Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 8 сентября 1993 г. №275 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аддзяленнi перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      8 верасня 1993 г. № 275

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ АДДЗЯЛЕННI ПЕРАПАДРЫХТОЎКI I
 ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ I
 ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу постановлением Министерства образования от 30
         января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/9106 от 10.02.2003 г.)  

     У мэтах   забеспячэння   якасцi   перападрыхтоўкi  i  павышэння
квалiфiкацыi спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй,  рабочых
i   беспрацоўных  i  ў  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  навучальных
установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў загадваю:
     1. Зацвердзiць  Палажэнне  аб  аддзяленнi   перападрыхтоўкi   i
павышэння       квалiфiкацыi       сярэдняй       спецыяльнай      i
прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы (дадатак 1).
     2. Давесцi   адзначанае   Палажэнне   да  абласных  i  Мiнскага
гарадскога   ўпраўленняў   адукацыi,    сярэднiх    спецыяльных    i
прафесiянальна-тэхнiчных   навучальных  устаноў  для  кiраўнiцтва  ў
практычнай дзейнасцi.

 Мiнiстр                                                В.А.ГАЙСЁНАК

                                                           Дадатак 1

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               08.09.1993 № 275

                             ПАЛАЖЭННЕ
             аб аддзяленнi перападрыхтоўкi i павышэння
                 квалiфiкацыi сярэдняй спецыяльнай
          i прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Аддзяленне   перападрыхтоўкi   i   павышэння  квалiфiкацыi
сярэдняй спецыяльнай, прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы*
прадстаўляе  сабой  структурнае падраздзяленне навучальнай установы,
якое   ажыццяўляе   перападрыхтоўку   i    павышэнне    квалiфiкацыi
спецыялiстаў  з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i рабочых,  а таксама
беспрацоўных i незанятага насельнiцтва.
___________________________________
     *У далейшым - аддзяленне.

     1.2. Асноўнымi задачамi аддзялення з'яўляюцца:
     - аператыўнае     задавальненне    патрэбнасцей    аб'яднанняў,
прадпрыемстваў,  арганiзацый i  ўстаноў  розных  форм  уласнасцi,  а
таксама  iндывiдуальных  патрэбнасцей  грамадзян  у  павышэннi сваёй
прафесiянальнай падрыхтоўкi;
     - перападрыхтоўка  i  павышэнне  квалiфiкацыi  беспрацоўных,  а
таксама незанятага насельнiцтва па заяўках службаў занятасцi;
     - навучанне   другiм   прафесiям   у   сувязi  са  структурнымi
перабудовамi ў вытворчасцi ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;
     - забеспячэнне   падрыхтоўкi   дарослага  насельнiцтва  рабочым
прафесiям.
     1.3. Аддзяленне  ствараецца навучальнай установай самастойна на
падставе загаду пры наяўнасцi патрэбы  ў  павышэннi  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўцы  кадраў  з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй,  рабочых,
беспрацоўных, а таксама незанятага насельнiцтва.
     1.4. Лiквiдацыя  i  рэарганiзацыя  аддзялення  ажыццяўляецца  ў
парадку, устаноўленым для яго стварэння.
     1.5. Аддзяленне ва ўстаноўленым парадку праходзiць  акрэдытацыю
ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  Палажэннем  аб  акрэдытацыi навучальных
устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кадраў.
     1.6. Навучальная ўстанова вырашае пытанне арганiзацыi вучэбнага
працэсу,  фiнансава-гаспадарчай  i  iншых вiдаў дзейнасцi аддзялення
пры захаваннi дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў да паслядыпломнай
адукацыi кадраў.
     1.7. У прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах  сельскагаспадарчага
профiлю,  якiя  маюць  аддзяленнi па курсавой перападрыхтоўцы кадраў
для   аграпрамысловага   комплексу    рэспублiкi,    перападрыхтоўка
незанятага   насельнiцтва   i   беспрацоўных  на  гэтых  аддзяленнях
ажыццяўляецца  на  дагаворнай  аснове  памiж  службамi  занятасцi  i
навучальнымi ўстановамi, пры якiх створаны аддзяленнi.
     1.8. У сярэднiх спецыяльнах навучальных установах,  якiя  маюць
спецыяльныя аддзяленнi па перападрыхтоўцы кадраў,  апошнiм з моманту
прыняцця  адзначанага   Прыкладнага   палажэння   прыдаецца   статус
аддзяленняў перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў.

                       2. Слухачы аддзялення

     2.1. Камплектаванне    слухачамi    аддзялення    ажыццяўляецца
пераважна  на  падставе  прамых  дагавароў  навучальнай  установы  з
аб'яднаннямi,  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi, установамi, службамi
занятасцi, асобнымi грамадзянамi.
     2.2. Камплектаванне    вучэбных    груп   аддзялення   з   лiку
беспрацоўных ажыццяўляецца рэгiянальнымi службамi занятасцi з улiкам
узроўню агульнаадукацыйнай i прафесiянальнай падрыхтоўкi.
     2.3. Слухачы аддзялення маюць правы:
     - выбару  профiлю  i  форм  навучання,  уключаючы  навучанне па
iндывiдуальных планах;
     - адпаведнага жыллёва-бытавога забеспячэння;
     - карыстання   вучэбна-вытворчай    базай,    падручнiкамi    i
дапаможнiкамi, iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання;
     - на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.
     2.4. Слухачы  аддзялення  абавязаны выконваць усе вiды вучэбнай
работы,  прадугледжаныя  вучэбнымi  планамi  i   праграмамi,   iншыя
патрабаваннi,  якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
i дадзеным Палажэннем.
     2.5. Слухачы   аддзялення,   якiя   выканалi  ўсе  патрабаваннi
вучэбнага плана,  атрымлiваюць  пасведчанне  (дыплом)  устаноўленага
ўзору.   Пры  невыкананнi  вучэбнага  плана,  а  таксама  ў  выпадку
парушэння правiлаў унутранага распарадку слухачы выключаюцца загадам
па  навучальнай установе з выдачай адпаведнай даведкi аб праходжаннi
навучання.
     2.6. У   перыяд  навучання  з  адрывам  ад  працы  матэрыяльнае
забеспячэнне слухачоў  аддзялення  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з
дзеючым заканадаўствам.
     2.7. Матэрыяльнае  забеспячэнне  слухачоў  аддзялення  з   лiку
беспрацоўных   ажыццяўляецца   рэгiянальнымi  службамi  занятасцi  ў
парадку,  якi  прадугледжаны  Законам  "Аб  занятасцi   насельнiцтва
Рэспублiкi Беларусь".

              3. Выладчыцкi састаў, вучэбна-дапаможны
               i адмiнiстрацыйны персанал аддзялення

     3.1. Вучэбны працэс на  аддзяленнi  ажыццяўляецца  выкладчыкамi
навучальнай  установы,  у  структуры якой знаходзiцца адцзяленне,  а
таксама спецыялiстамi галiн народнай гаспадаркi,  якiя  прыцягваюцца
да работы на ўмовах сумяшчальнiцтва альбо пагадзiннай аплаты.
     3.2. Аплата    працы    кiруючага,    выкладчыцкага    саставу,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага,      вучэбна-дапаможнага     персаналу
навучальнай  установы,  у  структуры   якой   створана   аддзяленне,
праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

                   4. Арганiзацыя вучэбнай работы

     4.1. Вучэбны  працэс  на  аддзяленнi  арганiзуецца з улiкам яго
асноўных   задач   i   прызваны    забяспечыць    высокi    ўзровень
прафесiянальнай падрыхтоўкi кадраў.
     4.2. Навучанне на аддзяленнi праводзiцца з адрывам,  без адрыву
i з частковым адрывам ад працы,  у спалучэннi гэтых форм,  а таксама
па iндывiдуальных планах па любой абранай форме навучання.
     4.3. Тэрмiны   навучання  пры  перападрыхтоўцы  спецыялiстаў  з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй складаюць да сямi месяцаў  з  адрывам
ад  працы  i  да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы.  Пры павышэннi
квалiфiкацыi  адзначанай  катэгорыi   слухачоў   тэрмiны   навучання
складаюць  да трох месяцаў з адрывам ад працы i да шасцi месяцаў без
адрыва ад працы.
     4.4. Тэрмiны   навучання   пры  падрыхтоўцы  i  перападрыхтоўцы
рабочых складаюць да шасцi месяцаў, а па асобных складаных прафесiях
да дванаццацi месяцаў.
     4.5. Па найбольш  складаных  спецыяльнасцях  тэрмiны  навучання
могуць   быць   павялiчаны  па  ўзгадненню  з  адпаведнымi  органамi
кiравання.
     4.6. Навучанне  праводзiцца  па  вучэбных  планах  i праграмах,
распрацаваных  на  падставе  тыпавых  вучэбных  планаў  i   праграм,
зацверджаных    у   вызначаным   парадку   Мiнiстэрствам   адукацыi,
узгодненных    з    зацiкаўленымi    мiнiстэрствамi,    ведамствамi,
прадпрыемствамi,  рэгiянальнымi  службамi  занятасцi  i зацверджаных
кiраўнiком навучальнай установы.
     4.7. Парадак   арганiзацыi   i  правядзення  вучэбнага  працэсу
вызначаецца на аддзяленнi навучальнай установай самастойна.
     4.8. Забеспячэнне аддзялення вучэбна-праграмнай дакументацыяй i
метадычнымi   матэрыяламi   ажыццяўляецца   адпаведнымi  метадычнымi
службамi адукацыi па месцах  на  падставе  дагавароў.  Рэкамендуецца
выкарыстоўваць   вучэбныя   планы   i   праграмы,   распрацаваныя  i
зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку мiнiстэрствамi  i  ведамствамi,
навучальнымi   ўстановамi,  прадпрыемствамi  з  улiкам  асаблiвасцей
навучаемага кантынгента, мэт i задач навучання.
     4.9. Вучэбны  працэс  прадугледжвае   чаргаванне   тэарэтычнага
навучання  з  вытворчым навучаннем у майстэрнях,  палiгонах ПТВ,  на
базе прадпрыемстваў.
     Рэгiянальныя службы   занятасцi    садзейнiчаюць    арганiзацыi
вытворчага навучання на прадпрыемствах,  у першую чаргу на тых,  дзе
магчыма працаўладкаванне слухачоў  аддзялення  з  лiку  беспрацоўных
альбо незанятага насельнiцтва.
     4.10. Слухачам  аддзялення,  якiя  прайшлi  курс  навучання  па
зацверджаных  вучэбных  планах  i  праграмах,  здалi  прадугледжаныя
квалiфiкацыйныя экзамены,  другiя вiды кантролю,  выдаюцца дакументы
ўстаноўленага ўзору.
     4.11. Састаў   старшынь   Дзяржаўных   квалiфiкацыйных  камiсiй
зацвярджаецца органам па кiраўнiцтву навучальнай установай. У састаў
квалiфiкацыйных    камiсiй   уключаюцца   прадстаўнiкi   навучальнай
установы, прадпрыемстваў, службаў занятасцi насельнiцтва.
     4.12. Пытаннi   вучэбна-метадычнай   работы    на    аддзяленнi
ўключаюцца  ў  планы  работы педсавета,  прадметных камiсiй,  другiя
планы i мерапрыемствы  навучальнай  установы.  Навучальная  ўстанова
забяспечвае   арганiзацыйную  i  вучэбную  дзейнасць  аддзялення  як
структурнай адзiнкi.

                  5. Маёмасць i сродкi аддзялення

     5.1. Фiнансаванне    мерапрыемстваў   па   навучанню   слухачоў
ажыццяўляецца   за   кошт   сродкаў    мiнiстэрстваў,    ведамстваў,
прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, службаў занятасцi насельнiцтва
i  асобных  грамадзян  на   падставе   каштарысу,   якi   зацвярджае
навучальная ўстанова.  У каштарыс уключаюцца наступныя асноўныя вiды
выдаткаў:
     - аплата   працы  выкладчыкаў,  майстроў  в/н,  абслугоўваючага
персаналу,  дадатковая аплата кiраўнiцтву  навучальнай  установы,  а
таксама прэмiраванне iх па дзеючых нарматывах;
     - эксплуатацыйныя расходы;
     - выдаткi за пражыванне ў iнтэрнаце навучэнцаў аддзялення;
     - выдаткi   за   распрацоўку   вучэбных   планаў   i   праграм,
вучэбна-метадычных матэрыялаў;
     - выдаткi на набыццё вучэбнага абсталявання, матэрыялаў i г.д.;
     - выдаткi на падаткаабкладанне i другiя адлiчэннi.
     5.2. Мiнiстэрствы,    ведамствы,   прадпрыемствы,   аб'яднаннi,
арганiзацыi,  установы,  службы  занятасцi   насельнiцтва,   асобныя
грамадзяне  ў  адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi пералiчваюць на
рахунак навучальнай установы  сродкi  за  навучанне  ў  тэрмiн,  якi
ўстаноўлены дагаворам.
     5.3. У  выпадку  няяўкi  або  выключэння слухачоў з навучальнай
установы пералiчаныя за iх навучанне сродкi не вяртаюцца.
     5.4. Навучальная   ўстанова,   пры  якой  створана  аддзяленне,
складае па аддзяленню гадавыя  справаздачы,  якiя  прадстаўляюцца  ў
органы статыстыкi, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

 Начальнiк упраўлення
 павышэння квалiфiкацыi i
 перападрыхтоўкi спецыялiстаў                          А.I.АБРАМАЎ  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations