Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 10 апреля 1995 г. №07-11/59 "Рэкамендацыi аб парадку запаўнення дыплома (атэстата) асобам, якiя скончылi прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


     ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    10 красавiка 1995 г. № 07-11/59

 РЭКАМЕНДАЦЫI АБ ПАРАДКУ ЗАПАЎНЕННЯ ДЫПЛОМА (АТЭСТАТА) 
 АСОБАМ, ЯКIЯ СКОНЧЫЛI ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ 
 ЎСТАНОВЫ

     Рэкамендацыi распрацаваны  ў  дапаўненне iнструкцыi "Аб парадку
вырабу,  улiку i выдачы дакументаў аб адукацыi выпускнiкам  базавых,
сярэднiх     агульнаадукацыйных    школ,    прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных  устаноў,  сярэднiх  спецыяльных   навучальных   устаноў
Рэспублiкi   Беларусь",   зацверджанай   загадам  Мiнiстра  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1994 г. № 25.
     1. Запаўненне   бланкаў  дакументаў  аб  атрыманнi  адукацыi  ў
прафесiйна-тэхнiчных   навучальных   установах   (ПТНУ)   Рэспублiкi
Беларусь  дыплома  i  атэстата  праводзiцца ў строгай адпаведнасцi з
зацверджаным тэкстам рукапiсна, калiграфiчным почыркам чорнай тушшу.
     Нiякiх памарак, падчыстак, паправак не дапускаецца.
     2. Бланк дыплома (атэстата) запаўняецца наступным чынам:
     Пасля слоў  "Гэты  дыплом  (атэстат)  выдадзены" пiшацца цалкам
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка ПТНУ.
     2.1. Пасля  ўказання  года  паступлення  ў навучальную ўстанову
пiшацца  поўнае  найменне  прафесiйна-тэхнiчнай  установы,  у   якую
паступiў  выпускнiк,  прычым  для  тых,  хто навучаўся раней у iншай
навучальнай установе,  указваецца поўнае найменне першай навучальнай
установы, куды паступiў выпускнiк да пераводу ў наступную ўстанову.
     2.2. Далей  указваецца  год   заканчэння   прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установы пасля слоў "поўны курс" пiшацца:  для тых,  хто
навучаецца ў адной навучальнай установе  ў  залежнасцi  ад  наймення
(тыпа)  навучальнай  установы словы "названага прафесiйна-тэхнiчнага
вучылiшча",  для тых,  хто навучаўся раней у навучальнай  установе",
поўнае  найменне  прафесiйна-тэхнiчнай  навучальнай  установы,  якую
навучэнец заканчвае.
     3. У  дыпломе  перад  словамi "сярэдняй адукацыi" пiшуцца словы
"на базе агульнай", або "з атрыманнем агульнай".
     4. У  дыпломе (атэстаце) пасля слоў "па прафесii пiшацца поўнае
найменне прафесii (прафесiй),  па якой  (якiх)  навучаўся  выпускнiк
навучальнай установы ў дакладнай адпаведнасцi з вучэбнымi планамi.
     4.1. Пасля  слоў  "рашэннем  квалiфiкацыйнай  камiсii"  пiшуцца
чысло,   месяц   i  год  прыняцця  рашэння  Квалiфiкацыйнай  камiсii
адпаведна з пратаколам яе пасяджэння, пасля чаго пiшуцца прозвiшча i
iнiцыялы выпускнiка.
     4.2. Пасля слоў "прысвоена квалiфiкацыя" у  дыпломе  (атэстаце)
пiшацца   найменне   спецыялiзацый  i  квалiфiкацыя  (разрад,  клас,
катэгорыя)  пропiсам,  якая   прысвоена   выпускнiку   ў   дакладнай
адпаведнасцi з вучэбным планам.
     5. Дыплом  (атэстат)  падпiсваецца  старшыней   квалiфiкацыйнай
камiсii,  дырэктарам  навучальнай установы i намеснiкам дырэктара па
вучэбна-вытворчай (вучэбнай) рабоце.
     6. Нiжэй  подпiсаў  пiшуцца  чысло,  месяц i год выдачы дыплома
(атэстата),  а таксама рэгiстрацыйны  нумар  дыплома  (атэстата)  па
кнiзе рэгiстрацыi дакументаў аб адукацыi.
     7. У адведзеным  месцы  дыплома  (атэстата)  ставiцца  гербавая
пячатка навучальнай установы.
     8. Асобы,  якiя  закончылi  навучанне  ў   прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай   установе   па   вячэрняй  (зменнай)  формах  навучання
атрымлiваюць дыплом (атэстат)  на  агульнай  падставе  без  указання
формы навучання.
     9. Дыплом   (атэстат)   з   адзнакай    выдаюцца    выпускнiкам
прафесiйна-тэхнiчных   навучальных   устаноў,   калi  яны  маюць  па
вытворчаму навучанню,  спецыяльных i агульнаадукацыйных прадметах  i
не  менш  як  75 працэнтаў iншых прадметаў вучэбнага плана вынiковую
адзнаку "5" (выдатна), а па астатнiх прадметах - адзнаку "4" (добра)
i  на  выпускным  квалiфiкацыйным  экзамене  атрымаўшым  адзнаку "5"
(выдатна).
     10. Разам      з      дыпломам      (атэстатам)      выпускнiку
прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы выдаецца выпiска вынiковых
адзнак паспяховасцi за ўвесь тэрмiн навучання. У выпiсцы ўказваецца,
што яна з'яўляецца дадаткам да  дыплома  (атэстата)  i  без  дыплома
(атэстата) несапраўдна.
     У выпiску вынiковых адзнак паспяховасцi да  дыплома  (атэстата)
запiсваюцца   найменнi   навучальных   устаноў,   у  якiх  навучаўся
выпускнiк,  з указаннем тэрмiнаў навучання ў кожнай з iх,  а таксама
назвы   вывучаных   прадметаў  i  колькасцi  гадзiн  па  прадмету  ў
адпаведнасцi з вучэбным планам.
     Выпiскi вынiковых  адзнак  паспяховасцi  да  дыплома (атэстата)
вырабляюцца  на  спецыяльнай  паперы,  пры  запаўненi  друкуюцца  на
пiшучай машынцы;  колькасць гадзiн, вызначаных на вывучэнне прадмета
лiчбамi без пропiсу,  а адзнакi па прадметах абавязкова  пропiсам  у
адпаведнасцi  з  якасцю  засваення  вучэбнай  праграмы  навучэнцаў у
балах:  5  (выдатна),  4  (добра),  3  (здавальняюча),  падпiсваюцца
дырэктарам  i  намеснiкам  дырэктара па вучэбна-вытворчай (вучэбнай)
рабоце навучальнай установы.  Нiжэй подпiсаў пiшуцца:  дата,  месяц,
год  выдачы  выпiскi  i  рэгiстрацыйны  нумар  па  кнiзе рэгiстрацыi
дакументаў аб  адукацыi  дыплома  (атэстата)  з  указаннем  наймення
горада   (паселка),  у  якiм  знаходзiцца  навучальная  ўстанова.  У
адведзеным  месцы  выпiскi  дыплома  (атэстата)  ставiцца   гербавая
пячатка навучальнай установы.

 Намеснiк Мiнiстра                                        А.М.ГАРНАК





Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations