Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 16 декабря 1994 г. №413 "Аб зацвярджэннi Тыпавога палажэння аб вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



      ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 снежня 1994 г. N 413

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВОГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНЫМ ЦЭНТРЫ ПА
 ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI
 КАДРАЎ
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу постановлением Министерства образования от 30
         января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/9106 от 10.02.2003 г.)  

     У мэтах  стварэння  нацыянальнай  нарматыўнай  базы для сiстэмы
павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi   кадраў,   удасканалення
работы ў  гэтым  накiрунку  i  ў  адпаведнасцi  з  пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь  ад  10  мая  1993  г.  N   304   "Аб
зацвярджэннi прыкладных    палажэнняў    аб   агульнаадукацыйных   i
выхаваўчых установах  i  арганiзацыях   сiстэмы   адукацыi,   узораў
дакументаў аб адукацыi", загадваю:

     1. Зацвердзiць   Тыпавое   палажэнне   аб  вучэбным  цэнтры  па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi  кадраў,  якое
ўзгоднена з  Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi
Беларусь, iншымi   зацiкаўленымi   мiнiстэрствамi   i    ведамствамi
(дадаецца).

     2. Упраўленню    павышэння   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi
спецыялiстаў (Абрамаў А.I.):

     2.1. Зарэгiстраваць адзначанае Тыпавое палажэнне ў Мiнiстэрстве
адукацыi i ў месячны тэрмiн давесцi яго да ведама ўсiх мiнiстэрстваў
i  ведамстваў,  якiя  маюць  у  сваiм   падпарадкаваннi  навучальныя
ўстановы  (падраздзяленнi)  павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў,     адпаведных     падначаленых     навучальных      устаноў
(падрадзяленняў).

     2.2. Забяспечыць да 01.04.1995 г.  прывядзенне ў адпаведнасць з
дадзеным Тыпавым палажэннем дзеючых  статутаў  вучэбных  цэнтраў  па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў сiстэмы
Мiнадукацыi i навукi,  аказаць арганiзацыйна-метадычную  дапамогу  ў
рабоце ў гэтым накiрунку галiновым навучальным цэнтрам.

     3. Кантроль   за   выкананнем  загаду  ўскласцi  на  ўпраўленне
павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  спецыялiстаў   (Абрамаў
А.I.).

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ


                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       загадам мiнiстра адукацыi i
                                       навукi Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 16.12.94 г.
                                       N 413


                               УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                          Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                            Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра

            М.I.Сверж

 29 кастрычнiка 1994 г.                       31 кастрычнiка 1994 г.


                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

                  аб вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы,
            перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў

===
        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования от 23 июля 1999 г. N 475
         (зарегистрирован  в  Национальном  реестре  -  N  8/1254 от
         28.10.99 г.)].

                          1. Агульныя палажэннi

     1.1.   Вучэбны   цэнтр   з'яўляецца   мiжгалiновай  /галiновай/
навучальнай установай, якая ажыццяўляе на дагаворных узаемаадносiнах
прафесiянальнае   навучанне   кадраў   аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,
арганiзацый, прыватных асоб.

     1.2.   Вучэбныя  цэнтры   па  падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы  i
павышэнню   квалiфiкацыi  кадраў   пры  мiнiстэрствах,   ведамствах,
дзяржаўных  навучальных  установах,  арганiзацыях  i  прадпрыемствах
дзяржаўнай  формы ўласнасцi,  а таксама  пры навучальных  установах,
арганiзацыях  i  прадпрыемствах  iншых  форм уласнасцi, арганiзуюцца
згодна    Прыкладнаму    палажэнню    аб    навучальных    установах
/падраздзяленнях/ павышэння квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў   i  спецыялiстаў   i  на   падставе  дадзенага  Тыпавога
палажэння.

     1.3.  Стварэнне вучэбных  цэнтраў, маёмасць  якiх знаходзiцца ў
рэспублiканскай уласнасцi, ажыццяўляецца у адпаведнасцi з пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7  снежня 1993 г. N 824 (ЗП,
1993,  N  34,   арт.62),   iншых  формаў  уласнасцi   -  у  парадку,
прадугледжаным   Прыкладным  палажэннем   аб  навучальных  установах
(падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў.  Мiнiстэрствы  (ведамствы),  а  таксама
суб'екты  гаспадарання  розных   формаў  уласнасцi,  за  выключэннем
дзяржаўных  навучальных устаноў,  падведамных Мiнадукацыi  i навукi,
абавязаны  ва   ўстаноўленым  парадку  атрымаць   лiцэнзiю  (дазвол)
Мiнiстэрства  адукацыi i  навукi  на  стварэнне вучэбнага  цэнтра па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў.

     1.4. Лiквiдацыя i  рэарганiзацыя вучэбных цэнтраў ажыццяўляецца
ў парадку, устаноўленым для iх стварэння.

     1.5.  Аб  стварэннi,   рэарганiзацыi  або  лiквiдацыi  вучэбных
цэнтраў своечасова паведамляецца органам дзяржаўнай статыстыкi.

     1.6. Асноўнымi задачамi  вучэбнага цэнтра з'яўляюцца: павышэнне
квалiфiкацыi i  перападрыхтоўка рабочых i  спецыялiстаў, падрыхтоўка
новых  рабочых,  а  таксама   павышэнне  квалiфiкацыi  i  стажыроўка
выкладчыкаў   i  майстроў   вытворчага  навучання   вучэбна-курсавых
камбiнатаў i другiх адпаведных навучальных устаноў.

     1.7.  Вучэбныя  цэнтры  ствараюцца  пры  перадавых аб'яднаннях,
прадпрыемствах,  арганiзацыях,  навучальных  установах,  якiя  маюць
сучасную    матэрыяльна-тэхнiчную   базу    i   высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў.

     1.8.   Вучэбныя  цэнтры   па  падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы  i
павышэнню  квалiфiкацыi   кадраў  на  падставе   дадзенага  Тыпавога
палажэння   распрацоўваюць  свае   Статуты,  якiя   зацвярджаюцца  ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     Вучэбныя  цэнтры  па  падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў, якiя створаны органамi дзяржаўнага кiравання як
самастойныя,  маюць  правы  юрыдычнай  асобы,  а  вучэбныя цэнтры па
падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы  i   павышэнню  квалiфiкацыi  кадраў,
створаныя   ў   структуры   навучальных   устаноў  прадпрыемстваў  i
арганiзацый - без правоў юрыдычнай асобы.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац второй  пункта 1.8 - в  редакции приказа Министерства
         образования  от 23  июля 1999  г. N  475 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/1254 от 28.10.99 г.)

            Вучэбныя    цэнтры    рэспублiканскага   падпарадкавання
         набываюць  правы  юрыдычнай  асобы  пасля  зацвярджэння  iх
         статутаў   мiнiстэрствамi,  iншымi   цэнтральнымi  органамi
         кiравання, якiя  iх стварылi, i  рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве
         адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     1.9.   Вучэбныя  цэнтры   па  падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы  i
павышэнню   квалiфiкацыi  кадраў   ажыццяўляюць  сваю   дзейнасць  у
адпаведнасцi   са   Статутам   на   падставе   прамых   дагавораў  з
мiнiстэрствамi,    ведамствамi,    аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,
арганiзацыямi, установамi, службамi занятасцi, прыватнымi асобамi.

     Вучэбныя  цэнтры,  якiя  ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць  за кошт
дзяржбюджэту,   таксама  маюць   права  весцi  гаспадарча-разлiковую
дзейнасць  па  аказанню  адукацыйных  i  iншых  вiдаў  паслуг згодна
профiлю дзейнасцi цэнтра, якiя  не супярэчаць дзеючаму заканадаўству
Рэспублiкi Беларусь.

     1.10.  Вучэбныя   цэнтры  па  падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы  i
павышэнню  квалiфiкацыi  кадраў  ва  ўстаноўленым парадку праходзяць
акрэдытацыю  ў  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  парадку акрэдытацыi
навучальных  устаноў  /падраздзяленняў/   павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi  кадраў,  зацверджаным  Пастановай  Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад  6 лiстапада 1992 года N  673 "Аб акрэдытацыi
навучальных  устаноў  /падраздзяленняў/   павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi кадраў /ЗП, 1992, N 32, арт.573/.

     1.11. Вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi  кадраў,   якi  карыстаецца  правам   юрыдычнай  асобы,
самастойна    рашае   пытаннi    арганiзацыi   вучэбнага    працэсу,
фiнансава-гаспадарчай   i  iншых   вiдаў  дзейнасцi   пры  захаваннi
дзяржаўных  iнтарэсаў i  патрабаванняў да  паслядыпломнай адукацыi з
улiкам   правоў  слухачоў,   педагагiчных  i   iншых  работнiкаў   у
адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

     1.12.  На  вучэбны  цэнтр  па  падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы  i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў ускладаецца:

     -   аператыўнае   задавальненне   патрэбнасцей   мiнiстэрстваў,
ведамстваў,  аб'яднанняў, прадпрыемстваў,  арганiзацый i  устаноў, а
таксама  iндывiдуальных  патрабаванняў  грамадзян  у павышэннi сваёй
прафесiйнай падрыхтоўкi;

     -  арганiзацыйна-метадычнае  забеспячэнне  дзейнасцi  галiновых
навучальных   устаноў   (падраздзяленняў)   павышэння   квалiфiкацыi
(вучэбна-курсавыя камбiнаты,  курсы павышэння квалiфiкацыi  i iнш.),
забеспячэнне авалодання слухачамi  навейшымi метадамi гаспадарання i
кiравання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;

     -  садзейнiчанне гарманiчнаму  развiццю асобы,  найбольш поўнай
рэалiзацыi яе творчых здольнасцей;

     -  на базе  перадавога айчыннага  i замежнага вопыту авалоданне
навейшымi  дасягненнямi  ў  галiне   навукi  i  тэхнiкi,  тэхналогii
вытворчасцi i арганiзацыi працы;

     -   развiццё   ў   слухачоў   навыкаў   выкарастання  ў  рабоце
электронна-вылiчальнай   тэхнiкi,  умення   арыентавацца  ў   патоку
сучаснай навукова-тэхнiчнай iнфармацыi,  эфектыўна яе выкарыстоўваць
для рашэння практычных задач;

     -   паляпшэнне  якасцi   навучання  слухачоў,   узмацненне  яго
практычнай накiраванасцi  на рашэнне канкрэтных  задач удасканалення
работы галiн,  аб'яднанняў, прадпрыемстваў i  арганiзацый, працоўных
калектываў ва  ўмовах суверэнiтэту рэспублiкi,  пераходу да рыначнай
эканомiкi;

     - удасканаленне формаў i метадаў правядзення вучэбных заняткаў,
развiццё практыкi iндывiдуалiзацыi  навучання на падставе канкрэтных
заданняў, якiя зацвярджаюцца  кiраўнiкамi мiнiстэрстваў, ведамстваў,
аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;

     -  захаванне зваротнай  сувязi  з прадпрыемствам, арганiзацыяй,
установай,  якiя накiравалi  слухачоў на  навучанне, кансультацыйная
дапамога ва ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;

     -   сумесна  з   мiнiстэрствамi  i  ведамствамi,  аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi,  арганiзацыямi  i   ўстановамi  стварэнне  сучаснай
вучэбна-матэрыяльнай  базы,  аснашчэнне  яе  навейшым абсталяваннем,
палiграфiчнай, арганiзацыйнай i  вылiчальнай тэхнiкай,  забеспячэнне
слухачоў   неабходнымi  жыллёва-бытавымi   ўмовамi,  арганiзацыя  iх
самастойнай  работы i  вольнага часу,  забеспячэнне якаснага  складу
педагагiчных  кадраў,  павышэнне   iх  квалiфiкацыi,  педагагiчнага,
спецыяльнага i агульнакультурнага ўзроўню;

     -   наладжванне  ўзаемакарыснага   супрацоўнiцтва  з  замежнымi
партнёрамi  з  мэтай  абмену   вопытам  па  пытаннях  паслядыпломной
адукацыi;

     -  прадстаўленне  ва  ўстаноўленым  парадку  справаздачнасцi  i
другiх звестак вышэйстаячай арганiзацыi.


                 2. Слухачы вучэбных цэнтраў па падрыхтоўцы,
              перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў

     2.1.   На   навучанне   ў   вучэбны   цэнтр   па   падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi накiроўваюцца спецыялiсты i
рабочыя  аб'яднанняў,   прадпрыемстваў,  арганiзацый  i   ўстаноў  з
вышэйшай,  сярэдняй  спецыяльнай  i  агульна-сярэдняй  адукацыяй,  а
таксама прымаюцца прыватныя асобы па асабiстых заяўках.

     2.2.  Слухачы   пры  прыбыццi  ў   вучэбны  цэнтр  прад'яўляюць
накiраванне аб'яднання, прадпрыемства, арганiзацыi, установы /акрамя
прыватных асоб/.

     2.3.  Залiчэнне  слухачоў   вучэбнага  цэнтра  па  падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы  i  павышэнню  квалiфiкацыi  на  вучобу  праводзiцца
загадам    дырэктара   вучэбнага    цэнтра   згодна    дагаворам   з
мiнiстэрствамi,    ведамствамi,    аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,
арганiзацыямi, установамi, прыватнымi асобамi.

     2.4. Камплектаванне груп слухачоў у вучэбным цэнтры праводзiцца
з улiкам спецыяльнасцi, адукацыi i займаемай пасады.

     2.5. Слухачы вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў маюць права:

     - выбару профiлю i формаў навучання, якiя ўключаюць i навучанне
па iндывiдуальных планах;

     - карыстання  падручнiкамi, дапаможнiкамi i  iншай лiтаратурай,
неабходнай  для навучання,  а таксама  вучэбна-вытворчай i навуковай
базай;

     - на  бяспечныя ўмовы i ахову здароўя  ў працэсе навучання;

     - на ўдзел у дзейнасцi органаў самакiравання вучэбнага цэнтра i
абскарджанне учынкаў выкладчыкаў i адмiнiстрацыi.

     2.6. Слухачы,  якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага  плану,
атрымлiваюць   пасведчанне  /пры  падрыхтоўцы  i  перападрыхтоўцы  -
дыплом/ устаноўленых узораў.  Пры  невыкананнi  вучэбнага  плана,  а
таксама  ў  выпадку грубага парушэння правiлаў унутранага распарадку
слухач выключаецца загадам па вучэбнаму цэнтру з выдачай  адпаведнай
даведкi  аб  знаходжаннi  ў вучэбным цэнтры.  Паспяховае праходжанне
павышэння квалiфiкацыi,  а  таксама  стажыроўкi  ў  вучэбным  цэнтры
залiчваецца пры   атэстацыi   спецыялiстаў   галiны,  выкладчыкаў  i
майстроў вытворчага навучання вучэбна-курсавых камбiнатаў i пунктаў.

     2.7. Матэрыяльнае  забеспячэнне  слухачоў  у  перыяд  навучання
ажыццяўляецца ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.

         3. Вучэбная, арганiзацыйна-метадычная i выхаваўчая
      работа ў вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы
                  i павышэнню квалiфiкацыi кадраў

     3.1. Навучанне ў вучэбным цэнтры  праводзiцца  з  адрывам,  без
адрыву i з частковым адрывам ад работы, у спалучэннi гэтых форм.

     3.2. Навучанне  спецыялiстаў  праводзiцца  па вучэбных планах i
праграмах, распрацаваных на падставе адпаведных Тыпавых,  узгодненых
з зацiкаўленымi     мiнiстэрствамi,    ведамствамi,    аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi,  установамi i прыватнымi  асобамi  i
зацверджаных кiраўнiком вучэбнага цэнтра.
     Прафесiйнае навучанне рабочых праводзiцца па вучэбных планах  i
праграмах,  распрацаваных  i  зацверджаных  у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.

     3.3. Парадак  арганiзацыi  навучальнага   працэсу   вызначаецца
вучэбным цэнтрам самастойна.

     3.4. Для  вызначэння ўзроўню ведаў,  уменняў i навыкаў слухачоў
праводзiцца кантроль ведаў з выкарыстаннем сучасных метадаў,  у  тым
лiку тэстыравання.   На   падставе  вынiкаў  кантролю  ажыццяўляецца
карэкцiроўка вучэбна-тэматычных планаў i праграм,  вызначаюцца формы
iндывiдуальнай работы са слухачамi.

     3.5. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi, практычныя,  семiнарскiя  i   выязныя   заняткi,   дзелавыя,
арганiзацыйна-дзейнасныя i  iнавацыйныя  гульнi,  разбор  канкрэтных
вытворчых сiтуацый,  семiнары   па   абмену   вопытам,   стажыроўка,
кантрольныя, курсавыя  i  выпускныя  работы,  рэфераты,  самастойная
работа слухачоў па iндывiдуальных планах i iнш.
     Тэарэтычнае  i  вытворчае  навучанне  ажыццяўляецца  ў вучэбных
групах  колькасцю 25-30  чал.  Па  прафесiям i  спецыяльнасцям, якiя
звязаны  з  абслугоўваннем   складанага  абсталявання  i  выкананнем
асаблiва  складаных работ,  вытворчае навучанне  можа праводзiцца  ў
групах колькасцю 12-15 чал.

     Вучэбныя   заняткi   ў    вучэбным   цэнтры   па   падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы  i  павышэнню   квалiфiкацыi  кадраў  праводзяцца  ў
адпаведнасцi з раскладам.

     Паспяховасць  слухачоў  пры  навучаннi  вызначаецца  адзнакамi:
"выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча", "залiчана".

     3.6. Пры падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi
рабочых  кадраў у  вучэбны цэнтр  прыцягваюцца выкладчыкi,   майстры
вытворчага  навучання, спецыялiсты адпаведных галiн гаспадаркi.

     Для  работы з  кантынгентам  слухачоў  вучэбнага цэнтра  з лiку
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, якiя маюць вышэйшую або сярэднюю
спецыяльную  адукацыю,  можа  прыцягвацца  ва  ўстаноўленым  парадку
прафесарска-выкладчыцкi састаў, вядучыя спецыялiсты адпаведных галiн
гаспадаркi  i навукова-даследчых  iнстытутаў, у  тым лiку  на ўмовах
пагадзiннай аплаты працы.

     3.7.  Пры  колькасцi  слухачоў   вучэбнага  цэнтра  з  вышэйшай
адукацыяй   звыш   50%   ад   iх   агульнага  кантынгенту  колькасць
прафесарска-выкладчыцкага саставу вызначаецца  зыходзячы з таго, што
сярэднегадавы кантынгент  слухачоў,  якi  прыходзiцца на выкладчыка,
павiнен  быць  на  25%  нiжэй  нормаў,  устаноўленых  для  ВНУ, якiя
рыхтуюць спецыялiстаў дадзенага профiлю.

     3.8. Вучэбны цэнтр па  падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi  кадраў  выконвае  арганiзацыйна-метадычную  работу для
паляпшэння якасцi навучання, удасканалення педагагiчнага майстэрства
выкладчыкаў, а таксама праводзiць выхаваўчую работу са слухачамi.

     Пры   правядзеннi  навучальнага   працэсу  ў   вучэбным  цэнтры
выкарастоўваюцца метады  актыўнага навучання, вылiчальная  тэхнiка i
сучасныя тэхнiчныя сродкi.

     3.9.   Аплата  працы   выкладчыцкага  саставу,  адмiнiстрацыйна
гаспадарчага,  вучэбна-дапаможнага  i  абслугоўваючага  персаналу  ў
вучэбным  цэнтры  па  падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы   i   павышэнню
квалiфiкацыi кадраў ажыццяўляецца адпаведна заканадаўству.


          4. Вучэбна-матэрыяльная база вучэбнага цэнтра па
               падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
                          квалiфiкацыi кадраў

     4.1.  Для  забеспячэння  высокай  якасцi  навучання ў структуру
вучэбнага цэнтра павiнны ўваходзiць:

     -  вучэбныя  кабiнеты   i  лабараторыi,  аснашчаныя  неабходным
вучэбна-лабараторным     абсталяваннем,     тэхнiчнымi     сродкамi,
вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi;

     -  вучэбна-метадычны  кабiнет,  бiблiятэка,  чытальны  i актавы
залы,  памяшканнi для  педагагiчных работнiкаў,  адмiнiстрацыйнага i
абслугоўваючага персаналу, медыцынскi  пункт, сталовая, iнтэрнат для
навучэнцаў, камунальна-бытавыя  i другiя памяшканнi,  абсталяваныя ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi i санiтарнымi правiламi.

     4.2. Вучэбныя   цэнтры   па   падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы  i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў для асваення новай тэхнiкi i перадавой
тэхналогii    ў    галiнах    народнай   гаспадаркi   павiнны   мець
вучэбна-вытворчыя  ўчасткi  i  цэхi,   палiгон,   аснашчаныя   новай
тэхнiкай,    абсталяваннем    i    трэнажорамi,   якiя   адпавядаюць
патрабаванням бяспекi працы.  Дзейнасць  адзначаных  падраздзяленняў
ажыццяўляецца   ў   адпаведнасцi   са   Статутам   цэнтра,   у  якiм
прадугледжваецца парадак iх стварэння i функцыянавання.

     4.3. Вучэбна-матэрыяльная база вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы   i   павышэнню   квалiфiкацыi   кадраў   ствараецца
мiнiстэрствам    /ведамствам/   i    прадпрыемствам   /арганiзацыяй,
установай/, пры якiм ён арганiзуецца.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац  второй  пункта  4.3  исключен  приказом Министерства
         образования  от 23  июля 1999  г. N  475 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/1254 от 28.10.99 г.)

            У   выпадку   iншых    /недзяржаўных/   форм   уласнасцi
         вучэбна-матэрыяльная    база    цэнтра    па   падрыхтоўцы,
         перападрыхтоўцы i павышэнню  квалiфiкацыi кадраў ствараюцца
         юрыдычнай або прыватнай асобай.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     4.4. Сума выдаткаў,  звязаных з падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай,
павышэннем  квалiфiкацыi  i   стажыроўкай  кадраў,  якiя  падлягаюць
уключэнню  ў  дагавор,  вызначаецца  вучэбным  цэнтрам,  зыходзячы з
канкрэтных умоў /тэрмiн  навучання,  кантынгент  навучэнцаў i г.д./.
Пры   гэтым   улiчваюцца   ўсе   расходы,  у   тым  лiку  заработная
плата   выкладчыкаў  i  iншых   работнiкаў      вучэбнага    цэнтра,
налiчэннi на заработную  плату,  гаспадарчыя  i   вучэбныя  расходы,
расходы  па ўтрыманню iнтэрната.

     4.5.  Сродкi  для  расходаў  па  навучанню  i стажыроўцы кадраў
пералiчваюцца     адпаведнымi      мiнiстэрствамi     /ведамствамi/,
аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, юрыдычнымi
i прыватнымi  асобамi  за  месяц  да  пачатку  заняткаў  на  рахунак
вучэбнага цэнтра.

     У  выпадку  няявак  цi  адлiчэння   навучэнцаў  /стажораў/  без
уважлiвых прычын паступiўшыя сродкi не вяртаюцца.

                5. Работнiкi вучэбнага цэнтра.
                   Кiраванне вучэбным цэнтрам

     5.1.   Абавязкi   работнiкаў   вучэбнага   цэнтра   вызначаюцца
квалiфiкацыйнымi  характарыстыкамi пасад  кiраўнiкоў, спецыялiстаў i
служачых, палажэннямi i iнструкцыямi, зацвярджаемымi ва ўстаноўленым
парадку.

     5.2.  Кiраўнiцтва работай  вучэбнага цэнтра  пры мiнiстэрствах,
ведамствах,  прадпрыемствах,  арганiзацыях  i  ўстановах  ажыццяўляе
дырэктар, якi назначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     Дырэктар     вучэбнага     цэнтра     ажыццяўляе    кiраўнiцтва
iнжынерна-педагагiчным  калектыввам,  падбор  i  расстаноўку кадраў,
забяспечвае выкананне вучэбным цэнтрам планаў навучання i стажыроўкi
кадраў, ахову працы, стан гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi.

     Дырэктар вучэбнага   цэнтра   дзейнiчае   ад   iмя  навучальнай
установы,  прадстаўляе яе,  у адпаведнасцi з дзеючым  заканадаўствам
прымае  на  работу i звальняе работнiкаў,  распараджаецца маёмасцю i
сродкамi вучэбнага цэнтра,  заключае  дагаворы,  выдае  даверанасцi,
адкрывае ў банку рахункi навучальнай установы.

     Для   калегiяльнага   разгляду   асноўных   пытанняў  вучэбнай,
метадычнай  i  выхаваўчай  работы  ў  вучэбным  цэнтры  арганiзуецца
педагагiчны савет.  Склад i дзейнасць яго  вызначаюцца палажэннем аб
педагагiчным савеце.

     5.3. Намеснiк дырэктара  па вучэбна-вытворчай рабоце з'яўляецца
непасрэдным  кiраўнiком  вучэбнага  працэсу   ў  вучэбным  цэнтры  i
адказвае за выкананне вучэбных планаў i праграм, якасць падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi,   павышэння  квалiфiкацыi   i  стажыроўкi   кадраў;
праводзiць  работу   па  павышэнню  эфектыўнасцi  формаў,  метадаў i
сродкаў вучэбнага працэсу i ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы,
яе эфектыўнаму выкарастанню; ажыццяўляе кантроль за работай майстраў
вытворчага  навучання  i  выкладчыкаў;  вызначае  склад  i арганiзуе
работу экзаменацыйных  камiсiй, удзельнiчае ў  iх рабоце; ажыццяўляе
падрыхтоўчую  работу да  правядзення педагагiчных  саветаў вучэбнага
цэнтра, кантралюе выкананне яго рашэнняў.

     Намеснiк  дырэктара  па  вучэбна-вытворчай  рабоце  назначаецца
дырэктарам  вучэбнага  цэнтра  з  лiку  асоб,  якiя  маюць  вышэйшую
адукацыю,  адпаведную профiлю  цэнтра, i  стаж вытворча-педагагiчнай
работы не менш 3 гадоў.

     Выкладчыкамi назначаюцца асобы, якiя маюць вышэйшую адукацыю.

     Выкладчыкi i майстры назначаюцца дырэктарам вучэбнага цэнтра па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў.

           6. Маёмасць i сродкi вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы,
              перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў

     6.1. Фiнансаванне  мерапрыемстваў па навучанню  слухачоў, iншых
вiдаў   работ   i   паслуг,   якiя   выконваюцца  вучэбным  цэнтрам,
ажыццяўляецца  ва  ўстаноўленым  парадку  за  кошт  бюджэту, сродкаў
мiнiстэрстваў, ведамстваў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый,
устаноў i асобных грамадзян.

     6.2. Вучэбныя  цэнтры, якiя знаходзяцца  на дзяржаўным бюджэце,
маюць  адносна замацаванай  за iмi  дзяржаўнай маёмасцi  правамоцтвы
валодання,  карыстання i  распараджэння ёю  ў адпаведнасцi  з мэтамi
сваёй  дзейнасцi i  прызначэннем  маёмасцi  i ў  межах, устаноўленых
уласнiкам i дзеючым заканадаўствам.

     6.3.  Вучэбныя  цэнтры,  якiя  працуюць  на ўмовах гаспадарчага
разлiку,  самастойна ўстанаўлiваюць  формы, сiстэмы  i памеры аплаты
працы, але не менш памераў iснуючых рэспублiканскiх тарыфных ставак,
а таксама другiя вiды даходаў работнiкаў.

     6.4. Вучэбныя цэнтры, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, маюць
пячатку ўстаноўленага  ўзору са сваiм найменнем,  разлiковы  i iншыя
рахункi ў  банках, якiя адкрываюцца  ва ўстаноўленым парадку, штогод
прадстаўляюць   прадугледжаныя  статыстычныя  справаздачы  ў  органы
статыстыкi, пашпарт  - у Мiнiстэрства  адукацыi i навукi  Рэспублiкi
Беларусь.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 665/12.
 Дата: 30.12.94 г.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations