Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Министерство образования Республики Беларусь от 18 января 1994 г. №08-12/6 "Аб парадку арганiзацыi i правядзення заняткаў па факультатыўных прадметах у ССНУ Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


          ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   18 студзеня 1994 г. № 08-12/6

АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ ПА
ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ПРАДМЕТАХ У ССНУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У мэтах  стварэння  ўмоў  для  найбольш  поўнага  задавальнення
iндывiдуальных запатрабаванняў навучэнцаў, развiцця iх схiльнасцей i
здольнасцей,  паглыблення  агульнагуманiтарных,  прафесiйных  ведаў,
удасканалення  ўменняў  i навыкаў у сярэднiх спецыяльных навучальных
установах  Беларусi  арганiзуюцца  факультатыўныя  заняткi.  Пералiк
факультатыўных прадметаў,  аб'ёмы i тэрмiны iх вывучэння вызначаюцца
непасрэдна навучальнай установай.
     Колькасць груп   навучэнцаў  i  iх  напаўняльнасць  вызначаецца
навучальнай установай зыходзячы з бюджэту  часу,  якi  адведзены  на
вывучэнне факультатыўных  прадметаў.  Вучэбная  група  для вывучэння
таго цi iншага факультатыўнага прадмета  можа  быць  сфармiравана  з
навучэнцаў розных спецыяльнасцей i курсаў.
     Вучэбныя праграмы факультатыўных  прадметаў  распрацоўваюцца  i
зацвярджаюцца навучальнай установай.
     Факультатыўныя заняткi    не    з'яўляюцца    абавязковымi    i
арганiзуюцца па    тых   прадметах,   якiя   выбралi   навучэнцы   з
прапанаванага iм пералiку.  Выкладчыкi навучальнай установы  павiнны
абгрунтаваць мэтазгоднасць  вывучэння таго цi iншага факультатыўнага
прадмета.
     Склад груп  па  кожнаму  факультатыўнаму прадмету зацвярджаецца
загадам  дырэктара  навучальнай  установы.   Вучэбныя   заняткi   па
факультатыўных прадметах плануюцца асобным раскладам i праводзяцца ў
адпаведнасцi   з   зацверджанымi   каляндарна-тэматычнымi   планамi.
Факультатыўныя   заняткi   праводзяцца  пасля  асноўных  абавязковых
заняткаў альбо перад iмi.
     Формай кантролю  ведаў  навучэнцаў пры вывучэннi факультатыўных
прадметаў могуць быць кантрольныя работы,  рэфераты,  даклады i г.д.
Вынiкi   кантролю   не   ўплываюць  на  стыпендыяльнае  забеспячэнне
навучэнцаў i на пераход iх з курса на курс.
     Навучэнцу, якi   паспяхова  вывучыў  факультатыўны  прадмет,  у
выпiску  семестравых  i  экзаменацыйных  адзнак,  якая  дадаецца  да
дыплома, запiсваецца: "Вывучаны факультатыўны прадмет ______________
__________________ у аб'ёме гадзiн _______________".
 (назва прадмета)

Намеснiк Мiнiстра                                         А.М.ГАРНАК



Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations