Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 23 декабря 1994 г. №420 "Тыпавыя правiлы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



        МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

  23.12.94 г.                                             N 420

                              г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi Тыпавых правiлаў
 прыёму  ў   вышэйшыя навучальныя
 ўстановы   Рэспублiкi   Беларусь
 на 1995 год

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил силу  приказом Министерства образования  и науки от
         29 декабря 1995 г. N 498 (рег. N 1217) 

        [Изменения и дополнения:
            Приказ  Министерства  образования   и   науки  от 30 мая
         1995 г. N 197 (рег. N 909)]

     1.  Зацвердзiць Тыпавыя  правiлы прыёму  ў вышэйшыя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год /дадатак/.

     2.   Рэктарам   вышэйшых   навучальных   устаноў  незалежна  ад
ведамаснай прыналежнасцi ў адпаведнасцi  з Тыпавымi правiламi прыёму
распрацаваць уласныя  правiлы прыёму i ўзгаднiць  iх з Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi ў тэрмiн да 1.04.1995 г.

     3. Лiчыць страцiўшым сiлу дадатак 2 загада N 37 ад 8.02.94 г.

     4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на намеснiка мiнiстра
Галко Т.Я.


 Мiнiстр                                               В.I.Стражаў

                                           Зацверджаны
                                        загадам Мiнiстра адукацыi
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        23.12.1994 г.
                                        N 420


                 Тыпавыя правiлы прыёму ў вышэйшыя
       навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год

===

     1.  У  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь на
конкурснай  аснове  прымаюцца  асобы,  якiя  пастаянна  пражываюць у
рэспублiцы,   а  таксама   грамадзяне  Беларусi   i  беларусы,  якiя
пражываюць за яе межамi  для атрымання бясплатнай вышэйшай адукацыi,
калi яна атрымлiваецца ўпершыню.
     Звыш  кантрольных  лiчбаў  прыёму  на  ўсiх  фрмах навучання на
падставе  дагавароў з  аплатай  у  ВНУ могуць  залiчвацца грамадзяне
Беларусi, якiя  станоўча здалi ўступныя экзамены,  але не прайшлi па
конкурсе   ў  гэтую   ВНУ.  Забараняецца   заключэнне  дагавароў  да
правядзення  конкурсу.  Парадак  прыёму  грамадзян  замежных дзяржаў
вызначае ВНУ, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi пагадненнямi.
     Кошт  аплаты  навучання  гэтых  асоб  вызначае  ВНУ,  кiруючыся
прынцыпамi  сацыяльнай  падтрымкi  асоб,  з  улiкам iх матэрыяльнага
становiшча.
     У ВНУ прымаюцца асобы, якiя маюць сярэднюю адукацыю.

     2.  ВНУ  павiнны  забяспечыць   пры  прыёме  захоўванне  правоў
грамадзян на адукацыю,  якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь,   галоснасць   i   адкрытасць   работы  прыёмных  камiсiй,
аб'ектыўнасць ацэнкi здольнасцяў i схiльнасцяў абiтурыентаў.

     3. На дзённую  форму навучання заявы прымаюцца з  26 чэрвеня на
15 лiпеня,  уступныя экзамены праводзяцца з  16 лiпеня, залiчэнне па
плану прыёму - да 5 жнiўня, на ўмовах аплаты - да 1 верасня.
     На спецыяльнасцi мастацтва, ваенныя, а таксама на навучанне без
адрыву ад  вытворчасцi прыём праводзiцца ў  тэрмiны, што вызначаюцца
органамi кiравання па падпарадкаваннi.

     4. Паступаючыя  ў ВНУ падаюць  у прыёмную камiсзю  цi дасылаюць
наступныя  дакументы: заяву  на  iмя  рэктара, дакумент  аб сярэдняй
адукацыi ў арыгiнале, 6  фотакартак памерам 3х4, медыцынскую даведку
па форме  086У, а на навучанне  без адрыву ад вытворчасцi  - выпiску
/копiю/   з  працоўнай   кнiжкi.  Могуць   быць  прадстаўлены  iншыя
дакументы,   якiя   пацвярджаюць    асабiстыя   таленты   i   ўменнi
абiтурыентаў. Пашпарт прад'яўляецца абiтурыентам асабiста.

     5. ВНУ вызначае пералiк з 3-5  уступных экзаменаў, адзiн з iх -
па  беларускай  мове  i  лiтаратуры  цi  рускаi  мове  i  лiтаратуры
абiтурыенты  могуць   здаваць  па  выбары.   Выключэннем  з'яўляецца
спецыяльнасць  "Беларуская мова  i лiтаратура",  пры паступленнi  на
якую,  абiтурыенты  здаюць  уступны  экземен  па  беларускай  мове i
лiтаратуры".
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт  5 -  в редакции  приказа Министерства  образования и
         науки от 30 мая 1995 г. N 197 (рег. N 909)

            5. ВНУ вызначае пералiк  з 3-5 уступных экзаменаў, адзiн
         з iх  -  па  беларускай  мове  i  лiтаратуры: ён з'яўляецца
         абавязковым  для асоб,  якiя  маюць  ацэнкi ў  дакуменце аб
         сярэдняй адукацыi па гэтых прадметах.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     6. Уступныя  экзамены /акрамя экзаменаў па  спецыяльнасцi ў ВНУ
мастацтва   i   фiзiчнага   выхавання/   праводзяцца  па  праграмах,
складзеных у  адпаведнасцi з вучэбнымi  праграмамi агульнай сярэдняй
адукацыi.
     Паступаючыя маюць права здаваць  уступныя экзамены па выбары на
беларускай цi на рускай мове.
     Уступны  экзамен  па  замежнай  мове  /англiйскай, французскай,
нямецкай, iспанскай/ абiтурыенты могуць здаваць па выбары, незалежна
ад  таго, якую  замежную мову  яны вывучалi  ў сярэдняй  навучальнай
установе. Выключэннем з'яўляецца  спецыяльнасць "Замежная мова", пры
паступленнi на  якую абiтурыенты здаюць уступны  экзамен па замежнай
мове ў  адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю.
     Расклад  уступных экзаменаў  у  ВНУ  абвяшчаецца за  тыдзень да
пачатку iх правядзення.

      7.  Абiтурыенты, якiя  не з'явiлiся  на экзамен  без уважлiвых
прычын або атрымалi нездавальняючую ацэнку, да далейшых экзаменаў не
дапускаюцца.

     8.  Залiчэнне ў  ВНУ праводзiцца  па конкурсе  ў адпаведнасцi з
колькасцю  балаў,  набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных
экзаменах.   Конкурс   можа   праводзiцца   па   спецыяльнасцях,  на
факультэце,  па  ВНУ.  Асобы,  скончыўшыя  падрыхтоўчыя  аддзяленнi,
залiчваюцца ў адпаведнасцi з палажэннямi аб iх.

     9.  ВНУ  вызначаюць  парадак   залiчэння  асоб,  якiя  скончылi
сярэднюю   школу   з    залатым   /сярэбраным/   медалём,   сярэднюю
спецыяльную навучальную  ўстанову цi ПТВ /на  аснове базавай школы з
атрыманнем  сярэдняй  адукацыi/  з  дыпломам  з адзнакай; пераможцаў
алiмпiяд,    праведзеных    ВНУ     i    рэспублiканскiх    алiмпiяд
прафесiянальнага  майстэрства выпускнiкоў  педвучылiшчаў, а  таксама
асоб,   якiя    скончылi   гiмназii,   лiцэi,    каледжы,   вышэйшыя
прафесiянальныя i тэхнiчныя вучылiшчы.
     Колькасць  абiтурыентаў, якiя  залiчаны на  падставе сумяшчэння
выпускных i  ўступных экзаменаў, не  павiнна перавышаць 20%  ад усiх
залiчаных у ВНУ па  кожнай спецыяльнасцi.

     10.  Без уступных  экзаменаў залiчваюцца  ў педагагiчныя  ВНУ i
унiверсiтэты   пераможцы   /I, II, III  месца/   рэспублiканскiх   i
мiжнародных алiмпiяд  выпускнiкоў школ i  педвучылiшчаў, праведзеных
Мiнiстэрствам  адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi  Беларусь  у  1994/95
навучальным годзе  па агульнаадукацыйных прадметах,  пры наступленнi
на адпаведныя спецыяльнасцi.
     Ведамасныя i тэхнiчныя ВНУ самастойна вызначаюць парадак прыёму
такiх асоб.

     11. пераможцы /I, II, III месца/ абласных i Мiнскага гарадскога
тураў  алiмпiяд  выпускнiкоў  школ  1994/95  навучальнага  года, што
праводзiлiся  органамi  кiравання  адукацыяй  Рэспублiкi Беларусь па
агульнаадукацыйных   прадметах,   пры   паступленнi   на  адпаведныя
спецыяльнасцi вызваляюцца ад уступнага  экзамену па гэтай дысцыплiне
з выстаўленнем ацэнкi "пяць".

     12. Па-за конкурсам пры  атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных
экзаменах     па     ўсiх      формах     навучання     залiчваюцца:
воiны-iнтэрнацыяналiсты; круглыя  сiроты i дзецi,  што засталiся без
апекi  бацькоў;  дзецi  з  сем'яў  загiнуўшых  /памёршых/ цi стаўшых
iнвалiдамi ў  час праходжання вайсковай  службы або працы  ў складзе
савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў,  дзе вялiся баявыя дзеяннi, а
таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых /памёршых/ у мiрны
час пры праходжаннi  вайсковай службы; iнвалiды I i  II груп, якiм у
адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй
не супрацьпаказана навучэнне ў ВНУ  i якiя могуць наведваць заняткi;
асобы, якiя маюць iльготы ў  адпаведнасцi з арт.18 Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС" /Ведамасцi В.С. 1991 г., N 20, арт.292/.

     13. Пераважнае права на залiчэнне пры iншых роўных умовах маюць
iнвалiды  III групы  пры адсутнасцi  медыцынскiх супрацьпаказанняў i
асобы, якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi  з арт.19, 20, 23,  24, 25
Закона  Рэспублiкi   Беларусь  "Аб  сацыяльнай   абароне  грамадзян,
пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

     14.  Пры  адсутнасцi  конкурсу   ВНУ  маюць  права  ажыццяўляць
залiчэнне на  некаторыя спецыяльнасцi па  ўзгадненнi з Мiнiстэрствам
адукацыi i  навукi на падставе  вынiкаў субяседавання па  прадметах,
вызначаных для ўступных экзаменаў.

     15. У  межах кантрольных лiчбаў прыёму  ВНУ вылучаюць метадавыя
месцы  для аказання  садзейнiчання дзяржаўным  органам i  грамадскiм
арганiзацыям у вырашэннi сацыяльна-эканамiчных праблем.
     Умовы мэтавага прыёму рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi.

     16. На навучэнне без адрыву ад вытворчасцi залiчваюцца ў першую
чаргу   выпускнiкi  сярэднiх   спецыяльных  i   прафесiйна-тэхнiчных
навучальных  устаноў,  якiя  паступаюць  на роднасныя спецыяльнасцi;
iнвалiды,   якiм  не   супрацьпаказана  навучэнне;   ваеннаслужачыя,
звольненыя ў запас на працягу  трох апошнiх гадоў. На астатнiя месцы
прымаюцца асобы, якiя працуюць  па профiлю абранай спецыяльнасцi, як
правiла, не менш за 6 месяцаў.
     Iншыя  катэгорыi  абiтурыентаў  могуць  залiчвацца  на падставе
дагавароў з аплатай навучэння.

     17.  Для атрымання  другой вышэйшай  адукацыi ў  ВНУ Рэспублiкi
Беларусь  па дзённай,  вячэрняй i  завочнай формах  навучэння могуць
прымацца  асобы  на  ўмовах   поўнай  аплаты  навучання.  Выключэнне
складаюць   воiны-iнтэрнацыяналiсты;  асобы,   якiм  супрацьпаказана
работа па атрыманай раней спецыяльнасцi ў сувязi з пагаршэннем стану
здароўя  пры наяўнасцi  заключэння медыка-рэабiлiтацыйных экспертных
камiсiй;  асобы  пераехалi  па  сямейных  абставiнах  на новае месца
жыхарства,  дзе  адсутнiчае  работа  па  спецыяльнасцi,  цi страцiлi
работу,  аб  чым  сведчыць  дакумент  службы занятасцi насельнiцтва;
педагагiчныя  работнiкi  пры   паступленнi  на  другую  педагагiчную
спецыяльнасць пры наяўнасцi хадайнiцтва з месца работы.
     Прыём  гэтых  асоб  i  вызначэнне  курса,  на  якi  залiчваюцца
ажыццяўляецца  з улiкам  наяўнасцi свабодных  месцаў i  адпаведнасцi
адукацыi гэтых асоб характару навучання па другой спецыяльнасцi, але
не такой другога курса. Пытанне аб залiчэннi такiх асоб на другi або
старэйшыя  курсы  вырашаецца   дэканатам  адпаведнага  факультэта  i
канчаткова зацвярджаецца загадам рэктара. Пры немагчымасцi залiчэння
на  другi курс  у сувязi  з неадпаведнасцю  пройдзеных дысцыплiн або
патрабаванняў праграмы,  жадаючыя атрымаць другую  вышэйшую адукацыю
паступаюць на першы курс на агульных падставах.

     18. За тры месяцы да  пачатку прыёму ВНУ распрацоўваюць уласныя
правiлы  прыёму,  якiя  не  павiнны  супярэчыць  Тыпавым  правiлам i
ўзгадняюць iх з Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
     Усе  iншыя  пытаннi,  звязаныя   з  прыёмам  у  ВНУ,  уключаючы
тэсцiраванне  на прафесiйную  годнасць, формы  правядзення i сiстэмы
ацэнкi ўступных экзаменаў, вызначэнне конкурсных уступных экзаменаў,
прыраноўванне   да   ўступных   экзаменаў   iншых  iспытаў,  парадак
правядзення конкурсу,  прыярытэту пры залiчэннi  асоб, маючых роўную
колькасць  балаў,  умовы  прыёму   на  скарочаны  тэрмiн  навучэння,
вызначэнне парадку падачы i  разгляду апеляцый канчаткова вырашаюцца
прыемнымi камiсiямi вышэйшых навучальных устаноў.

     19.  Iнфармацыя аб  умовах прыёму,  а таксама  аб усiх рашэннях
прыемнай   камiсii   павiнна   своечасова   даводзiцца   да   ведама
абiтурыентаў.

 -------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 649/12.
 Дата:  23.12.94 г.   





Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations