ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г., N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Реларусь
Мiнiстр С.П.Янчук
Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Реларусь
Старшыня Г.П.Бадзей
ПАЛАЖЭННЕ
АБ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
сентября 2002 г. № 40 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/8627 от 10.10.2002 г.)
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования от 2 февраля 1999 г. N
40 (Национальный реестр - N 8/90 от 17.02.99 г.);
Постановление Министерства образования от 30 мая 2001 г.
N 36 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/6247 от
11.06.2001 г.)].
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Рэспублiкi
Беларусь з'яўляецца дзяржаўнай навучальнай установай, якая
забяспечвае роўнае для ўсiх грамадзян рэспублiкi права на адукацыю,
рэалiзацыю патрэб асобы, грамадства i дзяржавы ў сярэдняй
спецыяльнай адукацыi ў адпаведнасцi з iнтарэсамi i здольнасцямi
кожнага.
Усе сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца звяном сiстэмы бесперапыннай адукацыi
i належаць нацыянальнай сiстэме адукацыi рэспублiкi.
2. Сярэдняя спецыяльная адукацыя ў Рэспублiцы Беларусь ставiць
перад сабой мэту падрыхтоўкi спецыялiстаў сярэдняга звяна:
непасрэдных арганiзатараў i кiраўнiкоў пярвiчных звенняў
вытворчасцi, памочнiкаў спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi,
самастойных выканаўцаў /пэўнай квалiфiкацыi/ працы, якая патрабуе не
толькi прафесiянальных уменняў i навыкаў, а i адпаведнай тэарэтычнай
падрыхтоўкi.
Змест сярэдняй спецыяльнай адукацыi ўзгадняецца з
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкай, духоўным i фiзiчным развiццем
навучэнцаў.
Сярэдняя спецыяльная адукацыя ажыццяўляецца ў тэхнiкумах,
вучылiшчах, каледжах i iншых сярэднiх спецыяльных навучальных
установах, у тым лiку сумешчаных з навучальнымi ўстановамi iншых
тыпаў (прафесiянальна-тэхнiчнымi або вышэйшымi).
Сярэдняя спецыяльная адукацыя завяршаецца выпускнымi
квалiфiкацыйнымi экзаменамi, абаронай дыпломнага праекта, iншымi
формамi вынiковай атэстацыi навучэнцаў. Асобам, якiя паспяхова
закончылi сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову, прысвойваецца
адпаведная квалiфiкацыя i выдаецца дыплом устаноўленага ўзору.
3. Галоўнымi задачамi сярэдняй спецыяльнай адукацыi з'яўляюцца:
- задавальненне патрэб рэспублiкi ў спецыялiстах з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй;
- садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы, поўнай рэалiзацыi
яе здольнасцей;
- фармiраванне нацыянальнай свядомасцi грамадзянiна Рэспублiкi
Беларусь, а таксама пачуцця павагi да iншых дзяржаў i народаў свету;
- авалоданне дзяржаўнай мовай як галоўным сродкам зносiн памiж
грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь;
- павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка спецыялiстаў па
новых напрамках навукi, тэхнiкi, тэхналогii i культуры;
- павышэнне агульнаадукацыйнага i культурнага ўзроўню
навучэнцаў.
4. Сацыяльная, прававая i эканамiчная асновы дзейнасцi сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь забяспечваюцца
органамi ўпраўлення адукацыi, якiя вызначаюць узровень неабходных
патрабаванняў да зместу сярэдняй спецыяльнай адукацыi, арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу, ажыццяўляюць матэрыяльна-тэхнiчнае i
фiнансавае забеспячэнне выканання задач, пастаўленых перад
навучальнай установай.
5. Правам на навучанне ў сярэднiх спецыяльных навучальных
установах карыстаюцца ўсе грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя
грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на
тэрыторыi рэспублiкi.
6. Падрыхтоўка спецыялiстаў у сярэднiх спецыяльных навучальных
установах рэспублiкi ажыццяўляецца з лiку асоб, якiя маюць адукацыю
ў аб'еме базавай або сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Асобы, якiя
маюць адукацыю ў аб'еме базавай школы, атрымлiваюць у сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установе агульную сярэднюю адукацыю,
дыферэнцыраваную ў залежнасцi ад характару спецыяльнасцi.
7. Асноўнай мовай выхавання i навучання ў сярэднiх спецыяльных
навучальных установах з'яўляецца дзяржаўная мова рэспублiкi.
Вывучэнне ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах
рэспублiкi беларускай, рускай, адной з замежных моў з'яўляецца
абавязковым.
8. Навучэнцамi называюцца тыя, хто вучыцца ў сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установе.
9. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова можа таксама
рэалiзоўваць iншыя вiды дзейнасцi: вытворчую,
эксперыментальна-канструктарскую, гаспадарчую, аказанне платных
паслуг i да т.п.
10. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова з'яўляецца
юрыдычнай асобай. Дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная
ўстанова мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
i назвай навучальнай установы i мае разлiковы i iншыя рахункi ў
Банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленным парадку.
Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ажыццяўляе сваю
дзейнасць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законам
аб адукацыi, дадзеным Палажэннем, статутам гэтай навучальнай
установы i дзеючым заканадаўствам.
11. У сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi
Беларусь забяспечваецца выкананне неабходных мер па ўмацаванню
здароўя i фiзiчнага ўдасканальвання навучэнцаў i выкладчыкаў. Пры
сярэднiх спецыяльных навучальных установах ствараюцца
санаторыi-прафiлакторыi, спартыўныя аздараўленчыя лагеры.
У сярэднiх спецыяльных навучальных установах арганiзуецца
льготнае харчаванне.
12. Прадпрыемствы i арганiзацыi, установы службы занятасцi i
асобныя грамадзяне на ўзаемавыгаднай аснове ўдзельнiчаюць у
прафесiянальнай арыентацыi навучэнцаў, падрыхтоўцы iх да працоўнай
дзейнасцi, забяспечваюць базу вытворчай практыкi i навучання,
садзейнiчаюць працаўладкаванню выпускнiкоў сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў рэспублiкi, а таксама навучэнцаў у перыяд,
вольны ад вучэбных заняткаў.
13. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова дзейнiчае на
падставе статута, якi распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем.
Статут сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы зацвярджаецца
заснавальнiкам. Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай)
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы як юрыдычнай асобы,
змяненняў i дапаўненняў у статут сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi
актамi.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 13 - в редакции постановления Министерства
образования от 30 мая 2001 г. N 36 (зарегистрировано в
Национальном реестре - N 8/6247 от 11.06.2001 г.)
13. Кожная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова
рэспублiкi на аснове дадзенага Палажэння i з улiкам
мясцовых сацыяльна-эканамiчных i рэгiянальных асаблiвасцей
распрацоўвае i зацвярджае свой статут, якi вызначае мэты
дзейнасцi навучальнай установы, яе структуру, правы i
абавязкi членаў калектыву, нормы i правiлы ўнутранага
распарадку. Статут сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы павiнен быць зарэгiстраваны ў Мiнiстэрстве
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
_______________________________________________ _______ ___ _
II. АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI I СТРУКТУРА СЯРЭДНЯЙ
СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
14. Падрыхтоўка спецыялiстаў у сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установе ажыццяўляецца дзеннай, вячэрняй i завочнай формамi
навучання, а таксама шляхам iх спалучэння, па спецыяльнасцях i ў
тэрмiны, вызначаныя вучэбнымi планамi. Увядзенне i лiквiдацыя
спецыяльнасцей праводзiцца органам упраўлення па ўзгадненню з
Дзяржэканомпланам i Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў, якiмi павiнен
валодаць спецыялiст па кожнай спецыяльнасцi, вызначаюцца
квалiфiкацыйнай характарыстыкай.
Змест падрыхтоўкi спецыялiстаў адлюстроўваецца ў вучэбных
планах i праграмах.
Парадак распрацоўкi квалiфiкацыйных характарыстык па
спецыяльнасцях, вучэбна-праграмнай дакументацыi i забеспячэння ёю
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама выданне вучэбнай
лiтаратуры ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова мае права
распрацоўваць i выдаваць канспекты лекцый, малатыражныя вучэбныя i
метадычныя дапаможнiкi па прадметах спецыяльнасцей, а таксама
вучэбна-метадычную дакументацыю для навучэнцаў-завочнiкаў.
15. Прыём, адлiчэнне i аднаўленне навучэнцаў у сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
дзейнiчаючымi правiламi, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
16. Навучэнцам сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
выдаецца бiлет навучэнца i кнiжка паспяховасцi. Навучэнцы дзеннай
формы навучання, якiя паспяхова вучацца, маюць права на гарантаваны
ўзровень стыпендыяльнага забеспячэння.
Тым, хто вучыцца на "добра" i "выдатна", выплачваецца павышаная
стыпендыя.
Iншагароднiм навучэнцам даецца iнтэрнат цi дзяржаўная датацыя
пры найме жылля ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
Навучэнцы, якiя вучацца без адрыву ад вытворчасцi, маюць права
на дадатковы аплачваемы водпуск па месцы працы, скарочаны рабочы
тыдзень i iншыя льготы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў маюць права
заключаць дагаворы з прадпрыемствамi i арганiзацыямi ў парадку, якi
вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У дагаворах можа
прадугледжвацца частковая цi поўная аплата кошту падрыхтоўкi,
выплаты стыпендыi, у тым лiку павышанай, атрыманне крэдытаў,
канкрэтнага месца працы, жылля i iншых умоў, а таксама абавязкаў
навучэнцаў.
Дзецi-сiроты, дзецi, якiя засталiся без бацькоў, дзецi з
малазабяспечаных сем'яў, дзецi, якiя пражываюць у зонах
санiтарна-медыцынскага кантролю (або адсялення з гэтых зон),
дзецi-iнвалiды карыстаюцца дадатковымi льготамi ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
17. Навучэнцы сярэднiх спецыяльных устаноў маюць права:
17.1. Выбару профiлю i форм навучання, уключаючы навучанне па
iндывiдуальных планах.
17.2. Здачы экзаменаў экстэрнам.
17.3. Бясплатнага карыстання падручнiкамi i вучэбнымi
дапаможнiкамi, iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання.
17.4. Бясплатнага карыстання ў працэсе навучання
вучэбна-вытворчай, навуковай i культурна-спартыўнай базай
навучальнай установы ў дзяржаўных навучальных установах.
17.5. На бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.
17.6. На льготныя ўмовы харчавання, медыцынскага абслугоўвання,
праезду на дзяржаўным транспарце.
17.7. На ўдзел у органах самакiравання навучальнай установы.
17.8. На ўдзел у рашэннi пытанняў дзейнасцi сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы.
17.9. На заахвочванне i ўзнагароду за поспехi ў вучобе,
навукова-вытворчай дзейнасцi, на льготы для працягу адукацыi.
17.10. На атрыманне работы па спецыяльнасцi пасля заканчэння
навучальнай установы ў адпаведнасцi з заключаным дагаворам i
накiраваннем навучальнай установы.
18. Навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
абавязаны:
18.1. Глыбока авалодваць тэарэтычнымi ведамi i практычнымi
навыкамi па спецыяльнасцi ў адпаведнасцi з устаноўленымi
патрабаваннямi.
18.2. Выконваць ва ўстаноўленыя тэрмiны ўсе вiды заданняў,
прадугледжаных вучэбнымi планамi i праграмамi.
18.3. Пастаянна iмкнуцца да духоўнай i фiзiчнай дасканаласцi.
18.4. Паважаць асабiстую годнасць выкладчыкаў.
18.5. Выконваць правiлы ўнутранага распарадку, выконваць iншыя
патрабаваннi, прадугледжаныя статутам сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы.
19. За высокую паспяховасць i актыўны ўдзел у грамадскай рабоце
для навучэнцаў устанаўлiваюцца розныя формы маральнага i
матэрыяльнага заахвочвання. Выбар форм заахвочвання ажыццяўляецца
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай па рэкамендацыi калектыву
навучэнцаў.
20. За сiстэматычную непаспяховасць, парушэнне патрабаванняў
статута навучальнай установы i правiл унутранага распарадку да
навучэнцаў могуць быць прыменены меры дысцыплiнарнага ўздзеяння, аж
да выключэння з навучальнай установы.
21. Навучэнцам, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбных планаў
i праграм, рашэннем незалежнай Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай камiсii,
якая ствараецца ў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе ў мэтах
ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў выпускаемых спецыялiстаў,
прысвойваецца квалiфiкацыя ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю,
выдаецца дыплом аб заканчэннi сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы i нагрудны знак устаноўленага ўзору.
Навучэнцам, якiя абаранiлi дыпломны праект i здалi дзяржаўныя
экзамены з адзнакай "5", а таксама атрымалi адзнаку "5" не менш як
па 75 % прадметаў i адзнаку "4" па астатнiх прадметах,
прадугледжаных вучэбным планам, выдаецца дыплом з адзнакай.
22. Асобы, закончыўшыя сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы, накiроўваюцца на работу на прадпрыемствы i ў арганiзацыi,
з якiмi былi заключаны дагаворы, цi працаўладкоўваюцца самастойна.
23. Камплектаванне сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
выкладчыкамi на вакантныя месцы ажыццяўляецца на конкурснай аснове з
лiку асоб, якiя маюць адпаведную адукацыю,
прафесiянальна-педагагiчную падрыхтоўку i адпаведныя маральныя
якасцi.
Парадак атэстацыi педагагiчных кадраў вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
24. Выкладчыкi сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы маюць
права на:
24.1. Забеспячэнне ўмоў сваей прафесiянальнай дзейнасцi.
24.2. Творчую iнiцыятыву.
24.3. Абарону гонару i прафесiянальнай прыгоднасцi.
24.4. Удзел у органах кiравання навучальнай установай i ў
грамадскiх органах кiраўнiцтва адукацыяй.
24.5. Удзел у выбраннi кiраўнiкоў i кiруючых органаў
навучальных устаноў i на выбранне ў iх склад.
24.6. Самастойнае вызначэнне формы правядзення вучэбных
заняткаў, сродкаў i метадаў навучання i выхавання навучэнцаў,
выкарыстанне эксперыментальных методык выкладання.
24.7. Гарантаваны ўзровень аплаты працы з рэгулярнай
карэкцiроўкай у адпаведнасцi са змяненнем iндэкса цэн i
дыферэнцыраваную аплату ў залежнасцi ад квалiфiкацыi i вынiкаў
педагагiчнай дзейнасцi.
24.8. Больш працяглы адпачынак, iльготы ў забеспячэннi жыллем,
у медыцынскiм абслугоўваннi, аздараўленнi i пенсiённым забеспячэннi.
24.9. Iльготнае забеспячэнне навукова-метадычнай i навуковай
лiтаратурай.
Педагагiчныя работнiкi ў сельскай мясцовасцi i рабочых паселках
карыстаюцца бясплатным жыллем, ацяпленнем, асвятленнем.
Педагагiчныя работнiкi маюць права на матэрыяльнае i маральнае
заахвочванне за поспехi ў педагагiчнай дзейнасцi i выхаваннi
падрастаючага пакалення, на ўзнагароду ардэнамi i медалямi, на
прысваенне ганаровых званняў.
25. Выкладчыкi сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
абавязаны:
25.1. Пастаянна ўдасканальваць свае прафесiянальныя веды i
педагагiчнае майстэрства.
25.2. Праводзiць навучанне i выхаванне на высокiм
прафесiянальным узроўнi, у духу нацыянальных традыцый беларускага
народа, выхоўваць павагу да iншых народаў.
25.3. Спрыяць уключэнню навучэнцаў у
эксперыментальна-канструктарскую i iншыя вiды работ, якiя
садзейнiчаюць развiццю творчых здольнасцей будучых спецыялiстаў.
25.4. Паважаць гонар i годнасць навучэнцаў, выхоўваць iх у духу
гуманiзму, грамадзянскасцi i павагi да працы i закону.
25.5. Валодаць высокiмi маральнымi якасцямi.
25.6. Стрымлiвацца ад выкарыстання вучэбнага працэсу, свайго
становiшча ў адносiнах да навучэнцаў у палiтычных мэтах або для
пабуджэння да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi i законам
Рэспублiкi Беларусь.
25.7. Выконваць статут навучальнай установы.
26. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова можа мець у сваей
структуры: аддзяленнi, фiлiялы, вучэбна-кансультацыйныя пункты,
спецыяльныя аддзяленнi, курсы (аддзяленнi) павышэння квалiфiкацыi,
курсы па падрыхтоўцы да паступлення ў навучальную ўстанову,
бiблiятэку з чытальнай залай, вучэбны вылiчальны цэнтр, вучэбныя
палiгоны, метадычныя, вучэбна-вытворчыя, рэдакцыйна-выдавецкiя i
iншыя падраздзяленнi, неабходныя для ажыццяўлення ўскладзеных на яе
задач, а таксама спартыўна-аздараўленчыя i iншыя ўстановы
сацыяльна-бытавога i культурнага прызначэння.
Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова самастойна фармiруе
сваю структуру. Структурныя падраздзяленнi ажыццяўляюць сваю
дзейнасць на аснове адпаведных палажэнняў, распрацаваных у пэўным
парадку.
27. У мэтах стварэння найбольш спрыяльных умоў для iнтэграцыi
навучання з вытворчасцю i навукай ствараюцца розныя аб'яднаннi з
сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi установамi: саўгас (лясгас) -
тэхнiкум, вучылiшча - лячэбная ўстанова, тэхнiкум - прадпрыемства,
тэхнiкум - ВНУ i iншыя.
Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя ўсiх тыпаў сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў праводзiцца ў парадку, якi
вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Адкрыццё новых спецыяльнасцей ва ўсiх сярэднiх спецыяльных
навучальных установах, незалежна ад iх падпарадкавання, праводзiцца
па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi.
Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова можа заключаць
дагаворы з адмiнiстрацыяй школ, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшч, iншых
навучальна-выхаваўчых устаноў аб бесперапыннай падрыхтоўцы
спецыялiстаў рознага ўзроўню прафесiянальнай адукацыi, сумесным
выкарастаннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i да т.п., а таксама
ўваходзiць у склад вучэбных комплексаў, аб'яднанняў, уключаючых
вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя, прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы i
агульнаадукацыйныя школы ў iх розных спалучэннях.
28. Пры сярэднiх спецыяльных навучальных установах арганiзуюцца
аддзяленнi па перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi, на якiх
займаюцца грамадзяне, якiя маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Профiль перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi сярэдняга
звяна ўстанаўлiваецца сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi
ўстановамi.
29. Перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi кадраў, а таксама
iншыя вiды дзейнасцi ажыццяўляюцца на дагаворнай аснове з
прадпрыемствамi, аб'яднаннямi, установамi, арганiзацыямi незалежна
ад форм уласнасцi.
30. Сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы ўдзельнiчаюць у
мiжнародным супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi, падрыхтоўкi
навучэнцаў i выкладчыкаў, маюць права ўстанаўлiваць прамыя сувязi з
замежнымi i мiжнароднымi ўстановамi i арганiзацыямi адукацыi,
уключаючы накiраваннi да iх /на аснове ўзаемных пагадненняў/
навучэнцаў, выкладчыкаў, супрацоўнiкаў для навучання i стажыроўкi.
Мiжнародная дзейнасць сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь".
31. Грамадзяне замежных дзяржаў, якiя пражываюць на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, прымаюцца ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы рэспублiкi на агульнай аснове (калi не прадугледжаны iншыя
правiлы i ўмовы навучання), карыстаюцца правамi i выконваюць
абавязкi навучэнцаў, вызначаныя статутам навучальнай установы.
32. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова вядзе
справаводства, архiў, фiнансавую i статыстычную справаздачу па
формах, устаноўленых органамi дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi
Беларусь.
III. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
33. Парадак арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу
вызначаецца навучальнай установай самастойна, зыходзячы з яе
статута.
Навучальна-выхаваўчы працэс будуецца на педагагiчна абаснаваным
выбары сродкаў i метадаў навучання i выхавання.
Асноўныя вiды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымi планамi i
праграмамi.
Факультатыўныя заняткi, накiраваныя на развiцце iнтарэсаў i
здольнасцей навучэнцаў, уводзяцца навучальнымi ўстановамi
самастойна.
34. Пачатак навучальнага года па дзённай форме навучання
ўстанаўлiваецца з 1 верасня, канец навучальнага года - адпаведна з
вучэбным планам.
Працягласць канiкул за поўны вучэбны год павiнна складаць 8..11
тыдняў, у тым лiку ў летнi перыяд - ад 6 да 8 тыдняў.
Тыднёвая нагрузка навучэнцаў абавязковымi вучэбнымi заняткамi
не павiнна перавышаць 36 вучэбных гадзiн.
Тэрмiны правядзення экзаменацыйных сесiй, час i працягласць
канiкул, вiды практычнага навучання вызначаюцца вучэбнымi планамi.
Працягласць вучэбнага тыдня ўстанаўлiваецца навучальнай
установай. Колькасць i паслядоўнасць вучэбных заняткаў вызначаецца
раскладам заняткаў. Працягласць адной вучэбнай гадзiны - 45 мiнут.
Практыка навучэнцаў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
арганiзуецца ў адпаведнасцi з Палажэннем, зацверджаным Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Прыцягваць навучэнцаў да работ, не звязаных з вучэбным
працэсам, дазваляецца толькi па рашэнню савета навучальнай установы,
калi гэта не прадугледжана iншымi нарматыўнымi актамi. У такiм
выпадку дапускаецца працяг навучання, а дзяржаўныя органы,
прадпрыемствы i арганiзацыi, у чыiх iнтарэсах прыпыняецца вучэбны
працэс, кампенсуюць дадатковыя затраты на навучанне.
Асаблiвасцi арганiзацыi вучэбнага працэсу на вячэрнiх, завочных
спецыяльных аддзяленнях (вучэбных установах) вызначаюцца вучэбнымi
планамi, iншымi нарматыўнымi дакументамi.
35. Веды, уменнi i навыкi ацэньваюцца ў балах: 5 (выдатна),
4 (добра), 3 (здавальняюча), 2 (нездавальняюча). Навучальныя
ўстановы культуры i мастацтва могуць выкарыстоўваць iншыя сiстэмы
ацэнак паспяховасцi навучэнцаў, узгодненыя з вышэйшымi органамi.
Адзнака можа быць выстаўлена на экзамене цi пасля заканчэння
вывучэння прадмета на аснове вынiкаў бягучага кантролю вучэбнай
работы навучэнца. Навучэнцам, якiя не згодны з адзнакай, выстаўленай
па вынiках бягучай паспяховасцi, даецца права здачы экзамену па
вывучаемаму матэрыялу пэўнага прадмета.
36. Колькасць навучэнцаў у вучэбнай групе пры дзённай форме
навучання ўстанаўлiваецца 25..30 чалавек, пры навучаннi без адрыву
ад вытворчасцi - 15..20 чалавек.
Пры правядзеннi лабараторных работ, практычных i семiнарскiх
заняткаў, заняткаў па фiзiчнаму выхаванню, вучэбных заняткаў па
асобных прадметах, пералiк якiх вызначаецца навучальнай установай,
самастойна, а таксама пры курсавым праектаваннi i вытворчым
навучаннi ў майстэрнях (на палiгонах, у гаспадарках) вучэбная група
дзелiцца на падгрупы не менш, як па 8 чалавек. Зыходзячы са
спецыфiкi навучальнай установы, могуць праводзiцца iндывiдуальныя
вучэбныя заняткi з асобнымi навучэнцамi.
37. Выхаваўчыя задачы ў сярэднiх спецыяльных навучальных
установах Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца на аснове культурных
традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, iншых нацыянальных
меншасцей рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры. Выхаваўчая
работа праводзiцца на прынцыпах добраахвотнасцi i супрацоўнiцтва
адзiнага калектыву навучэнцаў i выкладчыкаў, аб'яднаных агульнай
мэтай, якая мае асабiстую i грамадскую значымасць. Выбар метадаў,
сродкаў i форм выхаваўчай работы праводзiцца з улiкам iнтарэсаў i
схiльнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў. Штодзеннае кiраўнiцтва
навучальна-выхаваўчай работай у вучэбных групах ажыццяўляецца
куратарамi вучэбных груп.
_______________________________________________ _______ ___ _
В абзаце 1 пункта 37 слова "класнымi кiраўнiкамi"
заменены словами "куратарамi вучэбных груп" приказом
Министерства образования от 2 февраля 1999 г. N 40
(Национальный реестр - N 8/90 от 17.02.99 г.)
_______________________________________________ _______ ___ _
Пры актыўным удзеле органаў самакiравання ў навучальнай
установе арганiзуецца работа гурткоў, клубаў па iнтарэсах, студый,
калектываў i самадзейных аб'яднанняў навучэнцаў i работнiкаў
навучальнай установы.
Сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы садзейнiчаюць
культурна-эстэтычнай адукацыi i выхаванню, фармiраванню высокiх
маральных якасцей грамадзян рэспублiкi.
IV. КIРАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦЮ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
38. Кiраўнiцтва дзейнасцю сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы ажыццяўляе дырэктар, якi назначаецца адпаведным органам
упраўлення Рэспублiкi Беларусь з лiку спецыялiстаў, якiя маюць
вышэйшую адукацыю па профiлю навучальнай установы i вопыт
педагагiчнай працы.
Дырэктар сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ад iмя
навучальнай установы прадстаўляе яе ва ўсiх арганiзацыях,
распараджаецца яе маёмасцю i сродкамi, заключае дагаворы, выдае
даручэннi, размяркоўвае крэдыты, складае штатны расклад, выдае ў
межах кампетэнцыi навучальнай установы загады i дае ўказаннi,
абавязковыя для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў.
Дырэктар сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь назначае i
вызваляе з пасады сваiх намеснiкаў, галоўнага бухгалтара, загадчыкаў
структурных падраздзяленняў, выкладчыкаў i iншых работнiкаў
навучальнай установы, вызначае службовыя абавязкi ўсiх работнiкаў
навучальнай установы.
Адпаведныя органы кiравання адзiн раз ў пяць гадоў праводзяць
атэстацыю дырэктара i яго намеснiкаў.
Кiраўнiцтва сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi
Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з iх статутам на
аснове шырокага ўдзелу педагагiчных работнiкаў, навучэнцаў,
работнiкаў, бацькоў, прадстаўнiкоў грамадскасцi.
Дзяржаўныя органы могуць умешвацца ў дзейнасць сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў рэспублiкi толькi пры ўмове, што iх
дзейнасць уступае ў супярэчнасць з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь,
дзеючым заканадаўствам, прынцыпамi дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi
адукацыi, iх статутамi.
39. Кiраванне сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай
ажыццяўляецца на аснове спалучэння цэнтралiзаванага кiраўнiцтва i
самакiравання калектыву навучальнай установы.
Калектыў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, якi
аб'ядноўвае навучэнцаў i работнiкаў навучальнай установы, ажыццяўляе
свае задачы ў цесным узаемадзеяннi з прадпрыемствамi (установамi,
арганiзацыямi) - заказчыкамi кадраў.
Самакiраванне ў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе
рэалiзуецца ва ўмовах шырокай галоснасцi i дэмакратыi шляхам удзелу
ўсяго калектыву ў прыняццi рашэнняў па асноўных пытаннях дзейнасцi
навучальнай установы i кантролю за iх выкананнем, выбарнасцi органаў
самакiравання.
40. Вышэйшым органам самакiравання сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установай з'яўляецца савет навучальнай установы. Ен
ствараецца з мэтай развiцця калегiяльных, дэмакратычных форм у
кiраваннi навучальнай установай, аб'яднання намаганняў калектываў
выкладчыкаў, супрацоўнiкаў, навучэнцаў, прадпрыемстваў (устаноў,
арганiзацый), бацькоў для дасягнення канчатковых вынiкаў па
падрыхтоўцы i выхаванню высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй. Старшыней савета з'яўляецца дырэктар сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы.
41. Асноўныя напрамкi дзейнасцi савета сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы:
41.1. Намячае меры па выкананню рашэнняў Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь па падрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi
спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i арганiзуе iх
рэалiзацыю.
41.2. Рашае пытаннi развiцця сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы i ўдасканалення яе вучэбна-матэрыяльнай базы. Удзельнiчае ў
распрацоўцы мер па эфектыўнай рабоце ўсяго калектыву, асобных
структурных падраздзяленняў, захаванню прынцыпу сацыяльнай
справядлiвасцi.
41.3. Прымае статут сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы i
ўносiць у яго неабходныя змены.
41.4. Устанаўлiвае мову навучання, а таксама рэжым работы
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, працягласць вучэбнага
тыдня, што забяспечвае аптымальныя ўмовы здаровага ладу жыцця для
навучэнцаў, выкладчыкаў i супрацоўнiкаў навучальнай установы.
41.5. Вызначае на падставе Правiл прыему ў сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы рэспублiкi дадатковыя патрабаваннi па прыему з
улiкам профiлю падрыхтоўкi.
41.6. Разглядае i ўносiць прапановы ў адпаведныя органы аб
прысваеннi ганаровых званняў, прадстаўляе педагагiчных i iншых
работнiкаў навучальнай установы да ўрадавых узнагарод i iншых вiдаў
заахвочвання, устаноўленых для работнiкаў адукацыi.
41.7. Падтрымлiвае i развiвае сувязi з дзяржаўна-грамадскiмi
органамi ўпраўлення адукацыi па ўдасканаленню i развiццю навучання i
выхавання моладзi, творчыя пошукi i даследча-эксперыментальную
работу iнжынерна-педагагiчных работнiкаў, вызначае шляхi
ўзаемадзеяння сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы з
навукова-даследчымi, вытворчымi таварыствамi, аддзяленнямi творчых
саюзаў, iншымi дзяржаўнымi i грамадскiмi iнстытутамi з мэтай
стварэння неабходных умоў для рознабаковага развiцця навучэнцаў i
творчай дзейнасцi выкладчыкаў.
41.8. Заслухоўвае справаздачы аб рабоце членаў калектыву,
адмiнiстрацыi аб ходзе выканання планаў развiцця сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы, аб вынiках навучальна-выхаваўчай i
фiнансавай дзейнасцi i прымае па iх рашэннi.
41.9. Прымае ўдзел у рашэннi пытанняў умацавання сувязi з
вытворчасцю, узаемаадносiн тэхнiкума з прадпрыемствамi (установамi,
арганiзацыямi), выкарыстання спецыялiстаў на вытворчасцi i рыхтуе
адпаведныя прапановы па гэтых пытаннях.
41.10. Разглядае адрасаваныя савету заявы навучэнцаў,
выкладчыкаў, iншых асоб, якiя датычаць дзейнасцi навучальнай
установы, i прымае неабходныя рашэннi.
42. Колькасны склад савета вызначаецца на сходзе працоўнага
калектыву сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.
У склад савета ўваходзяць:
25% - навучэнцы, прадстаўнiкi якiх выбiраюцца на
прафсаюзнай канферэнцыi навучальнай установы;
75% - прадстаўнiкi выкладчыкаў, адмiнiстрацыi i
абслуговага персаналу, працоўных калектываў прамысловых
прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганiзацый i ўстаноў, для якiх
рыхтуюцца кадры, грамадскiх арганiзацый i бацькоў навучэнцаў
выбiраюцца на сходзе калектыву навучальнай установы.
Савет сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы выбiраецца на
пяць гадоў, пры чарговых выбарах склад савета абнаўляецца не менш,
як на адну трэцюю частку. Прадстаўнiкi навучэнцаў могуць выбiрацца i
давыбiрацца штогод.
Пасяджэннi савета праводзяцца ў адпаведнасцi з планам работы цi
па меры неабходнасцi.
Член савета, якi не апраўдаў даверу калектыву, можа быць
выведзены з яго складу па рашэнню большасцi членаў савета, якiя
ўдзельнiчалi ў галасаваннi.
43. У мэтах удасканалення якасцi выкладання i выхавання
навучэнцаў, павышэння педагагiчнага майстэрства выкладчыкаў у
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе ствараецца педагагiчны
(метадычны) савет, якi аб'ядноўвае педагагiчных работнiкаў i iншых
работнiкаў навучальнай установы, што непасрэдна ўдзельнiчаюць у
працэсе навучання i выхавання.
Склад, функцыi i парадак работы педагагiчнага (метадычнага)
савета вызначаецца Палажэннем аб савеце, зацверджаным Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь, i статутам сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы. Склад педагагiчнага савета зацвярджаецца
загадам дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.
У сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе ствараюцца
прадметныя (цыклавыя) камiсii - аб'яднаннi выкладчыкаў аднаго i таго
ж або роднасных прадметаў, якiя вядуць работу ў адпаведнасцi з
Палажэннем Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь аб прадметнай
(цыклавой) камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.
Для арганiзацыi абмену вопытам вучэбна-метадычнай i выхаваўчай
работай могуць стварацца рэгiянальныя цi галiновыя базавыя сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы.
44. Дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова можа
ўваходзiць у сiстэму Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь,
знаходзячыся ў непасрэдным яго падпарадкаваннi цi ў падпарадкаваннi
яго мясцовых органаў, або ў сiстэму галiновага рэспублiканскага
мiнiстэрства (ведамства), а таксама ў навукова-дзяржаўныя аб'яднаннi
(комплексы, кансорцыумы i да т.п.).
Органы кiравання сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi
рэспублiкi будуюць свае ўзаемаадносiны з iмi ў адпаведнасцi з гэтым
Палажэннем i могуць даваць навучальнай установе ўказаннi ў межах
сваей кампетэнцыi.
Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ўдзельнiчае ў рабоце
абласных Саветаў дырэктараў сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў.
Сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы ў iнтарэсах
ажыццяўлення задач, якiя стаяць перад iмi, незалежна ад ведамаснага
падпарадкавання могуць ствараць рознага роду аб'яднаннi (асацыяцыi i
да т.п.).
V. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВАННЕ СЯРЭДНЯЙ
СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
45. Матэрыяльную базу сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
складае будынкi, збудаваннi, машыны i абсталяванне, транспартныя
сродкi i iншая маемасць, якая выкарыстоўваецца для навучання i
аздараўлення, для рашэння iншых задач у сферы адукацыi.
Матэрыяльная база можа быць уласнасцю навучальных устаноў або
выкарыстоўвацца iмi на правах арэнды цi iншых умовах. Аб'екты, якiя
складаюць матэрыяльную базу сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы, прадпрыемствы i арганiзацыi, якiя развiваюць матэрыяльную
i сацыяльную базу навучальных устаноў, забяспечваюць вытворчую
практыку i навучанне, маюць права на льготнае падаткаабкладанне або
поўнасцю вызваляюцца ад падатку ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
Сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, дзяржаўныя органы,
прадпрыемствы i арганiзацыi забяспечваюць аднаўленне i развiцце
матэрыяльнай базы з улiкам узросшых патрабаванняў да ўзроўню i
якасцi адукацыi.
З гэтай мэтай навучальным установам выдзяляюцца матэрыяльныя
рэсурсы i капiтальныя ўкладаннi ў форме дзяржаўнага заказу, на
льготных умовах перадаецца зямля, будынкi, збудаваннi, абсталяванне,
матэрыялы.
Забараняюцца дзеяннi, якiя прыводзяць да скарачэння або
пагаршэння матэрыяльнай базы сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў рэспублiкi.
Работнiкi i навучэнцы сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
абавязаны беражлiва адносiцца да маемасцi, ажыццяўляць правiльную
эксплуатацыю будынкаў, абсталявання, прытрымлiвацца строгай эканомii
матэрыяльных i грашовых сродкаў навучальнай установы. У выпадках
наўмыснага нанясення матэрыяльнага ўрону яго кошт спаганяецца з
вiнаватага, яго бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, ва ўстаноўленым
парадку.
46. Фiнансаванне дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў праводзiцца за кошт дзяржаўных цi iншых сродкаў. Асноўнай
крынiцай фiнансавання навучальных устаноў з'яўляюцца сродкi, якiя
выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту ў адпаведнасцi з Законам аб
дзяржаўным бюджэце, прадугледжаным спецыяльнымi актамi ўрада
Рэспублiкi Беларусь i сродкамi мясцовых бюджэтаў.
Iншымi сродкамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
з'яўляюцца даходы ад платных паслуг, вытворчай i навуковай
дзейнасцi, дагаворныя або кантрактныя сумы за падрыхтоўку кадраў,
узносы прадпрыемстваў, спонсараў i грамадзян.
У дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных установах
спагнанне платы за навучанне (акрамя дадатковых вiдаў), за iншыя
паслугi навучальнай установы, якiя аплачваюцца з дзяржаўнага
бюджэту, не дазваляецца.
--------------------------
Дзяржаўная рэгистрацыя.
Нумар: 71/12.
Дата: 22.10.93 г.
|