашкольная ўстанова нясе  поўную  адказнасць  за  захоўванне
правоў  дзяцей  i бацькоў,  адпаведнасць выбраных форм арганiзацыi i
метадаў      выхаваўчага-адукацыйнага      працэсу       ўзроставым,
псiхафiзiялагiчным   i  iндывiдуальным  асаблiвасцям,  патрабаванням
аховы здароўя дзяцей.

     4. Улiчваючы вядучую ролю сям'i ў выхаваннi дзяцей,  дашкольная
ўстанова   будуе  свае  адносiны  з  ёю  на  прынцыпах  пераемнасцi,
супрацоўнiцтва,  адкрытасцi.  Дашкольная  ўстанова  i  сям'я  нясуць
адказнасць  перад  грамадскасцю  i  дзяржавай  за выхаванне дзяцей у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     5. У  правядзеннi  выхаваўча-адукацыйнай  работы,  забеспячэннi
аховы   здароўя   дзяцей,   умацаваннi   матэрыяльна-тэхнiчнай  базы
дашкольная   ўстанова   ўзаемадзейнiчае   са   школай,    працоўнымi
калектывамi  прадпрыемстваў,  арганiзацый  розных форм уласнасцi,  а
таксама з установамi аховы здароўя, культуры, спорту, добраахвотнымi
таварыствамi, творчымi саюзамi, сродкамi масавай iнфармацыi.

     6. Дашкольная  ўстанова ажыццяўляе выхаванне i навучанне дзяцей
на роднай мове або мовах iншых народаў,  якiя  жывуць  на  тэрыторыi
Беларусi ў адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".

     7. На  аснове  гэтага  прыкладнага  Палажэння кожная дашкольная
ўстанова ў залежнасцi ад яе тыпу i вiду распрацоўвае свой статут,  у
якiм  вызначаюцца  нормы  i  правiлы  жыцця  калектыву  з улiкам яго
асаблiвасцей  i  перспектыў  развiцця,  правы  i   абавязкi   членаў
калектыву,  а  таксама  бацькоўскi  дагавор,  якi  рэгулюе  прававыя
адносiны памiж дашкольнай установай  i  бацькамi,  што  ўзнiкаюць  ў
працэсе  выхавання,   навучання,  догляду,  назiрання i аздараўлення
дзiцяцi.

          II. АРГАНIЗАЦЫЯ, СТРУКТУРА I АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI
                       ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     8. Дашкольная  ўстанова  ствараецца мясцовымi Саветамi народных
дэпутатаў у адпаведнасцi  з  артыкулам  26  Закона  "Аб  адукацыi  ў
Рэспублiцы Беларусь" i прадпрыемствам, арганiзацыяй у адпаведнасцi з
артыкулам 16 Закона "Аб  прадпрыемствах  у  Рэспублiцы  Беларусь"  i
артыкулам 16 Закона "Аб мясцовым самакiраваннi i мясцовай гаспадарцы
ў Рэспублiцы Беларусь".
     Незалежна ад падпарадкавання дашкольная ўстанова рэгiструецца ў
выканкаме мясцовага Савета народных дэпутатаў.  Пасля рэгiстрацыi ёй
прысвойваецца парадкавы нумар, i яна набывае правы юрыдычнай асобы.

     9. Дашкольныя ўстановы могуць быць наступных тыпаў:
     па ўзроставаму ахопу дзяцей:
     - яслi-сад (асноўны тып),
     - дзiцячыя яслi,
     - дзiцячы сад.
     па прызначэнню:
     - агульнага развiцця,
     - з паглыбленым  напрамкам  у  рабоце  (эстэтычнага,  фiзiчнага
развiцця i iнш.),
     - па догляду, назiранню i аздараўленню,
     - кампенсуючыя  (для  дзяцей,  якiя маюць патрэбу ў карэкцыi iх
фiзiчнага i псiхiчнага развiцця),
     - камбiнаваныя.
     Дашкольная ўстанова     можа     быць     састаўной     часткай
навучальна-выхаваўчай установы  "Школа-дзiцячы  сад",  якая працуе ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб гэтай установе i  iншымi  заканадаўчымi
актамi.
     Дашкольныя ўстановы любога прызначэння кiруюцца ў сваёй  рабоце
гэтым  прыкладным  Палажэннем,  Палажэннем  аб  дашкольных установах
адпаведнага профiлю.

     10. Па прыналежнасцi i формах арганiзацыi  дашкольныя  ўстановы
могуць быць наступных вiдаў уласнасцi:
     - дзяржаўныя;
     - калектыўныя     (арэндных    прадпрыемстваў,    кааператываў,
акцыянерных таварыстваў i iншыя);
     - прыватныя;
     - змешаныя  (дзяржаўна-кааператыўныя,  дзяржаўна-грамадскiя   i
iншыя).

     11. Дашкольная ўстанова размяшчаецца ў будынку,  якi пабудаваны
па  спецыяльнаму  (iндывiдуальнаму)  праекту,  або  прыстасаваны   i
адпавядае   СНIП,   санiтарна-гiгiенiчным   патрабаванням,  правiлам
пажарнай   бяспекi   i   псiхолага-педагагiчным   патрабаванням   да
ўпарадкаванасцi дашкольных устаноў.

     12. Рэжым  работы  дашкольнай установы ўстанаўлiваецца рашэннем
мясцовага Савета  народных  дэпутатаў  па  прадстаўленню  ўпраўлення
(аддзела) адукацыi або прадпрыемства, установы, арганiзацыi, асоб, у
распараджэннi якiх яна знаходзiцца.
     Дашкольныя ўстановы або асобныя iх групы могуць працаваць 5 i 6
дзён у тыдзень па рэжыму дзённага i кругласутачнага знаходжання ў iх
дзяцей,  з адным або двума выхаднымi,  якiя прадстаўляюцца персаналу
па зменнаму графiку.
     Рэжым  работы  дашкольнай   установы  спецыяльнага  прызначэння
ўстанаўлiваецца      з       улiкам      правядзення      неабходнай
карэкцыйна-выхаваўчай работы.
     Па жаданню  бацькоў  у  дашкольнай  установе  могуць  стварацца
дзяржаўныя вячэрнiя групы,  якiя працуюць па рэжыму падоўжанага дня,
а таксама ў суботнiя, нядзельныя i святочныя днi.
     Бацькi маюць  права  прыводзiць  i забiраць дзяцей з дашкольнай
установы  ў  любы,  зручны  для  iх  час,  папярэдзiўшы   аб   гэтым
выхавацеля.
     З улiкам  пажаданняў  бацькоў   у   дашкольнай   установе,   на
гасразлiковых пачатках або на аснове самаакупнасцi, могуць стварацца
групы кароткачасовага знаходжання дзяцей з працягласцю работы ад 1-2
да 6 гадзiн; прагулачныя групы; групы па падрыхтоўцы дзяцей да школы
i  фiзкультурна-аздараўленчыя  групы;  групы  музычна-эстэтычнага  i
мастацкага выхавання; групы з вывучэннем замежнай мовы i iншыя.

     13. Дашкольная  ўстанова  забяспечвае  збалансаванае харчаванне
дзяцей,  неабходнае для iх развiцця i здароўя.  Харчаванне дзяцей  у
дашкольнай  установе  арганiзуецца з улiкам працягласцi яе працы i ў
адпаведнасцi з устаноўленымi  фiнансавымi  i  натуральнымi  нормамi.
Грашовыя  нормы харчавання ў групах,  дзе дзецi знаходзяцца 6 i менш
гадзiн, устанаўлiваюцца Саветам народных дэпутатаў i прадпрыемствам,
установай,  арганiзацыяй, асобай, у падпарадкаваннi якiх знаходзiцца
дашкольная  ўстанова;  у  групах,  арганiзаваных  на   гасразлiковых
пачатках або на асновах самаакупнасцi - бацькамi.

     14. Медыцынскае  абслугоўванне  дзяцей ажыццяўляецца штатным цi
спецыяльна   замацаваным   за   дашкольнай   установай   медыцынскiм
персаналам,  якi разам з адмiнiстрацыяй нясе адказнасць за здароўе i
фiзiчнае   развiццё   дзяцей,   правядзенне   лячэбна-прафiлактычных
мерапрыемстваў,   сiстэматычнае   абследаванне   дзяцей,   захаванне
санiтарна-гiгiенiчных нормаў,  рэжым  i  якасць  харчавання  дзяцей,
дазiроўку iх фiзiчных i разумовых нагрузак.

     15. Дашкольная ўстанова камплектуецца дзецьмi яе заснавальнiкаў
(упраўленнем,  аддзелам  адукацыi  або  прадпрыемствам,   установай,
арганiзацыяй,  асобамi,  у  падпарадкаваннi  якiх  яна знаходзiцца).
Парадак  камплектавання  дашкольных  устаноў  i  груп   спецыяльнага
прызначэння   вызначаецца   палажэннямi  аб  гэтых  установах,  якiя
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Парадак улiку  заяў,  афармлення  i  выдачы пуцёвак вызначаецца
заснавальнiкамi дашкольных  устаноў.  Памiж  дашкольнымi  ўстановамi
можа арганiзоўвацца абмен месцамi.

     16. У  дзяржаўную  дашкольную ўстанову ў першую чаргу прымаюцца
дзецi працуючых адзiнокiх бацькоў, мацi-навучэнак, бацькоў-iнвалiдаў
I i II групы; дзецi з мнагадзетных сем'яў;  дзецi,  якiя знаходзяцца
пад  апекай,  дзецi  сляпых,  глухiх  бацькоў;  дзецi   пяцiгадовага
ўзросту,   дзецi-блiзняты,   дзецi,   бацькi   якiх  знаходзяцца  на
абавязковай службе ва Узброеных  Сiлах  Рэспублiкi  Беларусь;  дзецi
грамадзян,  якiя  праходзiлi  ваенную  службу цi працавалi ў складзе
савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а
таксама  дзецi  асоб,  на  якiх  распаўсюджваецца  Закон  Рэспублiкi
Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС".

     17. Залiчэнне  дзяцей у дашкольную ўстанову вядзецца загадчыкам
гэтай  установы  па  прад'яўленню  наступных  дакументаў:   пуцёўкi,
выдадзенай  адпаведным  заснавальнiкам  дашкольнай  установы;  заявы
бацькоў або асоб,  якiя iх замяняюць;  выпiскi з  гiсторыi  развiцця
дзiцяцi  з  заключэннем аб стане яго здароўя;  даведкi аб адсутнасцi
кантактаў з  iнфiцыраванымi  хворымi  i  пасведчання  аб  нараджэннi
дзiцяцi.  У  дашкольную  ўстанову  (групу)  спецыяльнага прызначэння
дадаткова    падаецца    заключэнне    псiхолага-медыка-педагагiчнай
кансультацыi.
     Выключэнне дзяцей з дашкольнай установы вядзецца загадчыкам пры
згодзе  з  яе  заснавальнiкам у наступных выпадках:  па медыцынскаму
залючэнню,  якое забараняе знаходжанне дзiцяцi  ў  гэтай  дашкольнай
установе па стану здароўя;  ненаведванне дзецьмi дашкольнай установы
звыш аднаго месяца без заявы бацькоў;  у  выпадку  неаплаты  за  яго
ўтрыманне  на  працягу  двух  тыдняў пасля ўстаноўленага тэрмiну,  а
таксама невыканання бацькамi iншых дагаворных  абавязацельстваў;  па
заяве бацькоў або асоб,  якiя iх замяняюць.  Бацькам паведамляюць аб
выключэннi дзiцяцi за 7 дзён.
     Забараняецца выключаць дзяцей з дашкольнай установы ў сувязi са
змяненнем месца работы бацькоў.
     За дзiцём захоўваецца месца ў дашкольнай установе ў выпадку яго
хваробы,  праходжання   санаторна-курортнага   лячэння,   каранцiну,
хваробы або водпуску мацi, чарговага водпуску бацькi (або асоб, якiя
замяняюць бацькоў), па заяве бацькоў, на перыяд аздараўлення дзiцяцi
тэрмiнам да 90 дзён у летнi перыяд.

     18. У  дзiцячыя яслi прымаюцца дзецi ва ўзросце ад 2 месяцаў да
3 гадоў;  у дзiцячы сад - ад 3 да 7 гадоў;  у яслi-сад - ад 1  да  7
гадоў  (незалежна  ад  пачатковых  тэрмiнаў  школьнага  навучання па
жаданню бацькоў або медыцынскаму заключэнню дзецi могуць знаходзiцца
ў  дашкольнай  установе да 7 гадоў).  Групы могуць камплектавацца па
аднаўзроставаму   прынцыпу   або   дзецьмi   рознага   ўзросту.    У
навучальна-выхаваўчай  установе  "Школа-дзiцячы сад" узроставы склад
дзяцей у дашкольных групах  вызначаецца  саветам  гэтай  установы  ў
залежнасцi ад колькасцi груп i мясцовых умоў.

     19. Пры   наяўнасцi   неабходных   матэрыяльных,   працоўных  i
фiнансавых рэсурсаў устанаўлiваюцца наступныя  нормы  напаўняльнасцi
груп у дзяржаўнай дашкольнай установе агульнага прызначэння:
     да 2 гадоў - 10 дзяцей,
     ад 2 да 3 гадоў - 15 дзяцей,
     ад 3 да 6 (7) гадоў - 20 дзяцей,
     у рознаўзроставай групе - 12 дзяцей.
     Колькасць дзяцей  у  групах  дашкольных  устаноў   спецыяльнага
прызначэння  i  санаторных  вызначаецца  адпаведнымi  Палажэннямi аб
гэтых установах,  якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
     Зыходзячы з мясцовых умоў i наяўнасцi сродкаў,  мясцовыя Саветы
народных  дэпутатаў,  прадпрыемствы,  ведамствы i iншыя арганiзацыi,
якiя маюць  дашкольныя  ўстановы,  могуць  памяншаць  напаўняльнасць
груп.

     20. Камплектаванне груп  i  перавод  дзяцей  з  групы  ў  групу
ажыццяўляецца  ў  летнi  перыяд  i заканчваецца да 1 верасня.  Прыём
дзяцей у дашкольную ўстанову вядзецца на працягу года пры  наяўнасцi
ў ёй месцаў.

             III. АРГАНIЗАЦЫЯ ПЕДАГАГIЧНАГА ПРАЦЭСУ

     21. Дашкольная   ўстанова   з'яўляецца   выхаваўчай  i  вырашае
канкрэтныя задачы па догляду, выхаванню i навучанню дзяцей.

     22. Выхаваўчы  працэс  у  дашкольнай  установе  праводзiцца   ў
адпаведнасцi  з  праграмамi,  зацверджанымi  Мiнiстэрствам  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     23. З  мэтай  стварэння   аптымальных   умоў   для   фiзiчнага,
псiхiчнага     i     асобаснага    развiцця    дзяцей    арганiзацыя
выхаваўча-адукацыйнага працэсу будуецца на педагагiчна абгрунтаваным
выбары  выхавацелямi праграмы,  сродкаў,  форм i метадаў выхавання i
навучання.  Уся выхаваўчая работа ў дашкольнай установе  вядзецца  з
улiкам здароўя, iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей.
     Асаблiвасцю выхаваўча-адукацыйнага   працэсу    ў    дашкольнай
установе  з'яўляецца  яго  бесперапыннасць  на  працягу каляндарнага
года. У летнi перыяд пераважае аздараўленчая работа з дзецьмi.

     24. Выхаваўча-адукацыйнымi   задачамi    дашкольнай    установы
з'яўляюцца:
     - фармiраванне   асобы   дзiцяцi   з   улiкам   узроставых    i
iндывiдуальных    асаблiвасцей    (яго    фiзiчнае,    духоўнае    i
iнтэлектуальнае развiццё);
     - ахова  жыцця  i  ўмацаванне  здароўя дзяцей на аснове вынiкаў
дыягностыкi iх фiзiчнага i  псiхiчнага  развiцця  ў  адпаведнасцi  з
экалагiчнымi ўмовамi;
     - клопат аб эмацыянальным камфорце кожнага дзiцяцi;
     - узаемадзеянне  з  сям'ёй  у  мэтах  забеспячэння паўнацэннага
развiцця дзяцей;
     - непарыўнасць  i ўзаемадапаўненне навучання i выхавання дзяцей
на  аснове  адзiнства  ўсiх  сфер  iх  жыццядзейнасцi;  ажыццяўленне
пераемнасцi ў рабоце са школай;
     - далучэнне  дзяцей  да  беларускай  мовы,  культуры,  традыцый
беларускага  народа,  культуры  iншых  народаў,  якiя  пражываюць  ў
рэспублiцы.

     25. Дашкольная ўстанова ў сваёй педагагiчнай дзейнасцi кiруецца
наступнымi прынцыпамi:
     - гуманiстычная  i  дэмакратычная  накiраванасць  педагагiчнага
працэсу, уважлiвыя адносiны да асобы дзiцяцi;
     - нацыянальна-культурная аснова педагагiчнага працэсу;
     - выкарыстанне  сучасных  дасягненняў  псiхолага-педагагiчнай i
медыцынскай навукi i практыкi;
     - самастойнасць  ў  арганiзацыi  выхаваўча-адукацыйнай работы з
дзецьмi, у выбары яе форм i метадаў.

     26. Дашкольныя ўстановы могуць мець паглыбленую накiраванасць у
выхаваўча-адукацыйнай   рабоце.   Ажыццяўляючы  ўсебаковае  развiццё
дзяцей,  педагагiчны калектыў можа самастойна вызначыць напрамак, па
якiм  будзе весцi паглыбленую работу (фiзiчная культура,  эстэтычнае
выхаванне, навучанне замежнай мове i iнш.)
     Паглыбленая накiраванасць   дашкольнай  установы  ажыццяўляецца
праз усе  формы  выхаваўча-адукацыйнай  работы  ва  ўсiх  узроставых
групах,  з'яўляецца састаўной часткай работы з педагагiчнымi кадрамi
i  бацькамi.  Могуць  выкарыстоўвацца  дадатковыя  формы  работы   з
дзецьмi, нетрадыцыйныя спосабы iх арганiзацыi: рознаўзроставыя групы
з вызначаным напрамкам у рабоце, студыi, секцыi, гурткi па iнтарэсах
i  iншыя  дзiцячыя  аб'яднаннi.  Работа  гурткоў (студый,  секцый) у
дашкольнай установе арганiзуецца на ўмовах самаакупнасцi.

     27. Дашкольная ўстанова  ажыццяўляе  пераемнасць  у  рабоце  са
школай,  што  больш  эфектыўна  садзейнiчае  фармiраванню фiзiчнай i
псiхалагiчнай падрыхтаванасцi дзяцей да навучання.
     У дашкольнай    установе   могуць   стварацца   першыя   класы,
шасцiгадовыя вучнi якiх па  сваiх  псiхалагiчных  якасцях  застаюцца
дзецьмi-дашкольнiкамi.  Таму  ўмовы  выхавання  i навучання дзяцей у
першым класе павiнны быць максiмальна наблiжаны да дзiцячага сада.

     28. У  дашкольнай  установе  ствараецца  педагагiчны  савет   -
калегiяльны   орган,   якi   аб'ядноўвае   педагагiчных  работнiкаў.
Асноўнымi  задачамi  яго  з'яўляюцца  абмеркаванне  i  выбар  розных
варыянтаў  праграм,  зместу,  форм  i  метадаў  выхаваўчай  работы з
дзецьмi,  павышэнне  навукова-педагагiчнага  i  метадычнага  ўзроўню
выхавацеляў.   Педагагiчны   савет  арганiзуе  работу  па  вывучэнню
сучасных   навучальна-выхаваўчых   тэхналогiй,   развiццю    творчых
iнiцыятыў педагогаў,  распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, вызначае
напрамкi   сувязей   дашкольнай   установы   з   навукова-даследчымi
арганiзацыямi,   добраахвотнымi  таварыствамi,  творчымi  саюзамi  i
iншымi грамадскiмi i дзяржаўнымi арганiзацыямi,  прымае  рашэннi  па
iншых пытаннях прафесiйнай дзейнасцi педагогаў.
     Парадак работы  педагагiчнага   савета   вызначаецца   Статутам
дашкольнай установы.

     29. Дашкольная  ўстанова  для  рашэння сваiх педагагiчных задач
можа добраахвотна ўваходзiць у састаў розных аб'яднанняў навучальных
комплексаў.   У  гэтым  выпадку  педагагiчная  дзейнасць  дашкольнай
установы  вызначаецца  Палажэннем  аб  адпаведным   аб'яднаннi   або
комплексе,   якое   заверджана   Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь.

               IV. КIРАВАННЕ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВАЙ

     30. Кiраванне  дашкольнай  установай  ажыццяўляецца  ў   цесным
узаемадзеяннi  яе  працоўнага  калектыву,  бацькоў цi асоб,  якiя iх
замяняюць, i грамадскасцi.

     31. Вышэйшым органам упраўлення дашкольнай установай з'яўляецца
агульны  сход  яе  работнiкаў  i бацькоў,  якi праводзiцца не радзей
аднаго разу ў год.
     Агульны сход:
     - прымае Статут дашкольнай установы i ўносiць у яго  неабходныя
змяненнi;
     - зацвярджае асноўныя напрамкi  развiцця  дашкольнай  установы,
вызначае  шляхi  павышэння  эфектыўнасцi  педагагiчнай  i абслуговай
працы;
     - вырашае   пытаннi,  звязаныя  з  удасканаленнем  кiравання  i
арганiзацыйнай структуры дашкольнай установы, рэжыму яе работы;
     - прымае  ўдзел у абмеркаваннi пытанняў аб выкарыстаннi наяўных
сродкаў  для  ўмацавання  i  развiцця   матэрыяльна-тэхнiчнай   базы
дашкольнай   установы,  а  таксама  iншых  пытанняў  яе  сацыяльнага
развiцця;
     - выбiрае  адкрытым  або  тайным  галасаваннем савет дашкольнай
установы,  старшыню  i   яго   намеснiкаў,   вызначае   тэрмiны   iх
паўнамоцтваў.

     32. У   перыяд   памiж  агульнымi  сходамi  органам  ўпраўлення
выступае  савет  дашкольнай  установы,  у  састаў  якога  ўваходзяць
работнiкi     дашкольнай    установы,    прадстаўнiкi    бацькоўскай
грамадскасцi, прадпрыемстваў-шэфаў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.
Савет  будуе  сваю  дзейнасць  у адпаведнасцi з Палажэннем аб савеце
дашкольнай установы, якое прымаецца на агульным сходзе калектыву.

     33. Кiраўнiцтва дзейнасцю  дашкольнай  установы  ажыццяўляе  яе
загадчык.
     Загадчык прызначаецца  заснавальнiкам  дашкольнай  установы  па
узгадненню з раённым(гарадскiм) аддзелам адукацыi.  Савет дашкольнай
установы  мае  права  ставiць  пытанне   перад   заснавальнiкам   аб
вызваленнi  загадчыка  ад  пасады  цi  рэкамендаваць  на яе таго або
iншага педагагiчнага работнiка.

     34. Адносiны дашкольнай установы з органамi  дзяржаўнай  улады,
вышэйстаячымi  органамi  адукацыi  i  ведамствамi будуюцца на аснове
кiраўнiцтва   i   самакiраўнiцтва   ў   адпаведнасцi    з    дзеючым
заканадаўствам.

                        V. ПРАВАВЫ СТАТУС

     35. Спецыяльная   дашкольная   ўстанова   з'яўляецца  юрыдычнай
асобай,  мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi  Беларусь
са  сваiм  найменнем,  разлiковы  i  iншыя  рахункi  ў банках,  якiя
адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.

     36. Дашкольная ўстанова  ў  сваёй  дзейнасцi  кiруецца  дзеючым
заканадаўствам, гэтым прыкладным Палажэннем, Статутам.

     37. Парадак   адкрыцця,  рэарганiзацыi  i  закрыцця  дашкольных
устаноў вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     38. Дакументацыя дашкольнай установы вядзецца ў адпаведнасцi  з
тыпавой iнструкцыяй,  зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.

     39. Статыстычная справаздачнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi органаў дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь.

     40. Дашкольная   ўстанова  мае  права  прымяняць  розныя  формы
брыгаднага,  арэнднага i  сямейнага  падрадаў,  дагаворныя  i  iншыя
прагрэсiўныя   вiды   арганiзацыi   i  стымулявання  педагагiчнай  i
абслуговай працы.

     41. Дашкольная  ўстанова   як   юрыдычная   асоба   мае   права
ўдзельнiчаць   у   мiжрэспублiканскай   i  мiжнароднай  дзейнасцi  ў
адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

     42. Правы дзiцяцi абараняюцца дзеючым заканадаўствам, а таксама
бацькоўскiм дагаворам.

     Кожнаму дзiцяцi ў дашкольнай установе гарантуецца:
     - абарона яго годнасцi;
     - абарона ад фiзiчнага i псiхiчнага насiлля;
     - задавальненне патрэбы ў эмацыянальна-асобасных зносiнах;
     -  атрыманне  квалiфiкаванай дапамогi ў  карэкцыi  недахопаў
развiцця.

     43. Персанальную адказнасць за  якасць  i  эфектыўнасць  работы
дашкольнай установы, забеспячэнне аховы жыцця i здароўя дзяцей, умоў
працы ўсiх работнiкаў нясе загадчык.
     Загадчык мае права:
     - ажыццяўляць     кантроль     за     ходам     i      вынiкамi
выхаваўча-адукацыйнага працэсу;
     - вызначаць штатны расклад дашкольнай  установы,  устанаўлiваць
надбаўкi i ажыццяўляць прэмiраванне за творчыя дасягненнi ў працы па
ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам;
     - прымаць   на   работу   ва  ўстаноўленым  парадку  работнiкаў
дашкольнай установы;
     - вызначаць педагагiчную нагрузку па ўзгадненню з прафкомам;
     - быць распарадчыкам крэдытаў,  дзейнiчаць  ад  iмя  дашкольнай
установы,  прадстаўляць  яе  ва ўсiх установах i арганiзацыях розных
форм уласнасцi;  набываць,  арэндаваць, заказваць у iх i ў прыватных
асоб,  рознiчнай  сетцы i камiсiйных магазiнах неабходнае дашкольнай
установе абсталяванне i iншыя матэрыяльныя  рэсурсы  па  безнаяўнаму
або   наяўнаму   разлiку;   заключаць   дагаворы   з  арганiзацыямi,
прадпрыемствамi i  прыватнымi  асобамi  на  выкананне  розных  вiдаў
будаўнiча-мантажных  работ,  работ  па бягучаму рамонту,  афармленню
дашкольнай установы, гаспадарчаму ўтрыманню яе памяшканняў, пляцовак
i iнш;
     - заключаць дагаворы на аказанне  дашкольнай  установай  паслуг
дзецям,  iх  бацькам,  iншым грамадзянам,  а таксама прадпрыемствам,
арганiзацыям i ўстановам;
     - выдаваць  загады  i ўказаннi,  абавязковыя да выканання ўсiмi
работнiкамi дашкольнай установы;
     - прыпыняць   рашэннi  савета  дашкольнай  установы,  калi  яны
супярэчаць  заканадаўству  Рэспублiкi  Беларусь,  гэтаму  Палажэнню,
Статуту дашкольнай установы.

     44. Загадчык абавязаны:
     - накiроўваць дзейнасць калектыву дашкольнай установы i  работу
з  бацькамi  на  дасягненне  высокай  эфектыўнасцi выхавання дзяцей,
ствараць неабходныя ўмовы для ўмацавання iх здароўя;
     - несцi  адказнасць  за падбор i правiльную расстаноўку кадраў,
станоўчыя ўзаемаадносiны ў калектыве,  стварэнне умоў  для  творчага
росту   педагагiчных работнiкаў, прымяненне  iмi  перадавых  форм  i
метадаў   выхавання   i    навучання,    правядзенне    педагагiчных
эксперыментаў;
     - ва ўстаноўленым парадку арганiзоўваць правядзенне атэстацыi;
     - несцi  адказнасць  за  рацыянальнае i эфектыўнае расходаванне
матэрыяльных i фiнансавых рэсурсаў;
     - уносiць  найбольш  важныя  пытаннi  жыццядзейнасцi дашкольнай
установы  на  абмеркаванне  агульнага  сходу  цi  савета  дашкольнай
установы,  педагагiчнага  савета;  перыядычна  рабiць справаздачу аб
сваёй  дзейнасцi  перад  калектывам,  бацькоўскай   грамадскасцю   i
вышэйстаячымi органамi.

     45. Выхавацель-метадыст мае права:

     - ажыццяўляць  кантроль за якасцю выхавання i навучання дзяцей,
праводзiць псiхолага-педагагiчныя зрэзы iх  развiцця  i  аналiзаваць
вынiкi;
     - аналiзаваць  прафесiйную  дзейнасць   выхавацеляў   i   iншых
педагагiчных работнiкаў;
     - уносiць  на  абмеркаванне  педагагiчнага  савета   актуальныя
пытаннi  выхавання дзяцей,  прапановы па формах i тэрмiнах павышэння
квалiфiкацыi педагогаў.

     46. Выхавацель-метадыст абавязаны:
     - арганiзоўваць  педагагiчны  працэс  у  дашкольнай  установе ў
адпаведнасцi з выбранымi праграмамi i методыкамi;
     - праводзiць   псiхолага-педагагiчныя  назiраннi  за  развiццём
дзяцей, даваць адпаведныя рэкамендацыi выхавацелям i бацькам;
     - арганiзоўваць   работу   метадычнага   кабiнета,  ажыццяўляць
метадычную работу з  педагагiчнымi  кадрамi,  вывучаць,  абагульняць
перадавы вопыт выхавання дзяцей;
     - забяспечваць   педагагiчны   працэс   неабходнымi    сродкамi
навучання i выхавання;
     - арганiзоўваць работу па прапагандзе педагагiчных ведаў  сярод
бацькоў, забяспечваць пераемнасць у рабоце памiж выхавацелямi розных
узроставых груп, дашкольнай установы i школы.

     47. Вядучая роля  ў  выхаваннi  дзяцей  у  дашкольнай  установе
належыць выхавацелю.

     Выхавацель мае права:
     - мець поўную педагагiчную нагрузку;
     - атрымлiваць гарантаваны дзяржавай узровень заработнай платы ў
адпаведнасцi  са  сваёй  адукацыяй,  квалiфiкацыяй  i   педагагiчнай
нагрузкай;
     - на забеспячэнне адпаведных умоў працы;
     - на атэстацыю ў адпаведнасцi з iснуючым палажэннем;
     - на  выбар  праграм,  форм  i  метадаў  арганiзацыi  выхавання
дзяцей;
     - на  правядзенне  ва  ўстаноўленым  парадку  эксперыменту   па
прымяненню  новых  методык,  праграм,  дапаможнiкаў  i iншых сродкаў
выхавання;
     - на   дапамогу   кiраўнiцтва  дашкольнай  установы  i  ўстаноў
адукацыi ў павышэннi свайго навукова-педагагiчнага ўзроўню;
     - на  выбар  форм,  тэрмiнаў  i  месца павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi;
     - выбiраць  i быць выбраным у састаў савета дашкольнай установы
i iншыя органы самакiравання.

     48. Выхавацель абавязаны:
     - якасна  праводзiць  работу  па  выхаванню  i  развiццю  асобы
дзiцяцi,  несцi асабiстую адказнасць за  ахову  жыцця  i  ўмацаванне
здароўя дзяцей;
     - выбiраць   прагрэсiўныя   методыкi   i   формы    арганiзацыi
выхаваўча-навучальнага  працэсу  з  улiкам  псiхолага-фiзiялагiчных,
узроставых i iндывiдуальных асаблiвасцей дзяцей;
     - валодаць  беларускай мовай i карыстацца ёю ў рабоце з дзецьмi
i бацькамi;
     - вывучаць  iндывiдуальныя асаблiвасцi i схiльнасцi дзяцей,  iх
сямейныя абставiны i жыллёва-бытавыя ўмовы;  развiваць  пазнавальныя
iнтарэсы i здольнасцi дзяцей;
     - планаваць i  ўдасканальваць  выхаваўча-адукацыйную  работу  з
дзецьмi;
     - абмяркоўваць з бацькамi пытаннi  выхавання  дзяцей  у  сям'i,
прапагандаваць педагагiчныя веды сярод насельнiцтва;
     - уважлiва адносiцца да калег,  дзяцей i бацькоў цi асоб,  якiя
iх замяняюць;
     - выконваць  рашэннi   агульнага   сходу,   савета   дашкольнай
установы, педагагiчнага савета.

     49. Адказнасць за выхаванне дзяцей нясуць бацькi i асобы,  якiя
iх замяняюць. Яны маюць права:
     - выбiраць   дашкольную   ўстанову   з   улiкам  iндывiдуальных
схiльнасцей, асаблiвасцей i здароўя дзяцей;
     - патрабаваць   ад   кiраўнiцтва   i   педагагiчных  работнiкаў
дашкольнай установы ўважлiвых адносiн да  асобы  дзiцяцi,  стварэння
неабходных  умоў  для  ўтрымання,  харчавання  i  выхавання дзяцей у
адпаведнасцi з iх iндывiдуальнымi асаблiвасцямi;
     - прымаць удзел у абмеркаваннi пытанняў выхавання,  навучання i
ўмацавання здароўя дзяцей;
     - выбiраць   i  быць  выбраным  у  савет  дашкольнай  установы,
ствараць розныя бацькоўскiя аб'яднаннi (клубы, асацыяцыi i iнш.).

     50. Бацькi i асобы, якiя iх замяняюць, абавязаны:
     - забяспечваць паўнацэннае развiццё i выхаванне дзяцей;
     - ствараць неабходныя ўмовы  для  жыцця  i  ўмацавання  здароўя
дзяцей;
     - паважаць годнасць дзiцяцi;
     - уважлiва   адносiцца   да   работнiкаў  дашкольнай  установы,
ажыццяўляць пераемнасць у выхаваннi  дзяцей  у  сям'i  i  дашкольнай
установе.

     51. Канкрэтныя  правы i абавязкi ўсiх удзельнiкаў педагагiчнага
працэсу i iншых работнiкаў вызначаюцца Статутам дашкольнай установы,
правiламi  ўнутранага  працоўнага  распарадку,  Палажэннем аб савеце
дашкольнай установы, бацькоўскiм дагаворам.

          VI. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ
                  ДЗЕЙНАСЦЬ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     52. Мясцовыя    Саветы   народных   дэпутатаў,   прадпрыемствы,
арганiзацыi,  установы,  гаспадаркi выдзяляюць  дашкольнай  установе
неабходныя  ёй  збудаваннi  i  памяшканнi,  iнжынерныя  камунiкацыi,
зямельныя надзелы.
     Памяшканнi дашкольнай   установы   абсталёўваюцца   па  дзеючых
нарматывах  i  эксплуатуюцца  ў  адпаведнасцi  з  правiламi  тэхнiкi
бяспекi  i  санiтарна-гiгiенiчнымi  нормамi.  Умацаванне  i развiццё
матэрыяльнай базы ажыццяўляецца за кошт  мясцовых  Саветаў  народных
дэпутатаў, прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак i iншых арганiзацый i
прыватных  асоб,  у  падпарадкаваннi  якiх  знаходзiцца   дашкольная
ўстанова,  а  таксама за кошт сродкаў,  якiя паступаюць ад выканання
платных паслуг.

     53. Абавязковым    структурным    падраздзяленнем    дзяржаўнай
дашкольнай  установы  павiнен  быць  метадычны  кабiнет,  прызначаны
садзейнiчаць  працэсу  выхавання  i  навучання   дзяцей,   павышэнню
квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў.

     54. Фiнансава-гаспадарчая    дзейнасць    дашкольнай   установы
будуецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.


 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 97/12
 Дата: 17.11.93 г.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations