Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерство образования и науки Республики Беларусь и Государственный комитет Республики Беларусь по статистике и анализу от 29 сентября 1994 г. "Палажэнне аб сiстэме статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 ЗАЦВЯРДЖАЮ                        ЗАЦВЯРДЖАЮ
 Мiнiстр адукацыi i навукi         Старшыня Дзяржкамстата
 Рэспублiкi Беларусь               Рэспублiкi Беларусь
               В.I.Стражаў                В.Н.Нiчыпаровiч
 29 верасня 1994 г.                29 верасня 1994 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
             АБ СIСТЭМЕ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
                         Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI

===

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     Сiстэма статыстычнай   справаздачнасцi   ў   галiне    адукацыi
ствараецца  i  дзейнiчае  ў  мэтах  забеспячэння  органаў  кiравання
якаснай iнфармацыяй для выпрацоўкi i кантролю  выканання  кiраўнiчых
рашэнняў,   станаўлення   i   функцыянiравання  механiзму  кiравання
адукацыяй праз мэтавыя комплексныя праграмы.
     Яна з'яўляецца   састаўной  часткай  агульнадзяржаўнай  сiстэмы
статыстычнай справаздачнасцi Рэспублiкi Беларусь i адначасова,  праз
сумяшчальнасць  з  прынятай  у мiжнароднай практыцы сiстэмай улiку i
статыстыкi ў галiне адукацыi,  стварае падставы для параўнання стану
развiцця адукацыi ў Беларусi i iншых краiнах сусвету.
     Асноўнымi заказчыкамi    i     карыстальнiкамi     статыстычнай
справаздачнасцi  ў  галiне  адукацыi  з'яўляюцца  органы дзяржаўнага
кiравання, у тым лiку органы кiравання адукацыяй рознага ўзроўню.

      II. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА РАСПРАЦОЎЦЫ, ЗБОРУ, АПРАЦОЎЦЫ
          I ПРАДСТАЎЛЕННЮ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI

     Асноўным арганiзатарам работ па распрацоўцы, збору, апрацоўцы i
прадстаўленню   статыстычнай   справаздачнасцi   ў  галiне  адукацыi
з'яўляецца Дзяржаўны камiтэт па статытстыцы i аналiзу.  Ён, з улiкам
заўваг  Мiнiстэрства  адукацыi  i навукi,  тэрытарыяльных (абласных,
гарадскiх i раённых) i галiновых  (iншыя  мiнiстэрствы  i ведамствы,
якiя   маюць   навучальна-выхаваўчыя   ўстановы)  органаў  кiравання
адукацыяй,  ажыццяўляе ўвесь комплекс работ па  вядзенню  дзяржаўнай
статыстычнай  справаздачнасцi  дашкольнай,  сярэдняй  спецыяльнай  i
вышэйшай адукацыi,  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
Мiнiстэрства   адукацыi   i   навукi  ўдзельнiчае  ў  распрацоўцы  i
пераглядзе паказчыкаў статыстычнай  справаздачнасцi  гэтых  узроўняў
адукацыi, тэрмiнаў i форм яе прадстаўлення.
     Мiнiстэрства адукацыi i навукi,  разам з абласнымi,  раённымi i
гарадскiмi органамi кiравання адукацыяй,  адказвае за ўвесь комплекс
работ па вядзенню статыстычнай  справаздачнасцi  агульнай  сярэдняй,
прафесiянальна-тэхнiчнай  i пазашкольнай адукацыi.  Формы дзяржаўнай
статыстычнай        справаздачнасцi        агульнай        сярэдняй,
прафесiянальна-тэхнiчнай   i   пазашкольнай  адукацыi  зацвярджаюцца
Дзяржкамстатам.
     Улiчваючы тое,  што  адпаведнымi дакументамi  Урада  Рэспублiкi
Беларусь Мiнiстэрству адукацыi i  навукi  даручана  распрацоўваць  i
ажыццяўляць дзяржаўную палiтыку ў галiне адукацыi, Дзяржаўны камiтэт
па статыстыцы i аналiзу ў пярвiчных формах  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасцi    сярэдняй    спецыяльнай   i   вышэйшай   адукацыi
прадугледжвае таксама адрас Мiнiстэрства адукацыi i навукi для  ўсiх
сярэднiх   спецыяльных   i  вышэйшых  навучальна-выхаваўчых  устаноў
незалежна ад ведамаснага падпарадкавання i формы ўласнасцi.
     У мэтах   павышення  якасцi  кiраўнiцтва  галiной  Мiнiстэрства
адукацыi i навукi мае права, ва ўстаноўленым парадку i па ўзгадненнi
з Дзяржаўным камiтэтам па статыстыцы i аналiзу,  уводзiць ведамасныя
формы статыстычнай справаздачнасцi.
     З гэтай  жа  мэтай  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi мае права
праводзiць разавыя цi лангiцюдныя статыстычныя абследаваннi.
     Мiнiстэрства адукацыi  i  навукi арганiзоўвае,  ва ўстаноўленым
парадку,   выкананне   тэрмiновых   запытаў   вышэйстаячых   органаў
кiравання.
     Мiнiстэрства адукацыi i навукi распрацоўвае праект "Табелю форм
статыстычнай   справаздачнасцi   ў   галiне  адукацыi",  якi,  пасля
ўзгаднення з Дзяржкамстатам, зацвярджаецца загадам Мiнiстра адукацыi
i навукi i вызначае пералiк форм справаздачнасцi ў адукацыi, тэрмiны
i парадак iх прадстаўлення.
     Тэрмiны прадстаўлення,    разгляду   i   зацвярджэння   зводных
справаздач (раённых,  абласных  i  рэспублiканскiх)  устанаўлiваюцца
аднолькавымi  для органаў Дзяржкамстата i органаў кiравання сiстэмай
адукацыi.
     Мiнiстэрства адукацыi    i    навукi   распрацоўвае   i   вядзе
аўтаматызаваны банк  устаноў  адукацыi  ў  рэспублiцы  незалежна  ад
ведамаснага падпарадкавання i форм уласнасцi.
     Абласныя i Мiнскае гарадское  ўпраўленнi,  раённыя  (гарадскiя)
аддзелы адукацыi:
     ажыццяўляюць арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва падначаленымi
ўстановамi   вобласцi   (горада,   раёна)   па   пытаннях   вядзення
статыстычнай справаздачнасцi ў адукацыi;
     забяспечваюць падначаленыя  ўстановы  бланкамi  форм  галiновай
статыстычнай справаздачнасцi i ўказаннямi па iх запаўненню;
     кантралююць якасць   справаздачнай   iнфармацыi   i   выкананне
тэрмiнаў яе прадстаўлення;
     распрацоўваюць на    ўзроўнi   вобласцi   (горада,   раёна)   i
прадстаўляюць ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi (абласныя  ўпраўленнi
адукацыi)    i    тэрытарыяльныя    органы   Дзяржкамстата   зводную
справаздачнасць,  прадугледжаную адпаведнымi  загадамi  Мiнiстэрства
адукацыi i навукi i Дзяржкамстатам;
     арганiзоўваюць, ва ўстаноўленым парадку,  выкананне  тэрмiновых
запытаў  Мiнiстэрства адукацыi i навукi i iншых вышэйстаячых органаў
кiравання;
     садзейнiчаюць Мiнадукацыi i навукi,  ва ўстаноўленым парадку, ў
правядзеннi разавых i лангiцюдных статыстычных абследаванняў;
     укараняюць тыповыя  праграмныя  сродкi  для апрацоўкi галiновай
статыстычнай справаздачнасцi;
     вядуць аўтаматызаваны  банк  iнфармацыi  аб  установах адукацыi
свайго рэгiёну;
     падрыхтоўваюць прапановы  па  ўдасканаленню  зместу i структуры
форм  галiновай  статыстычнай  справаздачнасцi  i  ўказанняў  па  iх
запаўненню.
     Усе навучальна-выхаваўчыя ўстановы, незалежна ад форм уласнасцi
i    ведамаснага   падпарадкавання,   ажыццяўляюць   распрацоўку   i
прадстаўленне статыстычнай справаздачнасцi  згодна  з  Табелем  форм
статыстычный   справаздачнасцi.  Службовыя  асобы,  якiя  непасрэдна
выконваюць   работы   па   вядзенню   статыстычнай   справаздачнасцi
канкрэтнай    навучальна-выхаваўчай   установы,   прадпрыемства   цi
арганiзацыi,  вызначаюцца  спецыяльнымi  загадамi  кiраўнiкоў  гэтых
устаноў i нясуць поўную адказнасць за стан пярвiчнага ўлiку i якасць
прадстаўляемай iнфармацыi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     Аб усiх  змяненнях,  якiя  датычацца  заўважаных памылак ва ўжо
зацверджаных справаздачах,  адначасова iнфармуюцца адпаведныя органы
Дзяржкамстата i органы кiравання сiстэмай адукацыi.
     На ўсiх  узроўнях  кiравання  адукацыяй  забараняецца  збор  ад
падначаленых   устаноў   дадатковай  iнфармацыi,  не  прадугледжанай
адпаведнымi   рашэннямi   Мiнiстэрства   адукацыi   i   навукi    цi
Дзяржкамстата.

 УЗГОДНЕНА                                УЗГОДНЕНА
 Дзяржаўны камiтэт па працы               Мiнiстэрства фiнансаў
 i сацыяльнай абароне насельнiцтва        Рэспублiкi Беларусь
 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк старшынi                        Намеснiк мiнiстра
                        В.I.Паўлаў                    А.I.Сверж
 23 сентября 1994 г.                       26 сентября 1994 г.

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 582/12.
 Дата: 18.10.94 г.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations