Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 23 марта 1995 г. №100 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб правядзеннi субяседавання замест уступных экзаменаў пры прыеме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 23 марта 1995 г.                                      N 100

                              г. Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ  АБ  ПРАВЯДЗЕННI
 СУБЯСЕДАВАННЯ  ЗАМЕСТ  УСТУПНЫХ  ЭКЗАМЕНАЎ
 ПРЫ ПРЫЁМЕ Ў ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


     У  мэтах  далейшага  ўдасканалення   работы  па  арганiзацыi  i
правядзенню прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
ЗАГАДВАЮ:

     1.  Зацвердзiць Палажэнне  аб правядзеннi  субяседавання замест
уступных  экзаменаў  пры  прыёме  ў  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы
Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

     2. Рэктарам  вышэйшых навучальных устаноў  рэспублiкi незалежна
ад  ведамаснай  прыналежнасцi  i  форм  уласнасцi кiравацца дадзеным
Палажэннем пры правядзеннi прыёму.

     3. Указанае Палажэнне ўвесцi ў дзеянне з моманту ўнясення яго ў
Рэестр   Дзяржаўнай  рэгiстрацыi   Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання.

     4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на намеснiка мiнiстра
Т.Я.Галко.


 Мiнiстр                                            В.I.Стражаў

                                               Дадатак
                                      да загада Мiнiстра адукацыi
                                      i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                      ад   23 сакавiка   1995   г.
                                      N 100


                             ПАЛАЖЭННЕ
     аб правядзеннi субяседавання замест уступных экзаменаў
          пры прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
                       Рэспублiкi Беларусь

===

                       I. Агульныя палажэннi

     1.1. У  мэтах выяўлення ўзроўня  ведаў абiтурыентаў, а  таксама
схiльнасцяў  да  навучання  па  адпаведнай  спецыяльнасцi, ВНУ маюць
права  ў  асобных  выпадках  замест  уступных  экзаменаў  праводзiць
субяседаванне.

     1.2.  Права на  субяседаванне замест  уступных экзаменаў  маюць
катэгорыi  абiтурыентаў,  якiя  вызначаюцца  вышэйшымi  навучальнымi
ўстановамi.

     1.3. Спецыяльнасцi i формы навучання, па якiх можа ажыццяўляцца
прыём па  вынiках субяседавання, вызначаюць  ВНУ i адлюстроўваюць  у
правiлах прыёму.

               II. Парадак правядзення субяседавання

     2.1.  Субяседаванне  праводзiцца  ў  адзiн  дзень  па прадметах
уступных  экзаменаў  цi  спецыяльных  дысцыплiнах,  якiя вызначаюцца
вышэйшай   навучальнай   установай    у   адпаведнасцi   з   абранай
спецыяльнасцю.

    2.2. Пытаннi i заданнi  для правядзення субяседавання складаюцца
экзаменацыйнымi  камiсiямi  ў  адпаведнасцi  з  праграмамi  ўступных
экзаменаў (па агульнаадукацыйных дысцыплiнах) i вучэбнымi праграмамi
сярэднiх    спецыяльных   навучальных    устаноў   (па   спецыяльных
дысцыплiнах) i  па свайму характару  не павiнны патрабаваць  часу на
падрыхтоўку.

    2.3.  Субяседаванне праводзiцца  камiсiяй, у  якую ўваходзяць па
два  экзаменатары  па  кожнай  дысцыплiне,  i  якую ўзначальвае член
прыёмнай камiсii ВНУ.

     2.4. Абiтурыенту  прапануецца 5 пытанняў  па кожнай дысцыплiне,
якiя ацэньваюцца баламi ад 0 да 5.

     2.5.  Асобы, якiя  атрымалi 0  балаў па  аднаму з прадметаў, да
ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

     2.6.  Пытаннi абiтурыентам  i адказы  на iх  фiксуюцца ў лiстах
вуснага адказу (форма N 12).

     2.7.  Вынiкi  субяседавання  па  дысцыплiнах  адлюстроўваюцца ў
лiстах вуснага адказу i  экзаменацыйных лiстах, падпiсваюцца членамi
камiсii, якая праводзiла субяседаванне.

     2.8.  Субяседаванне праводзiцца  не пазней,  чым за  два днi да
пачатку ўступных экзаменаў у ВНУ.

     2.9.  Апеляцыя   падаецца  абiтурыентам  у   дзень  правядзення
субяседавання i разглядаецца ва ўстаноўленым парадку.

          III. Парадак залiчэння па вынiках субяседавання

     3.1.  Залiчэнне  ў  склад  студэнтаў  па  вынiках субяседавання
ажыццяўляецца да пачатку ўступных экзаменаў.

     3.2. Залiчэнне праводзiцца на  конкурснай аснове ў адпаведнасцi
з сумай  балаў, атрыманых  на субяседаваннi  па ўсiх  дысцыплiнах, i
колькасцю месц.

     3.3. Пры  роўнай колькасцi балаў  праводзiцца ў адпаведнасцi  з
прыярытэтамi, вызначанымi прыёмнай камiсiяй ВНУ.

     3.4. Асобы,  якiя не залiчаны  па вынiках субяседавання,  маюць
права  здаваць  уступныя  экзамены  i  ўдзельнiчаць  у  конкурсе  на
агульных падставах.

     3.5.  Лiсты  вуснага  адказу  захоўваюцца  ў  асабовых  справах
абiтурыентаў.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 802/12.
 Дата:  24.03.95 г.





Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations