Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 4 августа 1994 г. №227 "Iнструкцыя i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 4.08.94 г.                                                  N 227


 Аб зацвярджэннi iнструкцый i метадычных
 рэкамендацый па правядзеннi атэстацыi i
 акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi
 Беларусь
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу  приказом  Министерства  образования  от   22
         апреля  1997  г.  N  211  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.)  

     У адпаведнасцi з Законам "Аб  адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i
тыпавым  Палажэннем аб  атэстацыi i  акрэдытацыi навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi ад 7 лютага
1994 года  N 33 i  зарэгiстраваным у Рэестры  Дзяржаўнай рэгiстрацыi
Мiнiстэрства  юстыцыi   Рэспублiкi Беларусь ад  18 лютага 1994  года
N 23012
                             ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць  наступныя iнструкцыi i  метадычныя рэкамендацыi
па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi:
     - Дашкольных устаноў.
     - Агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў).
     - Прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў.
     - Сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
     - Вышэйшых навучальных устаноў.

     2.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi,   мiнiстэрствам  (ведамствам),   у  падпарадкаваннi   якiх
знаходзяцца навучальныя ўстановы, упраўленням адукацыi аблвыканкамаў
i Мiнгарвыканкама,      аддзелам     i      ўпраўленням     адукацыi
рай(гар)выканкамаў  прыняць  да  кiраўнiцтва  названыя  iнструкцыi i
метадычныя рэкамендацыi.


 Мiнiстр                                               В.А.Гайсёнак


                                    Зацверджана
                                    загадам Мiнiстра адукацыi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 4 жнiўня 1994 г. N 227


                IНСТРУКЦЫЯ I МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI
               ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
                ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
                    УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===


                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.

     1.1. Iнструкцыя  i  метадычныя  рэкамендацыi   па   правядзеннi
атэстацыi i акрэдытацыi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў
распрацавана на аснове тыпавога Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных   устаноў  Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  загадам
Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 1994 г. N 33.

     1.2. Iнструкцыя вызначае  адзiныя  метадалагiчныя  падыходы  да
правядзення   атэстацыi   i   акрэдытацыi   прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў (ПТНУ).

     1.3. Атэстацыя  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных   устаноў
праводзiцца  Дзяржаўнай  iнспекцыяй  навучальных  устаноў  i  пад яе
метадычным  кiраўнiцтвам  упраўленнямi  адукацыi   аблвыканкамаў   i
Мiнскага гарвыканкама, мiнiстэрствамi, ведамствамi i iншымi органамi
кiравання, ў падпарадкаваннi  якiх знаходзяцца навучальныя установы;
вышэйшых   тэхнiчных   i   вышэйшых   прафесiянальных  вучылiшчаў  -
Дзяржаўнай  iнспекцыяй  навучальных  устаноў  сумесна  з упраўленнем
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi.

     1.4. Акрэдытацыя   ўсiх   прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
устаноў праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй  навучальных  устаноў.  Ёю
ствараюцца камiсii па акрэдытацыi.

     1.5. Арганiзацыя    i    метадычнае    кiраўнiцтва   атэстацыяй
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных  устаноў  уключае  кантроль  за
ходам   атэстацыi,  дапамогу  атэстацыйным  камiсiям  у  распрацоўцы
кантрольных работ па прадметах, комплексных кантрольных i практычных
работ па прафесiях, тэстаў, метадычных дакументаў з улiкам галiновых
i  рэгiянальных  умоў,  абагульненне  i   ўлiк   вынiкаў   атэстацыi
навучальных устаноў рэспублiкi.

     1.6. Для        правядзення        атэстацыi       недзяржаўных
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, вышэйшых  тэхнiчных  i
вышэйшых   прафесiянальных  вучылiшчаў  Дзяржiнспекцыяй  навучальных
устаноў,  а  прафесiянальна-тэхнiчных   вучылiшчаў   падпарадкаваных
аблвыканкамам     i     Мiнскаму     гарвыканкаму,     а     таксама
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў iншых  мiнiстэрстваў  i
ведамстваў    органамi    кiравання   ўтвараюцца   i   зацвярджаюцца
атэстацыйныя камiсii на чале са старшынёй,  у састаў  якiх  па  меры
неабходнасцi   ўключаюцца   найбольш   квалiфiкаваныя   кiраўнiкi  i
выкладчыкi  прафесiянальна-тэхнiчных  устаноў  i  агульнаадукацыйных
школ,      выкладчыкi      сярэднiх      спецыяльных     навучальных
устаноў, спецыялiсты мiнiстэрстваў i ведамстваў,  вучэбна-метадычных
органаў i сiстэмы павышэння квалiфiкацыi, мясцовых органаў адукацыi,
прадпрыемстваў,  арганiзацый  i  ўстаноў,  прадстаўнiкi   грамадскiх
арганiзацый i цэнтраў занятасцi насельнiцтва.

     1.7. Члены  атэстацыйнай i акрэдытацыйнай камiсiй на час удзелу
ў  атэстацыi  i  акрэдытацыi  па  ўзгадненню   з   iх   кiраўнiцтвам
вызваляюцца ад выканання абавязкаў па месцы асноўнай работы.  Аплата
работы праводзiцца ў адпаведнасцi з Палажэннем Мiнiстэрства адукацыi
аб экспертах.

     1.8. Заключэнне   атэстацыйнай  камiсii  па  вынiках  дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчных   устаноў   дакладваецца   на    пасяджэннi
педагагiчнага  Савета i ў нядзельны тэрмiн накiроўваецца кiраўнiцтву
Дзяржiнспекцыi для прыняцця адпаведнай пастановы.

     1.9. Калi   навучальная   ўстанова   не   згодна   з    ацэнкай
атэстацыйнай,  або акрэдытацыйнай камiсiй,  яна мае права на працягу
месяца з дня завяршэння  атэстацыi  падаць  у  Дзяржаўную  iнспекцыю
навучальных  устаноў  заяву  аб  пераглядзе  заключэння атэстацыйнай
камiсii.  Дадзеная заява разглядаецца ў  месячны  тэрмiн  з  дня  яе
паступлення.
     Пастанова Дзяржаўнай  iнспекцыi   можа   быць   абскарджана   ў
Мiнiстэрстве адукацыi на працягу аднаго месяца.

               2. АТЭСТАЦЫЯ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ
                        НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.

     2.1. Атэстацыя  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных   устаноў
праводзiцца  ў  мэтах ажыццяўлення дзейснага кантролю за рэалiзацыяй
прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi  ў  галiне  прафесiянальнай  адукацыi,
вызначэння  адпаведнасцi  ўзроўню падрыхтоўкi навучэнцаў дзяржаўнаму
стандарту    /патрабаванням/,    развiцця     творчай     iнiцыятывы
iнжынерна-педагагiчных калектываў, павышэння iх адказнасцi за вынiкi
сваёй  работы,  распрацоўкi  мерапрыемстваў  па   павышэннi   якасцi
падрыхтоўкi рабочых кадраў.

     2.2. Атэстацыi  падлягаюць адзiн раз у пяць гадоў усе дзеючыя ў
рэспублiцы прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя  ўстановы  незалежна
ад  iх ведамаснай прыналежнасцi  i формаў уласнасцi па распрацаваных
абласнымi  ўпраўленнямi  адукацыi  планах-графiках,   ўзгодненых   з
Дзяржiнспекцыяй  навучальных  устаноў  i  зацверджаных Мiнiстэрствам
адукацыi.

     2.3. Новыя   прафесiянальна-тэхнiчныя   навучальныя    ўстановы
(дзяржаўныя  i  недзяржаўныя),  якiя  маюць  лiцэнзiю на адукацыйную
дзейнасць,  праходзяць  атэстацыю   праз   адзiн-два   гады   свайго
функцыянiравання.

     2.4. Тэрмiн  работы  атэстацыйнай камiсii не павiнен перавышаць
15 каляндарных дзён.

     2.5. Асноўнымi  метадамi  i  прыёмамi  ў  рабоце   атэстацыйных
камiсiй  з'яўляюцца  анкетаванне,  правядзенне  вусных  i  пiсьмовых
праверак ведаў  навучэнцаў,  комплексных  кантрольных  и  практычных
работ па прафесiях i спецыяльнасцях,  а таксама назiраннi, гутаркi з
навучэнцамi,  выкладчыкамi   i   майстрамi   вытворчага   навучання,
наведванне    заняткаў,    экзаменаў,    аналiз    вучэбна-плануючай
дакументацыi i iнш.

     2.6. Атэстацыйная   камiсiя   вызначае    адпаведнасць    узору
прафесiянальнай   i   агульнаадукацыйнай   падрыхтоўкi   выпускнiкоў
квалiфiкацыйным характарыстыкам на аснове аналiза ведаў,  уменняў  i
навыкаў навучэнцаў зыходзячы з патрабаванняў дзяржаўных стандартаў.

     2.7. Якасць   навучання   па   агульнаадукацыйнай   падрыхтоўцы
вызначаецца па вынiках выпускных экзаменаў,  калi яны праводзяцца  ў
час работы атэстацыйнай камiсii, або кантрольных работ па прадметах,
забяспечваючых неабходны ўзровень прафесiянальнай падрыхтоўкi.

     2.8. Адпавядаючай прафесiянальнай падрыхтоўцы прызнаецца  такое
навучанне   па   агульнаадукацыйных  прадметах,  калi  не  менш  75%
навучэнцаў другога курса паспяхова  здалi  вупускныя  экзамены,  або
выканалi  кантрольныя  работы па прадметах,  вызначаных атэстацыйнай
камiсiяй.

     2.9. Прыкладная ацэнка прафесiянальнай падрыхтоўкi  выпускнiкоў
прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных  устаноў вызначаецца на аснове
рэзультатаў   выпускных   квалiфiкацыйных   экзаменаў,   калi    яны
праводзяцца ў час атэстацыi, цi комплексных кантрольных (практычных)
работ  па  спецыяльнасцях,  якiя  выконваюць  навучэнцы   выпускнога
(перадвыпускнога) курса.

     2.9.1. Высокай   прызнаецца   падрыхтоўка,  калi  не  менш  95%
навучэнцаў станоўча здалi выпускныя  квалiфiкацыйныя  экзамены,  або
выканалi     комплексныя    кантрольныя    i    практычныя    работы
(практыкаваннi),  у тым лiку атрымалi не менш 60  працэнтаў  адзнакi
"4" i "5".

     2.9.2. Добрай  прызнаецца  такая падрыхтоўка,  калi не менш 90%
навучэнцаў станоўча здалi выпускныя  квалiфiкацыйныя  экзамены,  або
выканалi     комплексныя    кантрольныя    i    практычныя    работы
(практыкаваннi),  у тым лiку атрымалi не менш 50  працэнтаў  адзнакi
"4" i"5".

     2.9.3. Здавальняючай  прызнаецца падрыхтоўка,  калi не менш 85%
навучэнцаў станоўча здалi  выпускныя  калiфiкацыйныя  экзамены,  або
выканалi     комплексныя    кантрольныя    i    практычныя    работы
(практыкаваннi).

     2.9.4. Нездавальняючай  прызнаецца  такая   падрыхтоўка,   калi
станоўчыя   адзнакi  на  выпускных  квалiфiкацыйных  экзаменах,  або
комплексных  кантрольных  i  практычных   работах   (практыкаваннях)
атрымалi менш 85 працэнтаў навучэнцаў.

     2.9.5. Пры   ацэнцы   ўзроўню   падрыхтоўкi   па   прафесiях  i
спецыяльнасцях звяртаецца ўвага на:
     - узровень  тэарэтычнай  i практычнай падрыхтоўкi навучэнцаў па
вынiках выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў;
     - ацэнку   якасцi   падрыхтоўкi   рабочых  кадраў  па  водзывах
прадпрыемстваў,  арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна, дзе працуюць
выпускнiкi;
     - наяўнасць, стан i метадычнае забеспячэнне вучэбных кабiнетаў,
лабараторый, майстэрняў, аўтатрактарных палiгонаў;
     - выкарыстанне ў вучэбных мэтах вучэбнай гаспадаркi,  вытворчых
аб'ектаў;
     - змест   рэкамендацый   старшынь   выпускных   квалiфiкацыйных
экзаменаў па далейшаму ўдасканаленню падрыхтоўкi рабочых кадраў.

     2.10. Пры  ацэнцы комплекснай кантрольнай (яна складаецца з 4-х
пытанняў  па  прафiлiруючых  прадметах)  i  практычнай   работы   па
прафесiях i спецыяльнасцi належыць кiравацца наступным:

     2.10.1. Адзнака   "5"  выстаўляецца  тады,  калi  на  "выдатна"
выканана не менш 70% яе аб'ёму, а астатняя частка - на "добра".

     2.10.2. Адзнака  "4"  выстаўляецца  тады,  калi  на  "добра"  i
"выдатна"  выканана не менш 70%  яе аб'ёму пры здавальняючай адзнацы
па астатняй частцы.

     2.10.3. Адзнака "3" выстаўляецца тады,  калi не менш  70%    яе
аб'ёму выканана на станоўчыя адзнакi.

     2.10.4. Адзнака "2" выстаўляецца тады,  калi менш 70% яе аб'ёму
выканана на станоўчыя адзнакi.

     2.11. Пры  ацэнцы   комплекснай   кантрольнай   i   комплекснай
практычнай  работ,  тэставых,  пiсьмовых  i  вусных  праверак  ведаў
навучэнцаў неабходна ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  навучальных
праграм i квалiфiкацыйных характарыстык выявiць:

     2.11.1. Узровень   засваення   навучэнцамi  вучэбна-праграмнага
матэрыялу па асноўных цыклах прадметаў навучальнага плана.

     2.11.2. Разыходжанне   пры    параўнаннi    атрыманых    адзнак
навучэнцамi  з  iснуючымi  ў  iх  па  гэтых  прадметах  (па  класных
журналах).

     2.11.3. Незасвоеныя тэмы навучальных праграм, даць класiфiкацыю
памылак, зробленных навучэнцамi.

     2.12.       Пры      вызначэннi       iснуючага      патэнцыялу
прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай установы,  яго выкарыстаннi  ў
вучэбна-выхаваўчым  працэсе атэстацыйная  камiсiя аналiзуе дзейнасць
адмiнiстрацыi,     стан     вучэбна-матэрыяльнай     базы,     склад
iнжынерна-педагагiчнага  калектыву i  выкарыстанне яго  магчымасцей,
арганiзацыю   навучальна-выхаваўчага  працэсу,   выхаваўчай  работы,
жыллёва-бытавых  умоў,   харчавання,  пастаноўку  ўнутрывучылiшчнага
кантролю,  вучэбнай  гаспадаркi  i  вытворчых  аб'ектаў па наступных
метадычных рэкамендацыях:

     2.12.1. Найменне  дакументаў,  якiя прадстаўляюцца атэстацыйнай
камiсii:
     - Пашпарт навучальнай установы.
     - Статут навучальнай установы.
     - Справаздача  прафесiянальна-тэхнiчнага  вучылiшча па стану на
       пачатак навучальнага года (I прафтэх).
     - Правiлы  ўнутранага  працоўнага  распарадку  для работнiкаў i
       навучэнцаў.
     - Загады дырэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi.
     - Кантрольныя лiчбы прыёму на навучанне.
     - Дагаворы  на  падрыхтоўку  спецыялiстаў  па  заяўках  цэнтраў
       занятасцi насельнiцтва.
     - Журнал   рэгiстрацыi  заяў  абiтурыентаў,  якiя  паступiлi  ў
       прафесiянальна-тэхнiчную навучальную ўстанову.
     - Лiцэнзiя на арганiзацыю недзяржаўнай прафесiянальна-тэхнiчнай
       навучальнай установы.
     - Навучальныя планы i праграмы па прафесiях i спецыяльнасцях.
     - Часовы пералiк прафесiй ПТНУ.  Дазвол на працу па вопытных  i
       эксперыментальных вучэбных планах.
     - План развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
     - Пералiк   тыпавога   абсталявання   кабiнетаў,   лабараторый,
       майстэрняў.
     - Пералiк  вучэбнай  i  рабочай тэхнiкi.
     - Кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду.
     - Справаздача навучальнай установы па кадрах.
     - Асабовыя справы педагагiчных работнiкаў.
     - Пратаколы пасяджэнняў педагагiчнага савета.
     - Планы работы i пратаколы паседжанняў метадычных камiсiй.
     - Тарыфiкацыйная ведамасць.
     - Кнiгi ўлiку ўваходнай i выходнай карэспандэнцыi.
     - Пратаколы паседжанняў атэстацыйнай камiсii.
     - Перспектыўныя  i   гадавыя   планы   павышэння   квалiфiкацыi
       iнжынерна-педагагiчных работнiкаў.
     - Графiкi навучальнага працэсу.
     - Перспектыўна-тэматычныя    планы   выкладчыкаў   i   майстроў
       вытворчага навучання.
     - Расклад вучэбных заняткаў.
     - Журналы ўлiку вучэбных заняткаў, экзаменацыйныя ведамасцi.
     - Дагаворы  з базавымi прадпрыемствамi аб праходжаннi вытворчай
       практыкi.
     - Дзённiкi  i  справаздачы  навучэнцаў аб праходжаннi вытворчай
       практыкi.
     - Пратаколы паседжанняў выпускной квалiфiкацыйнай камiсii.
     - Планы выхаваўчай i спартыўна-аздараўленчай работы.
     - Планы работы вучэбных груп. Асабовыя справы навучэнцаў.
     - Матэрыялы па ўнутрывучылiшчнаму кантролю.
     - Пiсьмовыя  водзывы  з прадпрыемстваў,  устаноў i арганiзацый,
       дзе працуюць выпускнiкi.
     - Кнiга выдачы дакументаў па завяршэннi вучобы.

                       3. ВЫВУЧАЕМЫЯ ПЫТАННI.

       3.1. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ
                       НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.

     Прааналiзаваць Статут навучальнай  установы,  яго  адпаведнасць
патрабаванням  "Палажэння  аб  прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы",
зяцверджанага   Мiнiстэрствам   адукацыi.   Устанавiць    ведамасную
прыналежнасць   i   падпарадкаванасць.   Даць   iснуючую   структуру
вучылiшча,  яе змяненне  за  апошнiя  пяць  годаў,  перспектывы  яго
далейшага   развiцця.  Паказаць  кантынгент  навучэнцаў  па  курсах.
Зрабiць  аналiз  iснуючага  парадку  камплектавання  вучылiшча   /па
заяўках прадпрыемстваў, дагаворах, планах упраўленняў адукацыi/.
     Прааналiзаваць ацэнку рэальнай i перспектыўнай патрэбы  рэгiёна
ў спецыялiстах, працаўладкаванне выпускнiкоў за тры апошнiя гады.
     Устанавiць наяўнасць  дазволу   на   ажыццяўленне   падрыхтоўкi
спецыялiстаў,  калi гэта тычыцца недзяржаўнай навучальнай установы i
выкананне  ёю  патрабаванняў  Закона  "Аб  адукацыi   ў   Рэспублiцы
Беларусь"   i  "Палажэння  аб  прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы",
зацверджанага  Мiнiстэрствам  адукацыi,  захаванне   рэжыму   работы
навучальнай установы.

          3.2. ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА, ЯЕ АДПАВЕДНАСЦЬ
                      СУЧАСНЫМ ПАТРАБАВАННЯМ.

     Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай   базы   павiнна   змяшчаць
агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў,
лабараторый,  майстэрняў  i  iншых  аб'ектаў,  якiя  неабходны   для
падрыхтоўкi  квалiфiкаваных  рабочых  кадраў  згодна  з навучальнымi
планамi, а таксама ўстаноў культурна-бытавога прызначэння, iнтэрната
з   указаннем   кв.   метраў   на   аднаго   пражываючага,  працэнта
забяспечанасцi патрэб.
     Аснашчанасць вучэбных   кабiнетаў,  лабараторый,  майстэрняў  i
другiх аб'ектаў сучасным абсталяваннем,  у тым лiку аўтаматызаваным.
Тэмпы  абнаўлення  матэрыяльнай   базы,  выкарыстоўванне  вызначаных
сродкаў.
     Забяспечанасць вучэбнай  i  метадычнай  лiтаратурай.  Умовы для
работы.   Удзел   прадпрыемстваў   i    арганiзацый    у    развiццi
вучэбна-матэрыяльнай базы ПТНУ.
     Прааналiзаваць правiлы спiсання старога абсталявання, запчастак
i др.,  яго апрыходванне,  перадача iншым арганiзацыям i навучальным
установам.

           3.3. КIРУЮЧЫЯ I IНЖЫНЕРНА-ПЕДАГАГIЧНЫЯ КАДРЫ.

     Правесцi анкетаванне   выкладчыкаў   i   майстроў    вытворчага
навучання  з  мэтай  выяўлення  iх меркаванняў па рабоце навучальнай
установы. Абагульнiць матэрыялы анкетавання.
     Устанавiць колькасны  састаў  кiруючых i iнжынерна-педагагiчных
кадраў,  адпаведнасць iх  базавай  адукацыi  выкладаемым  прадметам,
профiлю рыхтуемых у ПТНУ рабочых кадраў.
     Даць характарыстыку кiруючага i iнжынерна-педагагiчнага саставу
па  ўзросту,  адукацыi,  квалiфiкацыйных катэгорыях,  стану работы ў
навучальнай установе.
     Вывучыць цякучасць   кадраў   i   яе   прычыны.  Прааналiзаваць
працоўную   дысцыплiну,    сiстэму    мерапрыемстваў    заахвочвання
супрацоўнiкаў  за  добрасумленную працу,  размеркаванне педагагiчнай
нагрузкi,   яе   збалансаванасць,   якасць   атэстацыi    кiраўнiкоў
навучальнай  установы,  выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання,
перспектыўныя    i    гадавыя    планы    павышэння     квалiфiкацыi
iнжынерна-педагагiчных    работнiкаў,   выкарыстанне   такой   формы
павышэння квалiфiкацыi як стажыроўка. Эфектыўнасць гэтай работы.
     Устанавiць наяўнасць у асабiстых справах выкладчыкаў i майстроў
вытворчага навучання пасведчанняў аб павышэннi квалiфiкацыi, выпiскi
з загадаў аб стажыроўцы.

      3.4. АРГАНIЗАЦЫЯ I СТАН НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ.

        3.4.1. Метадычнае забеспячэнне навучальнай установы.

     Пры аналiзе  дзейнасцi  педагагiчнага савета неабходна звярнуць
увагу на планаванне яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены перад
навучальнай  установай  Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь",
"Палажэннем  аб  прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы",  зацверджаным
Мiнiстэрствам адукацыi, вызначыць глыбiню падрыхтоўкi i абмеркавання
пытанняў, эфектыўнасць рашэнняў.
     Праверыць, як  ажыццяўляецца  кантроль  за  выкананнем рашэнняў
педагагiчнага  савета  па  тэрмiнах  i  зместу.  Вызначыць  асноўныя
напрамкi ў дзейнасцi педагагiчнага савета, яго каардынiруючую ролю ў
вырашэннi ўскладзеных на навучальную установу задач.
     Неабходна ўстанавiць, якая ўвага надаецца метадычнымi камiсiямi
аснашчанасцi  вучэбных  заняткаў,  выкарыстанню  ўнутраных  рэзерваў
навучальнай установы для ўдасканалення навучальнага працэсу.
     Выбарачна прааналiзаваць матэрыялы,  распрацаваныя  метадычнымi
камiсiямi  за  два-  тры  апошнiя  гады  i  вызначыць  iх метадычную
значнасць,  мэтазгоднасць выкарыстання iх  iншымi  выкладчыкамi,  на
якой  мове  яны  робяцца.  Належыць звярнуць увагу на выкарыстанне ў
навучальна-выхаваўчым  працэсе  вынiкаў  павышэння  квалiфiкацыi   i
стажыроўкi  выкладчыкаў  i майстроў вытворчага навучання.  Прасачыць
рэальную сувязь работы метадычнай камiсii з вытворчасцю, устанавiць,
якiя  змяненнi,  дапаўненнi  палiчыла  неабходным  унесцi адпаведная
камiсiя пасля вывучэння патрэб  вытворчасцi,  найноўшых  дасягненняў
галiны ў змест працэсу навучання.
     Вывучыць абагульненне  перадавога  педагагiчнага  вопыту,   яго
выкарыстанне ў працэсе работы.
     Выявiць уплыў метадычнага кабiнета на змест метадычнай работы i
навучальна-выхаваўчага працэсу навучальнай установы.
     Удакладнiць наяўнасць  неабходнай   нарматыўнай   дакументацыi:
iнструкцыi,  палажэннi,  вучэбныя  планы  i  праграмы.  Адпаведнасць
рабочых    планаў   тыпавым    i   квалiфiкацыйным   характарыстыкам
(стандартам),  цi   вытрымлiваюцца  патрабаваннi  да   дзейнасцi  па
вопытных i эксперыментальных планах.
     Прааналiзаваць якасць  перспектыўна-тэматычных  планаў з пункту
адлюстравання ў iх навейшых  дасягненняў  адпаведных  галiн  навукi,
тэхнiкi, тэхналогii, культуры, пытанняў эканомiкi, рыначных адносiн,
тэхнiкi бяспекi i аховы навакольнага асяроддзя. Устанавiць фактычнае
выкананне вучэбных планаў i праграм.
     Вывучыць сiстэму   планавання   вучэбных   заняткаў    (расклад
заняткаў), яе адпаведнасць метадычным патрабаванням.
     Прааналiзаваць стан i ход работы па выкананню Закона "Аб  мовах
у Рэспублiцы Беларусь".

               3.4.2. Агульнаадукацыйная падрыхтоўка.

     Прыняць удзел  у рабоце выпускных экзаменацыйных камiсiй,  калi
экзамены праводзяцца  ў  час  атэстацыi,  або  правесцi  кантрольныя
работы   па  прадметах  (не  менш  трох),  забяспечваючых  неабходны
ўзровень  прафесiянальнай   падрыхтоўкi   па   кожнай   прафесii   i
спецыяльнасцi.   Прааналiзаваць   веды   навучэнцаў   за  паўгоддзе,
навучальны год.  Пракантраляваць  своечасовасць  выканання  вучэбных
праграм, лабараторных i практычных работ.
     Пры нiзкiм узроўнi ведаў разгледзець:
     - забяспечанасць      прадметаў     падручнiкамi,     вучэбнымi
дапаможнiкамi,   комплексным   метадычным   забеспячэннем   вучэбных
кабiнетаў;
     - наведаць  заняткi  выкладчыкаў  i  вызначыць   наколькi   яны
выконваюць   функцыi  навучання  i  выхавання,  якi  iх  навуковы  i
метадычны  ўзровень,  сувязь  выкладаемага   матэрыялу   з   другiмi
прадметамi, прафесiямi;
     - устанавiць узровень ведаў i ўменняў на занятках.
     Пры высокiм  узроўнi  ведаў  даць характарыстыку якаснай работы
выкладчыка.

                  3.4.3. Прафесiйная падрыхтоўка.

     Па аналiзу выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў, або комплексных
кантрольных  работ  вызначыць узровень ведаў навучэнцаў III курса па
ўсiх прафесiях i спецыяльнасцях.  Пракантраляваць выкананне вучэбных
планаў     i     праграм,     сувязь    тэарэтычных    заняткаў    з
лабараторна-практычнымi     i     вытворчым     навучаннем,     стан
вучэбна-матэрыяльнай    базы    па   кожнай   прафесii,   метадычнае
забеспячэнне.
     Правесцi кантрольныя  работы  па асноўных агульнатэхнiчных,  цi
прафесiянальных прадметах  у  навучэнцаў  другога  курса  навучання,
вусныя апытаннi ў навучэнцаў на першым курсе.
     Пры нiзкiм   узроўнi   ведаў   прааналiзаваць   якасць   работы
выкладчыкаў:  метадычнае  забеспячэнне прадметаў,  матэрыяльную базу
вучэбных кабiнетаў, арганiзацыю i правядзенне вучэбных заняткаў.

                    3.4.4. Вытворчае навучанне.

     Па аналiзу кантрольных  практычных  работ  устанавiць  узровень
уменняў  i навыкаў навучэнцаў трэцяга (другога) курса ў параўнаннi з
патрабаваннямi квалiфiкацыйных характарыстык.
     Вывучыць стан  матэрыяльнага забеспячэння вытворчага навучання:
наяўнасць  неабходных  майстэрань,  вучэбных  палiгонаў,   пляцовак,
вучэбнай    гаспадарi,   iх   абсталяванне   неабходнай   аснасткай,
iнструментамi,  прыстасаваннямi.  Устанавiць   якасць   абсталявання
рабочых    месцаў    навучэнцаў,    iх   забяспечанасць   плакатамi,
падручнiкамi, iнструкцыйнымi картамi.
     Даць характарыстыку  тэхнiчнаму  стану  абсталявання,  тэхнiкi,
машын i механiзмаў, прымяненню iх у вучэбных i вытворчых мэтах.
     Вывучыць выкарыстанне  вучэбнай  гаспадаркi  ў  вучэбных мэтах,
даць яе характарыстыку:  памеры,  матэрыяльная база,  эканамiчнасць,
сiстэма аплаты працы навучэнцаў.
     Устанавiць сувязь вытворчага навучання з вытворчымi  аб'ектамi,
прамысловымi прадпрыемствамi.
     Аплата працы навучэнцаў на вытворчых аб'ектах.
     Прааналiзаваць   даходнасць  вытворчых   майстэрняў,  выкананне
заказаў  вучэбных кабiнетаў  i лабараторый,  базавага прадпрыемства,
насельнiцтва.
     Праверыць i  даць   аналiз   арганiзацыi   вытворчай   практыкi
навучэнцаў.
     Вывучыць стан аховы працы i тэхнiкi бяспекi.

      3.4.5. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя  ўмовы.

     а) Выхаваўчая работа.
     Прааналiзаваць план выхаваўчай работы  ПТНУ i выявiць:
     - цi  прадугледжаны  ў  iм  асноўныя  напрамкi,  формы  i  вiды
дзейнасцi    педагагiчнага   i    навучэнскага   калектываў,    якiя
забяспечваюць фармiраванне асобы маладога рабочага;
     - як  рэалiзуецца  ў  плане  выхаваўчай  работы сацыяльны заказ
грамадства на фармiраванне асобы маладога спецыялiста;
     - цi  ўлiчваецца  вопыт  i вынiкi выхаваўчай работы,  набытыя ў
папярэднi перыяд, асаблiвасцi кантынгенту навучэнцаў;
     - цi арыентаваны выхаваўчыя мерапрыемствы на важнейшыя падзеi i
з'явы жыцця;
     - пераемнасць  у выхаваўчай рабоце,  ускладненне з кожным годам
навучання яе формаў у адпаведнасцi з якаснымi зменамi ў свядомасцi i
паводзiнах навучэнцаў;
     - каардынацыю ўсiх планаў выхаваўчай работы.
     Вызначыць маральна-псiхалагiчны  клiмат  у навучальнай установе
(узровень выхаванасцi,  захаванне  норм  маралi,  правiл  супольнага
жыцця,  працоўную  i  грамадска-палiтычную  актыўнасць  навучэнцаў),
узровень i характар  злачыннасцi  за  апошнiя  два  гады,  колькасць
правапарушэнняў,  улiк  навучэнцаў  з сацыяльнымi паводзiнамi,  якая
праводзiцца з iмi работа i яе эфектыўнасць.
     Прааналiзаваць, як  спланавана  i  вядзецца  работа  ў вучэбных
групах па ўдасканаленню падрыхтоўкi спецыялiста, фармiраванню асобы,
iнтэлектуальнаму i фiзiчнаму развiццю.
     Правесцi анкетаванне навучэнцаў.
     Вывучыць:
     - якая праводзiцца работа па знаёмству з гiсторыяй, традыцыямi,
па фармiраваннi i ўмацаваннi нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэннi
нацыянальных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа;
     -дасягненнi адзiнства   патрабаванняў   i  ўзгодненых  дзеянняў
калектыву навучальнай установы i сям'i ў  адносiнах  да  навучэнцаў,
спрыянне   стварэнню  ў  калектыве  групы  добразычлiвых,  уважлiвых
адносiн, павагi да акружаючых людзей;
     - як   арганiзавана  работа  па  iнфармiраваннi  навучэнцаў  аб
найбольш значных падзеях мiжнароднага i ўнутранага жыцця,  у  галiне
навукi, тэхнiкi, культуры;
     - работу па  прапагандзе  сярод  навучэнцаў  здаровага  спосабу
жыцця, прававых ведаў i пытанняў палавога выхавання;
     - асноўныя напрамкi работы органаў самакiравання i  iх  роля  ў
павышэннi эфектыўнасцi выхаваўчай работы;
     - якiя меры прымаюцца па сацыяльнай абароне навучэнцаў у сувязi
з  пастановай  Дзяржаўнага  камiтэта  Рэспублiкi Беларусь па працы i
сацыяльнай абароне насельнiцтва  "Аб  памерах  дзяржаўных  стыпендый
моладзi, якая вучыцца";
     - якая  аказваецца  дапамога  навучэнцам  групы  ў  арганiзацыi
пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах;
     - клопат аб стварэннi ўмоў для паспяховага навучання, выяўленне
прычын нiзкай паспяховасцi;
     - падтрыманне сувязi  з  бацькамi  навучэнцаў,  выхавальнiкамi,
знаёмства iх з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце;
     - арганiзацыю  вольнага  часу   навучэнцаў   у   iнтэрнаце;
     - накiраванасць  грамадазнаўчых  прадметаў  на  выхаванне асобы
маладога спецыялiста;
     - арганiзацыю  фiзiчнага  выхаваня,  прыцягненне  да заняткаў у
спартыўных секцыях максiмальнай колькасцi навучэнцаў, забяспечанасць
загрузкi  спартыўных  збудаванняў па днях тыдня,  асаблiва ў вячэрнi
час, выхадныя i святочныя днi;
     - работу бiблiятэкi па прававым выхаваннi, кiраўнiцтву чытаннем
навучэнцаў.

     б) Жыллёва-бытавыя ўмовы.
     Устанавiць:
     -  працэнт забяспечанасцi  iнтэрнатам (з  разлiкам 6  кв.метраў
жылой плошчы на аднаго пражываючага)  ад агульнай колькасцi маючых у
iм патрыбу;
     - наяўнасць  i  абсталяванне  ў iнтэрнаце пакояў для адпачынку,
вучэбных заняткаў,  гурткоў,  клубаў,  кухань,  буфетаў, медыцынскiх
iзалятараў,  памяшканняў  для  мыцця бялiзны,  прасавання,  душавых,
камер хавання рэчаў;
     - наяўнасць  працуючых  тэлевiзараў,  радыёкропак,  злектрычных
(газавых) плiт, пральных машын, халадзiльнiкаў;
     - захаванасць   памяшканняў,  мэблi,  iнвентару,  цi  заключаны
дагаворы аб гэтым i як пакрываюцца страты;
     - санiтарны  стан  i  ўтрыманне  жылля,  пакояў  i  памяшканняў
агульнага прызначэння. Формы i метады кантроля;
     - афармленне   iнтэрната  ў  цэлым;
     - захаванне цеплавога i засвятляльнага рэжыму;
     - бытавое   абслугованне  пражываючых  у  iнтэрнаце,  наяўнасць
майстэрняў  па  рамонту  адзення,  абутку  i  г.д.,   прадпрыемстваў
грамадскага харчавання, распарадак iх работы;
     - цi абмяркоўваюцца пытаннi жыллёва-бытавога плана, арганiзацыi
выхаваўчай  работы  ў  iнтэрнаце на пасяджэннях педагагiчнага савета
навучальнай  установы,   эфектыўнасць   прынятых   рашэнняў   i   iх
рэалiзацыя;
     - цi  праводзiцца  вывучэнне  iнтарэсаў,  запытаў  i   прапаноў
навучэнцаў  па  паляпшэннi быту i арганiзацыi выхаваўчай работы,  iх
практычнае выкарыстанне;
     - як   арганiзавана   выхаваўчая  работа  ў  iнтэрнаце,  работа
гурткоў,    клубаў    па    iнтарэсах,    аматарскiх    аб'яднанняў,
культурна-масавая  i  спартыўна-аздараўленчая работа.  Удзел у гэтым
пражываючых;
     - як арганiзавана самаабслугоўванне ў iнтэрнаце;
     - якiя прымаюцца  меры  па  прафiлактыцы  сярод  пражываючых  ў
iнтэрнаце   негатыўных   праяўленняў,   выпадкi  парушэння  правiлаў
пражывання,  колькасць    прыцягнутых    да    адмiнiстрацыйнай    i
дысцыплiнарнай адказнасцi за якiя правiннасцi;
     - цi праводзяцца агляды-конкурсы на лепшы пакой i паверх;
     - як арганiзавана медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў.

                 3.4.6. Унутрывучылiшчны кантроль.

     Наяўнасць i  змест  планаў  кантролю.  Як у iх прадугледжваецца
кантроль  за  дзейнасцю  структурных  падраздзяленняў,  выкладчыкаў,
майстроў,  другiх  работнiкаў,  якiя  павiнны  забяспечыць неабходны
ўзровень  якасцi  падрыхтоўкi.  Практычная  рэалiзацыя  запланаваных
мерапрыемстваў.    Якасць   распрацаваных   праграм   i   метадычных
рэкамендацый па кантролю,  наколькi  яны  даюць  магчымасць  глыбока
вывучыць  пытанне i садзейнiчаюць аператыўнаму кiраванню навучальнай
установай.
     Рэзультатыўнасць кантрольных    мерапрыемстваў.    Выкарыстанне
вынiкаў кантролю  ў  мэтах  павышэння  ўзроўню  падрыхтоўкi  рабочых
кадраў. Вынiковыя дакументы па ўнутрывучылiшчнаму кантролю.

              3.4.7. Якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў.

     У адпаведнасцi  з  квалiфiкацыйнымi  характарыстыкамi  вучэбных
планаў выявiць:
     - узровень  засваення навучэнцамi вучэбна-праграмнага матэрыялу
па асноўных цыклах дысцыплiн навучальнага плана на падставе  вынiкаў
комплексных кантрольных работ па спецыяльнасцях,  кантрольных работ,
зрэзаў,  праверкi практычных уменняў i навыкаў па асобных прадметах,
зрабiць параўнанне. Пры разыходжаннi адзнак устанавiць прычыны;
     - узровень тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi  навучэнцаў  па
вынiках дзяржаўных экзаменаў.
     Даць ацэнку  якасцi  падрыхтоўкi  спецыялiстаў   па   водзывах,
рэкамендацыях прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна,
дзе працуюць выпускнiкi навучальнай установы.
     Паводле вынiкаў  усебаковага  аналiзу  даць  дзяржаўную  ацэнку
дзейнасцi педагагiчнага калектыву, якасцi падрыхтоўкi рабочых кадраў
згодна  з  патрабаваннямi  квалiфiкацыйных  характарыстык i дадзенай
iнструкцыi,  а таксама зрабiць вывады i прапановы,  накiраванныя  на
паляпшэнне гэтай работы.

     4. У  заключэннi  атэстацыйная  камiсiя за подпiсам яе старшынi
ўносiць прапанову па адной з наступных ацэнак дзейнасцi ПТНУ:

     4.1. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная  ўстанова  прызнаецца
атэставанай  i заслугоўвае заахвочвання,  калi яна дасягнула высокiх
поспехаў  у падрыхтоўцы  рабочых  кадраў  (п.п.2.9.1  i  2.9.2 гэтай
iнструкцыi з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу).

     4.2. Прафесiянальна-тэхнiчная  навучальная  ўстанова прызнаецца
атэставанай,  калi яна здавальняюча вырашае  задачы  па  падрыхтоўцы
рабочых  кадраў.  (п.  2.9.3  гэтай iнструкцыi з улiкам выкарастання
iснуючага патэнцыялу).

     4.3. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная  ўстанова  прызнаецца
прайшоўшай  першасную  атэстацыю,  калi  ў  яе рабоце па падрыхтоўцы
рабочых кадраў выяўлены недахопы,  якiя могуць  быць  лiквiдаваны  ў
тэрмiны,  вызначаныя  атэстацыйнай  камiсiяй,  за  кошт ажыццяўлення
практычных мерапрыемстваў на месцы,  або з дапамогай базавых i iншых
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўпраўлення адукацыi.

     4.4. Прафесiянальна-тэхнiчная  навучальная  ўстанова прызнаецца
неатэставанай,  калi яна не забяспечвае выканання галоўнай задачы  -
якаснай падрыхтоўкi рабочых кадраў (п.2.9.4 гэтай iнструкцыi).

     4.5. На  падставе  заключэння  атэстацыйнай  камiсii Дзяржаўная
iнспекцыя навучальных устаноў у месячны тэрмiн  прымае  пастанову  i
пры   станоўчай  ацэнцы  дзейнасцi  ПТНУ  выдае  ёй  пасведчанне  аб
атэстацыi ўстаноўленага ўзору.

     4.6.  Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная  установа прайшоўшая
першасную атэстацыю  падлягае праз 1-2  гады паўторнай атэстацыi,  а
неатэставаная   -  спыняе   падрыхтоўку  рабочых   кадраў  (лiцэнзiя
лiквiдуецца).


              5. АКРЭДЫТАЦЫЯ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ
                        НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.

     5.1. Акрэдытацыя   з'яўляецца   формай   дзяржаўнага  прызнання
статусу прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы,  яе права  на
выдачу   выпускнiкам  дакументаў  дзяржаўнага  ўзору  аб  адпаведным
узроўнi адукацыi. Яна ажыццяўляецца на добраахвотных асновах за кошт
навучальнай установы.

     5.2. Для   правядзення   акрэдытацыi   прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай установе неабходна за паўгода да маючага адбыцца першага
выпуску   рабочых   кадраў   прадставiць   у   Дзяржаўную  iнспекцыю
навучальных устаноў  заяву,  копiю  лiцэнзii  на  права  адукацыйнай
дзейнасцi,  заключэнне  папярэдняй  атэстацыйнай камiсii i праект на
аплату затрат, звязаных з правядзеннем акрэдытацыi.

     5.3. Акрэдытацыi падлягаюць дзяржаўныя прафесiянальна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы,  якiя жадаюць змянiць  свой статус, а  таксама
недзяржаўныя  прафесiянальна-тэхнiчныя  навучальныя  установы,  якiя
прэтэндуюць на выдачу выпускнiкам дакументаў дзяржаўнага ўзору.

     5.4. Камiсiя  па  акрэдытацыi  працуе  непасрэдна ў навучальнай
установе,  калi  патрабуецца  ўдакладненне  некаторых   пазiцый   па
заключэнню атэстацыйнай камiсii i ў пастанове аб яе атэстацыi.

     5.5. Акрэдытаванай       прафесiянальна-тэхнiчнай      установе
Мiнiстэрствам адукацыi выдаецца сертыфiкат устаноўленага ўзору.

     5.6. Сертыфiкат аб акрэдытацыi  выдаецца  таксама  на  падставе
пастановы    аб   атэстацыi   прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай
установы, калi  яе дзейнасць адпавядае  высокаму ўзроўню падрыхтоўкi
рабочых  кадраў i  яна  атрымала  ацэнку "атэставанай  i заслугоўвае
заахвочвання".

     5.7. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная установа губляе права
акрэдытацыi   пры  завяршэннi  тэрмiна  дзеяння  лiцэнзii,  закрыццi
падрыхтоўкi  рабочых  кадраў  па  прафесiях,  на  якiя   быў   выдан
сертыфiкат,  а  таксама ў выпадку калi па вынiках атэстацыi атрымала
ацэнку "не атэставана".

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 551/12.
 Дата: 26.09.94 г.  




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations