Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь и Министерства труда Республики Беларусь от 2 июня 1995 г. №201/51 "Аб Тыпавым палажэннi аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



        Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
              Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь

                          ЗАГАД-ПАСТАНОВА

 2 чэрвеня 1995 г.                                    N 201/51


 Аб тыпавым палажэннi аб бесперапынным
 прафесiйным навучаннi рабочых


     У адпаведнасцi   з  пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад  27  красавiка  1995  г.  N  230   "Аб   палажэннi   аб
бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых" i ў мэтах удасканалення
бесперапыннага  прафесiйнага  навучання  рабочых  i  павышэння   яго
эфектыўнасцi i якасцi

     ЗАГАДВАЕМ-ПАСТАНАЎЛЯЕМ:

     Зацвердзiць Тыпавое   палажэнне  аб  бесперапынным  прафесiйным
навучаннi   рабочых,   узгодненае    з    Мiнiстэрствам    фiнансаў,
Мiнiстэрствам   эканомiкi,   iншымi  зацiкаўленнымi  мiнiстэрствамi,
аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам.



 Мiнiстр адукацыi i навукi                     Мiнiстр працы
 Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Беларусь
              В.I.Стражаў                               А.В.Сасноў



                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                   сумеснымi загадам-пастановай
                                   Мiнiстэрства адукацыi i навукi i
                                   Мiнiстэрства працы Рэспублiкi
                                   Беларусь
                                   ад 2 чэрвеня 1995 г.
                                   N 201/51


                             УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                     Мiнiстэрства эканомiкi
 Рэспублiкi Беларусь                       Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра                         Намеснiк мiнiстра
            А.I. Сверж                           Б.А. Макейчанка
 3О мая  1995 г.                           16 мая  1995 г.


                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

           аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых

===

        [Изменения и дополнения:
            Совместный    приказ   и    постановление   Министерства
         образования и науки и Министерства  труда от 9 октября 1996
         г. N 434/74 (рег. N 1723).]

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Галоўнымi   задачамi,   якiя  стаяць  перад  бесперапынным
прафесiйным навучаннем рабочых на сучасным этапе, з'яўляюцца:
     - набыццё рабочымi прафесiйных ведаў;
     - падрыхтоўка   рабочых   высокай   квалiфiкацыi,   апераджаючы
характар прафесiйнага навучання,  якi б улiчваў перспектывы развiцця
аб"яднання, прадпрыемства, арганiзацыi; *)
 __________________________
      *) Аб"яднанне,  прадпрыемства,  арганiзацыя   -   у   далейшым
"прадпрыемства".

     - стварэнне рэзерва рабочых неабходнай квалiфiкацыi;
     - прафесiйная   падрыхтоўка,   перападрыхтоўка   i    павышэнне
квалiфiкацыi  беспрацоўных  па  накiрунку дзяржаўных служб занятасцi
насельнiцтва.

     1.2. Арганiзоўваюцца  наступныя  вiды  навучання рабочых,  якiя
забяспечваюць  яго  бесперапыннасць:  падрыхтоўка,  перападрыхтоўка,
навучанне    рабочых    другiм   (сумежным)   прафесiям,   павышэнне
квалiфiкацыi рабочых.

               2. КIРАВАННЕ БЕСПЕРАПЫННЫМ ПРАФЕСIЙНЫМ
                         НАВУЧАННЕМ РАБОЧЫХ

     2.1. Кiраванне  бесперапынным  прафесiйным  навучаннем  рабочых
ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi  Рэспублiкi  Беларусь,
Мiнiстэрствам  працы Рэспублiкi Беларусь,  галiновымi мiнiстэрствамi
сумесна з iншымi цэнтральнымi i мясцовымi органамi кiравання.

     2.2. Мiнiстэрства   адукацыi   i   навукi  Рэспублiкi  Беларусь
праводзiць адзiную дзяржаўную  палiтыку  ў  вобласцi  бесперапыннага
навучання   рабочых;   арганiзацыйна-метадычнае   кiраўнiцтва  гэтай
сiстэмай;  вызначае асноўныя напрамкi яе развiцця;  па ўзгадненнi  з
адпаведнымi  мiнiстэрствамi  распрацоўвае  тыпавыя  вучэбныя планы i
праграмы,  плануе выданне  i  забеспячэнне  вучэбнай  лiтаратурай  i
нагляднымi  дапаможнiкамi;  ажыццяўляе дзяржаўнае iнспектаванне ўсiх
вiдаў  бесперапыннага  навучання;  каардынацыю  работы   навучальных
устаноў  (падраздзяленняў);  кантроль  за зместам i якасцю вучэбнага
працэсу.

     2.3. Мiнiстэрства  працы  Рэспублiкi  Беларусь вызначае адзiныя
квалiфiкацыйныя патрабаваннi да  рабочых.  Сумесна  з  Мiнiстэрствам
адукацыi  i  навукi,  галiновымi мiнiстэрствамi праводзiць работу па
ўкараненню i пастаяннаму ўдасканаленню  бесперапыннага  прафесiйнага
навучання рабочых.

     2.4. Мiнiстэрствы   ажыццяўляюць   кiраўнiцтва    бесперапынным
прафесiйным  навучаннем рабочых у адпаведных галiнах гаспадаркi i на
прадпрыемствах з улiкам становiшча на рынку  працы,  сумесна  з  iмi
выконваюць работу па планаванню вучобы, якая ўзгадняецца з мясцовымi
органамi  ўлады,  а  таксама   займаюцца   арганiзацыяй   навучання,
павышэннем яго якасцi i рэзультатыўнасцi.

     2.5. Мiнiстэрствы рашаюць наступныя задачы:
     - ствараюць галiновыя сiстэмы бесперапыннага навучання рабочых,
фармiруюць сетку адпаведных навучальных устаноў (падраздзяленняў), а
таксама развiваюць розныя формы бесперапыннага навучання  непасрэдна
на вытворчасцi;
     - ажыццяўляюць меры па метадычнаму i кадраваму  забеспячэнню  i
ўмацаванню   вучэбна-матэрыяльнай   базы   бесперапыннага  навучання
рабочых;
     - забяспечваюць  адпаведнасць  зместу  навучання  патрабаванням
навукова-тэхнiчнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiны;
     - абагульняюць  i  распаўсюджваюць перадавы вопыт арганiзацыi i
правядзення бесперапыннага навучання рабочых.

               3.  ПАДРЫХТОЎКА РАБОЧЫХ НА ВЫТВОРЧАСЦI

     3.1. Падрыхтоўка  рабочых на вытворчасцi - гэта першапачатковае
прафесiйнае навучанне асоб, прынятых на прадпрыемства, якiя раней не
мелi прафесii.

     3.2.  Падрыхтоўка   рабочых  ажыццяўляецца  ў   адпаведнасцi  з
квалiфiкацыйнымi    патрабаваннямi   дзеючага    Адзiнага   тарыфна-
квалiфiкацыйнага даведнiка. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац  1  пункта  3.2  -  в  редакции совместного приказа и
         постановления   Министерства   образования    и   науки   и
         Министерства труда  от 9 октября  1996 г. N  434/74 (рег. N
         1723).

            3.2. Падрыхтоўка рабочых  ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
         дзеючым пералiкам прафесiй.  

     Падрыхтоўка i   перападрыхтоўка  рабочых  павiнна  ажыццяўляцца
толькi пасля праходжання iмi прафкансультацыi i прафадбору.

     3.3. Тэрмiны  навучання  пры  падрыхтоўцы  рабочых  вызначаюцца
квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi i вучэбнымi планамi.

     3.4. Мадэлi вучэбных планаў,  тыпавыя вучэбныя планы i праграмы
па  прафесiях  (спецыялiзацыях),  якiя  ўключаны  ў Пералiк вучэбных
прафесiй,   што  зацвярджаецца   Мiнiстэрствам  адукацыi   i  навукi
Рэспублiкi  Беларусь, распрацоўваюцца  i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi  i навукi  з удзелам  адпаведных галiновых  мiнiстэрстваў i
iншых  цэнтральных  органаў  кiравання.
     Тыпавыя вучэбныя   планы  i  праграмы  па  прафесiях,  якiя  не
ўключаны   ў   Пералiк   вучэбных   прафесiй,   распрацоўваюцца    i
зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам адукацыi i навукi па заказу i з удзелам
галiновых мiнiстэрстваў,  iншых  цэнтральных  органаў  кiравання  на
аснове      квалiфiкацыйных      патрабаванняў      (квалiфiкацыйных
характарыстык), якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.
     Вучэбныя планы  i  праграмы  па  асобных  прафесiях  з тэрмiнам
навучання менш 1 месяца распрацоўваюцца i зацвярджаюцца навучальнымi
ўстановамi   (падраздзяленнямi),  прадпрыемствамi,  дзе  праводзiцца
падрыхтоўка рабочых. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 3.4 - в  редакции совместного приказа и постановления
         Министерства образования и науки  и Министерства труда от 9
         октября 1996 г. N 434/74 (рег. N 1723).

            3.4. Тыпавыя  вучэбныя планы i  праграмы для падрыхтоўкi
         рабочых  па прафесiях,  агульных для  ўсiх цi  шэрагу галiн
         народнай    гаспадаркi,    а     таксама    па    прадметах
         агульна-тэхнiчнага i эканамiчнага  курсаў распрацоўваюцца i
         зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам адукацыi  i навукi  Рэспублiкi
         Беларусь з удзелам адпаведных мiнiстэрстваў.  

     3.5.  Рабочыя  вучэбныя  планы  i  праграмы  распрацоўваюцца на
аснове      тыпавых     адпаведнымi      навучальнымi     ўстановамi
(падраздзяленнямi),  прадпрыемствамi,  дзе  праводзiцца  падрыхтоўка
рабочых, з удзелам суб'ектаў гаспадарання, для якiх рыхтуюцца кадры,
i зацвярджаюцца      ўпраўленнямi       адукацыi      аблвыканкамаў,
Мiнгарвыканкама. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 3.5 - в  редакции совместного приказа и постановления
         Министерства образования и науки  и Министерства труда от 9
         октября 1996 г. N 434/74 (рег. N 1723).

            3.5.  Па астатнiх  прафесiях вучэбныя  планы i  праграмы
         распрацоўваюцца    адпаведнымi    навучальнымi   ўстановамi
         (падраздзяленнямi)   i  прадпрыемствамi,   дзе  праводзiцца
         падрыхтоўка  рабочых, i  зацвярджаюцца iмi  па ўзгадненнi з
         зацiкаўленымi.  

     3.6. Падрыхтоўка рабочых на вытворчасцi праводзiцца па курсавой
i iндывiдуальнай формам навучання.

     3.7. Пры курсавой  падрыхтоўцы  тэарэтычнае  навучанне  рабочых
праводзiцца   ў   вучэбных   цэнтрах,  вучэбна-курсавых  камбiнатах,
аддзяленнях па курсавой  падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы  i  павышэнню
квалiфiкацыi   прафесiянальна-тэхнiчных   вучылiшчаў,  на  пастаянна
дзеючых   курсах,    якiя    арганiзоўваюцца    мiнiстэрствамi,    у
прафесiянальна-тэхнiчных  вучылiшчах  у  вучэбных  групах  колькасцю
25-30 чал.
     Тэарэтычнае навучанне  можа  праводзiцца  таксама непасрэдна на
прадпрыемствах.  Колькасны   састаў   груп   вызначаецца   патрэбамi
вытворчасцi,   а   калi   немагчыма   стварыць   групу,  праводзiцца
iндывiдуальнае навучанне.
     Дзейнасць навучальных  устаноў  (падраздзяленняў)  падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi  i  павышэння  квалiфiкацыi  рабочых  рэгламентуецца
тыпавымi  палажэннямi аб iх,  зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.
     Навучальныя ўстановы  (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi   кадраў   ва   ўстаноўленым   парадку    праходзяць
акрэдытацыю ў Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
     Вытворчае навучанне рабочых  праводзiцца,  як  правiла,  у  два
этапы:  на  першым  -  у  вучэбнай  групе  пад  кiраўнiцтвам майстра
(iнструктара)  вытворчага  навучання  на  спецыяльна  створанай  для
гэтага вучэбна-матэрыяльнай базе вучэбнага цэнтра, вучэбна-курсавога
камбiната,  прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча,  прадпрыемства;  на
другiм  этапе - на рабочых месцах прадпрыемства ў вучэбнай групе пад
кiраўнiцтвам   майстра   (iнструктара)   вытворчага   навучання   цi
iндывiдуальна  пад  кiраўнiцтвам  не  вызваленага ад асноўнай работы
высокаквалiфiкаванага рабочага - iнструктара вытворчага навучання.

     3.8. Пры  iндывiдуальнай  падрыхтоўцы рабочы вывучае тэарэтычны
курс самастойна i шляхам кансультацый  у  выкладчыкаў,  а  вытворчае
навучанне праходзiць iндывiдуальна на рабочым месцы пад кiраўнiцтвам
не вызваленага ад асноўнай работы высокаквалiфiкаванага  рабочага  -
iнструктара   вытворчага  навучання.  Пры  магчымасцi  рэкамендуецца
аб"ядноўваць рабочых у вучэбныя групы колькасцю ад 25 да 30  чалавек
для вывучэння агульнай часткi тэарэтычнага курса.

     3.9. Прафесiйныя ўменнi i навыкi рабочыя павiнны,  як  правiла,
набываць  i  ўдасканальваць  у працэсе вырабу прадукцыi цi выканання
работ з захаваннем адпаведных патрабаванняў да iх  якасцi.  У  гэтых
мэтах  кожнаму  рабочаму  ў  пачатку  вытворчага  навучання ў  цэхах
прадпрыемства,  выдзяляецца  рабочае  месца,  аснашчанае  неабходным
абсталяваннем, iнструментамi i матэрыяламi.

     3.10. Пры  падрыхтоўцы  рабочых  па   прафесiях,   звязаных   з
асваеннем   складанай   сучаснай  тэхнiкi,  павiнна  прадугледжвацца
таксама праходжанне iмi вытворчага навучання на  вучэбных  палiгонах
пры  перадавых  прадпрыемствах  галiны,  на  заводах-вытворцах новай
тэхнiкi, аналагiчных вытворчасцях вядучых прадпрыемстваў.

     3.11. Падрыхтоўка     рабочых     заканчваецца    здачай    iмi
квалiфiкацыйных экзаменаў незалежнай дзяржаўнай камiсii.

     3.12. Тэарэтычныя заняткi i вытворчае навучанне пры падрыхтоўцы
рабочых  на  вытворчасцi  праводзяцца   ў   межах   рабочага   часу,
устаноўленага  заканадаўствам  аб  працы  для  работнiкаў адпаведных
узростаў, прафесiй i вытворчасцей.

     3.13. Падрыхтоўка  рабочых,  звязаных з абслугоўваннем аб"ектаў
котланагляду  i  пад"ёмных  машын  i  механiзмаў (машынiсты  катлоў,
машынiсты   (качагары)  кацельнай,  машынiсты  кранаў  (кранаўшчыкi,
электрамеханiкi  па   лiфтах,   стропальшчыкi,   лiфцёры   i   г.д.)
праводзiцца   ў   вучэбных   цэнтрах,  вучэбна-курсавых  камбiнатах,
прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах па дагаворах з  прадпрыемствамi.
Навучанне  рабочых  па  названых прафесiях можа ажыццяўляцца таксама
непасрэдна  на  прадпрыемствах  па  курсавой  форме  падрыхтоўкi  па
ўзгадненнi   з   органамi   Праматамнагляду   Рэспублiкi   Беларусь.
Iндывiдуальная  падрыхтоўка  i  перападрыхтоўка  рабочых  па   гэтых
прафесiях не дапускаецца.

             4. ПЕРАПАДРЫХТОЎКА (ПЕРААБУЧЭННЕ) РАБОЧЫХ

     4.1. Перападрыхтоўка  (пераабучэнне)  арганiзоўваецца  з  мэтай
асваення новых прафесiй вызваленымi рабочымi,  якiя не  могуць  быць
выкарыстаны  па  сваiх  прафесiях,  а  таксама асобамi,  выказаўшымi
пажаданне змянiць прафесiю з улiкам патрэб вытворчасцi.

     4.2. Формы  перападрыхтоўкi  (пераабучэння)  рабочых аналагiчны
тым,  якiя  прымяняюцца  пры  падрыхтоўцы  рабочых.  Перападрыхтоўка
(пераабучэнне)  можа ажыццяўляцца з адрывам i без адрыву ад работы ў
вучэбных  цэнтрах,  вучэбна-курсавых  камбiнатах,   на   аддзяленнях
перападрыхтоўкi  i  павышэння  квалiфiкацыi  сярэднiх  спецыяльных i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў,  а таксама  непасрэдна
на прадпрыемствах.

     4.3.  Распрацоўку  i  зацвярджэнне  рабочых  вучэбных  планаў i
праграм  для  перападрыхтоўкi  (пераабучэння),  а таксама вызначэнне
тэрмiнаў  перападрыхтоўкi  (пераабучэння)  ажыццяўляюць  навучальныя
ўстановы    (падраздзяленнi),    прадпрыемствы,    дзе   праводзiцца
перападрыхтоўка   (пераабучэнне)   рабочых,   з   удзелам  суб'ектаў
гаспадарання, для  якiх рыхтуюцца кадры,  у прымяненнi да  тыпавых i
рабочых  вучэбных  планаў  i  праграм  для  падрыхтоўкi  рабочых  па
адпаведных  прафесiях. Пры  гэтым дапускаецца  скарачэнне праграм за
кошт  выключэння  раней  вывучанага  матэрыялу  з  улiкам фактычнага
ўзроўню   прафесiйных  i   эканамiчных  ведаў,   уменняў  i  навыкаў
навучэнцаў. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 4.3 - в  редакции совместного приказа и постановления
         Министерства образования и науки  и Министерства труда от 9
         октября 1996 г. N 434/74 (рег. N 1723).

            4.3.  Распрацоўку  i   зацвярджэнне  вучэбных  планаў  i
         праграм  для  перападрыхтоўкi   (пераабучэння),  а  таксама
         вызначэнне    тэрмiнаў    перападрыхтоўкi    (пераабучэння)
         ажыццяўляюць прадпрыемствы ў  прымяненнi да вучэбных планаў
         i праграм для падрыхтоўкi  рабочых па адпаведных прафесiях.
         Пры гэтым дапускаецца скарачэнне праграм за кошт выключэння
         раней  вывучанага  матэрыялу  з  улiкам  фактычнага ўзроўню
         прафесiйных   i  эканамiчных   ведаў,  уменняў   i  навыкаў
         навучэнцаў.  

     4.4. Перападрыхтоўка (пераабучэнне) рабочых заканчваецца здачай
квалiфiкацыйных экзаменаў незалежнай дзяржаўнай камiсii.

               5. НАВУЧАННЕ РАБОЧЫХ ДРУГIМ (СУМЕЖНЫМ)
                             ПРАФЕСIЯМ

     5.1. Навучанне  рабочых  другiм  (сумежным)  прафесiям  -  гэта
навучанне асоб,  якiя ўжо маюць прафесiю,  з мэтай  атрымання  новай
прафесii з пачатковым альбо болей высокiм узроўнем квалiфiкацыi.

     5.2. Навучанне    рабочых    другiм    (сумежным)     прафесiям
арганiзоўваецца  для пашырэння прафесiйнага профiлю,  падрыхтоўкi да
работы ва ўмовах прымянення прагрэсiўных форм арганiзацыi  i  аплаты
працы,   а   таксама   па  сумяшчальных  прафесiях.  Пералiк  другiх
(сумежных)  прафесiй,  па  якiх   праводзiцца   навучанне   рабочых,
вызначаецца    прадпрыемствамi,    зыходзячы   з   канкрэтных   умоў
вытворчасцi.

     5.3. Формы   навучання  рабочых  другiм  (сумежным)  прафесiям,
парадак  распрацоўкi  i  зацвярджэння  вучэбных  планаў  i  праграм,
завяршэнне  навучання  аналагiчны  тым,  якiя  выкарыстоўваюцца  пры
перападрыхтоўцы (пераабучэннi) рабочых.

                 6. ПАВЫШЭННЕ КВАЛIФIКАЦЫI РАБОЧЫХ

     6.1. Павышэнне   квалiфiкацыi   рабочых   -   гэта   навучанне,
накiраванае   на  паслядоўнае  ўдасканаленне  iх  прафесiянальных  i
эканамiчных ведаў, уменняў i навыкаў, рост майстэрства па прафесiях,
якiя яны маюць.

     6.2. Навучанне   рабочых   па   павышэнню   квалiфiкацыi   можа
ажыццяўляцца:  на  вытворча-эканамiчных  курсах i на курсах мэтавага
прызначэння як  у  вучэбных  цэнтрах,  вучэбна-курсавых  камбiнатах,
аддзяленнях   перападрыхтоўкi   i  павышэння  квалiфiкацыi  сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных  устаноў,  так  i
непасрэдна на прадпрыемствах.

     6.3. Вытворча-эканамiчныя курсы ствараюцца ў мэтах  паглыблення
i  пашырэння  прафесiйных  i  эканамiчных  ведаў,  уменняў i навыкаў
рабочых для  атрымання  больш  высокiх  тарыфных  разрадаў  (класаў,
катэгорый)  у  адпаведнасцi  з патрабаваннямi вытворчасцi.  На гэтых
курсах  праходзяць  таксама  навучанне  рабочыя,  у  якiх   фактычны
ўзровень  квалiфiкацыi  не ў поўнай меры адпавядае тарыфнаму разраду
(класу, катэгорыi), якiя яны маюць.

     6.4. Камплектаванне вучэбнай групы ажыццяўляецца, як правiла, з
рабочых адной цi роднасных прафесiй блiзкай квалiфiкацыi i прыкладна
роўнага  агульнаадукацыйнага  ўзроўню  на  аснове  заявы  рабочых  i
рэкамендацыi  кiраўнiкоў  участка,  цэха.  Колькасны  састаў   групы
рэкамендуецца ад 25 да 30 чалавек.
     Пры адсутнасцi  магчымасцi  стварэння  груп  можа   праводзiцца
iндывiдуальнае навучанне рабочых па адпаведных планах i праграмах.

     6.5. Працягласць навучання ўстанаўлiваецца да шасцi месяцаў без
адрыву  i  да  трох месяцаў з адрывам ад работы.  На тэарэтычны курс
адводзiцца ад 20 да 210 вучэбных гадзiн,  пры гэтым  на  эканамiчнае
навучанне павiнна адводзiцца ад 10 да 30% вучэбнага часу.

     6.6. Вучэбныя   праграмы   для   вытворча-эканамiчных    курсаў
распрацоўваюцца  i зацвярджаюцца ў парадку,  прадугледжаным пунктамi
3.4 i 3.5 дадзенага Палажэння.

     6.7. Пры  неабходнасцi па прафесiях,  звязаных з абслугоўваннем
сучаснай складанай тэхнiкi i тэхналогii,  звыш  адзначаных  тэрмiнаў
навучання  прадугледжваецца  стажыроўка да трох месяцаў з адрывам цi
без адрыву ад вытворчасцi ў залежнасцi ад магчымасцей прадпрыемства.

     6.8. Стажыроўка праводзiцца на рабочых месцах прадпрыемства.  У
працэсе праходжання стажыроўкi рабочыя пад кiраўнiцтвам  брыгадзiра,
майстра   альбо  высокаквалiфiкаванага  рабочага  павiнны  выконваць
работы,  якiя  па  складанасцi  адказваюць  патрабаванням   тарыфных
разрадаў  (класаў,  катэгорый),  атрымлiваемых  у  вынiку  навучання
прафесiй.

     6.9. Навучанне   на  вытворча-эканамiчных  курсах  заканчваецца
здачай квалiфiкацыйных экзаменаў незалежнай дзяржаўнай  камiсii.  Па
прафесiях,   па   якiх   прадугледжана  стажыроўка,  квалiфiкацыйныя
экзамены праводзяцца пасля яе завяршэння.

     6.10. Курсы  мэтавага  прызначэння ствараюцца на прадпрыемствах
для вывучэння новай тэхнiкi, абсталявання, матэрыялаў, тэхналагiчных
працэсаў,  новых метадаў гаспадарання, прагрэсiўных форм арганiзацыi
працы,  працоўнага  заканадаўства,  правiл  тэхнiчнай   эксплуатацыi
абсталявання,  тэхнiкi  бяспекi,  пытанняў,  звязаных  з  павышэннем
якасцi прадукцыi, i г.д.

     6.11. На  курсах  мэтавага  прызначэння  ажыццяўляецца  таксама
кароткатэрмiновае   навучанне   зноў   прынятых   на   прадпрыемства
квалiфiкаваных  рабочых  для вывучэння iмi на працягу першага месяца
работы на даным прадпрыемстве асаблiвасцей тэхналагiчных i працоўных
працэсаў,   абслугоўваемага  абсталявання,  пытанняў  арганiзацыi  i
аплаты працы,  знаёмства з патрабаваннямi,  прад"яўляемымi да якасцi
выпускаемай прадукцыi i выконваемых работ i г.д.

     6.12. Навучанне на курсах мэтавага прызначэння  праводзiцца  па
вучэбных праграмах, распрацоўваемых прадпрыемствамi.

     6.13. Заняткi на курсах рэкамендуецца  праводзiць  у  групах  з
колькасным  саставам  ад  25 да 30 чалавек.  Камплектаванне вучэбнай
групы  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  тэматычнай   накiраванасцю
курсаў.

     6.14. Працягласць  навучання  на  курсах  мэтавага  прызначэння
вызначаецца прадпрыемствам, зыходзячы з мэты навучання, але ў аб"ёме
не меней 20 гадзiн з адрывам цi  без  адрыву  ад  работы.  Навучанне
заканчваецца здачай залiкаў.

                   7. ПАДРЫХТОЎКА РАБОЧЫХ З ЛIКУ
                      НЕЗАНЯТАГА НАСЕЛЬНIЦТВА

     7.1. Падрыхтоўка  рабочых  з   лiку   незанятага   насельнiцтва
(падрыхтоўка,  перападрыхтоўка  i  павышэнне  квалiфiкацыi  рабочых)
ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  парадкам,   вызначаемым   дзеючым
заканадаўствам.

                       8.  ВЫКЛАДЧЫЦКIЯ КАДРЫ

     8.1. У  навучальных  установах  па  бесперапыннаму прафесiйнаму
навучанню рабочых тэарэтычныя заняткi  праводзяцца  выкладчыкамi,  а
вытворчае навучанне - майстрамi (iнструктарамi) вытворчага навучання
з лiку асоб, якiя адпавядаюць квалiфiкацыйным патрабаванням.

     8.2. Прафесiйнае  i эканамiчнае навучанне рабочых непасрэдна на
прадпрыемствах  ажыццяўляюць  выкладчыкi  i  iнструктары  вытворчага
навучання.     Выкладчыкi     назначаюцца     з     лiку    кiруючых
iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў,  эканамiстаў i другiх  спецыялiстаў,
якiя  маюць  вышэйшую  цi  сярэднюю  спецыяльную адукацыю па профiлю
работы.  Iнструктары  вытворчага  навучання   назначаюцца   з   лiку
высокаквалiфiкаваных рабочых i спецыялiстаў,  якiя маюць стаж работы
па прафесii  не  меней  трох  гадоў,  высокiя  вытворчыя  паказчыкi,
агульную сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю.

                   9.  ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА

     9.1. Вучэбна-матэрыяльная   база,   ствараемая   ў  навучальных
установах, а таксама на прадпрыемствах, уключае: вучэбныя памяшканнi
(лабараторыi,  класы, кабiнеты), вучэбныя палiгоны, цэхi, майстэрнi,
участкi, асобныя рабочыя месцы, аснашчаныя неабходным абсталяваннем,
iнвентаром,  тэхнiчнымi  сродкамi навучання,  вучэбнымi i нагляднымi
дапаможнiкамi.

     9.2. Вучэбна-матэрыяльная  база  прадпрыемстваў  ствараецца  за
кошт капiтальных укладанняў,  выдзяляемых  на  будаўнiцтва  аб"ектаў
вытворчага прызначэння.

     9.3. Абсталяванне,     тэхнiчныя     сродкi     навучання     i
вучэбна-наглядныя  дапаможнiкi,  распрацоўка  i  вытворчасць якiх не
праводзiцца цэнтралiзавана, вырабляюцца самiмi прадпрыемствамi.

              10. ПЛАНАВАННЕ НАВУЧАННЯ. УЛIК ВУЧЭБНАЙ
                        РАБОТЫ. СПРАВАЗДАЧА

     10.1. Планаванне  бесперапыннага прафесiйнага навучання рабочых
ажыццяўляюць    мiнiстэрствы    i    прадпрыемствы     сумесна     з
прафесiянальна-тэхнiчнымi навучальнымi ўстановамi, якiя рыхтуюць для
iх рабочыя кадры, зыходзячы з патрэб вытворчасцi i яе перспектыўнага
развiцця.

     10.2. Улiк  вучэбнай  работы  па  бесперапыннаму   прафесiйнаму
навучанню   рабочых   праводзiцца   ў   адпаведнасцi   з  указаннямi
мiнiстэрстваў,   якiя   распрацоўваюцца   на   падставе  нарматыўных
дакументаў  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi Беларусь i
з"яўляюцца асновай для падрыхтоўкi статыстычнай справаздачнасцi.

     10.3. Прадпрыемствы,  мiнiстэрствы  рыхтуюць i прадстаўляюць ва
ўстаноўленыя  тэрмiны  i  адрасы   справаздачу   па   бесперапыннаму
прафесiйнаму навучанню рабочых па форме,  зацверджанай Мiнiстэрствам
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.

            11. ФIНАНСАВАННЕ ВЫДАТКАЎ ПА БЕСПЕРАПЫННАМУ
                         НАВУЧАННЮ РАБОЧЫХ

     11.1. Фiнансаванне   выдаткаў   на   навучанне   працуючых   на
прадпрыемстве рабочых ажыццяўляецца за кошт  сродкаў,  уключаемых  у
сабекошт выпускаемай прадукцыi.  Сродкi на навучанне эксплуатацыйных
рабочых  для  зноў  будуемых   i   рэканструiруемых   прадпрыемстваў
(арганiзацый)  прадугледжваюцца  ў зводных каштарысах на капiтальнае
будаўнiцтва (рэканструкцыю) гэтых прадпрыемстваў (арганiзацый).

     11.2. Фiнансаванне       выдаткаў      навучальных      устаноў
(падраздзяленняў),   якiя   ажыццяўляюць   бесперапыннае   навучанне
рабочых,  праводзiцца за кошт прадпрыемстваў па дагаворах з iмi i на
iншых умовах.

                12. УМОВЫ АПЛАТЫ ПРАЦЫ ПРЫ НАВУЧАННI
                           РАБОЧЫХ КАДРАЎ

     12.1. Аплата працы работнiкаў,  якiя ажыццяўляюць бесперапыннае
прафесiйнае навучанне рабочых,  а таксама матэрыяльнае  забеспячэнне
рабочых,   якiя  праходзяць  навучанне  з  адрывам  ад  вытворчасцi,
праводзiцца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь.

 ----------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 952/12.
 Дата:  16.06.95 г.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations