МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана
загадам Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
4 жнiўня 1994 г. N 227
IНСТРУКЦЫЯ I МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI
ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
УСIХ ТЫПАЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратили силу приказом Министерства образования от 22
апреля 1997 г. N 211 (зарегистрировано в Национальном
реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.)
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Дадзеная iнструкцыя i метадычныя рэкамендацыi па
правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi агульнаадукацыйных навучальных
устаноў усiх тыпаў састаўлена ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
тыпавога Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь, узгодненага з Мiнiстэрствам фiнансаў,
Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай
абароне насельнiцтва i зацверджана загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 7.02.1994 г. N 33.
1.2. Яна вызначае адзiныя метадычныя падыходы да правядзення
атэстацыi i акрэдытацыi агульнаадукацыйных навучальных устаноў усiх
тыпаў.
1.3. Атэстацыя гiмназiй i лiцэяў праводзiцца Дзяржаўнай
iнспекцыяй навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi, а атэстацыя
агульнаадукацыйных школ, школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ органамi
кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца гэтыя навучальныя
ўстановы, пад арганiзацыйна-метадычным кiраўнiцтвам Дзяржаўнай
iнспекцыi навучальных устаноў.
1.4. Акрэдытацыя агульнаадукацыйных навучальных устаноў усiх
тыпаў праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў. Ёю
ствараюцца камiсii па акрэдытацыi.
1.5. Члены атэстацыйнай i акрэдытацыйнай камiсii на час удзелу
ў атэстацыi i акрэдытацыi па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам
вызваляюцца ад выканання абавязкаў па месцы асноўнай работы з
захаваннем заработнай платы, у адпаведнасцi з Палажэннем аб
экспертах, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi.
1.6. Парадак апеляцый па атэстацыi i акрэдытацыi выкладзены у
п.п.2.12 i 3.8 тыпавога Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных устаноў Республiкi Беларусь. Канчатковае рашэнне па
апеляцыi прымае Мiнiстр адукацыi.
1.7. Патэнцыял агульнаадукацыйнай навучальнай установы - гэта
комплексны паказчык розных бакоў i ўмоў работы:
матэрыяльна-тэхнiчнага, кадравага, вучэбна-метадычнага забеспячэння
i iнш.
2. АТЭСТАЦЫЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ
2.1. Атэстацыя агульнаадукацыйных навучальных устаноў
праводзiцца у мэтах ажыццяўлення дзейснага кантролю за рэалiзацыяй
прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне агульнай сярэдняй адукацыi,
вызначэння эфектыўнасцi работы навучальнай установы на падставе
ацэнкi адпаведнасцi вынiкаў яе дзейнасцi патрабаванням дзяржаўных
адукацыйных стандартаў, садзейнiчання дасканаленню дзейнасцi
навучальных устаноў, развiццю творчай iнiцыятывы педагагiчных
калектываў, павышэнню iх адказнасцi за вынiкi сваёй работы, а
таксама забеспячэння сiстэмы кiравання адукацыяй адпаведнай
iнфармацыяй аб стане i тэндэнцыях развiцця адукацыi i выпрацоўцы на
гэтай аснове неабходных кiраўнiцкiх рашэнняў.
2.2. Атэстацыi падлягаюць адзiн раз у 5 гадоў усе тыпы i вiды
дзеючых у рэспублiцы агульнаадукацыйных навучальных устаноў
незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi па
распрацаваных органамi кiравання iмi планах-графiках, узгодненых з
Дзяржiнспекцыяй навучальных устаноў.
2.3. У прамежку памiж планавымi атэстацыямi навучальныя
ўстановы ў мэтах ацэнкi вынiкаў сваёй дзейнасцi або маючага адбыцца
змянення статусу могуць праводзiць самаатэстацыю з выкарыстаннем
фондаў кантрольных заданняў, тэкстаў i метадычных матэрыялаў,
рэкамендаваных Дзяржiнспекцыяй, а таксама распрацаваных самастойна.
2.4. Нанава створаныя агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы
(дзяржаўныя i недзяржаўныя), якiя атрымалi лiцэнзiю на адукацыйную
дзейнасць, падлягаюць прамежкавай атэстацыi праз 1-2 гады свайго
функцыянiравання.
2.5. Каардынацыйна-метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй
агульнаадукацыйных школ, школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ
ажыццяўляе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукаыi, якая:
- ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю абласных i раённых органаў
кiравання адукацыяй па атэстацыi навучальных устаноў;
- арганiзоўвае распрацоўку тэстаў, кантрольных работ,
нарматыўнай i метадычнай дакументацыi па атэстацыi навучальных
устаноў;
- арганiзоўвае выбарачную экспертызу кантрольных заданняў,
тэстаў, распрацаваных органамi кiравання адукацыяй;
- аказвае метадычную i кансультатыўную дапамогу абласным i
раённым органам кiравання адукацыяй па атэстацыi навучальных
устаноў;
- абагульняе, улiчвае вынiкi i распаўсюджвае вопыт атэстацыi
школ у рэспублiцы;
- разглядае апеляцыi навучальных устаноў па пытаннях атэстацыi
i прымае пры неабходнасцi адпаведныя захады;
- у неабходных выпадках праводзiць выбарачную праверку
дакладнасцi вынiкаў атэстацыi, уключаючы паўторную атэстацыю асобных
навучальных устаноў;
- уносiць прапановы па ўдасканаленнi агульнай сярэдняй адукацыi
ў рэспублiцы;
2.6. Кiраўнiцтва па правядзеннi атэстацыi агульнаадукацыйных
школ, школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ ажыццяўляюць абласныя
ўпраўленнi адукацыi, якiя:
- прымаюць удзел у правядзеннi атэстацыi школ;
- ажыццяўляюць кантроль за ходам атэстацыi школ вобласцi;
- праводзяць атэстацыю асобных школ;
- аказваюць метадычную i кансультатыўную дапамогу атэстацыйным
камiсiям;
- па даручэннi Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў
разгледжваюць апеляцыi школ па вынiках атэстацыi i прымаюць
адпаведныя меры;
- улiчваюць вынiкi атэстацыi, абагульняюць i распаўсюджваюць
станоўчы вопыт работы школ вобласцi.
2.7. Для правядзення атэстацыi лiцэяў, гiмназiй, а таксама
недзяржаўных агульнаадукацыйных навучальных устаноў Дзяржiнспекцыяй
навучальных устаноў (а калi гэта тычыцца школ, школ-iнтэрнатаў,
спецыяльных школ - органамi кiравання iмi) утвараюцца атэстацыйныя
камiсii на чале са старшынёй i яго намеснiкам, у склад якiх
уключаюцца найбольш квалiфiкаваныя кiраўнiкi школ, настаўнiкi,
выхавацелi, работнiкi вучэбна-метадычных органаў i сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi, раённага (гарадскога) аддзела i абласнога упраўлення
адукацыi, выкладчыкi ВНУ i ССНУ, прадстаўнiкi навуковых i грамадскiх
арганiзацый.
2.8. Атэстацыйная камiсiя працуе непасрэдна у навучальнай
установе не больш 15 каляндарных дзён.
2.9. Асноўнымi метадамi i прыёмамi ў дзейнасцi атэстацыйнай
камiсii з'яўляюцца назiраннi, гутаркi з настаўнiкамi, вучнямi i iх
бацькамi, правядзенне кантрольных работ i тэставання вучняў,
анкетаванне настаўнiкаў i навучэнцаў старэйшых класаў,
псiхадыягнастычныя даследаваннi эфектыўнасцi вучэбна-выхаваўчай
дзейнасцi, наведванне ўрокаў, пазаўрочных i пазакласных
мерапрыемстваў, экзаменаў, аналiз навучальна-плануючай дакументацыi,
стану ўнутрышкольнага кантролю i кiраўнiцтва i iнш.
2.10. Атэстацыйная камiсiя вызначае адпаведнасць
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў прад'яўляемым патрабаванням.
Пры гэтым ацэньваецца ўзровень ведаў, уменняў i практычных навыкаў
школьнiкаў па асновах навук, зыходзячы з патрабаванняў дзяржаўных
адукацыйных стандартаў.
2.11. Кожны член камiсii па вывучаным пытаннi складае даведку,
у якой адлюстроўвае станоўчыя и адмоўныя бакi. Да яе дадаюцца
выкананыя кантрольныя работы, ведамасцi, анкеты i iншыя матэрыялы.
2.12. Прыкладная ацэнка агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў
вызначаецца на аснове вынiкаў выпускных экзаменаў, калi гэта
адбываецца ў час атэстацыi, кантрольных работ (цi тэставання) па
прадметах.
2.12.1. Выдатнай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 95
працэнтаў вучняў выканалi кантрольныя заданнi станоўча, у тым лiку
атрымалi не менш 50 працэнтаў "5" i не менш 30 працэнтаў "4".
2.12.2. Добрай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 90
працэнтаў вучняў выканалi кантрольныя заданнi станоўча, у тым лiку
атрымалi не менш 70 працэнтаў "5" i "4".
2.12.3. Здавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не
менш 85 працэнтаў выканалi кантрольныя заданнi станоўча.
2.12.4. Нездавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi
станоўчыя адзнакi па кантрольных заданнях атрымалi менш 85 працэнтаў
навучэнцаў.
Гэтыя крытэрыi тычацца i вынiкаў дзяржаўных экзаменаў.
2.13. Пры ацэнцы iндывiдуальнай кантрольнай работы можна лiчыць
яе выкананай з адзнакай "здавальняюча", калi вучань паспяхова
выканаў 65-70 працэнтаў прапанаваных яму заданняў.
2.14. Пры ацэнцы кантрольнай работы, выканання тэсту па
прадмету неабходна ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм
выявiць:
2.14.1. Узровень засваення вучнямi вучэбна-праграмнага
матэрыялу па асноўных тэмах.
2.14.2. Разыходжанне пры параўнаннi атрыманых адзнак вучнямi з
iснуючымi ў iх па гэтых прадметах i пры разыходжаннi ў межах 15-20
працэнтаў устанавiць прычыны, пры гэтым асаблiвую ўвагу належыць
надаць параўнанню добрых i выдатных адзнак.
2.14.3. Незасвоеныя тэмы вучэбных праграм (пры гэтым даць
класiфiкацыю тыповых памылак, зробленых вучнямi).
2.15. Атэстацыйная камiсiя аналiзуе ўзровень арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу, яго адпаведнасць прад'яўляемым
патрабаванням, дае сваё заключэнне па асноўных напрамках дзейнасцi
навучальнай установы, па выкарыстаннi яе iснуючага патэнцыялу i
вызначае адпаведнасць вынiкаў дзейнасцi ўстановы патрабаванням
дзяржаўных адукацыйных стандартаў.
2.16. У заключэннi атэстацыйная камiсiя за подпiсам яе старшынi
ўносiць прапанову па адной з наступных ацэнак дзейнасцi навучальнай
установы:
2.16.1. Агульнаадукацыйная навучальная ўстанова прызнаецца
атэставанай i заслугоўвае заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх
поспехаў у падрыхтоўцы вучняў (п.2.12.1 i 2.12.2 гэтай iнструкцыi) з
улiкам поўнага выкарыстання iснуючага патэнцыялу.
2.16.2. Агульнаадукацыйная навучальная ўстанова прызнаецца
атэставанай, калi яна здавальняюча вырашае задачы па падрыхтоўцы
вучняў, ускладзеныя на яе Палажэннем аб адпаведнай навучальнай
установе (п.2.12.3 гэтай iнструкцыi) з улiкам выкарыстання
iснуючага патэнцыялу.
2.16.3. Агульнаадукацыйная навучальная установа прызнаецца
прайшоўшай першасную атэстацыю, калi ў яе рабоце па падрыхтоўцы
вучняў выяўлены недахопы, якiя могуць быць лiквiдаваны ў тэрмiны,
вызначаныя атэстацыйнай камiсiяй, шляхам ажыццяўлення практычных мер
на месцы або з дапамогай зацiкаўленых арганiзацый, устаноў i
вышэйстаячых органаў кiравання iмi.
2.16.4. Агульнаадукацыйная навучальная ўстанова прызнаецца
неатэставанай, калi яна не забяспечвае задачы якаснай падрыхтоўкi
вучняў, ускладзенай на яе Палажэннем аб адпаведнай навучальнай
установе (п.2.12.4 гэтай iнструкцыi).
2.17. Заключэнне атэстацыйнай камiсii па вынiках дзейнасцi
агульнаадукацыйнай навучальнай установы заслухоўваецца на пасяджэннi
педагагiчнага Савета (Савета навучальнай установы) i перадаецца
раённаму (гарадскому) аддзелу адукацыi.
2.18. Раённыя (гарадскiя) аддзелы адукацыi ў месячны тэрмiн
разглядаюць матэрыялы атэстацыi, заключэннi атэстацыйнай камiсii i
прымаюць адпаведнае рашэнне па атэстацыi навучальнай установы, якое
афармляецца загадам раённага (гарадскога) аддзела адукацыi.
2.19. Заключэнне атэстацыйнай камiсii, загад раённага
(гарадскога) аддзела адукацыi па вынiках атэстацыi навучальнай
установы падаецца ў абласное ўпраўленне адукацыi i ў Дзяржаўную
iнспецыю навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi.
2.20. На падставе заключэння атэстацыйнай камiсii, загада
раённага (гарадскога) аддзела адукацыi, Дзяржаўная iнспекцыя
навучальных устаноў у месячны тэрмiн з дня атрымання прымае
пастанову аб вынiках атэстацыi i пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi
навучальнай установы выдае ёй пасведчанне аб атэстацыi (гэта тычыцца
ўсiх тыпаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў незалежна ад
ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi).
2.21. Што тычыцца неатэставанай агульнаадукацыйнай навучальнай
установы або няпоўнай адпаведнасцi яе дзейнасцi прад'яўляемым
патрабаванням, то далейшы парадак дзеянняў вызначаны п.п.2.10 i
2.11 тыпавога Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
2.22. Кiраўнiцтва навучальнай установы распрацоўвае
мерапрыемствы па лiквiдацыi недахопаў, выяўленых у час атэстацыi, i
сумесна з раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi робiць адпаведныя
захады па рэалiзацыi гэтых мерапрыемстваў.
3. АКРЭДЫТАЦЫЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
3.1. Акрэдытацыя з'яўляецца формай дзяржаўнага прызнання
статусу агульнаадукацыйнай навучальнай установы, дае ёй права на
выдачу выпускнiкам дакументаў дзяржаўнага ўзору аб адпаведным
узроўнi адукацыi. Яна ажыццяўляецца на дабраахвотных асновах i за
аплату навучальнай установы.
3.2. Для правядзення акрэдытацыi навучальнай установы неабходна
за паўгода да маючага адбыцца выпуску навучэнцаў прадставiць у
Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву, лiцэнзiю на права
адукацыйнай дзейнасцi, заключэнне атэстацыйнай камiсii i праект
дагавора на аплату затрат, звязаных з правядзеннем акрэдытацыi.
3.3. Папярэдне падлягаюць акрэдытацыi дзяржаўныя
агульнаадукацыйныя навучальныя установы, якiя жадаюць змянiць свой
статус, або тыя, дзейнасць якiх па вынiках атэстацыi прызнана
нездавальняючай, а таксама недзяржаўныя агульнаадукацыйныя установы,
якiя прэтэндуюць на выдачу выпускнiкам адпаведнага дакумента
дзяржаўнага ўзору.
3.4. Камiсiя па акрэдытацыi працуе непасрэдна ў навучальнай
установе не больш аднаго тыдня, калi патрабуецца ўдакладненне
некаторых пазiцый, выкладзеных у заключэннi атэстацыйнай камiсii i ў
пастанове аб атэстацыi навучальнай установы.
3.5. Калi агульнаадукацыйная навучальная установа прызнана
акрэдытаванай, Мiнiстэрства адукацыi выдае ёй сертыфiкат
устаноўленага ўзору.
3.6. Сертыфiкат аб акрэдытацыi выдаецца таксама на падставе
заключэння i пастановы аб атэстацыi агульнаадукацыйнай навучальнай
установы, калi яе дзейнасць адпавядае патрабаванням п.п.2.12.1 i
2.12.2 гэтай iнструкцыi, што прадугледжана тыпавым Палажэннем аб
атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
4. ПРАГРАМЫ I МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI
ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
ЎСIХ ТЫПАЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Праграма i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i
акрэдытацыi агульнаадукацыйных навучальных устаноў распрацаваны ў
мэтах дапамогi раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi ў правядзеннi
атэстацыi, акрэдытацыi i выпрацоўкi адзiных падыходаў да гэтай
работы. Праграма i метадычныя рэкамендацыi разлiчаны на ўсе тыпы
агульнаадукацыйных навучальных устаноў (школы, гiмназii, лiцэi,
школы-iнтэрнаты, спецыяльныя школы) з улiкам канкрэтных умоў i
спецыфiкi навучальнай установы, наяўнасцi профiльнай i паглыбленай
падрыхтоўкi навучэнцаў у тым цi iншым кiрунку.
Праграмы i метадычныя рэкамендацыi складаюцца з шасцi
раздзелаў, кожны з якiх дапамагае вызначыць адпаведнасць дзейнасцi
навучальнай установы дзяржаўным патрабаванням у тым цi iншым
аспекте.
Асноўныя заканадаўчыя i нарматыўныя дакументы, якiя
абумоўлiваюць дзейнасць агульнаадукацыйных навучальных устаноў:
1. Закон "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь".
2. Закон "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
3. Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi".
4. Палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, прыкладнае Палажэнне
аб агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце, часовое Палажэнне аб
агульнаадукацыйнай санаторнай школе, часовое Палажэнне аб
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце, зацверджаныя
загадамi Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
5. Прыкладнае Палажэнне аб лiцэi, прыкладнае Палажэнне аб
гiмназii, зацверджаныя пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
6. Тыпавое Палажэнне аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
7. Часовое Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў
сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае
пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
4.1. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА НАВУЧАЛЬНАЙ
УСТАНОВЫ
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы
гэтага пытання: пашпарт, статут, справаздачы, правiлы ўнутранага
працоўнага распарадку, загады, матэрыялы выпускных экзаменаў за
апошнiя тры гады.
1. Час стварэння навучальнай установы, яе тып, падпарадкаванне.
2. Прааналiзаваць статут навучальнай установы, яго адпаведнасць
патрабаванням Палажэння аб установе такога тыпу. Устанавiць, цi
зарэгiстраваны ён органамi кiравання па падначаленасцi.
3. Даць iснуючую структуру навучальнай установы: кантынгент
навучэнцаў, колькасць класаў-камплектаў, груп падоўжанага дня,
спецыяльных класаў, парадак арганiзацыi заняткаў (зменнасць, пяцi-,
шасцiдзённы тыдзень), метадычныя аб'яднаннi настаўнiкаў, вучэбныя
кабiнеты i лабараторыi (пералiк), майстэрнi, залы, наяўнасць
iнтэрната i колькасць пражываючых у iм навучэнцаў.
4. Адзначыць, па якiх вучэбных планах, профiлях вядзецца
навучанне, якiя новыя падыходы выкарыстоўваюцца ў арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу.
5. Агульная колькасць кiруючага i выкладчыцкага саставу.
Iснуючы парадак камплектавання навучальнай установы, у тым лiку на
дагаварной i камерцыйнай аснове.
6. Аналiз работы навучальнай установы за апошнiя тры гады:
а) выпуск з навучальнай установы (па гадах);
б) вынiкi пераводных i выпускных экзаменаў;
в) працяг навучання i працаўладкаванне выпускнiкоў;
г) стан работ па прафiлактыцы правапарушэнняў сярод навучэнцаў.
4.2. ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА I
ФАНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы
гэтага пытання: вучэбныя планы, пералiкi тыпавога абсталявання
вучэбных кабiнетаў, план развiцця матэрыяльнай базы, планы i
пратаколы пасяджэнняў Савета навучальнай установы, гадавы каштарыс
расходаў, акты СЭС аб абследаваннi санiтарна-гiгiенiчнага стану
памяшканняў для вучэбнай, навуковай работы i iнтэрнатаў.
1. Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай базы павiнна змяшчаць
агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, адпаведнасць памераў
вучэбных плошчаў устаноўленым нормам з улiкам перспектывы развiцця
навучальнай установы.
2. Наяўнасць вучэбных кабiнетаў i лабараторый, мастэрняў,
адпаведнасць iх колькасцi патрэбам, згодна вучэбнаму плану;
абсталяванне, афармленне, рэжым iх работы.
3. Тэхнiчны стан будынка, патрэба ў капiтальным, прафiлактычным
рамонце; дзеяздольнасць атапляльнай, асвятляльнай, вентыляцыйнай,
каналiзацыйнай i iншых сiстэм.
4. Утрыманне вучэбных будынкаў, выкананне тэхнiчных i
санiтарна-гiгiенiчных нормаў эксплуатацыi; выкананне патрабаванняў
супраць пажарнай бяспекi, аховы працы i тэхнiкi бяспекi,
грамадзянскай абароны.
5. Стан i адпаведнасць сучасным патрабаванням iнтэрната i
дапаможных памяшканняў (буфета, сталовай, актавай залы i г.д.).
6. Аснашчанасць вучэбных кабiнетаў, майстэрняў, другiх аб'ектаў
сучасным абсталяваннем, ТСН, вылiчальнай тэхнiкай, вiдэатэхнiчнай,
вучэбнай мэбляй, вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi. Арганiзацыя
выкарыстання i ўмовы захоўвання ўсiх сродкаў навучання.
7. Тэмпы абнаўлення матэрыяльнай базы, засваенне выдзяляемых
сродкаў у апошнiя 3 гады. Выкананне каштарысаў расходаў па ўсiх
артыкулах бюджэту i ўласных сродкаў установы. Аналiз паступлення
даходаў ад гаспадарчай дзейнасцi школы i iх расходаванне.
8. Узровень забяспечанасцi i выкарыстання вучэбна-вытворчых
майстэрняў i вучэбных цэхаў для выканання вучэбных праграм,
арганiзацыi вытворчай працы навучэнцаў, выпуску прадукцыi i аказання
паслуг насельнiцтву. Прыцягненне базы майстэрняў гаспадарак, ПТВ,
сярэднiх i вышэйшых навучальных устаноў, базавых прадпрыемстваў,
навуковых устаноў i творчых арганiзацый для паглыбленага працоўнага
навучання, прафесiйнай арыентацыi i арганiзацыi вытворчай працы
вучняў.
9. Бiблiятэка i чытальныя залы. Забяспечанасць неабходнай
вучэбнай, вучэбна-метадычнай i мастацкай лiтаратурай, выданнямi
перыядычнага друку. Умовы для работы.
10. Абсталяванне пакояў iнтэрната гаспадарчым iнвентаром,
забеспячэнне пасцельнымi рэчамi, асвятляльнымi прыборамi,
радыёкропкамi. Наяўнасць i абсталяванне бытавых пакояў, душавых,
пральняў, пакояў для прыгатавання ежы, самападрыхтоўкi i адпачынку.
11. Абследаваць санiтарна-гiгiенiчны стан пакояў iнтэрната,
месцаў агульнага карыстання. Вывучыць арганiзацыю медыцынскага
абслугоўвання навучэнцаў.
12. Забеспячэнне адзеннем, абуткам, харчаваннем дзяцей-сiрот i
дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. Звярнуць увагу на
забеспячэнне неабходным выпускнiкоў школ-iнтэрнатаў.
13. Наяўнасць спартыўнай залы, спартыўных пляцовак, iх
абсталяванне i выкарыстанне для вучэбнай i пазакласнай работы.
14. Добраўпарадкаванне тэрыторыi ўстановы, утрыманне двара,
гаспадарчых пабудоў, гарадкоў i пляцовак для гульняў,
вучэбна-вопытных участкаў, падтрыманне чысцiнi i парадку на iх
тэрыторыi.
15. Наяўнасць i стан аўтатранспартных сродкаў.
4.3. РАБОТА З ПЕДАГАГIЧНЫМI КАДРАМI.
ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ УНУТРЫШКОЛЬНАГА
КIРАВАННЯ I КАНТРОЛЮ
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы
гэтага пытання: справаздача навучальнай установы па кадрах,
пратаколы пасяджэнняў Савета навучальнай установы, загады па
навучальнай установе, пратаколы пасяджэнняў педагагiчнага савета,
асабовыя справы выкладчыкаў, пратаколы пасяджэнняў атэстацыйнай
камiсii, перспектыўны i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi,
тарыфiкацыйная ведамасць, уваходная карэспандэнцыя.
1. Правесцi ананiмнае анкетаванне выкладчыкаў, гутаркi з iмi ў
мэтах выяўлення iх меркаванняў па шэрагу пазiцый работы навучальнай
установы i яе адмiнiстрацыi, а таксама па стану
маральна-псiхалагiчнага клiмату ў калектыве. Абагульнiць матэрыялы
анкетавання. Анкеты дадаюцца (дадатак N 1, 2).
2. Даць характырыстыку кiруючаму i выкладчыцкаму саставу: у
лiчбавым плане (дадатак N 3), пайменная характарыстыка кiруючага
саставу (дадатак N 4), аналiз звестак аб выкладчыцкiм i кiруючым
саставе i прафесiйнай адпаведнасцi займаемым пасадам яго членаў.
3. Устанавiць:
- цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых i выкладчыцкiх кадраў i яе
прычыны;
- цi садзейнiчае прынцып камплектавання педагагiчнымi кадрамi
творчаму супрацоўнiцтву вопытных настаўнiкаў i пачынаючых,
пераемнасцi лепшых традыцый навучальнай установы;
- адпаведнасць базавай адукацыi выкладчыка навучаемаму прадмету
i профiлю навучальнай установы;
- як размяркоўваецца педагагiчная нагрузка, яе збалансаванасць;
- выпадкi парушэння працоўнай i выканаўчай дысцыплiны
супрацоўнiкамi ўстановы, iх характар, якiя спагнаннi накладзены за
гэта, iх эфектыўнасць;
- выпадкi накiравання скаргаў, пiсьмаў у вышэйстаячыя
арганiзацыi, iх характар;
- захаванне кiраўнiцтвам навучальнай установы iснуючага парадку
разгляду скаргаў, заяў i прапаноў работнiкаў i грамадзян, улiк
прапаноў у практычнай рабоце i захады, якiя прымаюцца па iх
разглядзе i рэалiзацыi;
- выкананне патрабаванняў часовага Палажэння аб атэстацыi
педагагiчных кадраў;
- адпаведнасць прысвоенай катэгорыi канчатковым вынiкам
дзейнасцi педагога.
4. Прааналiзаваць iснуючыя перспектыўны i гадавыя планы
павышэння квалiфiкацыi выкладчыкамi i высветлiць наступнае:
- цi вытрымлiваецца прынцып перыядычнасцi i першачарговасцi
накiравання на курсы павышэння квалiфiкацыi;
- як адлюстроўваюцца наяўныя формы павышэння квалiфiкацыi
(стажыроўка, вочна-завочныя, аўтарскiя курсы пры ГIУН i iнш.);
- выпадкi невыканання плана павышэння квалiфiкацыi, прычыны па
кожным выкладчыку;
- як выкарыстоўваецца магчымасць павышэння квалiфiкацыi
асобнымi выкладчыкамi ў IУН;
- цi прайшлi пераквалiфiкацыю тыя выкладчыкi, базавая адукацыя
якiх не адпавядае навучаемаму прадмету, калi так, то дзе;
- наяўнасць спiсаў выкладчыкаў, якiя накiроўваюцца на павышэнне
квалiфiкацыi;
- цi робiцца справаздача аб стажыроўцы i цi абмяркоўваюцца яе
вынiкi на пасяджэннях метадычных аб'яднанняў;
- як у навучальнай установе арганiзавана павышэнне квалiфiкацыi
выкладчыкаў (семiнары, навукова-практычныя канферэнцыi, школы
маладога настаўнiка i iнш.);
- як наладжана работа па вывучэннi выкладчыкамi i кiраўнiкамi
навучальнай установы беларускай мовы;
- дзе аналiзаваўся стан работы па павышэннi квалiфiкацыi
настаўнiкаў.
5. Прааналiзаваць стан метадычнай, навукова-метадычнай работы,
арганiзацыi самаадукацыi ў навучальнай установе i высветлiць
наступнае:
- наяўнасць i выкарыстанне вучэбна-метадычных комплексаў;
- змест метадычнай работы ў навучальнай установе, яе формы i
напрамак, нарады, семiнары, канферэнцыi, педагагiчныя чытаннi, школы
перадавога вопыту, фестывалi метадычных iдэй, "круглыя сталы" i
г.д.;
- роля педагагiчнага (метадычнага) савета ў вырашэннi
арганiзацыйна-метадычных пытанняў работы навучальнай установы;
- адпаведнасць зместу метадычнай работы i самаадукацыi
настаўнiкаў задачам, якiя стаяць перад навучальнай установай;
- абагульненне, распаўсюджванне i выкарыстанне перадавога
педагагiчнага вопыту;
- выкарыстанне дасягненняў педагагiчнай навукi ў
навучальна-выхаваўчым працэсе;
- правядзенне навукова-метадычнай даследчай работы з
прыцягненнем работнiкаў ВНУ, навукi, педагогаў-даследчыкаў;
- выкарыстанне ў навучальна-выхаваўчым працэсе сучасных формаў
i метадаў навучання i выхавання;
- якасць метадычных распрацовак, падрыхтаваных настаўнiкамi, iх
выкарыстанне i вынiковасць.
6. Прааналiзаваць стан унутрышкольнага (лiцэйскага,
гiмназiчнага, iнтэрнацкага) кiравання i кантролю, вызначыць
наступнае:
а) Работа Савета навучальнай установы:
- колькасць i якасны склад Савета навучальнай установы;
- планаванне работы Савета i яго бюро;
- аналiз пытанняў, разгледжаных на пасяджэннях Савета, бюро, у
яго камiсiях;
- роля i ўплыў Савета на развiццё гуманiзацыi, дэмакратызацыi i
галоснасцi ў педагагiчным i вучнёўскiм калектывах;
- выкананне Саветам рашэнняў агульнашкольных канферэнцый.
б) Дзейнасць адмiнiстрацыi навучальнай установы па
ўнутрышкольным кiраваннi (дадаткi NN 1, 2):
- аналiз плана работы навучальнай установы, яго накiраванасцi
на развiцце i ўдасканаленне дзейнасцi калектыву. Узровень
педагагiчнага аналiзу работы ўстановы за папярэднi год;
- стыль i метады дзейнасцi кiраўнiкоў навучальнай установы,
размеркаванне абавязкаў памiж дырэктарам i яго намеснiкамi,
настаўнiкамi i iншымi супрацоўнiкамi ў адпаведнасцi з узроўнем iх
падрыхтоўкi i вопытам работы. Адпаведнасць гэтай дзейнасцi
педагагiчнай мэтазгоднасцi i патрабаванням працоўнага заканадаўства;
- расклад заняткаў;
- размеркаванне ўрокаў па днях з улiкам рознай ступенi цяжкасцi
засваення вучэбных прадметаў;
- размеркаванне ўрокаў па гадзiнах вучэбнага дня з улiкам
узроставых асаблiвасцей навучэнцаў i большай эфектыўнасцi;
- размеркаванне ўрокаў па прадмету на працягу тыдня;
- стварэнне спрыяльных ўмоў для творчай работы i рацыянальнага
выкарыстання часу настаўнiкаў; мэтазгоднасць устаноўленага ў
навучальнай установе распарадку i вучэбнага рэжыму;
- укараненне ў практыку работы навуковай арганiзацыi працы;
- iнфармацыйнае забеспячэнне ўнутрышкольнага кiравання;
- работа адмiнiстрацыi навучальнай установы з маладымi
настаўнiкамi (стажыроўка, iндывiдуальнае шэфства i г.д.);
- эфектыўнасць работы па ўдасканаленнi педагагiчнага
майстэрства настаўнiкаў, класных кiраўнiкоў, выхавацеляў, iх
атэстацыя, аказанне неабходнай дапамогi настаўнiкам;
- арганiзацыя маральнага i матэрыяльнага стымулявання працы
настаўнiкаў па вынiках атэстацыi;
- стан справаводства; вядзенне ўнутрышкольнай дакументацыi;
в) злiтнасць педагагiчнага калектыву;
г) узаемаадносiны памiж выкладчыкамi i навучэнцамi
(дадаткi NN 1, 7, 7а);
д) арганiзацыя ўнутрышкольнага кантролю:
- вывучэнне сiстэмы работы настаўнiкаў;
- спалучэнне кантролю з аказаннем практычнай дапамогi
супрацоўнiкам навучальнай установы;
- абгрунтаванасць у вызначэннi аб'ектаў кантролю;
- сiстэматычнасць i галоснасць кантролю;
- прыцягванне метадаб'яднанняў да ўдзелу ва ўнутрышкольным
кiраваннi i кантролi;
- дакладнасць i правiльнасць рэкамендацый, дадзеных на падставе
сiстэмнага аналiзу вывучаных фактаў;
- кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
- выкарыстанне навуковай класiфiкацыi вывадаў i форм кантролю;
- меры па лiквiдацыi выяўленых недахопаў.
4.4. АРГАНIЗАЦЫЯ I СТАН НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы
гэтага пытання: гадавы план работы навучальнай установы, вучэбныя
планы i праграмы, расклад урокаў i пазаўрочных заняткаў, класныя
журналы, журналы ўлiку пазакласнай работы, загады дырэктара
ўстановы, планы выхаваўчай работы.
1. Дакументы, якiмi кiруецца навучальная установа (палажэнне,
статут i г.д.).
2. На падставе чаго арганiзаваны вучэбна-выхаваўчы працэс
(вучэбныя планы, праграмы, графiкi i г.д.).
3. Мова выкладання. Рэалiзацыя Закона "Аб мовах у Рэспублiцы
Беларусь".
4. Работа, якая праводзiцца метадычнымi аб'яднаннямi
настаўнiкаў па якасным выкананнi вучэбных праграм у адпаведнасцi з
вучэбным планам.
5. Выкананне вучэбнага плана i праграм:
а) аналiз выканання вучэбнага плана, праграмы (дадатак N 5);
б) выкананне практычнай часткi праграмы (г.зн. мiнiмум
практычных i лабараторных работ, экскурсiй i г.д.) (дадатак N 6);
в) захаванне паслядоўнасцi ў вывучэннi матэрыялу;
г) паўната вывучэння праграмнага матэрыялу;
д) кампенсацыя вучэбнага часу, нявыкарыстанага па розных
прычынах па прызначэннi.
6. Тэарэтычны i метадычны ўзровень выкладання.
7. Накiраванасць навучання на каштоўнасцi цывiлiзацыi i
культуры свайго народа.
8. Адпаведнасць зместу вучэбна-выхаваўчага працэсу мэтам i
задачам грамадскага выхавання.
9. Аналiз вынiкаў экзаменаў за апошнiя 3 гады.
10. Узровень iнтэнсiфiкацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу на
падставе выкарыстання актыўных форм, метадаў, сродкаў навучання:
а) навуковае забеспячэнне урокаў, iх сувязь з сучаснасцю;
б) уменне настаўнiка стымуляваць пазнавальную актыўнасць
вучняў, развiваць iх творчыя здольнасцi, узбройваць метадамi
самастойнага набыцця ведаў;
в) педагагiчная мэтазгоднасць i эфектыўнасць выкарыстання
настаўнiкам метадаў, сродкаў i арганiзацыйных форм навучання;
г) правядзенне ў старэйшых класах лекцый, семiнарскiх заняткаў,
гутарак, кансультацый, залiкаў i г.д.;
д) рацыянальнае выкарыстанне тэхнiчных сродкаў навучання i
наглядных дапаможнiкаў;
е) эфектыўнасць выкарыстання часу урока, аб'ём i характар
хатнiх заданняў.
11. Арганiзацыя працоўнага навучання ў кабiнетах працы,
майстэрнях, вучэбна-вытворчых кабiнетах, у вучэбна-вытворчых цэхах i
ўчастках прамысловых прадпрыемстваў.
12. Выкарыстанне вучэбна-вытворчай базы, ВВК i iншых устаноў,
арганiзацый для працоўнага навучання вучняў, iх прафесiйнай
арыентацыi.
13. Кароткая характарыстыка дзейнасцi канкрэтных настаўнiкаў,
праца якiх вывучалася.
14. Дэмакратызацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу, арганiзацыя
навучання i выхавання на прынцыпах педагогiкi супрацоўнiцтва.
15. Характар узаемаадносiн настаўнiка з навучэнцамi (дадаткi
NN 7, 7а).
16. Дыферэнцыяцыя вучэбна-выхаваўчага працэсу з улiкам рэальных
вучэбных магчымасцей, iнтарэсаў, узроўню падрыхтоўкi навучэнцаў.
17. Аб'ектыўнасць ацэнкi настаўнiкам узроўню ведаў, уменняў i
навыкаў вучняў.
18. Выхаваўчы характар навучання.
19. Выпрацоўка ў навучэнцаў уменняў i навыкаў самастойнай
работы, самастойнага выканання заданняў.
20. Навукова-даследчая работа навучэнцаў.
21. Формы кантролю за узроўнем ведаў i уменняў вучняў, iх
удасканаленне:
а) наведванне навучэнцамi заняткаў;
б) вядзенне класных журналаў.
22. Сувязь навучання з практыкай, жыццём:
а) забяспечанасць базамi для практычнага навучання;
б) арганiзацыя i правядзенне практычных заняткаў, актуальнасць,
навiзна iх зместу;
в) выкарыстанне абсталявання, якое маецца у навучальнай
установе, для выканання ўсiх прадугледжаных вучэбнымi праграмамi
практычных работ;
г) метадычнае забеспячэнне выканання практычных работ;
д) адпаведнасць выконваемых вучнямi работ патрабаванням
вучэбных праграм, узроўню уменняў i навыкаў, стану i перспектывам
развiцця адпаведных галiн навукi;
е) магчымасцi праяўлення iндывiдуальнасцi i творчасцi вучняў
пры выкананнi практычных i лабараторных работ.
23. Гуманiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу:
а) якасць выкладання гуманiтарных прадметаў;
б) вызваленне ўрокаў ад прымiтыўнага навучання i схематызму;
в) узмацненне духоўнасцi, чалавечай сутнасцi; раскрыццё
магчымасцей фармiравання асобы на падставе агульначалавечых
каштоўнасцей.
24. Работа па камп'ютэрызацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Выкарыстанне ЭВМ на уроках i ў пазаўрочнай рабоце.
ЯКАСЦЬ НАВУЧАННЯ ВУЧНЯЎ
1. Узровень ведаў навучэнцаў на падставе вынiкаў кантрольных
работ, iх суадносiны з бягучай i чацвяртной паспяховасцю тых жа
вучняў (дадаткi NN 8, 8а).
а) лепшыя i горшыя паказчыкi па класах i настаўнiках па узроўню
ведаў вучняў;
б) якiя праграмныя пытаннi засвоены недастаткова, характэрныя
памылкi, iх iстотнасць;
в) узровень засваення вучнямi вучэбна-праграмнага матэрыялу па
асноўных цыклах вучэбнага плана (па вынiках тэставання), тэарэтычных
i светапоглядных паняццяў;
г) узровень ведаў, уменняў i навыкаў вучняў (аб'ём, глыбiня,
сiстэмнасць, грунтоўнасць, свядомасць);
д) уменне навучэнцаў ацэньваць факты i з'явы з пазiцый
сучаснасцi.
2. Ступень развiцця пазнавальнай актыўнасцi навучэнцаў:
а) авалодванне навыкамi самастойнай работы;
б) узровень развiцця творчай актыўнасцi i самастойнасцi
навучэнцаў, выпрацаванасць у iх навыкаў i уменняў самаадукацыi,
самавыхавання, самаразвiцця;
в) авалодванне навучэнцамi агульнавучэбнымi i спецыяльнымi
уменнямi i навыкамi вучэбнай працы.
3. Рэалiзацыя школьнага кампанента вучэбных планаў (заняткi па
iнтарэсах, факультатывы i курсы па выбару, стымулюючыя i
падтрымлiваючыя заняткi i г.д.).
4. Вынiкi ўдзелу навучэнцаў у прадметных алiмпiядах.
5. Псiхалагiчнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу:
- дыягностыка псiхалагiчнай падрыхтоўкi дзяцей да школы i
састаўленне рэкамендацый па фармiраваннi першых класаў;
- паглыбленае псiхалагiчнае абследаванне вучняў
эксперыментальных класаў;
- правядзенне псiхолага-педагагiчнага семiнара для настаўнiкаў;
- правядзенне карэкцыйных заняткаў з групай дзяцей, якiя
адчуваюць цяжкасцi ў адаптацыi да вучэбнай дзейнасцi;
- правядзенне з вучнямi сярэдняй ступенi навучання адпаведнай
псiхадыягностыкi з мэтай арганiзацыi дыферэнцыраванага навучання i
састаўлення рэкамендацый па камплектаваннi профiльных класаў;
- дыягностыка, карэкцыя i развiццё сiстэм адносiн
"вучань-вучань", "вучань-настаўнiк", "настаўнiк-настаўнiк";
- правядзенне гутарак, кансультацый, трэнiнгаў з вучнямi,
бацькамi, якiя адчуваюць цяжкасцi ў адносiнах з дзецьмi;
- арганiзацыя дэферэнцыраванага навучання вучняў на старэйшай
ступенi;
- псiхадыягнастычныя даследаваннi эфектыўнасцi вучэбнай
дзейнасцi.
СТАН ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ
1. Наяўнасць планаў, праграм выхаваўчай работы.
2. Арганiзацыя i элiтнасць вучнёўскага калектыву
(дадаткi NN 9, 10).
а) выкананне патрабаванняў Статута навучальнай установы i
тыпавых правiлаў для навучэнцаў;
б) стварэнне органаў вучнёўскага кiравання i самакiравання;
в) сувязь вучнёўскага самакiравання i педагагiчнага
кiраўнiцтва;
г) адзiнства педагагiчных пазiцый у калектыве;
д) супрацоўнiцтва i узаемадапамога настаўнiкаў, выхавацеляў i
навучэнцаў у вырашэннi ўсiх вучэбна-выхаваўчых задач навучальнай
установы.
3. Адзiнства i цэльнасць выхаваўчага працэсу:
а) узаемасувязь навучання i выхавання, пераемнасць у вучэбным i
выхаваўчым працэсе;
б) каардынацыя работы адмiнiстрацыi школы, класных кiраўнiкоў,
выхавацеляў, органаў вучнёўскага самакiравання, маладзёжных i
дзiцячых аб'яднанняў.
4. Адлюстроўванне ў дзейнасцi асноўных напрамкаў выхаваўчай
работы:
а) работа па фармiраваннi адказных адносiн да вучобы:
- прадметныя гурткi, тэматычныя вечары, лекторыi, алiмпiяды i
г.д.;
- арганiзацыя пазакласнага чытання, работа з кнiгай;
- дзейнасць навуковых таварыстваў вучняў (НТВ), узровень
правядзення даследчай работы ў прадметных, гiсторыка-краязнаўчых i
iнш. гутарках;
- выкарыстанне патэнцыялу навуковых, вышэйшых i сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў, творчых аб'яднанняў i саюзаў,
размешчаных у вобласцi, горадзе, раёне, мiкрараёне навучальнай
установы, для правядзення навукова-даследчай работы з навучэнцамi;
б) фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi i выхаванне
патрыятызму:
- вывучэнне гiсторыi i традыцый роднага краю, сваёй мясцовасцi;
- выкарыстанне сродкаў народнай педагогiкi;
- увядзенне спецыяльных курсаў, факультатываў;
- стварэнне музеяў, куткоў гiсторыi бацькаўшчыны, груп
экскурсаводаў, лектараў i г.д.;
- выхаванне любвi i павагi да роднай мовы, сiмвалаў незалежнай
Беларусi;
- прапаганда i адраджэнне культуры роднага краю;
- выкананне Закона "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
в) фармiраванне маральных якасцей, этыкету, правiл добрага
тону;
г) фiзiчнае выхаванне вучняў, арганiзацыя спартыўнай,
фiзкультурна-масавай i аздараўленчай работы:
- наяўнасць, эфектыўнасць дзейнасцi спартыўных таварыстваў,
клубаў, секцый, у тым лiку i тэхнiчных вiдаў спорту;
- правядзенне спартыўных свят, спаборнiцтваў, алiмпiяд сярод
навучэнцаў;
- вынiковасць спартыўна-масавай работы, уздзеянне яе на
ўмацаванне здароўя навучэнцаў, выкананне iмi нормаў ГПА;
- выкарыстанне спартыўнай матэрыяльна-тэхнiчнай базы ў
фiзкультурна-масавай рабоце;
- стан экскурсiйна-турысцкай i краязнаўчай работы;
- работа з фiзiчна аслабленымi навучэнцамi;
д) экалагiчнае выхаванне;
е) працоўнае навучанне i прафарыентацыя навучэнцаў:
- удзел навучэнцаў у самаабслугоўваннi, добраўпарадкаваннi
прышкольнага ўчастка, мiкрараёна навучальнай установы;
- удзел у афармленнi вучэбных кабiнетаў, стварэннi наглядных
дапаможнiкаў;
- узаемаадносiны навучальнай установы з базавымi
прадпрыемствамi; устанаўленне дзелавых сувязей з працоўнымi
калектывамi, iх роля ў працоўным навучаннi i выхаваннi навучэнцаў;
- стварэнне i эфектыўнасць дзейнасцi працоўных аб'яднанняў,
навучэнцаў, вучнёўскiх брыгад, аграшкольных аб'яднанняў, працоўных
атрадаў, ляснiцтваў, гурткоў "зялёных" i "блакiтных" патрулёў,
лагераў працы i адпачынку i г.д.;
- арганiзацыя грамадска-карыснай працы навучэнцаў; удзел
старшакласнiкаў у вытворчай працы на прадпрыемствах, у калгасах i
саўгасах;
- правядзенне масавых мерапрыемстваў па працоўным выхаваннi;
- змест, арганiзацыя i вынiковасць прафарыентацыйнай работы з
навучэнцамi рознага ўзросту;
- наяўнасць кабiнета прафарыентацыi i ўзровень яго работы.
ж) пазакласная работа па эстэтычным выхаваннi:
- арганiзацыя заняткаў вучняў у музычных, мастацкiх,
харэаграфiчных i iншых гуртках, тэатральных, лiтаратурных,
кiнастудыях, наведванне разнастайных лекторыяў, тэатраў i
кiнатэатраў;
- наяўнасць i арганiзацыя работы вакальна-iнструментальных
ансамбляў, гурткоў мастацкай самадзейнасцi i гурткоў
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- эстэтычнае выхаванне навучэнцаў пад уплывам навакольнай
рэчаiснасцi (эстэтызацыя памяшканняў навучальнай установы, эстэтыка
ў арганiзацыi вучэбнага быту, рэжыму дня, арганiзацыi дзейнасцi
школьнага калектыву).
з) прававое выхаванне навучэнцаў;
i) пазакласная работа па развiццi тэхнiчнай творчасцi
навучэнаў;
- наяўнасць тэхнiчных клубаў, таварыстваў (у тым лiку ТВР, НТВ,
НТТМ i iншых), гурткоў, секцый; узровень iх дзейнасцi i колькасць
прыцягнутых навучэнцаў, у тым лiку i педагагiчна запушчаных
старшакласнiкаў; вынiковасць работы;
- удзел у розных выставах тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў,
спаборнiцтвах аўта-матацыклiстаў, картынгiстаў, авiя- i
дэльта-планерыстаў, радыстаў, суднамадэлiстаў i г.д.;
- выкарыстанне матэрыяльна-тэхнiчнай i метадычнай базы, станцый
юных тэхнiкаў, натуралiстаў, вучэбна-тэхнiчных цэнтраў
прадпрыемстваў i iншых устаноў для тэхнiчнай i даследчай дзейнасцi
навучэнцаў.
5. Арганiзацыя работы класных кiраўнiкоў:
а) наяўнасць планаў выхаваучай работы з класам;
б) работа з настаўнiкамi, якiя працуюць у даным класе;
в) работа з бацькамi, грамадскасцю;
г) дыягностыка i стварэнне iндывiдуальных цi мэтавых праграм
выхавання;
д) здароўе навучэнцаў, санiтарна-гiгiенiчнае выхаванне, навыкi
першай медыцынскай дапамогi i паводзiн ў экстрэмальных умовах.
6. Арганiзацыя i стан маладзёжна-грамадскага руху ў навучальнай
установе:
а) наяўнасць дзiцяча-юнацкiх грамадскiх аб'яднанняў (пiянеры,
скаўты, скарынiчы i г.д.), ахоп вучняў гэтымi аб'яднаннямi;
б) змест работы дзiцяча-юнацкiх грамадскiх аб'яднанняў,
праграмы iх дзейнасцi;
в) роля дзiцячых грамадскiх аб'яднанняў у выхаваннi дзяцей i
падлеткаў;
г) традыцыi аб'яднанняў, даручэннi, iх выкананне;
д) узаемадзеянне педагагiчнага калектыву i вучнёўскiх
аб'яднанняў; педагагiчнае кiраўнiцтва дзейнасцю дзiцяча-юнацкiх
грамадскiх аб'яднанняў;
е) формы прапаганды работы дзiцяча-юнацкiх грамадскiх
аб'яднанняў;
ж) аказанне дапамогi дзiцяча-юнацкiм грамадскiм аб'яднанням у
павышэннi iх ролi ў жыццi калектыву школы.
7. Знешнiя сувязi школьнага калектыву ў арганiзацыi
пазаўрочнага часу навучэнцаў. Выкарыстанне навучальнай установай
магчымасцей сацыяльнага наваколля:
а) удзел грамадскасцi ў жыццi навучальнай установы;
б) работа з бацькамi:
- кансультацыйныя пункты, служба сям'i i г.д.;
- арганiзацыя прапаганды педагагiчных ведаў;
- вынiковасць сувязей з сям'ёй;
- прыцягванне бацькоў i грамадскасцi да арганiзацыi пазаўрочнай
выхаваўчай работы з навучэнцамi;
в) сувязь с пазашкольнымi ўстановамi, якiя маюць дачыненне да
выхавання моладзi;
г) сувязь з камiсiямi па справах няпаўналетнiх.
8. Меркаваннi настаўнiкаў, навучэнцаў аб стане выхаваўчай
работы ў навучальнай установе (дадаткi NN 1, 9).
9. Кiраўнiцтва выхаваўчай работай з навучэнцамi ў навучальнай
установе:
а) роля педагагiчнага савета i Савета навучальнай установы ў
вызначэннi зместу i кiрункаў выхаваўчай работы з навучэнцамi;
б) работа дырэктара навучальнай установы па кiраўнiцтву
выхаваўчай работай;
в) месца i роля намеснiка дырэктара па выхаваўчай рабоце i
класных кiраўнiкоў у кiраўнiцтве выхаваўчай работай у арганiзацыi
пазаўрочнага часу вучняў;
г) работа старшага важатага ў школе, а таксама з дзецьмi i
падлеткамi па месцу iх жыхарства;
д) работа сацыяльнага педагога i псiхолага навучальнай
установы.
4.5. ЛЯЧЭБНА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС
(для санаторных, спецыяльных агульнаадукацыйных школ-iнтэрнатаў)
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная установа пры праверцы
гэтага пытання: справаздача медыцынскага блока па кадрах, загады па
навучальнай установе, уваходная карэспандэнцыя, медыцынскiя картачкi
навучэнцаў.
1. Устанавiць агульную колькасць медыцынскiх работнiкаў
навучальнай установы, колькасць сумяшчальнiкаў, цякучасць
медыцынскiх работнiкаў, яе прычыны.
2. Прааналiзаваць правядзенне спецыялiзаванага лячэння,
рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў, захаванне ў iнтэрнаце
санiтарна-гiгiенiчнага i процiэпiдэмiялагiчнага рэжыму.
3. Рэжым i якасць харчавання вучняў, дазiроўка iх фiзiчных i
разумовых нагрузак.
4. Правядзенне паглыбленага медыцынскага агляду.
5. Кансультацыi ў iнстытутах, клiнiках, спецыялiзаваных
аддзяленнях бальнiц (у залежнасцi ад паказанняў пры правядзеннi
лячэбна-рэабiлiтацыйнай работы).
6. Метадычная работа з педагогамi, выхавацелямi. Педагагiчная
мэтазгоднасць i эфектыўнасць выкарыстання настаўнiкамi метадаў,
сродкаў i арганiзацыйных форм навучання.
7. Карэкцыйная накiраванасць працэсу навучання i выхавання.
Узровень правядзення спецыяльных заняткаў па развiццi зрокавага,
слыхавога, датыкальнага (адчувальнага) успрымання мовы.
Сацыяльна-бытавая арыентацыя лячэбнай фiзкультуры, рытмiкi,
лагапедыi.
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНIКАЎ АТЭСТАЦЫI
I СКЛАДАННЕ ВЫНIКОВЫХ ДАКУМЕНТАЎ
1. Заключны этап работы над матэрыяламi атэстацыi - складанне
(напiсанне) заключэння па кожным раздзеле работы навучальнай
установы, вынiковага дакумента, фармулёўка высноў i прапаноў:
а) заключэнне па вынiках атэстацыi павiнна ўтрымлiваць глыбокi
аналiз стану спраў у атэстуемай навучальнай установе, напiсана
лаканiчна ў стылi справавога дакумента;
б) статыстычныя матэрыялы, таблiцы, дыяграмы, матэрыялы
тэставання, анкетавання i кантрольных работ, у якiх аналiзуюцца
асобныя пытаннi работы навучальнай установы, могуць афармляцца ў
якасцi дадатку ад агульнай даведкi;
в) немэтазгодна перагружаць дакумент неiстотнымi, другараднымi
дэталямi;
г) кожная выснова, прапанова, якiя ўтрымлiваюцца ў пастанове,
даведцы i заключэннi, павiнны быць грунтоўна аргументаваны
адпаведным аналiзам наяўных i тыповых фактаў.
2. Вынiкi атэстацыi навучальнай установы могуць падводзiцца на
метадычным (педагагiчным) савеце, Савеце навучальнай установы,
пасяджэннi раённага (гарадскога) савета па адукацыi, пасяджэннi
выканкома раённага (гарадскога) Савета народных дэпутатаў, дзе
аналiзуецца фактычны стан спраў у атэстуемай навучальнай установе,
даецца адпаведная ацэнка, уносяцца прапановы па паляпшэннi работы,
робяцца высновы i даецца заключэнне: установа лiчыцца "атэставанай i
заслугоўвае заахвочвання", "атэставанай", "неатэставанай",
"прайшоўшай першасную атэстацыю". Вынiкi атэстацыi афармляюцца
загадам рай(гар) АА. Пры вынясеннi заключэння аб дзейнасцi
навучальнай установы можа быць выкарыстаны дыферэнцыраваны падыход.
Заключэнне "неатэставана" выносiцца ў выпадках, калi навучальная
ўстанова незадавальняюча выконвае ўскладзеныя на яе абавязкi, г.зн.
нiзкi ўзровень ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў, неадпаведны
патрабаванням узровень навучальна-выхаваўчага працэсу, сiстэматычнае
невыкананне праграм, вучэбных планаў, немагчымасць забяспечыць
вучэбна-выхаваўчы працэс з-за адсутнасцi хаця б мiнiмальна патрэбнай
матэрыяльна-тэхнiчнай базы, неадпаведны кiруюча-выкладчыцкi састаў i
г.д. У гэтым выпадку праект пастановы аб атэстацыi рэкамендуецца
разгледзець i зацвердзiць на пасяджэннi адпаведнага рай(гар)
выканкама Савета народных дэпутатаў з унясеннем адпаведных прапаноў:
лiквiдацыя навучальнай установы (у выпадку, калi лiквiдацыя
навучальнай установы не ўяўляецца магчымай, напрыклад, адна школа ў
населеным пункце або абслугоўвае вялiкi вясковы раён, яе
перапрафiлiраванне цi змена статусу - сярэдняя пераводзiцца на
статус базавай), навучальная установа новага тыпу пазбаўляецца
гэтага статусу i ператвараецца ў звычайную агульнаадукацыйную i
г.д., як правiла, у гэтым выпадку змяняецца кiраўнiцтва ўстановы,
абнаўляецца i ўмацоўваецца састаў педагагiчных кадраў (згодна з п.2
арт.33 i арт.35 КЗаП Рэспублiкi Беларусь). Акрамя гэтага, пры
неатэстацыi навучальнай установы могуць быць зроблены i iншыя захады
з боку рай(гар) выканкама: умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы,
фiнансавае забеспячэнне i г.д. Усе дзеяннi ў напрамку выпраўлення
ўзнiкшага становiшча афармляюцца рашэннем рай(гар)выканакома з
вызначэннем канкрэтных тэрмiнаў рэалiзацыi зацверджаных
мерапрыемстваў.
Навучальная ўстанова прызнаецца "прайшоўшай першасную
атэстацыю" ў выпадку, калi ў цэлым выконваюцца патрабаваннi да
навучальнай установы гэтага тыпу, але не болльш чым па двух асноўных
аспектах яе дзейнасцi ёсць сур'ёзныя недахопы. У гэтым выпадку
вызначаецца тэрмiн паўторнай атэстацыi праз 1-2 гады i
прапаноўваюцца канкрэтныя меры па лiквiдацыi выяўленых недахопаў.
"Навучальная ўстанова атэставана" азначае, што яна працуе на
адпаведным узроўнi i выконвае асноўныя патрабаваннi да навучальнай
установы гэтага тыпу.
"Навучальная ўстанова атэставана i заслугоўвае заахвочвання"
азначае, што яна працуе на высокiм узроўнi, вынiкi яе дзейнасцi
значна перавышаюць сярэднiя паказчыкi ўстаноў такога тыпу. У гэтым
выпадку ў выканком адпаведнага Савета народных дэпутатаў уносiцца
прапанова аб маральным заахвочваннi, дыферэнцыраванай аплаце працы
супрацоўнiкаў установы, якiя паказалi у ходзе атэстацыi высокiя
вынiкi работы. Некаторыя з кiраўнiкоў i выкладчыкаў гэтай установы
могуць быць прадстаўлены да ведамасных узнагарод Мiнiстэрства
адукацыi, дзяржаўных узнагарод i ганаровых званняў Рэспублiкi
Беларусь.
У абодвух апошнiх выпадках навучальнай установе даецца права
працаваць на самакантролi да чарговай атэстацыi, калi не адбудуцца
нейкiя надзвычайныя выпадкi: змена кiраўнiцтва, значнае абнаўленне
выкладчыцкага саставу, змена статусу навучальнай установы i г.д.
Пры напiсаннi пастановы, даведкi i заключэння неабходна
ўключаць факты, грунтоўна абаснаваныя адпаведным аналiзам. Няма
неабходнасцi даваць падрабязныя тлумачэннi па кожным пункце
праграмы. Гэта робiцца толькi ў выпадках, калi па тым цi iншым
пытаннi ёсць сур'ёзныя недахопы цi, наадварот, вiдавочныя
дасягненнi. У астатнiх выпадках робiцца толькi заключэнне аб
выкананнi таго цi iншага пункта праграмы адпаведна патрабаванням.
Таксама не ўключаюцца ў вынiковыя дакументы пытаннi праграмы,
падстава для вывучэння якiх адсутнiчае па аб'ектыўных прычынах i
неабавязкова цi наогул не прадугледжана для паўнацэннай работы
навучальнай установы (напрыклад, iнтэрнат, кацельня, аўтатранспарт i
г.д.) адпаведнымi i нарматыўнымi цi дзяржаўнымi дакументамi
(вучэбнымi планамi i праграмамi, рашэннямi органаў улады розных
узроўняў i г.д.).
3. Аб вынiках атэстацыi навучальнай установы iнфармуецца у
адпаведны выканкам Савета народных дэпутатаў. Вынiкi атэстацыi
даводзяцца да ўсiх навучальных устаноў раёна, горада.
Дадатак 1
Анкета для настаўнiкаў
---T--------------------------------T-----------------------------
¦ ¦
NN ¦ Пытанне ¦ Адказы
¦ +----T----------T-------------
¦ ¦так ¦ часткова ¦ не
---+--------------------------------+----+----------+-------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5
---+--------------------------------+----+----------+-------------
Цi задаволены Вы:
1. Намаганнямi калектыву па
ўдасканаленню работы навучальнай
установы.
2. Згуртаванасцю калектыву.
3. Адносiнамi да падначаленых з боку:
- дырэктара;
- намеснiка дырэктара па навучальнай
рабоце;
- намеснiка дырэктара па выхаваўчай
рабоце;
- намеснiка дырэктара па навукова-
метадычнай рабоце.
4. Клопатам аб супрацоўнiках навучальнай
установы з боку:
- дырэктара;
- прафсаюзнай арганiзацыi.
5. Умовамi работы настаўнiкаў.
6. Псiхалагiчным клiматам у калектыве.
7. Кантролем за работай настаўнiкаў i
працоўнай дысцыплiнай супрацоўнiкаў
з боку
- дырэктара;
- нам.дырэктара па вучэбнай рабоце;
- нам.дырэктара па выхаваўчай рабоце;
- нам.дырэктара па навукова-метадычнай
рабоце.
8. Iнфармаванасцю калектыву аб справах
навучальнай установы.
9. Аказаннем метадычнай дапамогi з боку:
- нам.дырэктара па навучальнай рабоце;
- нам.дырэктара па выхаваўчай рабоце;
- нам.дырэктара па навукова-метадычнай
рабоце;
- раённай (гарадской) метадычнай службы.
10. Калектывам навучэнцаў (класаў), дзе
працуеце.
11. Сваiмi жыллёва-бытавымi ўмовамi.
12. Рэжымам работы, раскладам заняткаў.
13. Аснашчанасцю кабiнетаў (лабараторый) па
выкладаемым Вамi прадмеце.
14. Аб'ёмам педагагiчнай назрузкi.
15. Метадычным забеспячэннем.
16. Узроўнем падрыхтоўкi навучэнцаў па
выкладаемым Вамi прадмеце.
17. Iснуючай сiстэмай павышэння квалiфiкацыi.
Цi лiчыце Вы, што:
18. Размеркаванне педагагiчнай нагрузкi
праводзiцца аб'ектыўна з захаваннем
прынцыпаў галоснасцi i дэмакратыi.
19. Добра iнфармаваны аб сучасным стане,
праблемах адукацыi.
20. У рабоце Вашай навучальнай установы,
педагагiчнага калектыву на справе
захоўваецца прынцып галоснасцi i
дэмакратыi.
21. Кiраўнiцтва навучальнай установы
аб'ектыўна ацэньвае Вашу работу.
22. Навучальная установа рыхтуе добра
адукаваную i выхаваную моладзь.
23. Цi аказвае Вам навучальная установа
дапамогу ў вырашэннi жыллёвых праблем
--------------------------
------------------------------------------------------------------
24. Што ў жыццi Вашай навучальнай установы
з'явiлася новага, заслугоўваючага ўвагi
-----------------------
------------------------------------------------------------------
------------------------------------------------------------------
------------------------------------------------------------------
АНКЕТА Дадатак 2
"Кiраўнiк навучальнай установы"
Пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
------------------------------
-------------------------------------------------------------------
1. Якiя задачы, на Вашу думку, навучальная установа вырашае
найбольш паспяхова?
--------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
2. Якiя недахопы Вы бачыцце ў рабоце Вашай навучальнай установы?
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
3. Якiя шляхi ўдасканалення дзейнасцi Вашай навучальнай установы
Вы бачыцце?
-----------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
4. Якiя этапы дзейнасцi Вашай навучальнай установы Вы плануеце?
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
5. З якiм эталонам Вы параўноўваеце вынiкi, дасягнутыя Вашай
установай?
------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
6. Па якiх паказчыках Вы будзеце меркаваць, што работа па
арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Вашай навучальнай
установе мае станоўчы вынiк?
------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
7. Якую дапамогу Вы хацелi б атрымаць?
-----------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Дзякуем за адказы!
Дадатак N 3
Кiруючы i выкладчыцкi састаў навучальнай установы
***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.
Дадатак N 4
Кiруючы састаў навучальнай установы
***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.
Дадатак N 5
Выкананне вучэбнай праграмы
***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.
Дадатак N 6
Выкананне практычнай часткi вучэбнай праграмы
***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.
Дадатак N 7
АНКЕТА "Выкладчык вачыма навучэнца"
Развiццё самакiравання прадугледжвае вывучэнне меркавання
навучэнца аб якасцi выкладання вучэбных дысцыплiн. Яно ўлiчваецца
пры правядзеннi атэстацыi. З гэтай мэтай просiм Вас адказаць на
пытаннi аб прафесiйных якасцях выкладчыка Вашай навучальнай
установы. Ацанiце ўзровень выкладання i прафесiйныя якасцi
выкладчыка па 9-бальнай шкале, дзе:
9 - 8 балаў - высокая якасць праяўляецца заўсёды;
7 - 6 балаў - высокая якасць праяўляецца часта;
5 - 4 балы - якасць праяўляецца на ўзроўнi 50%;
3 - 2 балы - высокая якасць праяўляецца рэдка;
1 бал - высокая якасць амаль адсутнiчае;
0 балаў - ацанiць не магу.
Падпiсваць анкету не трэба.
Клас Назва выкладаемага прадмета
------------------ (спецкурса)
N Прафесiйныя якасцi выкладчыка Колькасць балаў
1. Выкладае матэрыял зразумела,
даступна
2. Тлумачыць складаныя месцы тэмы
3. Вылучае галоўныя моманты
4. Умее выклiкаць i падтрымаць
iнтарэс (цiкавасць да прадмета)
5. Сочыць за рэакцыяй аўдыторыi
6. Задае пытаннi, падахвочвае да
дыскусii
7. Захоўвае лагiчную паслядоўнасць
пры выкладаннi
8. Дэманструе культуру мовы, выразнасць
дыкцыi, спрыяльны тэмп выкладання
9. Умее зняць напружанне i стомленасць
аўдыторыi
10. Творчы падыход i iнтарэс да сваёй
справы
11. Добразычлiвасць i такт у адносiнах
да вучняў
12. Цярпiмасць
13. Патрабавальнасць
14. Зацiкаўленасць у поспехах вучня
15. Аб'ектыўнасць у ацэнцы ведаў навучэнца
16. Уважлiвыя адносiны да вучня
17. Выклiкае прыхiльнасць да сябе высокай
эрудыцыяй
18. Выклiкае прыхiльнасць да сябе манерай
паводзiн i знешнiм выглядам.
Дзякуем за адказы.
Дадатак N 7а
АНКЕТА
"На мой погляд"
Дарагi старшакласнiк!
У Вашай навучальнай установе праводзiцца даследаванне
эфектыўнасцi навучальна-выхаваўчага працэсу. У Вас ёсць магчымасць
дапамагчы гэтаму даследаванню. Для гэтага закончыце надрукаваныя
нiжэй сказы. Рабiце гэта як мага хутчэй. "Правiльных" i
"няправiльных" адказаў тут не будзе.
Ваша думка з'яўляецца самым каштоўным.
1. На мой погляд, самым каштоўным у нашай навучальнай установе
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
2. Веды, атрыманыя ў нашай навучальнай установе, дазваляюць
мне
-----------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
3. Мне здаецца, што галоўнае, да чаго iмкнуцца нашы
настаўнiкi
---------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
4. Добры настрой, высокая працаздольнасць залежыць ад
таго
----------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
5. Цяжэй усяго было
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
6. Калi я параўноўваю сябе з равеснiкамi з iншых навучальных
устаноў
-------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
7. Мне здаецца, што форма правядзення заняткаў у нашай
навучальнай установе
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
8. Вельмi хачу, каб у нашай навучальнай установе
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
9. Калi б можна было
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Дзякуем за дапамогу!
Дадатак N 8
Аналiз выканання iнспектарскiх кантрольных работ
па прадмету у
------------------ -----------------
класе
--------------
Настаўнiк
-----------------------------------------------------------
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
Колькасць вучняў у класе , выконвала
работу чал. ---------------
-----
Атрымалi адзнакi: Мелi адзнакi (за чвэрць,
бягучыя)
патрэбнае падкрэслiць
"5" % %
------------- ------------ ----------------- ----------
"4" % %
------------- ------------ ----------------- ---------
"3" % %
------------- ------------ ----------------- ----------
"2" % %
------------- ------------ ----------------- ----------
Памылкi, дапушчаныя пры выкананнi работы
---------------------------
-------------------------------------------------------------------
Дрэнна засвоеныя пытаннi
--------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Пры добрых вынiках вызначыць формы, метады, прыёмы, якiя
выкарыстоўвае настаўнiк
---------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Пры слабых i нездавальняючых вынiках вызначыць прычыны, якiя
гэта выклiкалi
-----------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Высновы i прапановы па паляпшэнню адукацыйнага ўзроўню
навучэнцаў
----------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку i асабiсты подпiс асобы, якая
праводзiла праверку i аналiз вынiкаў)
" " 199 г.
---- -------------- ---
__________________________
*) Уключаць толькi навучэнцаў, якiя выконвалi кантрольную
работу.
Дадатак N 8а
Зводная таблiца вынiкаў кантрольных работ
***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.
Дадатак N 9
АНКЕТА ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎ
Вашы думкi аб стане выхаваўчай работы
1. Што новага з'явiлася у навучальнай установе пры правядзеннi
выхаваўчай работы з Вамi ў апошнi час?
------------------------------
-------------------------------------------------------------------
2. У якiх гутарках (секцыях, аб'яднаннях, студыях i г.д.) Вы
займаецеся (пералiчыце)?
а) спартыўна-турысцкiх
----------------------------------------
б) мастацкiх
-------------------------------------------------
в) тэхнiчных
------------------------------------------------
--T--------------------------------------T----T------------T-------
NN¦ ¦ ¦ ¦
пп¦ ПЫТАННЕ ¦ так¦ не заўсёды ¦ не
--+--------------------------------------+----+------------+-------
3. Цi цiкава Вам у навучальнай установе?
4. Цi адчуваеце Вы перамены ў адносiнах
да навучэнцаў з боку настаўнiкаў?
5. Цi адчуваеце Вы перамены ў выхаваўчай
рабоце?
6. Цi удзельнiчаеце Вы ў органах
вучнёўскага самакiравання?
7. Цi прымаеце Вы ўдзел у абмеркаваннi i
стварэннi планаў мерапрыемстваў, якiя
праводзяцца ў Вашай навучальнай установе,
класе?
8. Цi задаволены Вы ўмовамi для адпачынку i
заняткаў па iнтарэсах, якiя створаны ў
Вашай навучальнай установе?
9. Цi прымаеце Вы ўдзел у падрыхтоўцы
агульнашкольных, класных мерапрыемстваў?
10. Цi дапамагае Вам навучальная ўстанова ў
развiццi Вашых здольнасцей, iмкненняў?
11. Цi цiкава Вам з Вашым класным кiраўнiком
праводзiць розныя мерапрыемствы?
12. Цi цiкава Вам у маладзёжных грамадскiх
аб'яднаннях, якiя iснуюць у Вашай
навучальнай установе (пiянеры, скаўты,
скарынiчы i г.д.)?
13. Цi адчуваеце Вы клопат навучальнай
установы аб Вашым будучым дабрабыце,
будучай працы, прафесii?
14. Цi ўдзельнiчаеце Вы ў мiжшкольных i
агульнагарадскiх мерапрыемствах,
арганiзаваных органамi адукацыi?
Калi на нейкае пытанне Вы адказалi "не заўсёды" або "не", на
адваротным баку анкеты коратка растлумачце, чаму?
Дзякуем за адказы!
Дадатак N 10
АНКЕТА ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎ
Вашы думкi аб вучнёўскiм самакiраваннi
1. Назавiце, калi ласка, дзеючыя ў Вашай навучальнай установе i
ў Вашым класе органы вучнёўскага
самакiравання
-----------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
2. Што карыснага прыносiць навучэнцам iх
дзейнасць?
----------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
3. Якiя пытаннi ў Вашай навучальнай установе даверана вырашаць
самiм навучэнцам?
--------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
4. Якiя праблемы i пытаннi навучэнцы Вашай навучальнай установы
жадалi б вырашаць самастойна, не пытаючыся дазволу ў
дарослых
------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
5. Цi ёсць у навучальнай установе пытаннi, якiя, на Вашу думку,
нельга вырашаць адным навучэнцам (чаму)?
---------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
6. Iснуе думка, што пашырэнне правоў навучэнцаў (свабоднае
наведванне заняткаў, выбар настаўнiкаў, прадметаў, формы адзення i
г.д.) павiнна суправаджацца адначасовым ускладаннем на iх
дадатковых абавязкаў. Якая Ваша думка па гэтым пытаннi?
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
7. Якiя абавязкi трэба ўскласцi на навучэнцаў Вашай навучальнай
установы?
------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Дзякуем за адказы!
Дадатак N 11
ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
матэрыялаў, прад'яўляемых навучальнай
установай да пачатку атэстацыi
1. Нарматыўныя дакументы навучальнай установы (статут, загады,
распараджэннi, рашэннi Савета i г.д.).
2. Гадавы план работы навучальнай установы (разам з дадаткамi).
3. Планы i пратаколы пасяджэнняў Савета навучальнай установы,
метадычнага (педагагiчнага) Савета.
4. Вучэбныя планы i праграмы па ўсiх прадметах i профiлях
(уключаючы факультатывы i курсы па выбару).
5. Расклад вучэбных заняткаў.
6. Планы i матэрыялы пасяджэнняў метадычных аб'яднанняў.
7. Вучэбна-метадычныя матэрыялы па ўсiх вiдах заняткаў.
8. Матэрыялы па планаваннi выхаваўчай работы ў навучальнай
установе.
9. Матэрыялы атэстацыi, павышэння квалiфiкацыi педагагiчных
кадраў навучальнай установы.
10. Матэрыялы выпускных экзаменаў за апошнiя 3 гады.
11. Кнiгi выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi i пасведчанняў
аб базавай адукацыi.
12. Тарыфiкацыйныя ведамасцi.
13. Пашпарт установы.
Заўвага: Iншыя матэрыялы запрошваюцца па неабходнасцi ў працэсе
атэстацыi навучальнай установы.
----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 553/12.
Дата: 26.09.94 г.
|