Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 22 июня 1995 г. №318 "Об утверждении Положения о Министерстве образования и науки Республики Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



               КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 22 чэрвеня 1995 г. N 318                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МIНIСТЭРСТВЕ
 АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики Беларусь  от 17 апреля  1997 г. N  361 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 12, ст.425)  

  
        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         от  22 мая  1996 г.   N 336  (Собрание указов  Президента и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 15, ст.376)]


     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб Мiнiстэрстве адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     2.  Лiчыць неабходным  мець  у  Мiнiстэрстве адукацыi  i навукi
Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 15 чалавек.

     3.  Прызнаць   страцiўшымi  сiлу  пастановы   Урада  Рэспублiкi
Беларусь згодна з прыкладзеным пералiкам.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                           М.Чыгiр


                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                     пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 22 чэрвеня 1995 г. N 318

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Мiнiстэрстве адукацыi i
 навукi Рэспублiкi Беларусь


     1. Мiнiстэрства адукацыi i  навукi Рэспублiкi Беларусь (надалей
- Мiнадукацыя)    з'яўляецца    цэнтральным    органам    кiравання,
падпарадкоўваецца Кабiнету  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  i ў сваёй
дзейнасцi  кiруецца  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь i дадзеным
Палажэннем.

     2. Мiнадукацыя, абласныя, гарадскiя, раённыя ў гарадах, раённыя
ўпраўленнi i аддзелы адукацыi, дзяржаўныя i недзяржаўныя адукацыйныя
i выхаваўчыя ўстановы  i арганiзацыi складаюць  нацыянальную сiстэму
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     3. Галоўнымi задачамi Мiнадукацыi з'яўляюцца:

     3.1.  распрацоўка  i  рэалiзацыя  дзяржаўнай  палiтыкi ў галiне
адукацыi i  выхавання, навукi i тэхнiкi,  абароны правоў i iнтарэсаў
дзяцей i моладзi;

     3.2.  каардынацыя дзейнасцi  мiнiстэрстваў i  iншых цэнтральных
органаў  кiравання,  ўпраўленняў  адукацыi  аблвыканкомаў i Мiнскага
гарвыканкома,  устаноў,   прадпрыемстваў  i  арганiзацый   у  галiне
адукацыi  i выхавання,  навукова-тэхнiчнай i  iнавацыйнай дзейнасцi,
фармiравання   i  ажыццяўлення   маладзёжнай  палiтыкi,  падрыхтоўкi
спецыялiстаў,  навуковых i  навукова-педагагiчных кадраў,  а таксама
мiжнароднага супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках;

     3.3.  правядзенне адзiнай  дзяржаўнай палiтыкi  ў рэспублiцы  i
мiжнароднае супрацоўнiцтва па  пытаннях стандартызацыi, метралогii i
сертыфiкацыi,  патэнтнай  дзейнасцi,  аховы  прамысловай  уласнасцi,
аўтарскiх  i  сумежных  правоў,  развiцця сiстэмы навукова-тэхнiчнай
iнфармацыi;

     3.4.   забеспячэнне   кантролю   за   захаваннем  заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь у сферы, аднесенай да кампетэнцыi Мiнiстэрства.

     4. Мiнадукацыя  ў адпаведнасцi з  ускладзенымi на яе  галоўнымi
задачамi:

     4.1.  усебакова аналiзуе  стан i  прагназуе развiццё  адукацыi,
навукi i тэхнiкi ў Рэспублiцы Беларусь;

     4.2.  зацвярджае  тыпавыя  вучэбныя  планы  i  патрабаваннi  да
агульнаадукацыйнай,  прафесiйнай i  навуковай падрыхтоўкi, арганiзуе
выданне  падручнiкаў,  вучэбных  дапаможнiкаў  i  вучэбна-метадычных
матэрыялаў;

     4.3.  стварае, рэарганiзуе  i лiквiдуе  ва ўстаноўленым парадку
ўстановы  i арганiзацыi  рэспублiканскага падпарадкавання, рэгiструе
статуты падведамных устаноў,  арганiзацый i недзяржаўных навучальных
устаноў,  ажыццяўляе   ў  межах  сваёй   кампетэнцыi  лiцэнзiйную  i
акрэдытацыйную дзейнасць;

     4.4. зацвярджае ва ўстаноўленым парадку прыкладныя палажэннi аб
навучальных i выхаваўчых установах  i арганiзацыях сiстэмы адукацыi,
узоры дакументаў аб адукацыi;

     4.5. забяспечвае ўзаемасувязь зацiкаўленых мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных    органаў   кiравання,    аблвыканкомаў   i    Мiнскага
гарвыканкома, устаноў, прадпрыемстваў, арганiзацый у галiне адукацыi
i навукi,   маладзёжнай  палiтыкi   i  iншых   напрамках  дзейнасцi,
аднесеных да кампетэнцыi Мiнiстэрства;

     4.6.  распрацоўвае  праекты  заканадаўчых  i  iншых нарматыўных
актаў,   дзяржаўных   праграм   у   галiне   адукацыi  i  выхавання,
навукова-тэхнiчнай  дзейнасцi,  аховы   правоў  i сацыяльнай абароны
моладзi, работнiкаў  адукацыi i навукi,  аховы аўтарскiх i  сумежных
правоў, прамысловай уласнасцi;

     4.7.  фiнансуе ва  ўстаноўленым парадку  падведамныя ўстановы i
арганiзацыi;

     4.8.  удзельнiчае  ў   фармiраваннi  i  правядзеннi  дзяржаўнай
палiтыкi па мiжнароднаму супрацоўнiцтву  ў галiне адукацыi, навукi i
тэхнiкi,   стандартызацыi,  метралогii   i  сертыфiкацыi,  патэнтнай
дзейнасцi, аховы аўтарскiх i сумежных правоў, прамысловай уласнасцi;

     4.9. у галiне маладзёжнай палiтыкi:

     4.9.1.  аналiзуе  i  прагназуе  сацыяльныя  працэсы ў асяроддзi
моладзi,  iх уздзеянне  на стан  палiтычнай i  сацыяльна-эканамiчнай
сiтуацыi ў рэспублiцы;

     4.9.2.  распрацоўвае  рэспублiканскiя   комплексныя  i  мэтавыя
праграмы  па  рэалiзацыi  дзяржаўнай  маладзёжнай  палiтыкi, уносiць
прапановы па фiнансаванню гэтых праграм;

     4.9.3.  узаемадзейнiчае  з  дзяржаўнымi  органамi i грамадскiмi
маладзёжнымi аб'яднаннямi, каардынуе  дзейнасць мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання ў галiне маладзёжнай палiтыкi, сумесна
з iмi распрацоўвае i ажыццяўляе меры па эканамiчнай, арганiзацыйнай,
прававой падтрымцы маладзёжнага прадпрымальнiцтва, далучэнню моладзi
да   практычнага  вырашэння   сацыяльна-эканамiчных  i   экалагiчных
праблем;

     4.9.4.  аказвае  ўсебаковую  дапамогу  i  падтрымку  адпаведным
мясцовым органам;

     4.10. у галiне навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi:

     4.10.1. усебакова аналiзуе стан  i прагназуе тэндэнцыi развiцця
навукi  i  тэхнiкi  ў   Рэспублiцы  Беларусь,  рыхтуе  прапановы  аб
прыярытэтных  напрамках  развiцця   навукi  i  тэхнiкi,  мерах па iх
дзяржаўнай падтрымцы;

     4.10.2.  каардынуе дзейнасць  мiнiстэрстваў, iншых  цэнтральных
органаў  кiравання, устаноў,  прадпрыемстваў i  арганiзацый у галiне
навукi i тэхнiкi, сумесна  з зацiкаўленымi распрацоўвае прапановы аб
удасканаленнi  механiзма  эканамiчнага  рэгулявання  i  стымулявання
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi ў рэспублiцы, садзейнiчае
развiццю  новых  эфектыўных  форм  навукова-тэхнiчнай  i iнавацыйнай
дзейнасцi;

     4.10.3. рыхтуе  для ўнясення ва ўстаноўленым  парадку ў Кабiнет
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  прапановы  па  пералiку  дзяржаўных
навукова-тэхнiчных  праграм, арганiзуе  распрацоўку гэтых  праграм i
ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;

     4.10.4.  прымае  ўдзел  у  распрацоўцы дзяржаўнай iнвестыцыйнай
палiтыкi  на  аснове   выкарыстання  рэсурсазберагаючых,  эканамiчна
эфектыўных i экалагiчна чыстых тэхналогiй;

     4.10.5.  праводзiць  конкурсы   праектаў  навукова-даследчых  i
вопытна-канструктарскiх     работ     па     вырашэнню     важнейшых
навукова-тэхнiчных  i   сацыяльна-эканамiчных  праблем,  распрацоўцы
тэхналогii  i  аб'ектаў  новай   тэхнiкi,  арганiзуе  iх  дзяржаўную
навукова-тэхнiчную экспертызу;

     4.10.6.   рыхтуе   сумесна   з   зацiкаўленымi   прапановы   па
фiнансаванню   са   сродкаў   дзяржаўнага   бюджэту  фундаментальных
даследаванняў,   дзяржаўных  навукова-тэхнiчных   праграм  i   iншых
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ;

     4.10.7. утварае навуковыя, каардынацыйныя i экспертныя саветы i
камiсii,  рабочыя групы  для  выканання  работ i  разгляду пытанняў,
аднесеных  да яе  кампетэнцыi, можа  выступаць дзяржаўным заказчыкам
навукова-тэхнiчных    праграм,    асобных    навукова-даследчых    i
вопытна-канструктарскiх работ i заключаць  з выканаўцамi гэтых работ
адпаведныя дагаворы (кантракты);

     4.10.8.     вывучае    эфектыўнасць     дзейнасцi    дзяржаўных
навукова-даследчых,    праектна-канструктарскiх    i   тэхналагiчных
арганiзацый i ўстаноў;

     4.10.9.   ажыццяўляе  ва   ўстаноўленых  заканадаўствам   межах
кiраванне падведамнымi ўстановамi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi;

     4.10.10. кантралюе  расходаванне бюджэтных сродкаў  i ў выпадку
неэфектыўнага  або  нямэтавага  iх  выкарыстання спыняе фiнансаванне
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ;

     4.10.11.  прадстаўляе  Рэспублiку  Беларусь  i  прымае  ўдзел у
мiжнародных мерапрыемствах па навукова-тэхнiчных праблемах, заключае
пагадненнi аб супрацоўнiцтве з адпаведнымi органамi замежных дзяржаў
i мiжнароднымi арганiзацыямi;

     4.11. у галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi:

     4.11.1. ажыццяўляе адзiную палiтыку ў гэтым напрамку, а таксама
абарону  iнтарэсаў дзяржавы  i  спажыўцоў  у частцы  якасцi вырабаў,
работ i паслуг, вызначае прыярытэтныя напрамкi развiцця ў рэспублiцы
стандартызацыi, метралогii i  сертыфiкацыi, арганiзоўвае правядзенне
адпаведных навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ;

     4.11.2.   забяспечвае  функцыянаванне   i  развiццё  дзяржаўнай
сiстэмы стандартызацыi,  яе гарманiзацыю з  адпаведнымi мiжнароднымi
сiстэмамi, а таксама нацыянальнай сiстэмы сертыфiкацыi, ажыццяўленне
работ па сертыфiкацыi прадукцыi i атэстацыi вытворчасцей;

     4.11.3. забяспечвае адзiнства вымярэнняў у рэспублiцы, развiццё
дзяржаўнай   метралагiчнай   службы,   функцыянаванне   нацыянальнай
эталоннай базы адзiнак фiзiчных велiчынь;

     4.11.4.  ажыццяўляе дзяржаўны  нагляд за  стандартамi, сродкамi
вымярэння i выкананнем метралагiчных норм i правiлаў, за вымярэннямi
радыеактыўнага   забруджання   асяроддзя,   усiх   вiдаў   сыравiны,
прадукцыi, у тым лiку экспартнай. Пры гэтым службовыя асобы Камiтэта
па  стандартызацыi,  метралогii  i   сертыфiкацыi  маюць  права  пры
выкананнi  сваiх абавязкаў  бесперашкодна правяраць  прадпрыемствы з
улiкам рэжыму iх работы;

     4.11.5.    ажыццяўляе    метадычнае    кiраўнiцтва    дзейнасцю
мiнiстэрстваў,  iншых  цэнтральных  органаў  кiравання, аб'яднанняў,
прадпрыемстваў  i арганiзацый  у галiне  стандартызацыi, метралогii,
сертыфiкацыi, фармiруе з улiкам  iх прапаноў гадавыя i перспектыўныя
планы дзяржаўнай стандартызацыi, кантралюе выкананне гэтых планаў;

     4.11.6.   зацвярджае  па   прадстаўленню  мiнiстэрстваў,  iншых
цэнтральных  органаў  кiравання  галаўныя  i  базавыя арганiзацыi па
стандартызацыi  i   метралогii,  стварае  ва   ўстаноўленым  парадку
тэхнiчныя камiтэты па стандартызацыi;

     4.11.7.   распрацоўвае,  ажыццяўляе   экспертызу  i  зацвярджае
дзяржаўныя стандарты  Рэспублiкi Беларусь i  змяненнi да iх,  прымае
рашэннi аб адмене або працягу тэрмiну дзеяння стандартаў, аб часовых
адступленнях ад патрабаванняў стандартаў (за выключэннем стандартаў,
якiя  зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам   архiтэктуры  i  будаўнiцтва  па
замацаванай за  iм наменклатуры), ажыццяўляе  дзяржаўную рэгiстрацыю
нарматыўных дакументаў па стандартызацыi;

     4.11.8. праводзiць дзяржаўныя выпрабаваннi i дзяржаўную паверку
сродкаў   вымярэння,   метралагiчную   атэстацыю   гэтых  сродкаў  i
стандартных   узораў  саставу   i  якасцей   рэчываў  i  матэрыялаў,
зацвярджае тып  сродкаў вымярэння i выдае  дазволы на iх вытворчасць
або   завоз  з-за   мяжы,  ажыццяўляе   ў  адпаведнасцi   з  дзеючым
заканадаўствам  лiцэнзаванне  вытворчасцi,   рэалiзацыi,  паверкi  i
рамонту метралагiчнага  абсталявання,  вырабу  складаных вымяральных
прыбораў;

     4.11.9.  забяспечвае  вядзенне   фонду  стандартных  даведачных
даных;

     4.11.10. устанаўлiвае патрабаваннi  да сертыфiкацыi прадукцыi i
сiстэм   якасцi   ў   адпаведнасцi   з   мiжнароднымi   сiстэмамi  i
пагадненнямi;

     4.11.11.   забяспечвае   ў   парадку,   прадугледжаным  дзеючым
заканадаўствам,  прымяненне  па   вынiках  дзяржаўнага  нагляду  мер
удзеяння за невыкананне патрабаванняў стандартаў, метралагiчных норм
i правiлаў,  палажэнняў  аб  сертыфiкацыi  прадукцыi  i  акрэдытацыi
выпрабавальных лабараторый (цэнтраў);

     4.11.12. распрацоўвае неабходныя праграмы i методыкi, арганiзуе
навучанне   i   павышэнне   квалiфiкацыi   спецыялiстаў   у   галiне
стандартызацыi,   метралогii,  сертыфiкацыi   i  якасцi   прадукцыi,
ажыццяўляе атэстацыю службовых асоб  у якасцi дзяржаўных iнспектараў
i павяральнiкаў;

     4.11.13.  забяспечвае  акрэдытацыю  паверачных,  калiбровачных,
вымяральных,      аналiтычных       лабараторый,      выпрабавальных
падраздзяленняў, пастоў i  лабараторый дазiметрычнага i радыяцыйнага
кантролю,  ажыццяўленне  складаных   i  высокадакладных  вымярэнняў,
акрэдытацыю  i  рэгiстрацыю  прадпрыемстваў  i  арганiзацый на права
вырабу,  рамонту i  паверкi  сродкаў  вымярэння, а  таксама вядзення
дзяржаўных рэестраў сродкаў вымярэння i стандартных узораў;

     4.11.14.  выдае, перавыдае,  распаўсюджвае дзяржаўныя стандарты
Рэспублiкi  Беларусь  i  змяненнi  да  iх,  стандарты i рэкамендацыi
мiжнародных  арганiзацый,  нацыянальныя  стандарты  iншых  краiн  (у
адпаведнасцi  з  дагаворамi),   метадычныя  ўказаннi,  iнструкцыi  i
рэкамендацыi   па  стандартызацыi,   метралогii,  сертыфiкацыi,   па
вымярэнню  радыеактыўнага   забруджвання,   указальнiкi   дзяржаўных
стандартаў  i   iншай  нарматыўнай  дакументацыi,   рэестры  сродкаў
вымярэння,    дзяржаўных     стандартных    узораў,    акрэдытаваных
выпрабавальных  лабараторый   (цэнтраў),  атэставаных  вытворчасцей,
сертыфiкатаў прадукцыi, сiстэм якасцi i iншыя дакументы;

     4.11.15.  прыцягвае  па  ўзгадненню  з  адпаведнымi кiраўнiкамi
спецыялiстаў  мiнiстэрстваў,  iншых  цэнтральных  органаў кiравання,
аб'яднанняў,  прадпрыемстваў, арганiзацый,  а таксама  выкарыстоўвае
тэхнiчныя сродкi для ажыццяўлення  дзяржаўнага нагляду i правядзення
работ у галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi;

     4.11.16.  прадстаўляе   Рэспублiку   Беларусь   у   мiжнародных
арганiзацыях па пытаннях  стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi,
ажыццяўляе супрацоўнiцтва з  адпаведнымi нацыянальнымi арганiзацыямi
замежных  краiн  у  якасцi  нацыянальнага  органа па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь;

     4.12. у галiне патэнтнай дзейнасцi:

     4.12.1.  распрацоўвае нарматыўную  базу прамысловай  уласнасцi,
аналiзуе  i  абагульняе  вынiкi  прымянення  дзеючага заканадаўства,
устанаўлiвае  формы  дакументаў,  неабходных  для  афармлення  аховы
аб'ектаў  прамысловай  уласнасцi  i  дзейнасцi  патэнтных  павераных
Рэспублiкi Беларусь;

     4.12.2. прымае заяўкi на  выдачу ахоўных дакументаў на аб'ектах
прамысловай уласнасцi,  праводзiць экспертызу заявак,  выдае ахоўныя
дакументы на аб'екты прамысловай уласнасцi  i ўносiць змяненнi ў iх,
вядзе рэестры ахоўных дакументаў;

     4.12.3.  рэгiструе дагаворы  аб  перадачы  правоў на  патэнты i
лiцэнзiйныя  дагаворы аб  перадачы правоў  на выкарыстанне  аб'ектаў
прамысловай уласнасцi;

     4.12.4. выдае  бюлетэнi аб зарэгiстраваных  заяўках, выдадзеных
ахоўных  дакументах  на  аб'екты  прамысловай  уласнасцi, iншыя вiды
iнфармацыйных матэрыялаў, абменьваецца  копiямi ахоўных дакументаў з
iншымi дзяржавамi;

     4.12.5.  камплектуе, апрацоўвае  i зацоўвае  дзяржаўны патэнтны
фонд, папаўняе яго;

     4.12.6.    аказвае    метадычную    дапамогу    прадпрыемствам,
арганiзацыям i грамадзянам рэспублiкi  ў правядзеннi вынаходнiцкай i
патэнтна-лiцэнзiйнай работы;

     4.12.7.  арганiзоўвае  падрыхтоўку   i  павышэнне  квалiфiкацыi
кадраў  па пытаннях  прамысловай уласнасцi,  атэстацыi i рэгiстрацыi
патэнтных павераных Рэспублiкi Беларусь;

     4.12.8.   дае   тлумачэннi   аб   прымяненнi   рэспублiканскага
заканадаўства па ахове  прамысловай уласнасцi, аказвае iнфармацыйныя
i патэнтныя паслугi;

     4.12.9.  утварае  камiсii  i  экспертныя  групы для падрыхтоўкi
праектаў  нарматыўных,  арганiзацыйных  i  метадычных  дакументаў  у
галiне аховы прамысловай уласнасцi,  а таксама камiсii для атэстацыi
патэнтных павераных;

     4.12.10. уносiць прапановы па пытаннях прававога i эканамiчнага
рэгулявання адносiн  у галiне прамысловай  уласнасцi, устанаўлення i
змянення памераў пошлiн за ажыццяўленне юрыдычных дзеянняў, звязаных
з прававой аховай аб'ектаў  прамысловай уласнасцi, выдачы прымусовых
лiцэнзiй на  вынаходствы i прамысловыя  ўзоры, па ўдзелу  Рэспублiкi
Беларусь  у мiжнародных  саюзах, канвенцыях,  арганiзацыях па  ахове
прамысловай уласнасцi;

     4.13. у галiне аховы аўтарскiх i сумежных правоў:

     4.13.1. рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў галiне аховы аўтарскiх i
сумежных  правоў, забяспечвае  адзiнства прававой  аховы аўтарскiх i
сумежных правоў на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

     4.13.2. распрацоўвае  праекты заканадаўчых i  iншых нарматыўных
актаў Рэспублiкi Беларусь па ахове аўтарскiх i сумежных правоў;

     4.13.3.   распрацоўвае   сумесна   з   праваахоўнымi  i  iншымi
дзяржаўнымi  органамi меры  па барацьбе  з незаконным  выкарыстаннем
аб'ектаў  аўтарскiх i  сумежных правоў,  удзельнiчае ў  ажыццяўленнi
кантролю  за  выкананнем  заканадаўства  i  мiжнародных  пагадненняў
Рэспублiкi Беларусь у гэтай галiне;

     4.13.4   збiрае,  атрымлiвае,   размяркоўвае  i   выплачвае  па
прыналежнасцi  ва  ўстаноўленым   парадку  аўтарскае  ўзнагароджанне
згодна з дзеючым заканадаўствам i заключанымi дагаворамi;

     4.13.5.   атрымлiвае  i   выплачвае  ва   ўстаноўленым  парадку
аўтарскае ўзнагароджанне наследнiкам  аўтараў за выкарыстанне твораў
у рэспублiцы i па-за яе межамi;

     4.13.6. заключае  па жаданню аўтараў  i iншых праваўладальнiкаў
дагаворы з iмi, якiя забяспечваюць паўнамоцтвы Мiнiстэрства па ахове
iх твораў;

     4.13.7. рэгiструе творы, якiя выконваюцца публiчна на тэрыторыi
рэспублiкi, а таксама iх аўтараў,  улiчвае iншыя творы, што належаць
айчынным i замежным аўтарам, за выкарыстанне якiх выплата аўтарскага
ўзнагароджання праводзiцца праз адпаведны камiтэт Мiнiстэрства;

     4.13.8. садзейнiчае ўладальнiкам аўтарскiх  i сумежных правоў у
рэалiзацыi  iх  правоў  на  iндывiдуальнай  i  калектыўнай  аснове i
аказвае адпаведную юрыдычную дапамогу i кансультацыi;

     4.13.9.  прадстаўляе згодна  з дзеючым  заканадаўствам правы  i
законныя iнтарэсы  аўтараў i iх  правапераемнiкаў, прымае неабходныя
меры па  недапушчэнню парушэнняў i ўзнаўленню  парушаных аўтарскiх i
сумежных правоў;

     4.13.10.  садзейнiчае  абмену  каштоўнасцямi  культуры i навукi
Рэспублiкi Беларусь з iншымi краiнамi;

     4.13.11. заключае пагадненнi  аб супрацоўнiцтве з нацыянальнымi
аўтарска-прававымi  арганiзацыямi  па  ўзаемнай  ахове  аўтарскiх  i
сумежных  правоў  i  ўдзельнiчае  ў  рабоце  адпаведных  мiжнародных
арганiзацый;

     4.13.12.  зацвярджае  па  ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам фiнансаў
памеры   камiсiйных   адлiчэнняў   са   збiраемых   сум   аўтарскага
ўзнагароджання;

     4.13.13.  мае права  мець уласныя  грашовыя i  валютныя сродкi,
якiя  атрымлiвае  ад  камiсiйных  адлiчэнняў,  юрыдычных  паслуг,  а
таксама спонсараў,  i выкарыстоўваць iх  на мэты, звязаныя  з аховай
аўтарскiх i сумежных правоў.

     5. Мiнадукацыя мае права:

     5.1.  ва  ўстаноўленым  парадку  атрымлiваць  ад мiнiстэрстваў,
iншых  цэнтральных органаў  кiравання, прадпрыемстваў,  арганiзацый,
устаноў iнфармацыйна-аналiтычныя, справаздачныя i статыстычныя даныя
ў межах сваёй кампетэнцыi;

     5.2. ажыццяўляць кантроль  за выкарыстаннем фiнансавых сродкаў,
матэрыяльных  рэсурсаў, тэхнiчным  станам асноўных  фондаў устаноў i
арганiзацый, падпарадкаваных непасрэдна Мiнiстэрству;

     5.3. кiраваць  дзейнасцю падведамных устаноў,  прадпрыемстваў i
арганiзацый шляхам зацвярджэння статутаў, заключэння кантрактаў з iх
кiраўнiкамi,   кiравання    маёмасцю,   выпрацоўкi   рэкамендацыйных
нарматываў па адмiнiстрацыйна-ўпраўленчаму персаналу;

     5.4. ва ўстаноўленым парадку ствараць за кошт вызначаных крынiц
спецыяльныя галiновыя i мiжгалiновыя мэтавыя фонды;

     5.5. у мэтах экспертызы  мiжнародных, дзяржаўных i рэгiянальных
праграм i  праектаў развiцця адукацыi  i навукi ствараць  экспертныя
саветы i камiсii;

     5.6.  праводзiць  мiжнародныя  i  рэспублiканскiя  канферэнцыi,
кангрэсы,  сiмпозiумы, нарады,  семiнары па  пытаннях, аднесеных  да
кампетэнцыi Мiнiстэрства;

     5.7. удзельнiчаць у рабоце мiждзяржаўных арганiзацый, камiсiй i
камiтэтаў,   грамадскiх   аб'яднанняў,   арганiзоўваць   мiжнароднае
супрацоўнiцтва з  замежнымi краiнамi па пытаннях,  якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю Мiнiстэрства;

     5.8.   ва   ўстаноўленым    парадку   падаваць   матэрыялы   на
ўзнагароджанне    работнiкаў   устаноў    i   арганiзацый    сiстэмы
Мiнiстэрства, прысваенне iм ганаровых званняў.

     6. Мiнадукацыю ўзначальвае Мiнiстр, якi назначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

     Мiнiстр   мае  намеснiкаў,   якiя  назначаюцца   на  пасаду   i
вызваляюцца  ад пасады  Кабiнетам Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  са
згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi  Беларусь. Колькасць намеснiкаў Мiнiстра
вызначаецца   Прэзiдэнтам  Рэспублiкi   Беларусь  па   прадстаўленню
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     7. Мiнiстр адукацыi i навукi:

     кiруе дзейнасцю  Мiнадукацыi i нясе  персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзенных на Мiнiстэрства задач i ажыццяўленне iм сваiх
функцый;

     размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi Мiнiстра па кiраўнiцтву
асобнымi напрамкамi дзейнасцi Мiнiстэрства;

     зацвярджае  структуру  i  штатны  расклад  цэнтарльнага апарату
Мiнадукацыi ў межах устаноўленых колькасцi работнiкаў гэтага апарату
i расходаў на яго ўтрыманне;

     уносiць ва  ўстаноўленым парадку на  разгляд Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь праекты  актаў заканадаўства  па пытаннях, якiя
ўваходзяць у кампетэнцыю Мiнадукацыi;

     прымае  на  работу,  у  тым  лiку  на  кантрактнай  аснове,  ва
ўстаноўленым заканадаўствам  парадку i звальняе  з работы работнiкаў
цэнтральнага апарату Мiнадукацыi;

     зацвярджае палажэннi  аб камiтэтах i  патэнтным ведамстве, якiя
ўваходзяць   у  склад   Мiнiстэрства,  а   таксама  аб   структурных
падраздзяленнях цэнтральнага апарату Мiнадукацыi;

     стварае ва ўстаноўленым парадку  фонды на прадстаўнiцкiя мэты i
iншыя няпланавыя мерапрыемствы.

     8.  У   Мiнадукацыi  ўтвараецца  калегiя   ў  складзе  Мiнiстра
(старшыня калегii), намеснiкаў Мiнiстра  па пасадзе, а таксама iншых
кiруючых работнiкаў i вядучых спецыялiстаў галiны.

     Колькасны i  персанальны склад калегii  зацвярджаецца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     Калегiя  на  сваiх   пасяджэннях  разглядае  асноўныя  праблемы
развiцця адукацыi, навукi i  iншых напрамкаў дзейнасцi Мiнiстэрства,
пытаннi ўзаемадзеяння падведамных  структурных адзiнак пры вырашэннi
гэтых  праблем. Рашэннi  калегii  праводзяцца  ў жыццё,  як правiла,
загадамi Мiнiстра.

     У  выпадку  рознагалоссяў  памiж  Мiнiстрам  i  членамi калегii
Мiнiстр  праводзiць  у  жыццё  сваё  рашэнне  i  паведамляе аб гэтым
Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а члены калегii ў сваю чаргу
маюць  права iнфармаваць  Кабiнет Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  аб
сваёй пазiцыi.

     9. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт  9  утратил  силу  постановлением  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от от 22 мая 1996 г. N 336

            9. Пры Мiнадукацыi ствараецца Атэстацыйная калегiя, якая
         з'яўляецца   рэспублiканскай  грамадскай   арганiзацыяй  па
         прысваенню вучоных званняў дацэнта  i прафесара навуковым i
         навукова-педагагiчным    работнiкам.    Старшынёй   калегii
         з'яўляецца Мiнiстр адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     10.  Пры  Мiнадукацыi  могуць  стварацца  саветы  па  напрамках
дзейнасцi  ў складзе  работнiкаў  цэнтральнага апарату Мiнiстэрства,
прадстаўнiкоў зацiкаўленых мiнiстэрстваў,  iншых цэнтральных органаў
кiравання,  прадпрыемстваў,  арганiзацый,  навуковых  i  навучальных
устаноў,  грамадскiх  аб'яднанняў   для  выпрацоўкi  i  ажыццяўлення
дзяржаўнай палiтыкi ў адпаведных напрамках дзейнасцi.

     11. У Мiнадукацыю з правамi  юрыдычных асоб i без права выдання
нарматыўных  актаў  ад  свайго  iмя  ўваходзяць  Камiтэт  па справах
моладзi, Камiтэт на навуцы i тэхналогiях, Камiтэт па стандартызацыi,
метралогii i  сертыфiкацыi, Дзяржаўнае патэнтнае  ведамства, Камiтэт
па  аўтарскiх  i  сумежных  правах  (надалей  - камiтэты i патэнтнае
ведамства).  Палажэннi аб  названых камiтэтах  i патэнтным ведамстве
зацвярджаецца  Мiнiстрам.  Старшынi  гэтых  камiтэтаў  i  патэнтнага
ведамства   назначаюцца  на   пасады  i   вызваляюцца  ад   пасад  у
адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам,  а  намеснiкi  старшынь  -
Мiнiстрам.

     Старшыня камiтэта або патэнтнага ведамства зацвярджае структуру
i штатны расклад камiтэта або патэнтнага ведамства ў межах колькасцi
работнiкаў  i   фонду  аплаты  працы,   устаноўленых  яму  Кабiнетам
Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь,  назначае  на  пасады i  вызваляе ад
пасад работнiкаў камiтэта або патэнтнага ведамства.

     У камiтэтах i патэнтным ведамстве для разгляду асноўных праблем
iх  дзейнасцi  могуць  утварацца  калегii,  палажэннi  аб  якiх i iх
персанальны склад зацвярджаюцца Мiнiстрам.

     12.  Мiнадукацыяй  могуць  ва  ўстаноўленым  парадку  стварацца
вучэбныя,  навуковыя,  вучэбна-метадычныя, iнфармацыйна-аналiтычныя,
кантрольныя  i  iншыя  ўстановы  i  арганiзацыi,  якiя садзейнiчаюць
вырашэнню задач, ускладзенных на Мiнiстэрства.

     13. Мiнадукацыя,  яе камiтэты i  патэнтнае ведамства выдаюць  у
межах сваёй кампетэнцыi загады, iнструкцыi  i ўказаннi на аснове i ў
мэтах  выканання  дзеючага  заканадаўства,  арганiзуюць  праверку iх
выканання.  Нарматыўныя  дакументы,  прынятыя  iмi  ва  ўстаноўленым
заканадаўствам    парадку,   з'яўляюцца    абавязковымi   для   ўсiх
мiнiстэрстваў i  iншых цэнтральных органаў  кiравання, упраўленняў i
аддзелаў  адукацыi  мясцовых   выканаўчых  органаў,  прадпрыемстваў,
аб'яднанняў, устаноў, арганiзацый i фiзiчных асоб.

     14.  Фiнансаванне  дзейнасцi  цэнтральнага  апарату Мiнадукацыi
ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

     Фiнансаванне   дзейнасцi  камiтэтаў,   патэнтнага  ведамства  i
падведамных iм  устаноў, прадпрыемстваў i  арганiзацый ажыццяўляецца
ва  ўстаноўленым парадку  за кошт  сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
пазабюджэтных  фондаў  i  сродкаў,  якiя  атрымлiваюцца  ад аказання
паслуг.

     15.  Мiнадукацыя  з'яўляецца  юрыдычный  асобай,  мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.


                                       ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                       пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 22 чэрвеня 1995 г. N 318

 ПЕРАЛIК

 страцiўшых сiлу пастаноў
 Урада Рэспублiкi Беларусь

     1. Пастанова Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад 31 лiпеня
1992 г.  N 472 "Пытаннi Дзяржаўнага  патэнтнага ведамства Рэспублiкi
Беларусь  пры Савеце  Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1992 г., N 22, арт.410).

     2.  Пастанова   Савета   Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь   ад
19 кастрычнiка 1992 г. N 632  "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Камiтэце
па справах моладзi пры Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь"  (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 29, арт.536).

     3.  Пастанова  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi  Беларусь  ад
10  лiстапада  1992 г.  N 676   "Пытаннi  Упраўлення  па аўтарскiх i
сумежных   правах  пры   Савеце   Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь"
(ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 32, арт.576).

     4. Пастанова  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад 6 мая
1993 г.  N  295   "Пытаннi   Мiнiстэрства   адукацыi" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1993 г., N 14, арт.245).

     5. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня
1994 г. N 479  "Пытаннi Камiтэта па навуцы  i тэхналогiях пры Савеце
Мiнiстраў   Рэспублiкi  Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь,  1994 г.,
N 19, арт.364).

     6. Пастанова Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня
1994   г.  N 521   "Аб   зацвярджэннi   Палажэння   аб  Камiтэце  па
стандартызацыi,  метралогii  i  сертыфiкацыi  пры  Савеце  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь"  (ЗП  Рэспублiкi Беларусь,  1994 г.,  N 20-21,
арт.395).

     7.  Пастанова   Кабiнета   Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь   ад
25 студзеня 1995 г. N 48 "Аб калегii Мiнiстэрства адукацыi i навукi"
(Збор  указаў Прэзiдэнта  i пастаноў  Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь, 1995 г., N 3, арт.58) у частцы колькасцi членаў калегii.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations