Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 1 февраля 1994 г. №25 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вырабу, захавання, улiку i выдачы дакументаў аб адукацыi выпускнiкам базавых, сярэднiх агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      1 лютага 1994 г. № 25

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ВЫРАБУ,
ЗАХАВАННЯ, УЛIКУ I ВЫДАЧЫ ДАКУМЕНТАЎ АБ АДУКАЦЫI
ВЫПУСКНIКАМ БАЗАВЫХ, СЯРЭДНIХ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ
ШКОЛ, ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ,
СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  адукацыi  ў
Рэспублiцы Беларусь"   i   пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 10  мая  1993  г.  №  304  "Аб  зацвярджэннi  прыкладных
палажэнняў аб адукацыйных  i  выхаваўчых  установах  i  арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi" загадваю:
     1. Завердзiць Iнструкцыю аб парадку вырабу,  захавання, улiку i
выдачы дакументаў  аб   адукацыi   выпускнiкам   базавых,   сярэднiх
агульнаадукацыўных школ,     прафесiянальна-тэхнiчных    навучальных
устаноў, сярэднiх   спецыяльных   навучальных   устаноў   Рэспублiкi
Беларусь.
     2. Упраўленням агульнай  сярэдняй  адукацыi  (Пятроўскi  Г.М.),
прафесiянальна-тэхнiчнай    адукацыi    (Ганчар    Э.М.),   сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   упраўленням   адукацыi   абласных,  Мiнскага  гарадского
выканкамаў Саветаў народных дэпутатаў давесцi  гэтую  iнструкцыю  да
гарадскiх i раённых аддзелаў адукацыi, навучальных устаноў.
     3. Упраўленню  матэрыяльных  рэсурсаў   Мiнiстэрства   адукацыi
(Гаўрыленка I.I.),  Рэспублiканскай гандлевай фiрме "Глобус" (Мыцько
В.П.) штогод забяспечваць своечасовае размяшчэнне заказаў  на  выраб
дакументаў  аб  адукацыi  на палiграфiчных прадрыемствах,  атрыманне
гатовай прадукцыi i давядзенне дакументаў аб адукацыi да ўпраўленняў
адукацыi  выканкамаў абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў народных
дэпутатў, навучальных устаноў.
     4. Лiчыць   страцiўшымi  сiлу  Iнструкцыю  аб  парадку  вырабу,
захавання,  улiку,  запаўнення i выдачы бланкаў дыпломаў i атэстатаў
выпускнiкам прафесiльна-тэхнiчных навучальных устаноў,  зацверджаную
загадам  Дзяржаўнага  камiтэта  СССР   па   прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi ад 27 сакавiка 1983 г.  № 53, Iнструкцыю аб парадку вырабу,
запаўнення  i  выдачы  дыпломаў  асобам,  якiя  закончылi   сярэднiя
спецыяльныя   навучальныя   ўстановы,   зацверджаную   Мiнiстэрствам
вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР 11 студзеня 1961 г., i
раздзел У "Парадак вырабу,  улiку,  дастаўкi, захавання i запаўнення
бланкаў атэстатаў аб сярэдняй адукацыi звычайнага i  асобага  ўзору"
Iнструкцыi "Аб парадку вырабу,  улiку, захавання, дастаўкi, вядзення
школьнай дакументацыi  i  дакументаў  аб  сярэдняй  i  васьмiгадовай
адукацыi",  зацверджанай  Мiнiстэрствам  асветы  БССР 24 кастрычнiка
1979 г.
     5. Кантроль   за   выкананнем   загаду   ўскласцi   на  першага
намеснiка Мiнiстра Сухнат Л.К.

Мiнiстр                                                 В.А.ГАЙСЁНАК

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         01.02.1994 № 25

                            IНСТРУКЦЫЯ
       аб парадку вырабу, захавання, выдачы i ўлiку бланкаў
            дакументаЎ аб заканчэннi базавых, сярэднiх
         агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных
             навучальных устаноЎ, сярэднiх спецыяльных
              навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

     У адпаведнасцi    з    зацверджанымi   Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi  Палажэннямi  аб  агульнаадукацыйнай
школе, лiцэi, гiмназii, вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе,
прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы,  вышэйшым   прафесiянальным   i
вышэйшым  тэхнiчным  вучылiшчах,  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установе  выпускнiкам   азначаных   навучальных   устаноў   выдаюцца
наступныя дакументы аб адукацыi:
     пасведчанне аб  базавай  адукацыi  пасля   заканчэння   базавай
агульнаадукацыйнай школы;
     атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi пасля заканчэння сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы, лiцэя, гiмназii;
     дыплом аб   заканчэннi   прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай
установы з атрыманнем (на базе) агульнай сярэдняй адукацыi;
     атэстат аб  заканчэннi  прафесiянальнана-тэхнiчнай  навучальнай
установы без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi;
     дыплом аб  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi   пасля   заканчэння
сярэдняй спецыяльнай  навучальнай установы (другой ступенi вышэйшага
прафесiянальнага вучылiшча   i   вышэйшага   тэхнiчнага   вучылiшча,
каледжа, тэхнiкума).

              1. Выраб бланкаў дакументаў аб адукацыi

     1.1. Бланкi дакументаў аб адукацыi, а таксама выпiскi вынiковых
адзнак  паспяховасцi  вырабляюцца  цэнтралiзавана.   Заказ   робiцца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь ў адпаведнасцi з заяўкамi
ўпраўленняў  адукацыi  выканкамаў  абласных  i  Мiнскага  гарадскога
Саветаў народных дэпутатаў,  навучальных устаноў.  Парадак нумарацыi
бланкаў дакументаў аб адукацыi вызначае Мiнiстэрства адукацыi.
     1.2. Упраўленнi   адукацыi   выканкамаў   абласных  i  Мiнскага
гарадскога  Саветаў  народных  дэпутатаў  штогод  не  пазней  за  10
кастрычнiка  бягучага  года  прадстаўляюць у Мiнiстэрства адукацыi i
гандлевую фiрму  "Глобус"  заяўкi  на  патрэбную  колькасць  бланкаў
пасведчанняў,   атэстатаў,  дыпломаў,  укладышаў  да  iх  -  выпiсак
вынiковых адзнак  паспяховасцi  для  школ,  прафесiянальна-тэхнiчных
вучылiшчаў на наступны каляндарны год па ўстаноўленай форме (дадатак
1).
     1.3. Сярэднiя  спецыяльныя навучальныя ўстановы (другая ступень
ВПВ, ВТВ,  тэхнiкумы,  каледжы) штогод не пазней за  10  кастрычнiка
бягучага навучальнага   года   прадстаўляюць заяўку  ў  Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi  Беларусь  на  патрэбную   колькасць   дыпломаў,
укладышаў да  iх - выпiсак вынiковых адзнак паспяховасцi на наступны
каляндарны год па ўстаноўленай форме (дадатак 2).
     1.4. Заяўкi   павiнны   ўлiчваць   выпуск  вучняў  (навучэнцаў,
курсантаў) у бягучым навучальным годзе, колькасць бланкаў дакументаў
аб адукацыi,  якiя  неабходны  для  выдачы  дублiкатаў i кампенсацыi
бланкаў, сапсаваных пры запаўненнi.
     1.5. Размяшчэнне   заказу   на  выраб  бланкаў  дакументаў  для
агульнаадукацыйных   школ,   прафесiянальна-тэхнiчных    навучальных
устаноў  ажыццяўляе  рэспублiканская  гандлёвая  фiрма "Глобус",  на
выраб бланачнай дакументацыi для  сярэднiх  спецыяльных  навучальных
устаноў  -  упраўленне  матэрыяльных  рэсурсаў Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     1.6. Выпускнiкам  навучальных  устаноў  iншых  мiнiстэрстваў  i
ведамстваў,   недзяржаўных   навучальных   устаноў,   якiя   прайшлi
акрэдытацыю, выдаюца бланкi дакументаў аб адукацыi, устаноўленыя для
навучальных устаноў сiстэмы Мiнiстэрства адукацыi.
     Заяўкi на  атрыманне  бланкаў дакументаў аб адукацыi падаюцца ў
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

         2. Захаванне i ўлiк бланкаў дакументаў аб адукацыi

     2.1. Атрыманне, захаванне, улiк бланкаў дакументаў аб адукацыi,
якiя   выраблены   ў   адпаведнасцi   з   рэспублiканскiмi  заказамi
Мiнiстэрства  адукацыi  для  выпускнiкоў  агульнаадукацыйных   школ,
прафесiянальна-тэхнiчных     навучальных    устаноў,    педагагiчных
вучылiшчаў,  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  ажыццяўляе
рэспублiканская гандлевая фiрма "Глобус".
     2.2. У  рэспублiканскай  гандлевай  фiрме  "Глобус",  абласных,
Мiнскiм гарадскiм упраўленнях адукацыi, раённых (гарадскiх) аддзелах
адукацыi,  навучальных  установах  назначаюцца  асобы,  адказныя  за
атрыманне, захаванне i ўлiк бланкаў дакументаў аб адукацыi.
     2.3. Улiк атрымання i расходу бланкаў  дакументаў  аб  адукацыi
вядзецца  ў  спецыяльных  журналах  (кнiгах) асобна для кожнага тыпу
бланачнай  дакументацыi  па  ўстаноўленай   форме   (дадатак   3   -
рэспублiканская   гандлёвая   фiрма  "Глобус",  абласныя  i  Мiнскае
гарадское ўпраўленнi адукацыi, раённыя (гарадскiя) аддзелы адукацыi,
дадатак 4 - агульнаадукацыйныя школы,  лiцэi,  гiмназii, дадатак 5 -
iншыя навучальныя установы).
     2.4. Бланкi  дакументаў аб адукацыi ўлiчваюцца бухгалтерыямi на
забалансавым   рахунку   як   бланкi   строгай   справаздачнасцi   i
iнвентарызуюцца   ў   парадку   i   ў   тэрмiны,   устаноўленыя  для
каштоўнасцей,  якiя ўлiчваюцца  на  балансе.  Бланкi  дакументаў  аб
адукацыi,  журналы  (кнiгi)  улiку  бланкаў  дакументаў  аб адукацыi
захоўваюцца як  дакументы  строгай  справаздачнасцi  ў  незгаральных
шафах,  якiя  закрываюцца  i  апячатваюцца адказнай асобай,  на якую
ўскладзена  атрыманне,  улiк  i  захаванне  бланкаў  дакументаў   аб
адукацыi.
     2.5. Пры назначэннi новых работнiкаў,  адказных  за  атрыманне,
захаванне  i  ўлiк  бланкаў  дакументаў аб адукацыi,  нявыкарыстаныя
бланкi, журналы  (кнiгi)  улiку  передаюцца  па актах,  як дакументы
строгай справаздачнасцi.
     2.6. Аб  фактах  прапажы   бланкаў   дакументаў   аб   адукацыi
рэспублiканская   гандлевая   фiрма   "Глобус",  абласны  i  Мiнскае
гарадское ўпраўленнi адукацыi, раённыя (гарадскiя) аддзелы адукацыi,
навучальныя  ўстановы  паведамляюць  мясцовым  органам  Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

             3. Спiсанне бланкаў дакументаў аб адукацыi

     3.1. Сапсаваныя пры запаўненнi бланкi  дакументаў  аб  адукацыi
падлягаюць  спiсанню  па  актах  i знiшчэнню.  Для гэтага ствараецца
камiсiя пад старшынствам намеснiка кiраўнiка навучальнай установы па
вучэбнай рабоце з абавязковым удзелам прадстаўнiка бухгалтэрыi.
     3.2. Камiсiя складае акт,  дзе ўказваецца  колькасць  i  нумары
бланкаў  дакументаў аб адукацыi,  якiя падлягаюць знiшчэнню.  Нумары
сапсаваных бланкаў вырэзваюцца i наклейваюцца на асобны лiст паперы,
якi  разам  з  актам  захоўваецца  ў залежнасцi ад падпарадкавання ў
абласных,  Мiнскiм гарадскiм ўпраўленнях адукацыi цi  ў  навучальных
ўстановах на працягу 50 гадоў.

                  4. Выдача дакументаў аб адукацыi

     4.1. Дакументы  аб  адукацыi  выдаюцца  кiраўнiком  навучальнай
установы асабiста выпускнiкам ва ўрачыстай абстаноўцы.  Дакументы аб
адукацыi могут   выдавацца  i  iншым  асобам  па  даверанасцi,  якая
аформлена ва ўстаноўленым парадку.
     4.2. Асобы,  якiя  закончылi  завочныя  або вячэрнiя аддзяленнi
навучальных устаноў,  атрымлiваюць дакумент аб адукацыi на  агульных
падставах без азначэння формы навучання.
     4.3. Дакументы аб адукацыi выдаюцца выпускнiкам  на  працягу  3
дзен пасля заканчэння навучальнай установы.
     4.4. Разам з  дакументам  аб  адукацыi  выпускнiкам  адпаведных
навучальных устаноў   выдаецца   ўкладыш-выпiска   вынiковых  адзнак
паспяховасцi.
     4.5. Выдадзены дакумент аб адукацыi рэгiструецца ў кнiзе выдачы
дакументаў аб адукацыi дадзенай навучальнай установы (дадатак 4, 5).
Пры адначасовым атрыманнi разам з дакументам аб адукацыi ўкладыша да
яго -  выпiскi  вынiковых  адзнак  паспяховасцi  -  у  кнiзе  выдачы
дакументаў аб адукацыi робiцца адпаведны запiс у графе "Заўвагi".
     4.6. Выдача пасведчанняў аб базавай адукацыi  пасля  заканчэння
базавай  агульнаадукацыйнай  школы,  атэстатаў  аб агульнай сярэдняй
адукацыi пасля заканчэння сярэдняй агульнаадукацыйнай школы,  лiцэя,
гiмназii  як  дакументаў,  у якiх прадугледжваюцца вынiковыя адзнакi
паспяховасцi,  рэгiструецца ў кнiгах выдачы пасведчанняў i атэстатаў
(дадатак   4).   У   гэтых   кнiгах  адзначаюцца  вынiковыя  адзнакi
паспяховасцi па адпаведных пералiках прадметаў.
     4.7. Выпiсаныя,   але   не  выдадзеныя  па  ўважлiвых  прычынах
дакументы  аб  адукацыi  захоўваюцца  ў  навучальных  установах   да
запатрабавання.
     4.8. Асобы,  якiя згубiлi дакумент аб адукацыi,  для  атрымання
дублiката адпаведнага  дакумента  звяртаюцца  з заявай у навучальную
ўстанову, якую яны закончылi.
     4.9. Пры  выдачы  дублiката дакумента аб адукацыi на яго бланку
пад словам "пасведчанне"  ("атэстат",  "дыплом")  рукапiсна  пiшацца
слова "дублiкат".  Замест  дакумента  аб  адукацыi  асобага  ўзору ў
якасцi дублiката  выдаецца  бланк  дакумента  звычайнага   ўзору   з
адпаведнымы рукапiснымi заўвагамi.
     4.10. Выдадзеныя дублiкаты дакументаў аб адукацыi  рэгiструюцца
ў кнiзе  выдачы  дублiкатаў дакументаў аб адукацыi.  Запiс аб выдачы
дублiката дакумента аб адукацыi праводзiцца пад чарговым  нумарам  з
адпаведнай заўвагай.
     4.11. Дублiкаты   пасведчання   аб   базавай   адукацыi   пасля
заканчэння базавай  агульнаадукацыйнай  школы,  атэстата аб агульнай
сярэдняй адукацыi  пасля  заканчэння   сярэдняй   агульнаадукацыйнай
школы, лiцэя,  гiмназii  выдаюцца  на падставе даных,  якiя маюцца ў
кнiгах выдачы пасведчанняў i атэстатаў дадзенай навучальнай установы.
     4.12. Дублiкаты    дыпломаў,    атэстатаў    пасля   заканчэння
прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы выдаюцца ў адпаведнасцi  з
пратаколам пасяджэння   экзаменацыйнай  камiсii.  Вынiковыя  адзнакi
ва  ўкладыш  да дублiката дыплома,  атэстата  прадстаўляюцца  толькi
пры наяўнасцi   ў   прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай  установе
дакументаў, якiя  iх  пацвярджаюць   (журналы,   зводныя   ведамасцi
паспяховасцi, пратаколы экзаменаў).
     4.13. Дублiкатаў  дыпломаў  аб  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi
пасля заканчэння   тэхнiкума,   каледжа,  другой  ступенi  вышэйшага
прафесiянальнага i тэхнiчнага вучылiшча выдаюцца на падставе наяўных
копiй выдадзеных  дыпломаў  i  выпiсак  семестравых i экзаменацыйных
ведамасцей, якiя пастаянна захоўваюца ў асабовай  справе  навучэнца,
якi закончыў дадзеную навучальную ўстанову.
     4.14. Дублiкат дакумента аб адукацыi выдаецца толькi адзiн раз.
Пры страце   дублiката   дакумента   аб  адукацыi  выдаецца  даведка
ўстаноўленага ўзору (дадатак 6).
     4.15. У   выпадку   лiквiдацыi  навучальнай  установы  дублiкат
дакумента аб   адукацыi    выдаецца    навучальнай    установай    -
правапераемнiкам па    ўказаннi   органа   кiравання,   якому   была
падпарадкавана лiквiдаваная   навучальная   ўстанова   на   падставе
архiўнай даведкi,   што   пацвярджае   факт   заканчэння   заяўнiкам
навучальнай установы  i  якая  выдадзена  тым  архiвам,  куды   былi
перададзены на   захаванне   дакументальныя  матэрыялы  лiквiдаванай
навучальнай установы.
     4.16. У  выпадку  лiквiдацыi  органа  кiравання  i  навучальнай
установы, якая яму падпарадкоўвалася, дублiкат дакумента аб адукацыi
выдае iншая  аднатыпная  навучальная  ўстанова  па  ўказаннi  органа
кiравання, якi з'яўляецца правапераемнiкам лiквiдаванага.

                                               Дадатак 1
                                               220010, г.Мiнск,
                                               вул.Савецкая, 9,
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь

                                             Копiя: 220024, г.Мiнск,
                                                    вул.Пiрагова, 5,
                                                    Рэспублiканская
                                                    гандлевая фiрма
                                                    "Глобус"

     Упраўленне адукацыi____________________________________________
                                       (назва ўпраўлення)
____________________________________________________________________

просiць уключыць у рэспублiканскi заказ на выраб бланкаў дакументаў
аб адукацыi для выпускнiкоў   навучальных   устаноў   на     19__г.
наступныя  вiды бланкаў:
----T---------------------------------------T-----------------------
 №  ¦                                       ¦
п/п ¦                                       ¦
----+---------------------------------------+-----------------------
    ¦                                       ¦
    ¦                                       ¦
    ¦                                       ¦
    ¦                                       ¦
    ¦                                       ¦
    ¦                                       ¦
    ¦                                       ¦

     Аплату гарантуем. Нашы банкаўскiя рэквiзiты i адрас:

     ---------------------------------------------------------------
     ---------------------------------------------------------------

Начальнiк управлення ________

Галоўны бухгалтар _______

     М.П.

                                              Дататак 2
                                              220010, г.Мiнск,
                                              вул.Савецкая, 9,
                                              Мiнiстэрства адукацыi
                                              Рэспублiкi Беларусь,
                                              упраўленне
                                              матэрыяльных рэсурсаў

     ---------------------------------------------------------------
                         (назва навучальнай уставы)
просiць уключыць у рэспублiканскi заказ на выраб бланкаў   дыпломаў,
укладышаў да iх   -  выпiсак  вынiковых  адзнак   паспяховасцi   для
выпускнiкоў  сярэднiх спецыяльных     навучальных  устаноў на 19__г.
наступныя    вiды   бланкаў:
----T---------------------------------------T-----------------------
 №  ¦                                       ¦
п/п ¦                                       ¦
----+---------------------------------------+-----------------------

     Аплату гарантуем. Нашы банкаўскiя рэквiзiты i адрас:

     ---------------------------------------------------------------
     ---------------------------------------------------------------

Дырэктар _______

Галоўны бухгалтар _______

     М.П.

                                                           Дадатак 3

                              ПРЫХОД
----T-------------T-------------T---------T--------T----------T--------------
 №  ¦Назва i      ¦Дата         ¦Колькасць¦Рэшта   ¦Усяго ў   ¦Подпiс
п/п ¦нумары       ¦атрымання i  ¦атрыманых¦бланкаў ¦наяўнасцi ¦адказнага за
    ¦бланкаў _____¦падстава для ¦бланкаў  ¦мiнулага¦бланкаў   ¦атрыманне i
    ¦_____________¦апрыходавання¦         ¦года    ¦__________¦выдачу
    ¦(назва       ¦             ¦         ¦        ¦на________¦бланкаў_______
    ¦дакумента    ¦             ¦         ¦        ¦   (дата) ¦______________
    ¦аб адукацыi) ¦             ¦         ¦        ¦          ¦
----+-------------+-------------+---------+--------+----------+--------------

                              РАСХОД
---T--------------T-------------T----------T-------------T-------------------
 № ¦Назва i нумары¦Прозвiшча,   ¦Колькасць ¦Рэшта бланкаў¦Подпiс атрымальнiка
п/п¦бланкаў_______¦iнiцыялы i   ¦выдадзеных¦пасля выдачы ¦або даверанай
   ¦______________¦пасада       ¦бланкаў   ¦             ¦асобы
   ¦              ¦атрымальнiка,¦          ¦             ¦
   ¦              ¦падстава для ¦          ¦             ¦
   ¦              ¦выдачы i дата¦          ¦             ¦
---+--------------+-------------+----------+-------------+-------------------

                                                           Дадатак 4

     I. УЛIК БЛАНКАЎ________________________________________________
                 (назва дакумента аб адукацыi, навучальнай установы)
____________________________________________________________________

                              ПРЫХОД
---T------------------T-----------T------------------------------------------
 № ¦Нумары бланкаў    ¦Колькасць  ¦Дата атрымання i падстава для
п/п¦                  ¦           ¦апрыходавання
---+------------------+-----------+------------------------------------------

                              РАСХОД
----T---------------T---------T--------T-------------------------------------
 №  ¦Нумар  бланкаў ¦Колькасць¦Падстава¦Подпiс загадчыка аддзела адукацыi
п/п ¦               ¦         ¦  для   ¦або iнспектара школ аб атрыманнi ад
    ¦               ¦         ¦выдачы  ¦навучальнай установы нявыкарыстаных
    ¦               ¦         ¦        ¦чыстых бланкаў, а таксама сапсаваных,
    ¦               ¦         ¦        ¦з указаннем iх нумароў
----+---------------+---------+--------+-------------------------------------

     II. УЛIК ВЫДАЧЫ БЛАНКАЎ________________________________________
                                  (назва дакумента аб адукацыi)
____________________________________________________________________

---T-----------T---------------T---------------------------------------------
 № ¦№ дакумента¦Прозвiшча, iмя,¦Звесткi, названыя ў дакуменце аб адукацыi
п/п¦аб адукацыi¦iмя па бацьку  +--------------T------------------------------
   ¦           ¦вучня, якi     ¦Число, месяц, ¦Падагульняючыя адзнакi
   ¦           ¦скончыў школу  ¦год i месца   ¦паспяховасцi па прадметах
   ¦           ¦               ¦нараджэння    ¦Пералiк прадметаў
---+-----------+---------------+--------------+------------------------------
 1 ¦    2      ¦      3        ¦      4       ¦              5
---+-----------+---------------+--------------+------------------------------

--------------T-------------T-----------T----------T----------T--------------
Здадзены      ¦Выканана     ¦Удзел у    ¦Узнагароды¦Дата i    ¦Подпiс у
квалiфiкацыйны¦праграма па  ¦алiмпiядах,¦          ¦нумар     ¦атрыманнi
экзамен па    ¦факультатывах¦занятае    ¦          ¦загада аб ¦дакумента аб
прафесii,     ¦i курсах на  ¦месца      ¦          ¦заканчэннi¦адукацыi
прысвоены     ¦выбар        ¦           ¦          ¦школы     ¦
разрад (клас, ¦             ¦           ¦          ¦          ¦
катэгорыя)    ¦             ¦           ¦          ¦          ¦
--------------+-------------+-----------+----------+----------+--------------
      6       ¦      7      ¦     8     ¦    9     ¦    10    ¦     11
--------------+-------------+-----------+----------+----------+--------------

                                                           Дадатак 5

                          I. УЛIК БЛАНКАЎ
        ____________________________________________________
        (назва дакумента аб адукацыi, навучальнай установы)
____________________________________________________________________

                              ПРЫХОД
---T-------------------T------------T----------------------------------------
 № ¦Нумары бланкаў     ¦Колькасць   ¦Дата атрымання i падстава для
п/п¦                   ¦            ¦апрыходавання
---+-------------------+------------+----------------------------------------

                              РАСХОД
---T--------------T---------T-------------------T----------------------------
 № ¦Нумары бланкаў¦Колькасць¦Падстава для выдачы¦Подпiс прадстаўнiка органа
п/п¦              ¦         ¦                   ¦кiравання аб атрыманнi ад
   ¦              ¦         ¦                   ¦навучальнай установы
   ¦              ¦         ¦                   ¦сапсаваных бланкаў з
   ¦              ¦         ¦                   ¦указаннем iх нумароў
---+--------------+---------+-------------------+----------------------------

                      II. УЛIК ВЫДАЧЫ БЛАНКАЎ
              ________________________________________
                   (назва дакумента аб адукацыi)
____________________________________________________________________

---T---------------T-----------------T---------------T-----------------------
 № ¦№ дакумента аб ¦Прозвiшча, iмя   ¦Год нараджэння ¦Назва прафесii
п/п¦адукацыi       ¦i iмя па бацьку  ¦               ¦
   ¦               ¦выпускнiка       ¦               ¦
---+---------------+-----------------+---------------+-----------------------
 1 ¦       2       ¦        3        ¦       4       ¦           5
---+---------------+-----------------+---------------+-----------------------

------------T-----------------------T---------T---------------------T--------
Прысвоена   ¦Дата правядзення       ¦Дата     ¦Подпiс у атрыманнi   ¦Заўвагi
квалiфiкацыя¦экзамену (пасяджэння   ¦выдачы   ¦дакумента аб         ¦
            ¦экзаменацыйнай         ¦         ¦адукацыi             ¦
            ¦камiсii) i № пратакола ¦         ¦                     ¦
------------+-----------------------+---------+---------------------+--------
     6      ¦           7           ¦    8    ¦          9          ¦   10
------------+-----------------------+---------+---------------------+--------

                                                           Дадатак 6

                              ДАВЕДКА
     Выдадзена______________________________________________________
                          (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________

у тым, што ён (яна) сапраўды навучаўся(лася) з "______"_____________

19__г. па "______"______________19__г. у ___________________________

____________________________________________________________________
                   (назва навучальнай установы)

     Рашэннем педагагiчнага  савета   (дзяржаўнай   квалiфiкацыйнай,
экзаменацыйнай камiсii) ад__________________________________________
                           (дата, №, № пратакола, № загада)
яму (ёй) выдадзены__________________________________________________
                        (назва дакумента аб адукацыi,
____________________________________________________________________
                  прысвоеная спецыяльнасць, квалiфiкацыя)

Кiраўнiк навучальнай установы

Намеснiк

     М.П.


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations